• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    Удзень ён іх не чапаў і не турбаваў, але вечарам па-чынаў усё нанава. Толькі за акном цямнела, як Май-стар выганяў іх у млынарню, дзе кляў і кпіў з іх, пакуль
    148
    ПЕЎНЕВЫ БОЙ
    хлопцы працавалі без разгібу. I так ноч пры ночы, па-куль не заднее.
    He працавалі толькі ў ноч на суботу, бо па вечарах пятніцы, як заўжды, праводзіліся заняткі. Калі знясіле-ныя млынарчукі ў абліччы крумкачоў сядалі на жэрдку, ім ледзь ставала сіл, каб не заплюшчыць вачэй. Нехта ўсё ж не вытрымліваў і ад стомы засынаў.
    Майстра гэта не турбавала. Што і колькі яны выву-чаць — іх справа. Толькі раз, калі сонны Вітка пляснуўся долу з жэрдкі, Майстар не стрымаўся і зрабіў таму вы-мову.
    Малому Вітку, які яшчэ рос, было цяжэй за астатніх. Праца па начах давалася яму горай, чым усім. Таму Мі-хал з Мертанам вырашылі ўзяць яго пад сваю апеку, Ган-ца і Сташка з Крабатам таксама толькі і глядзелі, дзе і як дапамагчы хлопчыку. Аднак Майстар быў паўсюль, мала што магло схавацца ад позірку яго пільнага вока.
    Пра Капяллюха ніякіх гаворак не заводзілася. Аднак хлопцы ведалі: Майстар карае іх за тое, што яны сталі відавочцамі яго паразы.
    Так цягнулася тыднямі аж да самага верасня. У ноч на пусты месяц, як заўжды, прыехаў спадар з пеўне-вым пяром. Млынарчукі ўзяліся за працу, а Майстар узлез на козлы воза, схапіў бізун і засцябаў ім у павет-ры. Хлопцы моўчкі пераносілі мяхі з воза ў млынар-ню, ссыпалі змесціва ў кош мёртвага пастава і подбе-гам вярталіся назад. Усё ішло звыклым для такой ночы парадкам, хіба што з крыху большай натугай. А потым, недзе а другой гадзіне, здарылася так, што Вітка здаў-ся. Ён закінуў на спіну адзін з апошніх мяшкоў, і яго павяло. Напаўдарозе між возам і млынарняй хлопчык заваліўся тварам уніз. Ён ляжаў у траве і задыхаўся.
    149
    ГОД ДРУГІ
    Міхал перавярнуў яго на спіну і разарваў яму кашулю на грудзях.
    — Гэй вы, там! — падскочыў на козлах Майстар. — Што такое?!
    — I ты яшчэ пытаеш? — выпрастаўся Міхал. Ён не вытрымаў і парушыў заўсёдную ў такія ночы цішыню. — Тыдзень пры тыдні, ноч пры ночы мы рвалі на цябе жылы! Хіба хлопчык такое вытрымае?
    — Цыц! — закрычаў Майстар і хвастануў па Міхалу бізуном. Кончык бізуна абматаўся вакол хлопцавай шыі.
    — Спыніся!
    Крабат упершыню пачуў голас незнаёмца. Гэты голас адначасова палыхаў агнём і працінаў марозам. Хлопец адчуў, як па яго спіне прабег ледзяны холад, у той жа час яго нібы агарнула палымяным пажарам.
    Спадар з пеўневым пяром падаў знак Міхалу аднесці Вітку ўбок, затым забраў у Майстра бізун і спіхнуў яго з воза.
    Міхал аднёс малога ў спальню. Рэшту ночы за яго ра-зам з хлопцамі адпрацоўваў Майстар — зусім як між Новым годам і Вялікаднем. Хлопцы не маглі гэтым на-
    цешыцца.
    HA KPAl РАДА
    3 наступнай ночы хлопцаў больш не турбавалі. Пра тыдні начнога катавання нагадваў адно што след ад бізу-на на Міхалавай шыі. Млынарчукі зноў працавалі днём, што не прыносіла ім шмат клопату. Вечарам яны пакіда-лі млын і аддаваліся кожны сваёй любімай справе: нехта граў на варгане, нехта баяў байкі ці стругаў лыжкі. Усё ўвайшло ў старую каляіну. Вадыры на руках павысыхалі, нацёртыя месцы на грудзях і спінах неўзабаве зажылі. Пятнічнымі вечарамі Майстар зноў чытаў хлопцам з Ка-рактара, а яны без цяжкасцей усё старанна запаміналі. Толькі Юрэк, адказваючы на Майстравы пытанні, часам запінаўся і змаўкаў — але гэта песня, як кажуць, петая-перапетая.
