• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    — Бачу, ты далёка пойдзеш у Таемных мастацтвах, — сказаў ён неяк пятнічным травеньскім вечарам пасля заняткаў. — Думаецца мне, здольнасцей у цябе будзе паболей, чым у некаторых. Іначай я не ўзяў бы цябе з са-бой у двор курфюрста.
    Крабат ганарыўся тым, што Майстар ім задаволены. Шкада толькі, што рэдка выпадала нагода скарыстаць атрыманыя на ўроках веды!
    — Справа папраўная, — сказаў Майстар, нібыта пра-чытаўшы думкі хлопца. — Заўтра пойдзеш з Юрэкам на рынак у Вітыхенаў і прадасі яго там як варанога каня за пяцьдзясят гульдэнаў. Але глядзі, каб гэты ёлуп не нара-біў табе ліха!
    126
    ЯК КАНЯ ПРАДАВАЛІ
    Назаўтра Крабат з Юрэкам падаліся ў Вітыхенаў. Згадаўшы Вала-Блашке з Каменьца, Крабат радасна за-свістаў: продаж каня абяцаў быць не менш вясёлай за-бавай. I тым больш здзівіўся, калі заўважыў, што Юрэк, нечым заклапочаны, звесіў галаву.
    — Што з табой?
    — He разумею...
    — У цябе такі выгляд, быццам на шыбеніцу ідзеш.
    — Ды некуды туды і іду, — прамовіў Юрэк і высмар-каўся. — He патраплю я абярнуцца ў каня, Крабаце. Я такога яшчэ не рабіў.
    — Наўрад ці гэта настолькі складана. Я табе дапа-магу.
    — I што з таго? — Юрэк спыніўся і сумна паглядзеў на сябра. — Ну добра: ператворым мы мяне ў каня, пра-дасі ты мяне за пяцьдзясят гульдэнаў — і справа скон-чаная. Для цябе, Крабаце, можа, і скончаная, але для мяне дык не! А чаму? Ды проста! Як мне потым вылезці з конскай скуры без тваёй дапамогі? Такое адчуван-не, быццам Майстар захацеў пазбавіцца ад мяне, вось і ўблытаў у гэтую гульню.
    — Ды што ты такое мелеш?!
    — Так, так, — запярэчыў Юрэк. — He патраплю я. Дурны я занадта!
    Ён стаяў, увабраўшы галаву ў плечы, з непераадоль-ным горам на твары.
    — А што, калі мы памяняемся ролямі? — прапана-ваў Крабат. — Галоўнае — Майстар атрымае свае грошы, і якая ўжо яму розніца, хто там каго прадаваў?
    Юрэк узрадаваўся:
    — Няўжо ты гэта для мяне зробіш, братку?
    127
    ГОД ДРУГІ
    — Так, вядома, — адказаў Крабат. — Толькі паабя-цай, што нікому пра гэта не раскажаш. А там, думаю, справа за малым.
    I яны пайшлі далей, пасвістваючы, а калі ўбачылі дахі вітыхенаўскіх хат, збочылі з дарогі за адрыну, што стая-ла ў полі.
    — Добры зацішак, — сказаў Крабат. — Тут ніхто не заўважыць, як я ператваруся ў каня. Значыць: ні ў якім разе не прадавай мяне танней, чым за пяцьдзясят гуль-дэнаў. I калі будзеш аддаваць пакупніку, не забудзь спяр-ша зняць з мяне аброць: іначай я на ўсё жыццё застану-ся канём, чаго мне ну зусім не хочацца!
    — He бойся, — сказаў Юрэк, — не забуду! Я хоць і дурны, але не настолькі.
    — Добра. Глядзі, ты абяцаў.
    Крабат прамармытаў заклінанне і ператварыўся ў ва-ранога каня з цудоўнымі сядлом і аброццю.
    — Хапай цябе чорт! — усклікнуў Юрэк. — Ну і конь! Хоць на парад!
    Пабачыўшы такога жарабца, гандляры коньмі на ві-тыхенаўскім рынку аж раты разявілі і вочы вылупілі, а потым кінуліся да яго гаспадара.
    — Колькі просіш?
    — Пяцьдзясят гульдэнаў.
    Неўзабаве знайшоўся перакупшчык з Будзесына, га-товы заплаціць колькі прасілася. Толькі Юрэк хацеў крыкнуць «Згода!», як у гандаль умяшаўся нейкі ніко-му не вядомы спадар у чырвоным кавалерыйскім мун-дзіры са срэбнымі шнурамі і з польскай фуражкай на галаве. Можа, адстаўны палкоўнік або якая іншая знат-ная асоба.
    128
    ЯК КАНЯ ПРАДАВАЛІ
    — Камусьці, здаецца, грошай не трэба... — заўважыў ён хрыплым голасам. — Твой жарабок каштуе куды больш за пяцьдзясят гульдэнаў. Даю за яго сто!
