• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    — Але як такое магчыма?
    — Магчыма, — сказаў Міхал. — На гэтым млыне магчыма і не такое. Гэта ты, пэўна, ужо і сам прыкмеціў.
    МЯККАЯ ЗІМА
    Зіма як узялася снежная і мяккая, дый так і цягнула-ся. Сёлета лёд перад шлюзам, на гаці і ў стаўку турбаваў хлопцаў мала. Ён адбіваўся даволі хутка, а часам па не-калькі дзён нідзе нічога не намярзала. Затое снегу намя-ло — хоць засыпацца, — на бяду новенькаму, які ледзь паспяваў яго расчышчаць.
    Назіраючы за хударлявым Віткам, які вечна шморгаў носам, Крабат урэшце паверыў, што Міхал казаў праўду пра тры гады, на якія ён паспеў падрасці. Уласна кажу-чы, ён сам даўно мусіў тое заўважыць: па зменах у сваіх голасе, целе, сілах, не кажучы ўжо аб лёгкім пушку, які ў пачатку зімы з’явіўся на шчоках і падбароддзі, пакуль яшчэ непрыкметны, але ўжо адчувальны, калі правесці па ім пальцамі.
    Гэтымі тыднямі Крабат усё часцей думаў пра Тонду, тужыў па ім і вельмі сперажываўся, што так і не наведаў яго магілу. Ужо двойчы спрабаваў, але штораз не атрым-лівалася: Козелевы багны завеяла снегам, і хлопец пра-вальваўся ў яго праз сотню-другую крокаў. Але ён усё ад-но вырашьгў паспрабаваць трэці раз, калі выпадзе такая нагода. I раптам прысніў сон.
    94
    МЯККАЯ ЗІМА
    Вясна. Снег ужо растаў, вецер развеяў яго. Крабат пра-біраецца паўз Козелевы багны, на дварэ і дзень і ноч. На неба выпаўз месяц, ззяе сонца. Неўзабаве Крабат будзе на Пуст-цы. I тут ён бачыць, як да яго ў тумане набліжаецца нечая постаць. Хаця не, аддаляецца. Гэта, здаецца, Тонда.
    «Тондзе, — кліча хлопец, — спыніся! Гэта я — Крабат!»
    Постаць быццам нейкае імгненне вагаецца. Але калі Кра-бат крочыць далей, тая таксама рушыць сваёй дарогай.
    «Спыніся, Тондзе!»
    Крабат пераходзіць на бег. Бяжыць што ёсць духу. Ад-легласць паміж імі скарачаецца.
    «Тондзе!» — кліча ён.
    Застаецца зусім крыху, як раптам перад ім разяўляе пашчу шырокі і глыбокі роў. Кладкі няма. Паблізу ніводнай дошкі, каб перакінуць і перайсці.
    На тым баку стаіць Тонда. Спінай да Крабата.
    «Чаму тыўцякаеш ад мяне, Тондзе?»
    «Я не ўцякаю ад цябе. Я на іншым беразе, бачыш? А ты заставайся на сваім».
    «Ты хоць павярніся тварам да мяне!»
    «Я не магу азірацца, Крабаце, мне нельга. Але я чую цябе і магу адказаць на тры пытанні. Дык пытайся, чаго хочаш ведаць».
    А што ён хоча ведаць? Крабату не трэба думаць двойчы.
    «Тондзе, хто вінену тваёй смерці?»
    «Найболей я сам».
    «А хто яшчэ?»
    «Ты хутка даведаешся, толькі глядзі ва ўсе вочы. Давай апошняе пытанне».
    Крабат задумваецца... Яшчэ столькі ўсяго хочацца да-ведацца...
    95
    ГОД ДРУГІ
    «Мне самотна, вельмі, — кажа ён. — Як ты пайшоў, у мя-не больш няма сябра. Каму я магу даверыцца? Каго параіш?»
    «Ідзі дадому, — Тонда і цяпер не азіраецца на яго. — Мо-жаш даверыцца самаму першаму, хто пакліча цябе па іме-ні. У ім можаш быць пэўным. I яшчэ адно, самае апоійняе, пакуль я яшчэ тут. Няважна, што ты не наведваеш маю магілу. Я ведаю, што ты думаеш пра мяне — гэта нашмат важней».
    Тонда паволі ўздымае руку, каб развітацца. Затым рас-таеўтумане і, так і не павярнуўшы галавы, знікае.
    «Тондзе! — кліча яго Крабат. — Застанься, Тондзе! He пакідай мяне!»
    Яго крык пранізвае ўсё навокал, як раптам нехта кліча яго па імені: «Крабаце, прачніся! Прачніся, Крабаце!»
    Над яго тапчаном схіліліся Міхал і Юрэк. Да Крабата не адразу дайшло, сон гэта ці ён прачнуўся.
