• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    Яны знайшлі Тонду раніцай у першы дзень новага года. Ён ляжаў тварам на падлозе ля падножжа сходаў. Млынарчукоў нібы нічога не здзівіла, толькі Крабат ніяк не мог паверыць, што Тонда памёр. Ён заплакаў і кінуў-ся да яго. Клікаў яго па імені і ўсё прасіў, прасіў:
    — Ну, скажы хоць што-небудзь, Тондзе! Хоць што-небудзь!
    Ён схапіўся за мёртвую далонь. Яшчэ ўчора перад сном ён адчуваў яе ў сябе на лбе. А цяпер яна застылая і халод-ная. Адначасна яна зрабілася чужой, вельмі чужой.
    — Уставай, — паклікаў яго Міхал. — Мы не можам яго тут пакінуць.
    Са стрыечным братам Мертанам яны аднеслі цела ў чалядню і паклалі на ложак.
    — Што з ім здарылася? — спытаў Крабат.
    Міхал адказаў не адразу.
    — Ён... — запнуўся хлопец. — Ён зламаў шыю.
    — Напэўна, у цемры не трапіў нагой на прыступку...
    — Напэўна... — працягнуў Міхал.
    Ён закрыў мерцвяку вочы і падсунуў яму пад галаву пук саломы, які прынёс Юрэк.
    83
    ГОД ПЕРШЫ
    Тондаў твар спалатнеў. «Быццам з воску», — паду-маў Крабат. Ён не мог глядзець на яго без слёз. Андруш і Сташка адвялі яго ў спальню.
    — Лепей пабудзем тут, — прапанавалі яны. — Знізу мы толькі ўсім замінаем.
    Крабат прысеў на край тапчана і спытаў, што цяпер будзе з Тондам.
    — Што заўжды і бывае, — адказаў Андруш. — Юрэк пра ўсё паклапоціцца, яму не ўпершыню. А потым мы яго пахаваем.
    — Калі?
    — Мабыць, сёння па абедзе.
    — А Майстар?
    — Абыдземся без яго, — адрэзаў Сташка.
    Па абедзе яны вынеслі Тонду з млына ў яловай труне і пранеслі паўз Козелевы багны да Пусткі. Магілу ўжо выкапалі, сценкі ямы пакрыліся шэранню, выкапаную зямлю замяло снегам.
    Яны пахавалі нябожчыка спехам і без цырымоній. Без святара і без крыжа, без свечак і без галашэнняў. Ніхто з хлопцаў не затрымаўся ля магілы даўжэй, чым было трэба.
    Усе сышлі, акрамя Крабата.
    Ён хацеў прачытаць Тонду «Ойча наш», але словы ма-літвы выляталі ў яго з галавы: як ні пачынаў так і не здо-леў пазбіраць іх разам. Hi па-лужыцку, а па-нямецку — і пагатоў.
    ГОД ДРУП
    ЗГОДНА
    3 ТРАДЫЦЫЯМІI ЗВЫЧАЯМІ МЛЫНАРСКАЕ ПЛЬДЫІ
    Майстар знік на некалькі дзён, у гэты час млын не ма-лоў. Млынарчукі то валяліся без справы на тапчанах, то туліліся да цёплай грубкі. Елі мала, калі-нікалі перакід-валіся скупым слаўцом, пра Тонду стараліся не згадваць. Нібы на млыне на Козелевых багнах ніколі не было ста-расты з іменем Тонда.
    У нагах Тонданавага тапчана цяпер ляжалі яго коліш-нія рэчы, чыстыя і акуратна складзеныя: штаны, кашуля, світка, папруга і фартух, і з самага верху — шапка. Іх прынёс Юрэк вечарам пасля Новага году, і хлопцы з усіх сіл удавалі, быццам нічога не заўважаюць. Крабат паку-таваў, адчуваў сябе пакінутым і самым няшчасным у све-це. Тондава смерць не была выпадковай: і чым болей хлопчык пра гэта думаў, тым болей ён у тым перакон-ваўся. Ён проста нечага не ведаў, а іншыя чаляднікі пра гэта не гаварылі. Што за таямніца такая? Чаму Тонда так і не адкрыў яе яму?
    87
    ГОД ДРУГІ
    Пытанні, пытанні... Ад іх ужо галава лопалася. Хоць бы якая справа знайшлася! Ад бяздзейнага ляжання ўжо рабілася зусім млосна.
    Адзін толькі Юрэк у гэтыя дні, як заўжды, быў у кло-патах. Ён паліў у печцы, гатаваў ежу, дбаў, каб стол быў у час накрыты, хаця хлопцы толькі пару разоў тыкалі лыжкамі ў міскі. Ранкам праз чатыры дні Юрэк неяк сустрэў Крабата ў калідоры і папрасіў:
    — Крабаце, не ў службу, а ў дружбу — накалі сма-лякоў.
    — Добра, — пагадзіўся Крабат і пайшоў за ім у кухню.