    Перакупшчык з Будзесына ўзлаваўся не на жарт. I со-біла ж гэтаму вар’яту перайсці яму дарогу! Хто ён уво-гуле такі? Чужынца, які хоць і выглядаў высакародным, але такім не быў, ніхто не ведаў. Ніхто, акрамя Крабата.
    Ён адразу пазнаў яго па голасе і павязцы на левым воку. Крабат надзімаў ноздры і прытанцоўваў то ў адзін бок, то ў другі. Каб толькі падаць Юрэку які знак! Але Юрэк быццам не звяртаў аніякай увагі на тое, што Кра-бат гэтак устрывожыўся. Відавочна, ён думаў толькі пра сто гульдэнаў.
    — Чаго ты там валаводзішся? — сыкнуў незнаёмец, выцягнуў кашалёк і кінуў яго хлопцу.
    — Пакорна дзякую, васпане! — пакланіўся Юрэк.
    У наступнае імгненне незнаёмец схапіў повад, вырваў яго з Юрэкавых рук і ў адзін скачок апынуўся на Краба-тавай спіне. Ён з такой моцай ціскануў шпорамі пад бакі Крабату, што той заіржаў і ўзвіўся на дыбкі.
    — Стойце, спадару, не з’язджайце! — загаласіў Юрэк. — Аброць! Мне трэба забраць аброць!
    -— Яшчэ чаго! — выбухнуў смехам незнаёмец.
    Толькі цяпер Юрэк яго пазнаў.
    Майстар сцебануў Крабата бізуном і крыкнуў:
    — Но, пайшоў!
    I нават не глянуўшы больш на Юрэка, панёсся прэч.
    Бедны Крабат! Майстар гнаў яго паплавамі і лугавіна-мі, па лясах і бездарожыцах, паўз кусты і канавы, праз хмызнякі і балоты.
    — Будзе табе навука, як ад рук адбівацца!
    129
    ГОД ДРУГІ
    Калі Крабат збаўляў бег, млынар хвастаў яго бізуном і паддаваў шпор, так што хлопцу здавалася, быццам яму ў цела заганяюць распаленыя іголкі.
    Крабат спрабаваў скінуць з сябе Майстра, упіраўся, рваў павады, рэзка прыпыняўся.
    — Упірайся колькі хочаш! — крычаў Майстар. — А мяне з сядла не скінеш!
    Бізун і шпоры зусім зламалі Крабата. Ён у апошні раз паспрабаваў пазбавіцца вершніка, але марна. Хлопец прайграў бой, давялося скарыцца. Пот градам каціўся з шыі, уся пыса была ў пене. 3 цела шугала пара, Крабат пыхаў і дрыжэў. 3 бакоў па лытках струменіла цёплая кроў.
    — Вось і добра!
    Майстар цокнуў Крабату і пагнаў яго трушком. Наў-скач направа, наўскач налева, зноў няспешным труш-ком, потым на крок — і спыніліся.
    — Ты яшчэ лёгка выблытаўся, — млынар спешыўся і зняў з каня аброць. — А цяпер жыва ператварыцца на-зад у чалавека!
    Крабат зноў стаў сабою. Раны, сінякі, кровападцёкі і парэзы — усё засталося на целе.
    — Яны будуць табе карай за непаслушэнства! Калі я аддаю загад, ты мусіш выканаць яго так, як было дару-чана, і ніяк іначай. Запомні: наступным разам так лёгка ў мяне не выкруцішся!
    Майстар даў зразумець: хоць памры, а жартам тут не месца.
    — I яшчэ! — ён крышку падвысіў голас. — Ты спа-койна можаш адыграцца на Юрэку. На!
    Ён сунуў бізун хлопцу ў руку, адвярнуўся і пайшоў. Праз некалькі крокаў ён ператварыўся ў хуткакрылага ястраба, узняўся ў неба і зляцеў прэч.
    130
    ЯК КАНЯ ПРАДАВАЛІ
    Крабат пакульгаў да млына. Пройдзе колькі кро-каў і спыніцца. Ногі быццам свінцом наліліся. Косці па ўсім целе нылі, усе мышцы балелі. Выйшаў на дарогу да Вітыхенаў і зваліўся ў цень пад бліжэйшае дрэва, каб адпачыць. Што падумала б пявуння, калі б пабачыла яго такім?
    Неўзабаве на дарозе паказаўся Юрэк. Са збянтэжа-ным і вінаватым выразам на твары.
    — Гэй, Юрэку!
    Яго перапужаў Крабатаў вокліч.
    — Гэта ты?
    — Так, — сказаў Крабат. — Гэта я.
    Юрэк адступіў на крок і паказаў адной рукой на бі-зун, а другой прыкрыў твар.
    — Адмяцеліш?
    — Мушу, — адказаў Крабат, — Акурат гэтага Май-стар ад мяне і чакае.