    Мінула колькі часу пасля Міхайлава дня, і Майстар паслаў Петара з Крабатам у Гоерсверду купіць бочку солі і сякой-такой кухоннай драбязы. Млынар ніколі не адпраў-ляў хлопцаў у вялікі свет па адным. Калі трэба было нешта зрабіць, ён пасылаў іх сама мала ўдвух. Відаць, на гэта былі свае прычыны, а можа, якія-небудзь прадпісанні.
    На світанку хлопцы запрэглі гнядога ў драбіны і паці-ху паехалі. Па Козелевых багнах слаўся туман. Калі яны выехалі з лесу, узышло сонца, і туман рассеяўся.
    151
    ГОД ДРУГІ
    Наперадзе ляжала Чарнагорыца.
    Крабат вельмі спадзяваўся ўбачыць пявунню. Калі ехалі паўз вёску, ён усё выглядваў дзяўчыну — але мар-на. He было яе ні ля верхняй студні, ні ля ніжняй, дзе стаялі дзяўчаты з вёдрамі і шчабяталі. Гэтым ранкам яе нідзе не было бачна.
    Крабат засумаваў. Так хацелася зноў яе пабачыць, з велікоднай ночы прамінула ўжо столькі часу.
    «Можа, пашчасціць пасля абеду, калі будзем ехаць дадому? — падумаў юнак. — Можа, лепей увогуле ні на што не спадзявацца — тады і расчаравання не бу-дзе».
    Аднак па абедзе, калі яны вярталіся з Гоерсверды з бочкай солі і астатнім прычындаллем, яго жаданне ўсё ж такі здзейснілася. Дзяўчына стаяла непадалёку ад ніжняй студні ў атачэнні чарады курэй. У адной руцэ яна трымала кошык, а другой сыпала курам зерне.
    — Пылі-пылі-пылі-пылі!
    Крабат пазнаў яе з першага позірку. Калі праязджалі міма, ён кіўнуў ёй, зусім лёгенька, каб Петар нічога не заўважыў. Пявуння таксама злёгку кіўнула, ветліва — як вітаюцца з незнаёмцамі. Падавалася, што куры, якіх яна карміла, былі ў сто разоў важнейшыя.
    3 курынай чарады вылучаўся певень-прыгажун рудой масці, які дбайна кляваў зерне ля самых яе ног. Як жа яму тады пазайздросціў Крабат! Каб было магчыма, тут бы памяняўся з ім месцамі.
    Тая непагодлівая восень зацягнулася надоўга. Халод-ную і шэрую, яе заслалі туманы і дажджы. Зрэдку выпа-даў сухі дзень, і млынарчукі вазілі тады торф на зіму. Рэшту часу яны бавілі ў млыне, у адрыне ці хляве, у свірне
    152
    HA KPAI РАДА
    ці паветцы. Кожны радаваўся, калі знаходзілася праца пад дахам.
    Вітка з вясны значна падрос, хоць і заставаўся худым як смык.
    — Трэба яму на галаву пакласці цагліну, — пастанавіў Андруш, — а то глядзі — усіх абгоніць!
    А Сташка прапанаваў адкарміць яго, як гусака на ка-лядніцу.
    — Каб нагуляў сала на баках і мяса на кумпяках, a то як пудзіла гароднае!
    Надоечы ў Віткі на барадзе і пад носам паказаўся пер-шы пушок — вядома, руды. Вітка гэтага не заўважаў, ча-го не скажаш пра Крабата, які назіраў за ім і прыкмячаў, як гэта за год можна пасталець на тры.
    Першы снег у тым годзе выпаў даволі позна, у ноч на Святога Андрэя. Зноў млын на Козелевых багнах ахапіў неспакой, зноў млынарчукі зрабіліся маўклівымі, зноў яны сварыліся без дай прычыны. Драбнейшая зачэп-ка — і панеслася! Тыдзень мінаў за тыднем, і ўсё радзей выдаваўся дзень, каб хтось з хлапцоў не кідаўся з кула-камі на іншага.
    Крабат успомніў мінулагоднюю размову з Тондам. Няўжо і сёлета хлопцаў наскрозь працінаў жах, што адзін з іх мусіць памерці?
    Чаму ён загадзя не парупіўся пра гэта падумаць? Ён жа быў на Пустцы і ведаў пра рад пагорачкаў: сем ці восем, можа, і болей — не лічыў. Цяпер ён зразумеў, ча-му хлопцы баяліся. Цяпер ён баяўся і сам. Сёлета кожны з іх мог стаць наступным. За выняткам, магчыма, Віткі. Але хто? I чаму?
    Крабат так і не адважыўся спытаць у хлапцоў, нават у Міхала.
