Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— А вы? — войт звярнуўся да млынарчукоў. — Вы, шаноўныя хлопцы, таксама нам не дапаможаце? У імя літасцівага Бога, дапамажыце дзеля нашых дзяцей. Мы за ўсё аддзячым!
— Гэты мужык зусім з глузду з’ехаў, — сказаў Лыш-ка. — Зараз я на вас сабак паспускаю. Кусы іх!
Ён засвістаў у два пальцы, дый так пранізліва, што свіст працяў хлопцаў да мозгу касцей. Пачуўся сабачы брэх, шматгалосы і раз’ятраны, са скуголеннем і завы-ваннем.
Войт падскочыў, шапка выпала ў яго з рук.
— Бяжым! — крыкнуў ён. — Яны парвуць нас! Уця-каем! Хутчэй!
182
СНЕГ НА ПАСЕВЫ
Падхапіўшы свае буркі, яны з дзядамі выбеглі з млы-на, паімчалі нацянькі паўз паплавы і зніклі ў лесе, з яко-га выйшлі.
— Малайчына, Лышку! — сказаў Майстар і паляпаў яго па плячы. — Малайчына! Добра мы іх справадзілі — пэўна, доўга яны сюды не пакажуцца.
Крабат злаваўся. Яму было шкада войта і яго спада-рожнікаў. Дзе яны правініліся, што Майстар адмовіўся ім дапамагаць? Ну што б яму каштавала зазірнуць у Ка-рактар і прамовіць некалькі слоў? Крабат жа патрэбных для гэтага выпадку заклёнаў не ведаў.
Майстар яшчэ не вучыў хлопцаў, як выклікаць снег.
Шкада. A то Крабат доўга не думаў бы. Рызыкнуў бы і дапамог сялянам. Петар з Ганцам ды іншыя, хутчэй за ўсё, зрабілі б тое ж самае.
Толькі Лышка радаваўся, што Майстар даў сялянам ад варот паварот, і вельмі ганарыўся сваім удалым выкрута-сам, калі тыя паверылі, што на іх нацкавалі сабак.
Але радавацца яму давялося нядоўга. Той жа ноччу ён падарваўся сярод сну з немымі крыкамі болю. Хлоп-цы спыталі, якая халера ў яго ўсялілася, і ён заляскаў ад страху зубамі і распавёў пра зграю шалёных чор-ных сабак, якая накінулася на яго ў сне, каб разарваць на шматкі.
— О не! — паспачуваў яму Юрэк. — Пашчасціла, што гэта ўсяго толькі сон!
Той ноччу Дышка яшчэ пяць разоў сніў сон пра ша-лёных сабак, і пяць разоў ён з крыкамі падхопліваўся з ложка і будзіў іншых. Калі гэта ўсіх зусім замучыла, яго вытурылі са спальні.
183
ГОД ТРЭЦІ
— Забірай сваю коўдру і марш у адрыну! Сні там сваіх сабак, хоць засніся! Верашчы ад страху, пакуль не ахрыпнеш! Абы толькі нам нічога чуваць не было.
Раніцай хлопцы церлі вочы і ніяк не маглі паверыць. Усё навокал зрабілася белым. Ноччу насыпала снегу, цяжкія пухнатыя камякі ўсё падалі і падалі, ледзь не да самага абеду. Вось узрадаваліся сяляне з Чарнагорыцы і з навакольных вёсак!
Няўжо Майстар перадумаў і ўсё-ткі дапамог?
— Можа, гэта Капяллюх руку прыклаў, — сказаў Юрэк. — Магчыма, сяляне яго сустрэлі. Ён жа, я так мяркую, не адмовіць.
— Капяллюх? — перапыталі хлопцы. — Вядома, Ка-пяллюх не адмовіць!
Аднак гэта аказаўся не Капяллюх. Недзе пад абед — Лобаш зноў першым іх заўважыў — з Чарнагорыцы да млына прыехалі на санях войт са старэйшынамі. Пры-везлі Майстру ўсё, што былі вінныя яму за дапамогу: сем курэй, пяць гусей і дзве капы яек.
— Дзякуем табе, млынару з Козелевых багнаў, — прамовіў войт і нізка пакланіўся, — дзякуем, што зліта-ваўся над нашымі дзецьмі. Сам ведаеш: мы людзі неба-гатыя. Дык вазьмі тое, што прынеслі, у знак падзякі. I хай Усявышні ўзнагародзіць цябе за гэта!
Майстар, незадаволена скрывіўшы твар, выслухаў яго. Ад млынарчукоў не змагло схавацца, з якімі намаган-нямі той стрымліваўся, каб не выбухнуць.
— Хто вам дапамог, — урэшце сказаў ён, — я не ведаю. Як бы там ні склалася, гэта не я, не сумнявай-цеся. А цяпер нясіце сваё дабро назад у сані і каціцеся к чорту!
