Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
Крабат застаўся адзін у цемры. Паволі пачаў распра-нацца. Сцягваючы з галавы шапку, кончыкамі пальцаў намацаў саламяны вянок. I праўда — толькі ўчора ён быў адным з Трох Каралёў. Як даўно гэта было.
Нават гарышча дрыжэла ад шоргату і грукату ў млы-не. Шчасце, што Крабат дарэшты выбіўся з сіл. Толь-кі прылёг на сяннік — і адразу праваліўся ў сон. Спаў
13
ГОД ПЕРШЫ
як пшаніцу прадаўшы, спаў і спаў, пакуль яго не абудзіў прамень святла.
Прахапіўшыся, Крабат здранцвеў ад жаху.
Над ім схіліліся адзінаццаць белых постацей. У свят-ле ліхтара яны пазіралі на яго: адзінаццаць белых поста-цей з белымі тварамі і белымі рукамі.
— Хто вы? — спалохана запытаў хлопчык.
— Хутка сам такім станеш, — адказаў адзін з прывідаў.
— Мы нічога табе не зробім, — дадаў другі. — Мы — чаляднікі млынара. Млынарчукі.
— Вас адзінаццаць?
— Ты — дванаццаты. Як цябе клічуць?
— Крабат. А цябе?
— Я — Тбнда. Я тут за старасту. А гэта Міхал, гэта Мёртан, гэта Юрэк... — Тонда па чарзе назваў імёны, а потым сказаў што на сёння досыць. — Спі далей, Кра-баце. На гэтым млыне сілы табе яшчэ спатрэбяцца.
Хлопцы забраліся на свае тапчаны, апошні з іх задуў ліхтар.
— Дабранач! — і ўсе засаплі.
На сняданак хлопцы сабраліся ў чалядні. Усе дванац-цаць сядзелі за даўгім драўляным сталом і елі густую аў-сяную кашу: адна міса на чацвярых. Галодны Крабат ма-лаціў кашу за абедзве шчакі. Калі абед і вячэра будуць такія ж, як сняданак, то на млыне і жыць можна.
Тонда, стараста, быў статным хлопцам з густымі сі-вымі валасамі; аднак з выгляду яму нельга было даць і трыццаці. Тонда — а дакладней яго позірк — лучыўся строгай сур’ёзнасцю. Крабату з першых дзён захацелася яму даверыцца. Спакой і прыязнасць, з якой той ставіў-ся да хлопчыка, цалкам ім завалодалі.
14
АДЗІНАЦЦАЦЬ I АДЗІН
— Спадзяюся, ноччу мы не дужа цябе напалохалі? — звярнуўся Тонда да хлопчыка.
— He вельмі, — сказаў Крабат.
Пры святле дня прывіды аказаліся звычайнымі хлоп-цамі, як тысячы іншых. Усе адзінаццаць гаварылі па-лу-жыцку і на некалькі гадоў былі старэйшыя за Крабата. У позірках, якія яны на яго кідалі, адчувалася шкадаванне. Крабата гэта здзівіла, але ён не стаў пра гэта задумвацца.
Яго думкі займала вопратка, якую ён знайшоў на тап-чане: рэчы ношаныя, але пашытыя быццам на яго. Ён па-цікавіўся ў хлопцаў, адкуль яна ўзялася і каму раней на-лежала. Але не паспеў ён задаць пытанне, як млынарчукі апусцілі лыжкі і звялі на яго сумныя позіркі.
— Я сказаў штосьці дурное? — спытаў Крабат.
— Не-не, — сказаўТонда. — Вопратка... яна застала-ся ад твайго папярэдніка.
— А чаму ён больш не тут? — пацікавіўся Крабат. — Адвучыўся?
— Так... адвучыўся.
У гэту секунду дзверы расчыніліся. У чалядню зайшоў раз’юшаны Майстар, парабкі ўціснулі галовы ў плечы.
— Хопіць балбатні! — накінуўся ён на іх. I рэзка да-даў, скіраваўшы на Крабата свой аднавокі позірк: — Хто шмат пытае, той усіх збівае. Паўтары!
— Хто шмат пытае, той усіх збівае, — прамармытаў Крабат.
— Зарубі сабе на носе!
Майстар выйшаў з чалядні. «Бах!» — бразнулі за ім дзверы.
Хлопцы запрацавалі лыжкамі, але Крабату рэзка рас-хацелася есці. Ён разгублена ўтаропіўся ў стол, ніхто не звяртаў на яго ўвагі. Ці ўсё-ткі?
15
ГОД ПЕРШЫ
Падняўшы вочы, ён заўважыў, як Тонда зірнуў на яго і кіўнуў — ледзь прыкметна, але хлопчыку было дастат-кова. Як добра, што на гэтым млыне ў яго ёсць сябар.
Пасля сняданку млынарчукі пайшлі на працу, Кра-бат разам з іншымі выйшаў з чалядні. У калідоры стаяў Майстар. Ён махнуў яму рукой:
— Пойдзем!
Крабат выйшаў за Майстрам. Свяціла сонца, было ха-лодна, але без ветру, дрэвы пакрывала шэрань.
Майстар завёў яго за млын, там у задняй сцяне былі яшчэ адны дзверы. Майстар адчыніў іх. Яны зайшлі ў за-сек, нізенькі пакой з двума маленечкімі ваконцамі, праз якія ад мучнога пылу нічога не было відаць. Мучны пыл пакрываў і падлогу, і сцены, а на дубовай бэльцы, якая вісела пад столлю, яго назбіралася ў палец таўшчынёй.
— Вымесці! — загадаў Майстар і паказаў на мятлу ля дзвярэй, потым пакінуў Крабата аднаго і сышоў.
Крабат узяўся за працу. Зрабіў пару ўзмахаў мятлой, і яго захутала густое воблака мучнога пылу.
«Гэтак не пойдзе, — падумаў ён. — Калі я вымяту ў адным месцы, пыл зляціцца ў іншым. Адчыню-ткі я акно...»
Вокны аказаліся забітымі звонку, а дзверы зачынены-мі на засаўку. Можна было колькі заўгодна торгаць за клямку і біць у дзверы кулакамі: дарма, ён быў у пастцы.
Крабат узмакрэў ад поту. Мучны пыл склейваў вала-сы і вейкі, ад яго казытала ў носе і пяршыла ў горле. Усё як у бясконцым вусцішным сне: густыя аблокі мучнога пылу, як туман ці завіруха.
Стала цяжка дыхаць, Крабат стукнуўся лбом аб бэль-ку, закружылася галава. Можа, усё кінуць і здацца?
16
АДЗІНАЦЦАЦЬ I АДЗІН
Але калі ён возьме і кіне мятлу, што тады скажа Май-стар? 3 ім лепей не жартаваць, і не толькі таму, што тады на добры наедак можна не разлічваць. Крабат прымусіў сябе месці далей: з аднаго кута ў іншы, потым назад, без перапынку, гадзіну за гадзінай.
Здавалася, мінула цэлая вечнасць, пакуль урэшце не-хта не прыйшоў і не расчыніў дзверы. Гэта быў Тонда.
— Выходзь! — гукнуў ён. — Абед!
Двойчы казаць не прыйшлося. Хлопчык хісткай ха-дой скіраваўся вонкі, кашляў, лавіў ротам свежае павет-ра. Стараста кінуў позірк у засек.
— Нічога, Крабаце, — паціснуў ён плячыма. — У са-мым пачатку ўсім так даводзіцца.
Потым прамармытаў некалькі незразумелых слоў і напісаў нешта рукой у паветры. Пыл у засеку ўзняўся, быццам з усіх шчылін і дзірак падзьмула ветрам. Белы слуп дыму вылецеў за дзверы — над Крабатавай гала-вой, у кірунку лесу.
Засек быў чысцютка вымецены — ані пыліначкі не засталося. Хлопчык ад здзіўлення вылупіў вочы.
— Як ты гэта зрабіў? — спытаў ён.
— Хадзем у хату, Крабаце, — замест адказу мовіў Тонда, — суп стыне!
ПРАЦАВАЦЬ -HE МЁД ЛІЗАЦЬ
Для Крабата настаў цяжкі час, Майстар бязлітасна за-вальваў яго працай.
— Крабат, куды ты дзеўся? У клець трэба знесці пару мяхоў зерня!
— Крабат, ходзь сюды! Зерне ў свірне — падгарнуць, але як мае быць — з-пад самага нізу, каб не прарасло!
— Крабат, ты ўчора прасяваў муку, а ў ёй шалупіння нямерана! Пасля вячэры перасееш, і пакуль не зробіш як мае быць, спаць ты ў мяне не пойдзеш!
Дзень пры дні працаваў млын на Козелевых багнах, і па буднях, і на выхадных, ад світання да змяркання. Толькі па пятніцах млынарчукі канчалі працу раней за звычайнае, а па суботах пачыналі на дзве гадзіны пазней.
Калі Крабат не цягаў зерне або не прасейваў муку, ён сек дровы, расчышчаў снег, насіў ваду ў кухню, чыс-ціў коней і выграбаў гной з кароўніка — словам, пра-цы заўжды хапала. Вечарам, кладучыся ўрэшце на свой сяннік, ён адчуваў сябе калесаваным. Паясніцу ламіла, муляла нацёртая на плячах скура, рукі-ногі ледзь не ад-вальваліся.
18
ПРАЦАВАЦЬ — HE МЁД ЛІЗАЦЬ
Крабат дзівіўся сваім таварышам. Падавалася, любая цяжкая праца на млыне была ім лягчэй за лёгкае, нівод-ны з іх не стамляўся і не скардзіўся. Каб хто спацеў ці запыхаўся!