    153
    ГОД ДРУГІ
    Часцей, чым раней, ён даставаў з кішэні Тондаў скла-данчык, адкрываў яго і аглядаў лязо. Яно было чыстае і блішчала. Значыць, яму, Крабату, небяспека не пагра-жала. Але ж заўтра ўсё магло змяніцца.
    У дрывотні ўжо стаяла гатовая труна. Крабат убачыў яе выпадкова, калі напярэдадні багатай куцці заходзіў туды па дровы. Труна стаяла, прыкрытая палотнішчам. Ён наўрад ці б яе заўважыў, каб не праходзіў міма і не стукнуўся аб яе нагой.
    Хто зрабіў труну? Колькі яна ўжо тут стаіць? I для каго?
    Гэтае пытанне не давала спакою. Яно займала Краба-тавы думкі ўвесь дзень і нават праслізнула да яго ў сон.
    Крабат знайійоў труну ў дрывотні. Збітая з яловых до-шак, яна стаіць, прыкрытая палотнішчам. Ён акуратна падымае века труны і зазіраеўсярэдзіну — там пуста.
    Тады ён выраійае яе разбіць. Яму невыносна, што яна тут стаіць і некага чакае.
    Крабат дастае сякерку і бярэцца за працу. Раздымае дош-кі і як мага танчэй расшчэплівае іх ад верху да нізу. Потым рассякае на невялічкія трэскі, якія хоча пазбіраць у койіык і аднесці Юрэку на распал.
    Ён азіраеццаў пошуку кошыка, якраптам—хлоп! — тру-на зноўку сабралася. Вось яна пераід ім: цалюткая, непасечаная.
    Крабат у другі раз падступаецца да труны і сячэ яе ў трэскі. Але толькі ён заканчвае, як зноў — хлоп! — труна цалюткая.
    Поўны лютасці, юнак спрабуе трэці раз. Махае сякерай, сячэ, ажно шчэпкі ляцяць, пакуль ад труны не застаецца груд раскрышаных аскепкаў. Але куды там. Хлоп! Труна зноў тут як тут — ні трэшчынкі, ні расколінкі, — чакае свайго прызначанага.
    154
    HA KPAI РАДА
    Крабата ахоплівае жах, ён выбягае на балота. Снег валіць сцяной — нічога не бачна. Крабат не ведае, куды бяжыць. Яму страшна, што труна можа пайсці за ім услед. Праз не-каторы час ён спыняецца і прыслухваецца, што там ззаду.
    He чуваць ні тупату драўляных ног, ні глухога шорга-ту, якіх ён так баяўся... Замест гэтага за некалькі кро-каў наперадзе — скрыгат і скрабенне, быццам нехта капае змерзлы пясок.
    Крабат ідзе на шум і трапляе на Пустку. Скрозь завіруху яму бачыцца постаць, якая з кіркай ірыдлёўкай капае яміну на дальнім канцы рада з пагорачкаў ля ўзлеску — там, дзе ўлетку ўпала долу лішняя кветка буйміны. Постаць пада-ецца Крабату знаёмай. Ён ведае, што перад ім нехта з па-рабкаў-млынарчукоў, але праз снежную завею не можа раза-браць, хто гэта.
    — Гэй! Хто ты? — спрабуе ён крыкнуць.
    Голас здраджвае яму, ён не можа вымавіць ні гуку. Ён не ў стане зрабіць ні кроку далей. Стаіць на адным месцы. Ногі прымерзлі да зямлі так, што не адарваць.
    «Халера! — думае ён. — У мяне што, ногі адняліся? Я му-шу зрабіць хоць пару крокаў... я мушу... я мушу...»
    Ён збіраецца з апошнімі сіламі, цела пакрываецца потам. Але ногі не слухаюцца. Што б ён ні рабіў — з месца не зру-шыцца. А снег падае, падае і паступова яго засыпае...
    Крабат прачнуўся ўвесь спацелы. Адкінуў коўдру, сця-гнуў мокрую ад поту кашулю. Потым падышоў да акна і вызірнуў вонкі.
    Стаяў Калядны ранак, за ноч нацерушыла снегу. Кра-бат убачыў свежыя сляды, якія вялі на Козелевы багны.
    Ён пайшоў да студні памыцца і напаткаў Міхала з кір-кай і рыдлёўкай у руках. Згорблены і спалатнелы, ён
    155
    ГОД ДРУГІ
    ледзь цягнуў ногі. Крабат хацеў з ім загаварыць, але той толькі махнуў рукой. He прамовіўшы і слова, яны зразу-мелі адзін аднаго.
    3 таго часу Міхала быццам падмянілі. Ён адгарадзіўся ад усіх, нават ад Мертана. Паміж ім і хлопцамі быццам вырасла сцяна. Падавалася, што ён недзе далёка-далёка.