184
CHEF HA ПАСЕВЫ
Ён развярнуўся да сялян спінай і пайшоў у чорную камору. Пачулася, як за ім грымнула засаўка.
Войт са спадарожнікамі засталіся стаяць з дарункамі ў руках. Зніякавелыя, быццам ім грады градам пабіла.
— Ідзіце! — сказаў Юрэк, дапамагаючы ім загрузіц-ца. — Вяртайцеся ў Чарнагорыцу. Выпіце дома па кі-лішку-другім моцнай гарэліцы і забудзьце ўсё, што тут было!
Крабат глядзеў услед саням з трыма сялянамі, пакуль яны не зніклі ў лесе. Пэўны час адтуль даносіліся зва-ночкі, удары бізуном і зычнае «Но!» войта, які падганяў коней.
Я - КРАБАТ
Снег растаў, прыйшла вясна, Крабат вучыўся як утра-пёны. Ён нашмат абагнаў сяброў. Майстар яго хваліў і выглядаў надзвычай задаволеным яго поспехамі ў Чор-ным мастацтве. Ён нібы і не здагадваўся, што хлопец усё вучыўся і вучыўся толькі дзеля таго, каб у дзень бітвы, у гадзіну расплаты, быць у поўным узбраенні.
Неяк у нядзелю, калі да Вялікадня заставалася тры тыдні, Мертан упершыню зноў падняўся з тапчана і выйшаў за дрывотню пасядзець на сонцы. Увесь блед-ны і схуднелы, ён ледзь не прасвечваўся. Было бачна, што яго шыя так і застанецца скрыўленай. Ён па-раней-шаму абыходзіўся толькі самымі неабходнымі словамі: «так», «не», «дай», «хопіць».
У Вялікую пятніцу Лобаша прынялі ў Школу чор-нае магіі. Як жа здзівіўся малы, калі Майстар абярнуў яго ў крумкача! Ён радасна пырхаў па каморы і чыркаў кончыкамі крылаў чэрап і вядзьмарскую кнігу. Майстру тройчы давялося гукнуць «Акыш!», пакуль малы не сеў на жэрдку. Смешны чорны птах з гарэзлівымі вочка-мі і ўскудлачаным пер’ем памерам быў трохі большы за кулак.
186
Я — КРАБАТ
«Гэта мастацтва размаўляць думкамі з іншым чала-векам, — чытаў Майстар, — каб ён чуў і разумеў словы, быццам яны выходзяць з яго самога...»
Сёння млынарчукам было нялёгка сачыць за Май-стравымі словамі, бо Лобаш увесь час адцягваў іх ува-гу. Ён так забаўна закочваў вочы, круціў шыяй і лопаў крыламі. I без розніцы, каму і што зачытваў Майстар з Карактара!
Затое Крабат не прапусціў ні слоўца.
Ён адразу скеміў, якім важным быў новы ўрок для яго і пявунні. Склад за складам ён запамінаў чароўныя словы. Перад сном, лежачы на тапчане, ён шматкроць іх паўтарыў, пакуль не ўпэўніўся, што больш ніколі не забудзе.
У суботу перад Вялікаднем, калі пачало цямнець, Майстар зноў адправіў млынарчукоў «па знак». У кан-цы лічылкі засталіся Крабат з Лобашам. Даўшы Чорнае блаславенне, Майстар іх адпусціў.
Крабат загадзя прыхаваў коўдры ў дрывотні, па дзве на брата, бо пад вечар неба зацягнула і патыхнула даж-джом. 3 млына яны выходзілі апошнімі, таму ён усё пад-ганяў Лобаша: баяўся, што да Боймелевай загубы ўжо скіравалася іншая пара. Але калі яны дайшлі да драўля-нага крыжа, Крабатавы страхі выявіліся дарэмнымі.
Назбіраўшы на ўзлеску кары і сучча, яны распалілі невялічкае вогнішча. Крабат патлумачыў хлопчыку, ча-му так важна не заснуць і адседзець велікодную ноч ра-зам на гэтым месцы.
Лобаша праймалі дрыжыкі, ён хутаўся ў коўдры. Маў-ляў, добра яшчэ, што хоць не адзін сядзіць, іначай са стра-ху памёр бы — прыйшлося б тады на гэтым месцы яшчэ адзін драўляны крыж ставіць, толькі крыху меншы...
187
ГОД ТРЭЦІ
Пасля яны пагаварылі пра Школу чорнае магіі, яе пра-вілы і заняткі Чарадзействам. Трохі памаўчалі, і ўрэшце Крабат загаварыў пра Тонду і Міхала:
— Я ж абяцаў табе, што некалі пра іх раскажу.