    — Тады не марудзь! — сказаў Юрэк. — Я сапраўды заслужыў лупцоўкі. Раней пачнём — раней скончым.
    Крабат страсянуў галавой.
    — Хіба ад гэтага мая скура хутчэй зажыве?
    — Але ж Майстар загадаў!
    — Нічога ён не загадаў, — адказаў Крабат. — Толькі параіў. Ходзь сюды, Юрэку, сядай во да мяне.
    — Як сабе хочаш, — сказаў Юрэк. Ён выняў з кішэні нейкую трэсачку, потым правёў ёю кола на пяску вакол сябе і Крабата і намаляваў усярэдзіне тры крыжы і пен-таграму.
    — Што ты робіш? — пацікавіўся Крабат.
    — Так, нічога, — ухіліўся ад адказу Юрэк. — Про-ста каб не заляталі камары ды мухі. He люблю, калі яны даймаюць. Пакажы-ка сваю спіну.
    131
    ГОД ДРУГІ
    Ён дапамог Крабату задзерці кашулю.
    — Аёечкі, ну і дасталася ж табе ад Майстра! — прысвіснуў Юрэк і пачаў рыцца ў кішэнях. — Была тут у мяне адна мазь. Я заўжды нашу яе пры сабе. Бабулін рэцэпт. Змазаць табе раны?
    — Калі гэта нечым дапаможа... — працягнуў Крабат, а Юрэк паспяшаў запэўніць:
    — Ва ўсякім разе не зашкодзіць.
    Ён стаў акуратна наносіць мазь на Крабата. Яна прыемна халадзіла цела і хутка здымала боль. У Краба-та нібыта вырастала новая скура.
    — Вось дык мазь! — здзіўлена ўсклікнуў ён.
    — Бабуля, — азваўся Юрэк, — была вельмі мудрай. У маёй сям’і, Крабаце, увогуле ўсе разумныя. Акрамя мяне. Падумаць толькі! Ты ж праз маю дурасць назаў-жды мог бы застацца ў конскай скуры... — ён уздрыгнуў і закаціў вочы.
    — Досыць! — папрасіў яго Крабат. — Ты ж бачыш, усё абышлося.
    Яны мірна пакрочылі дадому. Ужо амаль перайшлі Козелевы багны — да млына было рукой падаць, — як Юрэк пачаў накульгваць.
    — Кульгай і ты, Крабаце!
    — Навошта?
    — Каб Майстар не здагадаўся пра мазь. Ніхто не па-вінен пра яе ведаць.
    — А ты? — спытаў Крабат. — Ты ўжо чаму кульгаеш?
    — Ты ж мяне адмяцеліў. He забывай!
    BIHO l ВАДА
    У канцы чэрвеня хлопцы пачалі майстраваць вадзя-ное кола. Крабат дапамагаў Сташку абмяраць старое. Усе часткі новага кола мусілі быць той жа велічыні, таму што яго, як толькі будзе гатова, мелі насадзіць на стары млынавы вал. За стайняй, між адрынай і паветкай, хлоп-цы проста пад адкрытым небам зладзілі майстэрню. Там яны бавілі дзень пры дні, вычэсваючы неабходнае: спіцы, папярэчыны, часткі вобада, распоркі, лапаткі — усё так, як паказваў Сташка.
    — Нічога не павінна разыходзіцца! — настаўляў ён памагатых. — Іначай паставім абы-што, і нас на смех падымуць!
    Цяпер вечарамі цямнела позна. Калі выпадала паго-да, млынарчукі часта заседжваліся на падворку перад млыном, дзе Андруш граў на варгане.
    Гэтай парой Крабата так і цягнула выбрацца ў Чарна-горыцу. Там перад хатай сядзіць пявуння, вось ён прой-дзе міма, павітаецца, а яна яму ў адказ рукой махне. А можа, яна пайшла да дзяўчат, каб паспяваць песень? Вечарамі, калі вецер веяў з Чарнагорыцы, хлопцу пада-валася, нібыта недзе далёка чуюцца яе спевы; але такое немагчыма, бо паміж імі ўзвышалася сцяна лесу.
    133
    ГОД ДРУГІ
    Знайсці б якую зачэпку, каб збегчы адгэтуль: якую-небудзь добрую нявінную прычыну, каб ні ў ко-га, нават у Лышкі, не выклікаць ні дробачкі сумневу! Можа, такая зачэпка калі-небудзь з’явіцца сама: ні-хто нічога не западозрыць, і ён адвядзе небяспеку ад пявунні.
    Сказаць праўду, Крабат мала што пра яе ведаў. Толь-кі якая яна на выгляд. Як ходзіць, як трымае галаву і як гучыць яе голас — усё гэта яму нібы адвеку было вядо-ма. А яшчэ ён ведаў, што ніколі ў жыцці не перастане думаць пра пявунню — гэтаксама як і Тонда назаўжды застанецца ў яго думках.