    Ля пліты ляжаў абярэмак смаловых пален, якія трэба было расшчапіць на трэскі. Юрэк пайшоў да шафы па ножык, але Крабат сказаў, што мае пры сабе свой.
    — Тым лепей! Тады давай. Глядзі толькі не парэжся!
    Крабат узяўся за справу. I раптам адчуў, як з Тондава-га складанчыка нібыта заструменіла жывая сіла. Хлопец задумліва ўзважыў яго ў далоні. Упершыню пасля Нова-га году да яго вярнулася рашучасць, упершыню ён адчуў у сабе ўпэўненасць.
    Непрыкметна падышоў Юрэк і глянуў яму цераз плячо.
    — Прыгожы ў цябе ножык, — прамовіў ён.
    — Падарунак, — азваўся хлопчык.
    — Пэўна, ад дзяўчыны?
    — He, — адказаў Крабат. — Ад сябра. Найлепшага ў свеце. Наўрад ці яшчэ такога сустрэну.
    — Ты ўпэўнены?
    — Упэўнены як ніколі.
    Раніцай пасля пахавання Тонды парабкі вырашылі абраць старастам Ганцу. Той пагадзіўся.
    88
    ЗГОДНА 3 ТРАДЫЦЫЯМІ I ЗВЫЧАЯМІ...
    Майстар вярнуўся толькі ўвечары напярэдадні Трох Каралёў. Хлопцы паспелі палегчы на тапчаны, Крабат акурат хацеў задзьмуць святло, як дзверы спальні рап-там расчыніліся. На парозе вырас Майстар, спалатнелы, быццам крэйдай абмазаны. Абвёў пакой вострым позір-кам, а Тондавай адсутнасці, здаецца, нават не заўважыў. Прынамсі, выгляду не падаў.
    — А ну за працу! — загадаў ён. Развярнуўся і больш гэтай ноччу не паказваўся.
    Хлопцы схамянуліся, адкінулі коўдры і, ускочыўшы з сеннікоў, упохапкі кінуліся апранацца.
    — Хутчэй! — падганяў Ганца. — He тое Майстар раз-гневаецца, вы ж яго ведаеце!
    Сташка з Петарам пабеглі да става адкрываць шлюз. Астатнія кінуліся ў млынарню. Засыпалі зерне ў кош, за-пусцілі паставы. I калі тыя закруціліся, з рыпеннем, гру-катам і глухім перагудам, у хлопцаў адлягло ад сэрца.
    «Млын меле зноў! — падумаў Крабат. — Жыццё пра-цягваецца...»
    Працу яны завяршылі апоўначы. Вярнуліся ў спальню і ўбачылі, што на Тондавым тапчане нехта спіць: худар-лявы бледнатвары хлапчыска з вузкімі плячыма і рудой чупрынай. Яны абступілі яго і разбудзілі — як разбудзілі Крабата роўна год таму. I роўна як год таму напалохаў-ся Крабат, гэтак жа цяпер рудавалосы малы напалохаўся адзінаццаці прывідаў вакол свайго ложка.
    — He бойся! — супакоіў яго Міхал. — Мы — чаляд-нікі на гэтым млыне, нас няма чаго баяцца. Як цябе клі-чуць?
    — Вітка. А цябе?
    — Міхал. А гэта Ганца, стараста. Гэта мой стрыечны брат Мертан, гэта Юрэк...
    89
    ГОД ДРУГІ
    Раніцай Вітка спусціўся на сняданак у Тондавай во-пратцы. Яна сядзела на ім быццам на яго пашытая. Па-давалася, малога зусім не цікавіла, каму яна належала раней, ніякіх пытанняў ён не задаваў. Як на Крабата, то так нават лепей, іначай ён бы наўрад ці ўсё гэта вынес.
    Увечары — новенькі ўвесь дзень адпакутаваў у засе-ку і цяпер спаў без задніх ног — Майстар загадаў па-рабкам і Крабату зайсці ў яго пакой. Апрануты ў чорны плашч, млынар сядзеў на сваім крэсле: перад ім на ста-ле дзве запаленыя свечкі, між свечкамі — сякерка і яго трохвуголка, таксама чорная.
    — Я паклікаў вас да сябе, — пачаў ён, калі ўсе хлоп-цы сабраліся ў пакоі, — як таго вымагае звычай млынар-скае гільдыі. Ці ёсць сярод вас вучань? Хай зробіць крок наперад!
    Крабат не адразу зразумеў, што Майстар меў на ўвазе яго. Дапяў толькі тады, калі Петар пхнуў яму ў бок. Кра-бат зрабіў крок наперад.
    — Як тваё імя?
    — Маё імя — Крабат.
    — Хто за гэта паручыцца?
    — Я, — адказаў Ганца і стаў побач з Крабатам. — Я ручаюся за гэтага хлопца і за ягонае імя.
    — Адзін — гэта нішто, — адрэзаў Майстар.