Расказваючы пра сяброў, Крабат усвядоміў, што міжво-лі заняў Тондава месца — прынамсі для гэтага хлопчыка, які сядзеў цяпер насупраць, па той бок вогнішча.
Спярша ён не думаў расказваць Лобашу пра смерць Тонды і Міхала, ва ўсякім разе, не думаў расказваць, як яны памерлі. Але чым болей распавядаў: пра загінулых, пра Варшулу, пахаваную на могілках у Зігфрыдавым Ку-це, і пра Тондавы перасцярогі, што млынарчукі з Козе-левых багнаў прыносяць дзяўчатам адну бяду, — чым болей ён пра ўсё распавядаў, тым болей пераконваўся, што малы мае права даведацца, ад чаго яго так абачлі-ва засланялі. Вось Крабат і расказаў яму ўсё, што ведаў. Толькі пра таямніцу ляза прамаўчаў, каб не нашкодзіць магічнай сіле ножыка.
— А ты ведаеш, хто вінен у смерці Тонды і Міха-ла? — спытаў Лобаш.
— Здагадваюся, — адказаў Крабат. — I калі мае па-дазрэнні акажуцца слушнымі, я за ўсё паквітаюся.
Недзе апоўначы заімжыла. Лобаш нацягнуў коўдру на галаву.
— He ўкрывайся так! — сказаў Крабат. — А то не па-чуеш званоў і спеваў з вёскі.
Неўзабаве данеслася аддаленае бомканне велікодных званоў і пачуўся голас пявунні з Чарнагорыцы. Голас пявунні, з якім чаргаваліся іншыя дзявочыя галасы.
— Прыгожа спяваюць, — праз хвілю прамовіў Ло-баш. — Дзеля гэтага не шкода і змокнуць.
188
Я — КРАБАТ
Пару гадзін сядзелі моўчкі. Лобаш зразумеў, што Крабату было больш не да размоў. Што тут цяжкага? Сядзі сабе — і ўсё. Ды і тое, што ён даведаўся пра Тонду з Міхалам, зойме яго думкі, мусіць, не на адну ноч.
Дзяўчаты спявалі, званы званілі.
Таго, што праз некаторы час дождж скончыўся, Кра-бат нават не заўважыў. У гэтую хвіліну для яго не існа-вала ні дажджу, ні ветру, ні цяпла, ні холаду, ні святла, ні цемры. Толькі пявуння і яе голас. I ўспамін пра ззянне яе вачэй у святле велікоднае свечкі.
Гэтым разам Крабат вырашыў не выходзіць з цела. Хіба не навучыў іх Майстар мастацтву размаўляць дум-камі з іншым чалавекам? «Каб ён чуў і разумеў словы, быццам яны выходзяць з яго самога...»
На світанку Крабат прамовіў словы новага заклёну і скіраваў усе сілы, якія меў у сэрцы, да пявунні — па-куль не адчуў яе прысутнасць. I тады загаварыў з ёй.
«Пявуння, ёсць адзін хлопец, які просіць, каб ты яго выслухала. Ты яго не ведаеш, але ён ведае цябе даў-но. Калі раніцай набярэш у збанок велікоднай вады, то зрабі так, каб па дарозе дадому іншыя дзяўчаты цябе апярэдзілі. Сама ж ідзі адна, бо гэты хлопец хоча з та-бой сустрэцца. 3 табой адной, бо гэтая справа датычыць толькі цябе і яго. I больш нікога ў свеце».
Тройчы звяртаўся ён да яе, штораз тымі самымі сло-вамі. Пачало займацца на дзень, перазвон і спевы змоў-клі. Прыспеў час навучыць Добаша маляваць пента-граму і наносіць гэты знак на лоб трэскамі ад крыжа, якія Крабат адшчапіў Тондавым складанчыкам і ўсунуў у жар вогнішча, каб абвугліліся канцы.
189
ГОД ТРЭЦІ
На зваротным шляху Крабат так спяшаўся, быццам прагнуў першым дабрацца да млына. Лобаш на сваіх ка-роценькіх нагах ледзь за ім паспяваў.
Непадалёк ад Козелевых багнаў, калі хлопцы ўжо выходзілі з кустоўя, Крабат прыпыніўся. Паляпаў сябе па кішэнях, а потым схапіўся за галаву і сказаў:
— Відаць ля крыжа забыў...
— Што забыў? — спытаў Лобаш.
— Нож.
— Тондаў?
— Так, Тондаў.
Лобаш ведаў, што нож быў адзіным напамінам, які застаўся Крабату ад Тонды.
— Тады варочаем назад па яго!
— He! — запярэчыў Крабат, спадзяваючыся, што Лобаш не разгадае яго хітрыкі. — Сам збегаю, хутчэй атрымаецца. А ты сядай пад куст і пачакай.