• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    Крабат з Юрэкам карысталіся тымі рэдкімі начамі, каб працягнуць свае нястомныя заняткі. Крабату ўсё часцей удавалася не паддавацца сябру.
    Калі яны аднаго разу зноў сядзелі пры кухонным ста-ле, Крабат выпадкова выцягнуў з кішэні валасяное колца. Без усялякай задняй думкі надзеў яго на мезенец левай рукі. I калі Юрэк аддаў наступны загад, Крабат зрабіў усё наадварот. Дый так хутка і лёгка — проста дзіву дацца.
    — Гэй! — не паверыў Юрэк. — Твае сілы нібыта ўдвая павялічыліся. Як у цябе так атрымалася?
    230
    ПРАПАНОВА
    — He ведаю, — адказаў Крабат. — Можа, гэта выпад-кова?
    — He думаю, — Юрэк дапытліва на яго паглядзеў. — Няйначай нешта дапамагло табе атрымаць такую неча-каную моц.
    — Але што? — задумаўся Крабат. — Наўрад ці гэта колца...
    — Якое колца? — спытаў Юрэк.
    — 3 валасоў. Дзяўчына дала мне яго ў нядзелю пе-рад кірмашом. А цяпер я надзеў яго на палец... Але пры чым тут яно да маіх сіл?
    — He, чакай! — запярэчыў Юрэк. — Паспрабуем з ім яшчэ раз і самі ўсё пабачым.
    Яны паспрабавалі з колцам, і неўзабаве ўсе сумневы развеяліся: калі Крабат надзяваў яго на палец, ён гуля-ючы даваў рады Юрэку — а калі здымаў, усё зноў было па-старому.
    — Справа ясная, — пастанавіў Юрэк. — 3 гэтым кол-цам ты, як ні круці, будзеш мацнейшы за Майстра.
    — Але як такое можа быць? — спытаў Крабат. — Ду-маеш, што яна ўмее чараваць?
    — He так, як мы, — сказаў Юрэк. — Ёсць від ма-гіі, які трэба старанна вывучваць. Такому, напрыклад, вучыць Карактар: знак за знакам, заклён за заклёнам. А ёсць магія іншага роду. Яна вырастае з самых глыбінь сэрца, з хвалявання за таго, каго кахаеш. Ведаю, зразу-мець цяжка, але ты, Крабаце, мусіш гэтай магіі даве-рыцца.
    Калі заўтра ранкам Ганца пабудзіў хлопцаў і ўсе пай-шлі да студні, яны ўбачылі, што за ноч нападала снегу. Свет ураз пабялеў, таму ўсіх зноў ахапіў вялікі непакой.
    231
    ГОД ТРЭЦІ
    Але цяпер Крабат усё ведаў. На млыне заставаўся толькі адзін, каму нічога не патлумачылі, — Лобаш. За час, пражыты тут, ён падрос ненашмат, аднак з чатыр-наццацігадовага хлопца паспеў зрабіцца юнаком гадоў сямнаццаці.
    Адной раніцай ён дзеля жарту кінуў снежкай у Анд-руша, і той ужо хацеў схапіць яго за каўнер, як паміж імі вырас Крабат і разняў іх. Тады Лобаш спытаў, што гэта найшло на хлопцаў.
    — Баяцца, — пацепнуў плячыма Крабат.
    — Баяцца? — перапытаў Лобаш. — Чаго?
    — Радуйся, — ухіліўся ад адказу Крабат, — што яшчэ не ўсё табе адкрылася. Хутка сам пра ўсё даведаешся.
    — А ты, Крабаце... Ты ж не баішся?
    — Болей, чым ты думаеш, — сказаў Крабат. — I не толькі за сябе аднаго.
    За тыдзень перад Калядамі на Козелевы багны зноў прыехаў пан Жнец. Млынарчукі высыпалі вонкі і кінулі-ся згружаць мяхі. Гэтай ноччу незнаёмец не застаўся, як звычайна, сядзець на козлах: ён злез з воза і пакульгаў з Майстрам у хату. Хлопцы бачылі, як у вокнах мільгала пеўневае пяро, нібы ўсярэдзіне палаў агонь.
    Ганца загадаў прынесці паходні. Хлопцы моўчкі згру-жалі намалот з воза і зносілі ў млынарню. Ссыпалі яго ў мёртвы пастаў, набіралі муку ў мяхі і зносілі іх назад на воз.
    На досвітку незнаёмец вярнуўся да воза і залез на козлы. Але перад ад’ездам павярнуўся да млынарчукоў.
    — Каторы тут Крабат?
    У голасе адначасова і пякучы жар, і траскучы ма-роз.
    232
    ПРАПАНОВА
    — Я, — з комам у горле прамовіў Крабат і выступіў наперад.
    Фурман агледзеў яго з ног да галавы і кіўнуў.
    — Добра, — і махнуўшы бізуном, пагрукатаў на сваім возе прэч.
    Тры дні і тры ночы Майстар не выходзіў з чорнай ка-моры. Увечары чацвёртага дня, напярэдадні Калядаў, ён паклікаў Крабата да сябе.
    — Трэба з табой пагаварыць, — пачаў ён. — Цябе, мяркую, не здзівіць. Ты яшчэ вольны выбіраць, са мной ты будзеш або супраць мяне.
    Крабат паспрабаваў удаваць, быццам ні пра што не здагадваецца.
    — He разумею, пра што ты гаворыш.
    Але Майстар яму не паверыў.
    — He забывай: падабаецца табе ці не, але я ведаю ця-бе лепей. За столькі гадоў былі тут і такія, хто спраба-ваў паўстаць. Тонда, напрыклад, ці Міхал — гэтых дваіх ты ведаеш. Летуценныя дурні! Аднак цябе, Крабаце, я лічыў разумнейшым. Хочаш стаць маім пераемнікам на млыне? У цябе ўсё для гэтага ёсць!
    — Ты сыходзіш? — спытаў Крабат.
    — Мне ўжо ўсё тут агоркла, — Майстар паслабіў каў-нер. — Заманулася мне стаць вольным чалавекам. Праз два-тры гады ты можаш зрабіцца маім наступнікам і пачаць вучыць у Чорнай школе. Калі пагодзішся, табе дастанецца ўсё, што я пакіну. Карактар таксама.
    — А што будзе з табой? — спытаў Крабат.
    — Падамся ў прыдворныя. Можа, стану міністрам, мо-жа, маршалам, а можа, канцлерам Кароны Польскай — гледзячы што мне прыйдзецца да душы. Вялікія лорды
    233
    ГОД ТРЭЦІ
    будуць мяне баяцца, дамы — дагаджаць мне, таму што я буду багатым і ўплывовым. Мне адчыняцца ўсе дзверы, кожны будзе прасіць у мяне парады і спагады. А хто на-важыцца мне не падпарадкавацца, таго я ў пыл сатру, бо пушчу ў ход свае чары; і павер мне на слова, Крабаце, я ве-даю, як карыстацца ўладай, — Майстар распаліўся, яго вока бліскала жарам, твар наліўся крывёй. — Ты можаш пайсці тым жа шляхам, — працягнуў ён спакайней. — Гадоў дванаццаць - пятнаццаць прабудзеш Майстрам на Козелевых багнах, а потым выглядзіш сабе сярод млы-нарчукоў спадкаемца, перадасі яму ўвесь скарб — і ўсё, жыві сабе спакойна ў раскошы і велічы.
    Крабат намагаўся не страціць яснага розуму і скіра-ваў думкі да Тонды з Міхалам. Хіба ён не пакляўся ад-помсціць за іх? А таксама за астатніх, хто ляжыць на Пустцы? Ды і пра Варшулу трэба памятаць, і пра Мерта-на, які, праўда, яшчэ жыў са скрыўленай шыяй. Але што гэта за жыццё?
    — Тонда мёртвы, — з выклікам сказаў ён Майстру, — Міхал таксама мёртвы. Хто мне паабяцае, што я не стану наступным?
    — Я паабяцаю, — Майстар працягнуў яму левую да-лонь. — Вось табе маё слова і слова пана Жняца. Ён аса-біста ўпаўнаважыў мяне даць гэтае абяцанне. Цвёрдае абяцанне.
    Крабат не паціснуў працягнутую далонь.
    — Дык калі не я, то наступным стане нехта іншы?
    — Нехта заўжды будзе наступным, — Майстар павёў рукой назад, быццам меў змесці штосьці са стала. — Але адгэтуль мы можам вызначаць разам, чыя настала чарга. I будзем браць таго, каго не шкада. Напрыклад, Лышку.
    234
    ПРАПАНОВА
    — Цярпець яго не магу, — сказаў Крабат. — Але ён — такі ж млынарчук, як і я. А ты хочаш зрабіць мяне віна-ватым... Ладна, не вінаватым — замяшаным у ягонай смерці. Для мяне розніцы аніякай. Ніколі гэтага ў цябе не выйдзе, Майстру. Ніколі! — Крабат падхапіўся на ногі і закрычаў на млынара поўным агіды голасам: — Бяры сабе ў пераемнікі каго захочаш! Я ж займацца гэтым не збіраюся. Усё, я пайшоў!
    Майстар захоўваў спакой.
    — Пойдзеш, калі я табе дазволю. Сядзь на крэсла і выслухай да канца.
    Крабат ледзь стрымаўся, каб не паддацца спакусе і не кінуцца мерацца сіламі з Майстрам. Аднак паслухаўся.
    — Бачу, мая прапанова збіла цябе з панталыку, — сказаў Майстар. — Таму я хачу даць табе час, каб спа-койна ўсё разважыць.