    — Хто мяне клікаў? — спытаў ён.
    — Мы, — адказаў Юрэк. — Чуў бы ты, як ты крычаў у сне!
    — Я? — здзівіўся Крабат.
    — Горай проста не прыдумаеш, — Міхал узяў яго за руку. — У цябе гарачка?
    — He, — сказаў Крабат. — Проста... сон прысніў, — а потым хуценька спытаў: — Хто з вас першым паклікаў мяне па імені? Скажыце. Мне трэба ведаць!
    Міхал з Юрэкам развялі рукамі — на гэта яны ўвагі не звярнулі.
    — Але наступным разам, — дадаў Юрэк, — мы кі-нем жэрабя, хто пойдзе цябе будзіць. Каб потым ужо не было сумневаў.
    96
    МЯККАЯ ЗІМА
    Крабат быў пэўны, што першым яго паклікаў Міхал. Вядома, Юрэк — хлопец неблагі, дабрадушны да мозгу касцей, але ўсё-ткі дурань. Відавочна, што ў сне Тонда меў на ўвазе толькі Міхала. Таму з гэтай пары, калі трэба было пра нешта спытацца ці папрасіць парады, Крабат заўжды звяртаўся да Міхала.
    I той Крабата не расчараваў: ён з радасцю адказваў юнаку на любыя пытанні. Адмовіўся Міхал толькі ад-нойчы: калі Крабат загаварыў пра Тонду.
    — Мёртвыя памерлі, — сказаў ён. — Яны не ажывуць, колькі пра іх ні гавары.
    У некаторых рэчах Міхал быў падобны да Тонды. Крабат падазраваў, што ён таемна дапамагаў новенька-му, таму што не раз бачыў яго каля Віткі — пастаіць са-бе, пагамоніць. Зусім як Тонда мінулай зімой: падыдзе да Крабата, паразмаўляе, дапаможа.
    Юрэк таксама — хоць і на свой капыл — прыняў но-венькага пад крыло, пастаянна змушаючы таго есці да-схочу.
    — Еш, хлопча, еш, пакуль есца. Каб хутчэй вырас ды падужэў. Каб хоць якое мяса на костках нарасло!
    Праз тыдзень пасля Грамніц пачалася праца ў лесе.
    Шэсць хлопцаў, сярод іх і Крабат, мусілі перавезці на млын паваленыя і нарыхтаваныя летась дрэвы. Праца не з лёгкіх, асабліва ў такім глыбокім снезе. Спатрэбіў-ся цэлы тыдзень, каб расчысціць дарогу да бярвён — і гэта прытым, што Міхал і Мертан шчыравалі як апан-таныя.
    Андруш не разумеў такой іх рупнасці. Ён браўся за працу толькі для таго, каб не акалець.
    — Хто працуе і мерзне, той ёлуп, — патлумачьгў ён, — а хто працуе і пацее, той ёлуп малёваны.
    97
    ГОД ДРУГІ
    Лютаўскімі днямі прыгравала так, што ў хлопцаў у лесе намакалі ногі. Калі млынарчукі вярталіся дадо-му, то шчодра шмаравалі боты здорам, а потым яшчэ і ўціралі яго пальцамі, каб скура заставалася мяккай і не заскарузла, пакуль абутак усю ноч сох на натопленай печцы.
    Усе выконвалі гэту дакучлівую працу самі, акрамя Лышкі; той заўжды пільнаваў Вітку, каб скінуць яе на малога. Міхал убачыў гэта і ва ўсіх на вачах запатрабаваў у Лышкі тлумачэння.
    Але на Лышку гэта мала падзейнічала.
    — А што такога? — бесклапотна адказаў ён. — Боты намоклі. А вучань на тое і вучань, каб працаваць.
    — He за цябе! — прамовіў Міхал.
    — Ведаеш што! — агрызнуўся Лышка. — He сунь свайго носа туды, куды не просяць. Ці ты ў нас ужо стаў старастам?
    — He, — мусіў адступіцца Міхал. — Але думаю, Ган-ца не пакрыўдзіцца, калі я скажу, што надалей ты мусіш сам намазваць свае боты, Лышка. Іначай калі-небудзь перападзе табе на арэхі — і ніхто мяне потым не ўпікне, што я цябе не папярэджваў.
    На арэхі неўзабаве перапала. Толькі зусім не Лышку.
    Увечары наступнай пятніцы, калі хлопцы ў крумка-човых абліччах паселі на жэрдцы ў чорнай каморы, Майстар паведаміў:
    — Да маіх вушэй дакацілася, быццам хтосьці з вас таемна дапамагае новенькаму і, нягледзячы на ўсе заба-роны, палягчае яму працу. А гэта заслугоўвае кары, — ён павярнуўся да Міхала. — 3 чаго гэта ты вырашыў да-памагаць хлопчыку? Адказвай!