    — Ваша праўда, — падаў голас Міхал і стаў з інша-га боку ад Крабата. — Але двое — гэта пара. А пары дастаткова, каб засведчыць. Таму і я ручаюся за гэтага хлопца і за ягонае імя.
    Паміж Майстрам і хлопцамі распачалася размова, якая вялася паводле пэўных правіл і складалася з устой-лівых фармулёвак. Майстар пытаў абодвух, ці праўда,
    90
    ЗГОДНА 3 ТРАДЫЦЫЯМІ I ЗВЫЧАЯМІ...
    што вучань Крабат вывучаў млынарства. Дзе? Калі? Хлопцы запэўнілі, што той як трэба засвоіў усе тонкасці млынарскае справы.
    — I вы ручаецеся за гэта?
    — Мы ручаемся за гэта, — адказалі Ганца і Міхал.
    — Добра. Тады згодна з традыцыямі і звычаямі млы-нарскае гільдыі мы пераводзім гэтага вучня Крабата ў млынарчукі.
    Пераводзяць? У млынарчукі? Крабат не паверыў сва-ім вушам. Няўжо яго навучанне ўжо завяршылася? Уся-го толькі праз год?
    Майстар падняўся і надзеў трохвуголку. Потым узяў сякерку і падышоў да хлопчыка. Праводзячы лязом ся-керкі па яго скронях і плячах, ён прамовіў:
    — Згодна з традыцыямі гільдыі, Крабаце, я — твой Настаўнік і Майстар — перад прысутнымі млынарчу-камі аб’яўляю, што ты больш не вучань. Адгэтуль ты робішся адным з іх і мусіш трымацца звычаяў млынар-скае гільдыі.
    3 гэтымі словамі ён уклаў сякерку Крабату ў руку, каб той заправіў яе за пояс — прывілея кожнага наваспечанага млынарчука. Потым адпусціў Крабата і хлопцаў з пакоя.
    Крабат быў агаломшаны і разгублены, на такое ён ні-як не разлічваў. Ён апошнім выйшаў з пакоя і прычыніў за сабой дзверы. Тут яму на галаву знянацку нацягнулі мех з-пад мукі, нехта схапіў яго за плечы, яшчэ нехта — за ногі.
    — Давай у млынарню яго! — пазнаў ён Андрушаў крык.
    Крабат спрабаваў адбрыквацца — усё дарма! Хлопцы пад рогат і гаману зацягнулі яго ў млынарню, закінулі ў засек і ўзяліся качаць-малаціць.
    91
    ГОД ДРУГІ
    — Быў ён вучнем, — крычаў Андруш, — а цяпер пра-пусцім яго, браточкі, праз увесь млын, каб выйшаў з яго млынарчук без мякіны ды без пазадкаў.
    Яны мясілі Крабата як цеста, качалі яго ў засеку з ад-наго кута ў іншы, аж пакуль яму не зблажэла. Калашма-цілі і таўклі яго кулакамі — а нехта з усёй дурасці заехаў яму пару разоў па цемені, — пакуль Ганца не крыкнуў:
    — Досыць, Лышку! Мы яго тут перамолваем, а не збі-ваем да смерці!
    Калі ад Крабата нарэшце адступілі, таму падалося, быццам яго насамрэч прапусцілі праз жорны. Петар зняў мяшок з яго галавы, а Сташка пасыпаў яму на ма-каўку прыгаршчу мукі.
    — Вось яго і перамалолі! — абвясціў Андруш. — Дзя-куй вам, браточкі! Выйшаў у нас ладны млынарчук — ні сцерці, ні змалоць. Такі нас не прысароміць.
    — Падкідвай! — закрычалі Петар і Сташка, якія ра-зам з Андрушам верхаводзілі гэтым абрадам. — Пад-кідвай яго!
    Крабата зноў схапілі за рукі-ногі, тройчы падкінулі пад самую столь і тройчы злавілі. Потым паслалі Юрэка ў по-граб па віно. Крабат мусіў чокнуцца келіхам з кожным.
    — За тваё здароўе, братку! Будзьма!
    — Будзьма, братку!
    Млынарчукі ўсё пілі, а Крабат крышку адышоўся і сеў на купе пустых мяхоў. He дзіва, што пасля ўсяго пе-ражытага сёння ўвечары гула галава.
    Неўзабаве да яго далучыўся Міхал.
    — Ты быццам не да канца ўсё зразумеў.
    — Так, — прамовіў Крабат. — Як Майстар мог перавесці мяне ў млынарчукі? Маё ж навучанне яшчэ не скончылася!
    92
    ЗГОДНА 3 ТРАДЫЦЫЯМІ I ЗВЫЧАЯМІ...
    — Першы год на гэтым млыне роўны тром звычай-ным, — патлумачыў Міхал. — Хіба ты не заўважыў, што падрос роўна на тры гады ад таго, як трапіў сюды?