    — Навошта? — спытаў Крабат. — Усё адно адмоў-люся.
    — Шкада, — Майстар паглядзеў на Крабата і пахітаў галавой. — He прымеш маёй прапановы — тады, мабыць, памрэш. Сам ведаеш: труна ў дрывотні ўжо гатовая.
    — Але для каго? — сказаў Крабат. — Неўзабаве па-бачым.
    Майстар нават брывом не павёў.
    — А ці ведаеш ты, якія цябе чакаюць наступствы, ка-лі стане так, як ты хочаш?
    — Так, — адказаў Крабат. — Я больш не змагу чара-ваць.
    — I што? — здзівіўся Майстар. — Ты гатовы пайсці на гэта? — на хвілю ён нібы задумаўся, потым адкінуўся на крэсле і сказаў: — Добра, даю табе восем дзён. За гэты час — тут ужо я пастараюся — у цябе будзе магчымасць
    235
    ГОД ТРЭЦІ
    зведаць жыццё без чарадзейства. 3 гэтай хвіліны ты за-будзеш усё, чаму ў мяне ўсе гэтыя гады навучыўся! Роў-на праз тыдзень, увечары перад самым Новым годам, я апошні раз у цябе спытаю, ці пойдзеш ты ў мае пера-емнікі. Там і паглядзім, застанешся ты пры сваім ці не.
    HA ЗМЕНЕ ГАДОУ
    Гэты тыдзень даўся Крабату асабліва цяжка. Хлопца нібыта вярнулі ў самы пачатак побыту на млыне. Мяхі па пяць гарцаў зерня клаліся на плечы ўсімі пяццю гарца-мі, а іх яшчэ трэба было перанесці то з клеці ў млынар-ню, то з млынарні ў клець. Крабат страціў магічную сілу, і яму давялося зведаць на сабе ўсё: кожную кропельку поту, кожны нацёрты мазоль.
    Вечарам ён, зняможаны ад стомы, падаў на сяннік. Але гадзінамі не мог заснуць. Калі ўмееш чараваць, да-волі толькі заплюшчыць вочы, прамовіць заклён — і ты ўжо спіш глыбокім моцным сном столькі часу, колькі са-бе вызначыў.
    «Магчыма, — думаў Крабат, — гэтай здольнасці пра-вальвацца ў сон мне будзе болей за ўсё не хапаць».
    Калі ж пасля доўгага ляжання ён нарэшце засынаў, яго адольвалі злыя сны, якія — ясная справа — прыхо-дзілі невыпадкова. He трэба быць вялікага розуму, каб здагадацца, хто іх насылаў.
    Апрануты ў рыззё Крабат з апошніх сіл цягне за вяроў-чыну поўны камення вазок. Пад пякучым летнім сонцам
    237
    ГОД ТРЭЦІ
    гэта праца на змор. Яго душыць смага, у горле зусім пера-сохла. Навокал ані крыніцы, ані дрэўца, каб схавацца ў яго засені.
    Кляты вазок!
    Крабат мусіць адцягнуць яго ў Каменьц Валу-Блашке за мізэрную плату. Жыць жа на нешта трэба. Пасля той бяды — калі на гербісдорфавым млыне ён уваліўся ў жор-навы пастаў і яму расціснула руку па локаць—Крабат рады любой працы, на якую яго наймае хтосьці, як Вол-Блашке.
    Так ён цягне за сабой вазок з каменнем, а ў думках чуе хрыплы Майстраў голас: «Ну, Крабаце, ці даспадобы табе жыццё калекі? А магло б пайсці прасцей і лепей, каб ты паслухаўся, калі я пытаў, ці станеш маім пераемнікам на Козелевых багнах! Каб меў выбар сёння, ты зноў ад-мовіў бы?»
    Ноч пры ночы Крабату снілася, як яго спасцігала па-добная доля. Ён то старэў, то хварэў, то яго бязвіннага садзілі за краты, то забіралі ў войска, і там ён, смярот-на паранены, ляжаў на іржышчы і глядзеў, як кроў кры-нічыць з яго ран і залівае чырванню заломленыя сцёблы. I ў канцы гэтых сноў у галаве штораз гучаў Майстраў го-лас: «Каб я даў табе выбар, ты зноў адмовіў бы? Хочаш стаць маім пераемнікам на Козелевых багнах?»
    Толькі аднойчы Майстар уласнай асобай з’явіўся ў яго сне. Гэта адбылося ў апошнюю ноч перад сканчэннем прызначанага тэрміну.
    Каб дапамагчы Юрэку, Крабат абярнуўся канём. Май-стар, апрануты польскім шляхцічам, купіў яго на рын-ку ў Вітыхенаў за сто гульдэнаў разам з сядлом і аброццю. I вось жарабец у яго ўладзе.