    98
    МЯККАЯ ЗІМА
    — Я пашкадаваў яго, Майстру. Ты даручаеш яму за-надта цяжкую працу.
    — Няўжо?
    — Так.
    — Значыць так: слухай мяне ўважліва!
    Млынар скочыў на ногі, сагнуўся над сталом і ўпёрся рукамі ў Карактар.
    — Што і каму я даручаю, не твая сабачая справа! Ці ты забыўся, хто тут Майстар? Мой загад — гэта мой загад, і кропка! А зараз я дам табе ўрок, век помніць бу-дзеш! А вы гэць адгэтуль!
    Ён выгнаў млынарчукоў з каморы, зачыніў дзверы і застаўся сам-насам з Міхалам.
    У трывозе хлопцы паспяшаліся пакласціся ў ложкі. Паўночы па хаце разносіліся жахлівыя крыкі і карканне, потым у спальню падняўся Міхал, спалатнелы і зніяка-велы.
    — Што ён там з табой рабіў? — спытаўся Мертан.
    Міхал зняможана пахітаў галавой.
    — Прашу, не чапайце мяне!
    Хлопцы добра ведалі, хто выдаў Міхала Майстру. На-заўтра яны сабраліся ў засеку, каб парадзіцца, і пастана-вілі, што Лышку трэба адплаціць.
    — Давайце ноччу сцягнем яго з тапчана і адмяцелім як след! — прапанаваў Андруш.
    — Дубінамі! — усклікнуў Мертан.
    — А потым, — працадзіў скрозь зубы Ганца, — па-голім яго налыса, нашмаруем яму твар здорам, а зверху яшчэ і сажай!
    Міхал моўчкі сядзеў у куце.
    — Скажы і ты хоць што-небудзь! — крыкнуў яму Сташка. — Цябе ж ён выдаў, а не нас!
    99
    ГОД ДРУГІ
    — Анягож, — азваўся Міхал, — скажу.
    Ён пачакаў, пакуль хлопцы сціхнуць. Потым загава-рыў тым спакойным голасам, якім на яго месцы гаварыў бы Тонда.
    — Тое, што зрабіў Лышка, — гэта падступства, — прамовіў ён. — Але ж і тое, што вы цяпер задум-ваеце, — не нашмат лепш. Вядома, калі злуешся, словы асабліва не ўзважваеш. Аднак вы ўжо выпусцілі пару — і годзе на гэтым. Супакойцеся, каб мне за вас чырванець не давялося!
    ВІВАТ АУГУСТУ!
    Так і не даўшы Лышку прачуханцу, хлопцы вырашылі проста яго ўнікаць. Ніхто з ім не размаўляў, ніхто не ад-казваў на яго пытанні. Юрэк накладваў яму кашу і суп у асобны посуд, «бо нікому не хочацца есці з прадаж-нікам з адной міскі». Крабат лічыў, што гэта правільна: хто даносіць Майстру на сваіх таварышаў, заслугоўвае толькі знявагі.
    У ноч на пусты месяц прыехаў Жнец са сваім нама-лотам, млынар зноў мусіў узяцца за працу разам з усі-мі. Ён працаваў вельмі старанна, быццам хацеў паказаць сваім гадаванцам, як трэба кідаць мех на плечы. Ці гэта ён хацеў дагадзіць пану Жняцу?
    А наогул напрыканцы зімы Майстар даволі часта бываў у раз’ездах: то верхам, то на санях. Хлопцы мала цікавіліся, што за справы дрэнчылі яго. Навошта лезці туды, куды не просяць? Меней ведаеш — даўжэй паспіш.
    Неяк увечары пад Іосіфаў дзень, калі снег ужо растаў і ліў моцны дождж, а млынарчукі радаваліся, што сядзяць у натопленай хаце, Майстар раптам загадаў падаць фур-манку. I як мага хутчэй, справа важная і неадкладная!
    Крабат дапамог Петару запрэгчы гнядых, потым узяў каня пад аброць.
    101
    ГОД ДРУГІ
    — Нэ, крокам!
    Петар пабег у хату сказаць Майстру, што фурманка гатова, а Крабат тым часам падаў яе да ганка. Хлопец хаваў галаву ад дажджу пад гуняй, Майстру ён абачліва прыхапіў дзве коўдры, бо спераду ў фурманцы навеса не было.
    Спачатку выйшаў Петар з ліхтаром, потым Майстар у шырокім плашчы і чорнай трохвуголцы. На ботах па-блісквалі шпоры, з-пад крыса вызірала шпага.
    «Зусім розумам крануўся? — падумаў Крабат, пакуль Майстар прымошчваўся на козлах. — Тут сабаку з хаты не выганіш, а ён некуды едзе».
    Майстар абгарнуўся коўдрамі і мімаходзь спытаў: