• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    — Думаеш? — спытаў Юрэк.
    — Анягож! — адказаў Лышка і, каб ніхто не сум-няваўся ў яго словах, грымнуў кулаком па стале.
    Ад удару суп у місе плюхнуў прама яму ў твар. Лыш-ка заекатаў, бо суп, густы і гарачы, толькі-толькі былі зняўшы з пліты.
    — Хто? — закрычаў ён, выціраючы вочы і шчокі. — Хто гэта зрабіў?
    Ясная рэч — мабыць, нехта з хлопцаў гэтак парупіўся аб Лышку. Толькі Юрэк з душэўнай прастаты, падавала-ся, не думаў ні пра што ліхое, яму было шкада добрага супу.
    — Іншым разам, Лышку, — сказаў ён, — не гахай па стале, прынамсі не так моцна!
    А потым адбылося тое, чаго баяўся Крабат: увеча-ры — толькі пачало сутонець — Мертан вярнуўся. Зве-сіўшы голаў, ён моўчкі стаяў на парозе.
    Да яго выйшаў Майстар, за ім — усе чаляднікі. Млынар не лаяўся, толькі пакепліваў з хлопца. Маўляў, ці нагуляўся той. А чаму так рана вярнуўся? Хіба ў вёсцы не спадабалася? Ці нешта іншае яго развярнула?
    — He хочаш гаварыць, Мертане? Той-та я гляджу, што ты паўмесяца як вады ў рот набраў. Калі хочаш, то маўчы сабе на здароўе, мяне мала абыходзіць. Як і на твае ўцёкі чхаць я хацеў! Уцякай — хоць заўцякайся!
    174
    СПРОБЫ ЎЦЁКАЎ
    Толькі, Мертане, ты хоць сябе не падманвай: нікому яшчэ не ўдалося адсюль збегчы, і табе не ўдасца.
    Мертан і брывом не павёў.
    — Строй з сябе каго хочаш, — працягваў Майстар. — Можаш удаваць, што табе ўсё адно, збег ты адгэтуль ці не. Мне ж і вунь тым адзінаццаці, — ён паказаў на млынарчукоў і Лобаша, — лепей ведаць. А зараз згінь з вачэй!
    Мертан залёг на свой тапчан.
    Пасля гэтай размовы ўсім хлопцам — за выняткам Лышкі — зрабілася пагана на душы.
    — Трэба паспрабаваць адгаварыць яго, каб больш не ўцякаў, — прапанаваў Ганца.
    — Вось сам і паспрабуй! — сказаў Сташка. — Здаец-ца мне, што карысці з гэтай размовы будзе мала.
    — He, — азваўся Крабат. — Баюся, ён і чуць нічога не захоча.
    Уначы надвор’е змянілася. Калі хлопцы ранкам вый-шлі на вуліцу, вецер ужо ўлёгся, стаяў востры холад. Шыбы ў вокнах заледзянелі. Ля студні замёрзла па кра-ях вадапойная калода. Калюжыны, куды ні глянь, па-крыліся лёдам. Кратавіны скамянелі, глеба перамерзла ў костку.
    — Кепска для азіміны, — сказаў Петар. — Снегу ня-ма, а тут мароз ламануў. Палі павымярзаюць.
    Крабат узрадаваўся, калі ўбачыў Мертана, які разам з усімі спусціўся на сняданак і прагна накінуўся на ка-шу: відаць, наганяў учарашняе. Пасля яны пайшлі пра-цаваць, і нікому на млыне не кінулася ў вочы, што Мер-тан зноў збег, ды яшчэ сярод белага дня. Толькі апоўдні, сеўшы за абедзенны стол, хлопцы заўважылі, што ён знік.
    175
    ГОД ТРЭЦІ
    Мертана не было два дні і дзве ночы. Яшчэ нікому не ўдавалася збягаць так надоўга. Усе спадзяваліся, што яго ўжо і след прастыў — як раніцай трэцяга дня ён прыва-локся поплавам да млына: змардаваны, сіні ад холаду, са скажоным ад жаху тварам.
    Крабат і Сташка сустрэлі яго на парозе і адвялі ў ча-лядню. Петар зняў з яго адзін чаравік, Кіта — другі. Ган-ца папрасіў Юрэка прынесці місу халоднай вады, потым сунуў у яе задубелыя Мертанавы ногі і пачаў іх расціраць.
    — Трэба як мага хутчэй пакласці яго ў ложак, — ска-заў ён. — Каб жа ж толькі не гарачка!
    Хлопцы бегалі вакол Мертана, калі дзверы расчыні-ліся і ў пакой увайшоў Майстар. 3 хвіліну ён глядзеў на парабкаў, але цяпер стрымаўся ад кпінаў. Хлопцы ўжо хацелі занесці Мертана наверх, як Майстар сказаў:
    — Пару слоў, пакуль ён яшчэ тут... — млынар пады-шоў да Мертана. — Думаю, Мертане, дзвюх спроб табе хапіла. Няма такога шляху, які б вывеў цябе адгэтуль — ад мяне не ўцячэш!
    Тым жа ранкам Мертан абраў трэці і, як ён меркаваў, апошні і беспаваротны шлях.
    Хлопцы, якія ні пра што падобнае не здагадваліся, аднеслі яго ў спальню, напаілі гарачым і, абкруціўшы коўдрамі, паклалі ў ложак. Ганца застаўся побач, сеў на суседні тапчан, каб прыглядаць за хворым. А калі пера-канаўся, што той заснуў і яго больш не трэба даглядаць, спусціўся да іншых і далучыўся да працы.
    Крабат са Сташкам ужо некалькі дзён завіхаліся ля жорнаў, вастрылі іх. Хлопцы паспелі навастрыць чатыры паставы і сёння ўзяліся за пяты. Яны акурат хацелі зняць вобад, каб падступіцца да жорнавых камянёў, як раптам
    176
    СПРОБЫ ЎЦЁКАЎ
    дзверы ў млынарню расчыніліся і ўсярэдзіну ўваліўся Ло-баш, увесь спалатнелы, з вырачанымі ад страху вачыма.
    Ён махаў рукамі, нешта крычаў — і падавалася, што крычаў адно і тое ж. Хлопцы не здолелі разабраць слоў, пакуль Ганца не спыніў вал. У млыне ўраз зрабілася ціха, і Лобаша стала чуваць.
    — Ён павесіўся! — роў хлопчык. — Мертан павесіў-ся! У адрыне! Пайшлі! Хутчэй!
    Малы адвёў іх туды, дзе знайшоў Мертана: той вісеў у дальнім куце адрыны. Прывязаная да бэлькі вяроўчы-на другім канцом абвівала яго шыю.
    — Перарэзаць! — Сташка першым заўважыў, што Мертан яшчэ жывы. — Трэба яе перарэзаць!
    Андруш, Ганца, Петар і Крабат, якія мелі пры сабе но-жыкі, выхапілі і раскрылі іх. Але падступіцца да Мерта-на так і не змаглі. Яго быццам атачыла нябачнае кола. Тры крокі — і ўсё, далей і на цалю не наблізіцца. Пяткі быццам увязлі ў нечым клейкім.
    Тады Крабат абхапіў кончык нажа вялікім і ўказаль-ным пальцамі, прыцэліўся і кінуў.
    Нож трапіў у вяроўчыну, але бяссільна ўпаў долу.
    Тут нехта рассмяяўся.
    У адрыну зайшоў Майстар. Акінуў хлопцаў грэблівым позіркам, нібы тыя былі купай гною. Потым нахіліўся і падняў ножык.
    Чыркануў — пачуўся слабы ўдар.
    Глуха, як мех з лахманамі, павешаны паваліўся на зямлю. Прама пад ногі Майстру. У горле ў яго хрыпела.
    — Няўмеха! — з агідаю ў голасе сказаў Майстар.
    Кінуў ножык долу і плюнуў у бок Мертана.
    Хлопцы стаялі таксама як апляваныя і адчувалі, што Майстар меў на ўвазе і іх.
    177
    ГОД ТРЭЦІ
    — Каму паміраць на гэтым млыне, — гаркнуў ён, — вызначаю я і толькі я!
    I пайшоў прэч. Толькі цяпер яны змаглі падысці да Мертана. Ганца зняў пятлю з яго шыі, Петар і Сташка занеслі яго ў спальню.
    Крабат падняў з зямлі Тондаў складанчык і, перш чым сунуць яго назад у кішэню, выцер ручку пучком са-ломы.
    СНЕГ НА ПАСЕВЫ
    Мертан хварэў. I хварэў доўга. Спачатку яго ліхама-ніла, горла апухла, дыхалася цяжка. Першымі днямі ён зусім не мог глытаць, пасля калі-нікалі атрымлівалася пракаўтнуць лыжку супу.
    Ганца дзяліў хлопцаў так, каб хтосьці з іх пастаян-на быў побач з Мертанам і не выпускаў яго з відавоку. Спачатку яны і ўначы трымалі варту ля яго ложка, ба-ючыся, каб у гарачцы ён зноў не паспрабаваў штосьці з сабою зрабіць. Пры ясным розуме — з гэтым пага-дзіліся ўсе — нават Мертан не будзе больш хапацца за вяроўку ці спрабаваць неяк інакш звесці рахункі з жыц-цём. Млынар недвухсэнсоўна даў зразумець: ніводнага шляху збегчы з Козелевых багнаў няма.
    «Каму паміраць на гэтым млыне, вызначаю я!»
    Гэтыя Майстравы словы глыбока заселі Крабату ў га-лаву. Ці не яны былі адказам на пытанне, якое ён зноў і зноў задаваў сабе з навагодняй ночы: хто вінен у Тон-давай і Міхалавай смерці?
    Калі паглядзець, ён меў толькі гэту здагадку, не бо-лей. Але ж і не меней.
    Як бы там ні было, аднойчы ўсё праясніцца, і тады ён абавязкова прыцягне Майстра да адказу. Цяпер жа
    179
    ГОД ТРЭЦІ
    нельга сябе выдаваць. Трэба ўдаваць з сябе прастадуш-нага і паслухмянага малойчыка, які ведаць нічога не ве-дае. Але і не забываць рыхтавацца да часу расплаты. Та-му Крабат з падвоенай руплівасцю ўзяўся за вывучэнне Таемных навук.
    Тымі лютаўскімі днямі не выпала ні сняжынкі, затое суровыя маразы не слабелі. Шторанку млынарчукі мусі-лі спускацца ў латак, каб скалоць у букце наледзь. Хлоп-цы як маглі клялі халадрыгу, што прыйшла на змену не-своечасова падаспелай вясновай цеплыні.
    Аднаго такога дня — быў акурат час на абед — з лесу да млына выйшлі тры чалавекі. Адзін з іх высокі і дзя-бёлы, як кажуць, у росквіце сіл. Двое іншых — сіва-бародыя лядашчыя дзяды.
    Першым іх заўважыў Лобаш. Вось дзе зоркае вока! Нічога ад яго не схаваецца.
    — Да нас госці! — крыкнуў ён хлопцам, якія меліся ісці да стала.
    Цяпер усе бачылі высокага мужчыну і двух старых, якія праставалі дарогай з Чарнагорыцы. Апранутыя па-мужыцку: захутаныя ў буркі, на лоб насунутыя шапкі-аблавухі.
    За ўвесь час, што Крабат быў тут, да іх на Козелевы багны з суседніх вёсак не прыходзіў ніводны селянін. Аднак гэтыя трое прыйшлі напрасткі да млына і пагру-калі ў дзверы.
    Ганца адчыніў, хлопцы, поўныя цікаўнасці, таўкліся ў калідоры.
    — Што вам трэба?
    — Пагаварыць з млынаром.
    180
    СНЕГ НА ПАСЕВЫ
    — Я тут млынар, — млынарчукі не заўважылі, як Майстар выйшаў са свайго пакоя і падышоў да сялян. — Чаго вам?
    Высокі зняў з галавы шапку.
    — Мы з Чарнагорыцы, — пачаў ён. — Я — тамтэйшы войт, а гэта нашы старэйшыны. Перадаём табе вітанні аднавяскоўцаў і просім цябе, млынару, выслухаць нас. Тут такая справа... He думаю, што яна цябе здзівіць, але...
    Майстар перарваў яго прамову ўладным жэстам.
    — Карацей давай! Што вас сюды прывяло? I без ліш-ніх слоў!
    — Мы хочам папрасіць тваёй дапамогі, — сказаў войт.
    — Якой дапамогі?
    — На вуліцы мароз, а палі голыя... — войт мяў у ру-ках шапку. — Калі бліжэйшымі днямі не насыпле снегу, азімыя прападуць...
    — А я тут пры чым?
    — Мы хочам папрасіць цябе, млынару, зрабіць так, каб пайшоў снег.
    — Каб пайшоў снег? Во дадумаліся!
    — Мы ведаем, што ты можаш, — сказаў войт, — зра-біць так, каб насыпала снегу.
    — Мы ж не за проста так, — запэўніў адзін з дзя-доў. — Мы дамо дзве капы яек, пяць гусей і сем курэй.
    — Толькі, — працягнуў другі дзед, — зрабі так, каб насыпала снегу. Іначай прападзе наш ураджай, і давя-дзецца нам тады галадаць...
    — Нам і нашым дзецям, — дадаў войт. — Злітуйся над намі, млынару, зрабі так, каб пайшоў снег!
    Майстар пачухаў бараду пазногцем.
    181
    ГОД ТРЭЦІ
    — Я столькі гадоў у вочы вас не бачыў. А цяпер, калі я вам спатрэбіўся, вы тут як тут.
    — Нам няма болей на каго спадзявацца, — сказаў войт. — Калі не пашлеш снегу, мы загінем. Як ты можаш адмовіць у дапамозе, млынару? На каленях просім цябе, як Госпада Бога!
    Усе трое ўкленчылі перад Майстрам, схілілі галовы і ўдарылі сябе ў грудзі.
    — Пачуй нашу просьбу! — малілі яны. — Пачуй нас!
    — Нізавошта! — Майстар заставаўся непахісным. — Шкындзёхайце адгэтуль! Якая мне справа да вашых азі-мых? Мне і парабкам? — ён паказаў на хлопцаў. — Вось хто-хто, а мы з голаду не прападзём! Са снегам ці без — я пра гэта паклапачуся. А вы, хеўра бязродная, адкасні-цеся ад маёй галавы са сваймі яйкамі і курамі! Каб вы павыдыхалі, так вам і трэба! Я і пальцам паварушыць не падумаю. Ані дзеля вас, ані дзеля вашага вывадка! На-ват не спадзявайцеся!