Неяк раніцай Крабат расчышчаў дарогу да студні. Усю ноч не сунімалася завіруха, вецер пазамятаў усе сцежкі. Хлопчык сцяў зубы: пасля кожнага ўзмаху рыд-лёўкі ў спіне нясцерпна калола. Тут да яго падышоў Тон-да. Упэўніўшыся, што побач нікога няма, ён паклаў руку сябру на плячо.
— Трымайся, Крабаце...
Раптам хлопчык адчуў прыліў свежых сіл. Боль нібы ветрам здзьмула. Ён схапіўся за рыдлёўку і з падвоеным запалам памкнуўся ўжо кінуцца ў бой са снегам, але Тонда яго спыніў.
— Цішэй! Глядзі, каб Майстар нічога не заўважыў, — папрасіў ён. — I Лышка таксама!
Лышка, худы і даўгі, як штыкеціна, хлопец з вострым носам і касым позіркам, з першага дня не спадабаўся Крабату: ён падаваўся шпегам і даносчыкам, які пільнуе за кожным вуглом і з якім заўсёды трэба глядзець ва ўсе вочы.
— Добра, — пагадзіўся Крабат і пачаў удаваць, быц-цам кожны кідок рыдлёўкі каштуе яму неймаверных высілкаў. Неўзабаве на сцяжыне, быццам выпадкова, нахапіўся Лышка.
— Ну, Крабаце, як табе такая праца? Па смаку?
— А ты не ведаеш, якая яна на смак? — прабурчаў хлопчык. — Выпі гною — дазнаешся!
3 тае пары Тонда часта падыходзіў да Крабата і ціш-ком клаў руку яму на плячо. Да хлопчыка прылівалі
19
ГОД ПЕРШЫ
свежыя сілы, і тады нават самая цяжкая праца нейкі час давалася яму лягчэй.
Майстар з Лышкам пра гэта не вызналі, астатнія хлопцы таксама: стрыечныя браты Міхал і Мертан, моц-ныя і дабрадушныя як мядзведзі; рабы дасціпнік Анд-руш; Ганца, якога празвалі Валом за бычыны карак і аб-карнаную чупрыну; Петар, які пасля працы бавіў час, выразаючы драўляныя лыжкі; майстра на ўсе рукі Cram-Ka, шпаркі як тхор і ўвішны як малпачка, якую Крабат бачыў даўней на кірмашы ў Каралеўскай Варце. Нічога не заўважылі ні Кіта, які заўжды хадзіў з такой мінай, нібыта яму скармілі фунт шавецкіх цвікоў, ні маўчун Кўба, а дурны Юрэк — пагатоў.
Юрэк, каржакаваты хлопец з кароткімі нагамі і пляс-катым круглым тварам, абсыпаным рабаціннем, служыў на млыне крыху меней за Тонду. Млынар з яго быў ані-які. «Не хапае глуздоў, каб адрозніць муку ад мякіны», — усё пацвельваў з яго Андруш. Маўляў, як гэты няўклюда Юрэк яшчэ не спатыкнуўся і не ўваліўся між жорнамі. Тут дзякуй толькі таму, што дурням заўжды шчасціць.
Юрэк даўно звыкся з такімі жартамі. Ён цярпліва зносіў кпіны Андруша і пакорліва ўцягваў галаву ў плечы, калі Kira пагражаў яму кулаком за нейкую дробязь. Калі астатнія млынарчукі яго разыгрывалі, прычым даволі часта, Юрэк толькі нявінна ўсміхаўся, нібы хацеў сказаць: «Ну што вам ад мяне трэба? Юрэк і сам ведае, які ён дурны».
Аднак весці гаспадарку глуздоў у яго хапала. Нехта ж мусіў даць рады і гэтай працы, таму ўсе задаволіліся, ка-лі Юрэк узяў яе на сябе: ён кашаварыў, мыў, пёк хлеб, паліў у печцы, начышчаў падлогу і сходы, выціраў пыл, праў бялізну, прасаваў і рабіў усё астатняе па доме і кух-ні. Яшчэ ён глядзеў курэй, гусей і свіней.
20
ПРАЦАВАЦЬ — HE МЁД ЛІЗАЦЬ
Як Юрэк паспяваў усё перарабіць, для Крабата за-ставалася таямніцай. Аднак хлопцаў нічога не дзівіла, Майстар дык наогул ставіўся да Юрэка як да апошняга быдла. Гэта падавалася Крабату несправядлівым, і адна-го разу, прынёсшы ў кухню абярэмак дроў, за што Юрэк паклаў яму ў кішэню, прынамсі не ўпершыню, шматок кілбасы, ён не вытрымаў і спытаў: