• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    Зубы ў парабкаў аказаліся здаровымі, пакуль капрал не падышоў да Андруша. Капрал засумняваўся і націс-нуў вялікім пальцам на зубы юнака, потым таргануў на сябе — тут усё і здарылася.
    — Ляці, душа, у турэцкі вырай! — Капрал выламаў Андрушу два зубы. — Што ты сабе думаеш, вош ты апоўзлая? Знайшоўся мне тут: жаўнер з зубамі як у ста-рой бабці! А ну прэч з вачэй маіх, выварат ты бяззубы, а то я за сябе не адказваю!
    — Калі дазволіце, — Андруш заставаўся сам спакой і ветлівасць, — вярніце мне мае зубы.
    — На, уторкні іх у зямлю, — ашчэрыўся капрал, — можа, што вырасце.
    — У зямлю? — перапытаў Андруш, быццам не рас-чуўшы. — Ну, гэта наўрад ці!
    Ён забраў зубы, плюнуў на іх і ўставіў іх на ранейшае месца.
    — Цяпер яны сядзяць мацней. Ці не зробіць спадар капрал ласку праверыць?
    68
    ВАЙСКОВЫ МАРШ
    Хлопцы заўхмыляліся, у капрала ад злосці набухла жылка на лбе. А лейтэнанту, які ўжо было падбіў гро-шы за кожную галаву, не вельмі хацелася адмаўляцца ад Андруша, таму ён загадаў:
    — А ну давай правер!
    Капрал паняволі ўзяўся выконваць загад і ўхапіўся за Андрушавы зубы. I дзіва дзіўнае! Як бы ён ні намагаўся вырваць іх ці расхістаць, яны ні на ёту не паддаваліся. На-ват калі паспрабаваў выбіць іх муштуком сваёй люлькі.
    — Справа тут нячыстая! — засоп капрал. — Ня-чыстая, зуб даю! Але якая мне розніца? He мне выра-шаць, стане гэты рабы цецярук жаўнерам ці не. Гэта ўжо як вашамосць скажа...
    Лейтэнант пачухаў за вухам. Хоць ён быў на ладным падпітку, яму таксама ўсё падавалася дзіўным.
    — Пераначуем — болей пачуем! — пастанавіў ён. — Перад адыходам глянем на хлопца яшчэ раз.
    I даў каманду «адбой».
    — Выдатна, — сказаў Тонда. — Вашай міласці паслалі ложак Майстра, а спадару капралу — пасцель у гасцёў-ні. Але куды пакласці спадароў яфрэйтараў і барабан-шчыка?
    — He б-бярыце да г-галавы! — прагугніў капрал. — Хай лезуць у пун-ню, д-досыць ім!
    Назаўтра раніцай лейтэнант прачнуўся за хатай у скрыні з буракамі, капрал ачухаўся ў свіным кары-це. Абодва зараўлі як рэзаныя, абсыпаючы праклёнамі ўсё навокал. Млынарчукі — усе дванаццаць — з самым бязвінным выглядам выскачылі вонкі.
    Што такое? Як так? Учора ж вечарам спадароў, як і належыць, паклалі спаць. Можа, яны ходзяць у сне?
    69
    ГОД ПЕРШЫ
    Выдае на лунацізм. Прынамсі, калі ўлічыць, колькі пі-ва яны выжлукцілі. Шчасце, што спадарства за такі-мі бадзяннямі не набіла сабе сінякоў і гузакоў, калі не што горшае! He дарма ж кажуць, што ў дзяцей, дурняў і п’янчуг свой анёл-ахоўнік.
    — Ляпы пазабівалі! — гыркнуў капрал. — Згіньце з вачэй і рыхтуйцеся да паходу! Гэй ты, з рабым носам, ходзь сюды, глянем на твае зубы!
    Андрушавы зубы вытрымалі выпрабаванне, таму ў лейтэнанта развеяліся ўсе сумневы, і ён пастанавіў, што хлопец прыдатны да службы.
    Паснедаўшы, атрад вярбоўшчыкаў са свежым папаў-неннем выступіў у дарогу. Яны маршыравалі ў Каменьц, дзе ішоў набор навічкоў у полк. Спераду крочыў лей-тэнант, адразу за ім — барабаншчык, потым — пашых-таваныя ў шарэнгі млынарчукі, за імі — два яфрэйтары. Замыкаў калону капрал. Чаляднікі былі ў добрым гу-моры, чаго не скажаш пра іх спадарожнікаў. Чым далей вяла дарога, тым болей яны рабіліся бляклымі і бяско-лернымі з твару, тым часцей то адзін, то другі збочваў са шляху і знікаў у кустоўі. Крабат, які маршыраваў у апош-нім шэрагу са Сташкам, пачуў, як адзін яфрэйтар паскар-дзіўся другому:
    — Божачкі, каб ты ведаў, братку, як мне пагана. Я быццам з’еў дзесяць фунтаў клейстару, і ён колам стаў у жываце!
    Крабат і Сташка перакінуліся вясёлымі позіркамі. «Так заўсёды бывае, — падумаў хлопчык, — калі наглытаешся пілавіння замест локшыны і заплеснелага хлебу з паця-рушанай махоркай замест вяндліны з кропам».
    Папаўдні лейтэнант дазволіў трошкі адпачыць пры бярозавым гайку.
    70
    ВАЙСКОВЫ МАРШ
    — Да Каменьца чвэрць мілі, — прамовіў ён. — Ка-му трэба адскочыць у кусты, то не марудзьце, таму што гэта — апошняя магчымасць. Капрале!
    — Вашамосць?
    — Правер, як хлопцы спакавалі рэчы, і прасачы, каб ніхто з іх не выбіўся з калоны, калі мы ўвойдзем у горад. I каб яны брава трымалі крок, акурат пад бой барабана!
    Пасля кароткага адпачынку атрад рушыў маршам да-лей, але цяпер пад барабанны дробат і гукі труб.
    Труб?
    Андруш склаў правую руку рупарам, прытуліў яе да рота і, надзьмуўшы поўныя шчокі, зайграў марш швед-скіх грэнадзёраў. Найлепшы трубач свету не сыграў бы лепей, нават на самай дасканалай трубе.
    Хлопцы ўпадабалі гэтую ідэю і таксама зайгралі што было моцы: Тонда, Сташка і Крабат дзьмулі ў трамбоны, Міхал, Мертан і Ганца — у ражкі, іншыя падзялілі між-собку вялікія і малыя трубы, а Юрэк зайграў на тубе. Яны ўсе, як Андруш, дзьмулі ў складзеныя рупарам да-лоні, але падавалася, быццам па дарозе маршыруе са-праўдны вайсковы аркестр шведскай кароны.
    — Адставіць! — хацеў было зараўці лейтэнант.
    — Адставіць! Адставіць, блышынае вы аб’еддзе! — намагаўся крыкнуць капрал.
    Але як бы ім ні хацелася, іх вусны заставаліся сцяты-мі, а рукі адмаўляліся пускаць у ход палку-кульбу.
    Кожны на сваім месцы — адзін спераду, другі зза-ду, — яны працягвалі маршыраваць разам з усімі. He да-памаглі ані праклёны, ані малітвы.
    Пад барабанны пошчак і трубны туш калона ўвайшла ў Каменьц на пацеху жаўнерам і гараджанам, якія сустра-каліся на вуліцы. 3 воклічамі «Ура!» да калоны збягалася
    71
    ГОД ПЕРШЫ
    дзятва, вокны дамоў расчыняліся, мясцовыя дзяўчаты махалі хусцінкамі і пасылалі паветраныя пацалункі.
    Тонда з таварышамі і эскортам не сунімалі ^Hara грання і некалькі разоў абышлі гарадскую плошчу. Яе хуценька запоўніў натоўп цікаўных, а напрыкан-цы, устрывожаны гукамі ненавіснага шведскага марша, аб’явіўся сам камандзір дрэздэнскага пяхотнага палка Яго Светласці найвяльможнейшага саксонскага курфюр-ста спадар Хрысціян Праведнант Страхалюдэн Вяльмо-гант фон Земляпален-Памэршторф.
    Яго мосць фон Земляпален-Памэршторф — стары ваяка, крыху размажнелы за доўгія гады службы, — выйшаў на плошчу ў суправаджэнні трох штаб-афіцэраў і чарады ад’ютантаў. Абураны блазенскім спектаклем, які адкрыўся яго вачам, ён ужо хацеў даць волю патокам найвытанчаннейшай лаянкі, але словы захраслі ў горле.
    Бо Андруш з таварышамі заўважылі спадара каман-дзіра і тут жа перайшлі на ўрачысты марш шведскай ка-валерыі — а гэта, ясная рэч, давяло старога адважнага пехацінца саксонскага курфюрста да шаленства. Да Taro ж гэта была мелодыя, пад якую лепей ехаць верхам, чым маршыраваць, таму чаляднікі і іх спадарожнікі пусціліся трушком — відовішча, вядома, забаўнае, але не для спадара камандзіра.
    Ад гневу Земляпален-Памэршторф ажно знямеў. Ха-паючы ротам паветра, нібы той карп у нераце, ён не мог адвесці позірку ад плошчы, на якой тузін рэкрутаў выпісваў «Гайда-гайда, буланенькі!». Ды яшчэ ў такт ва-рожага кавалерыйскага марша! Што за д’ябал усяліўся ў лейтэнанта, які іх прывёў? Гэты ёлуп асядлаў шаб-лю, заціснуў яе між каленямі і паскакаў, як малы на кіёчку! Камандзір назіраў за нечуванымі паводзінамі
    72
    ВАЙСКОВЫ МАРШ
    саксонскага афіцэра і зусім не заўважыў, што капрал з барабаншчыкам таксама знахабіліся і пусціліся наў-скач наўздагон.
    — Эскадрон, стой! — скамандаваў Тонда, калі яны дайгралі марш да канца.
    Хлопцы сталі ў шыхт перад камандзірам і з усмешка-мі на тварах памахалі яму шапкамі.
    Спадар фон Земляпален-Памэршторф наблізіўся да іх і зароў на дванаццаць капральскіх глотак:
    — Ах вы клятая байстручая хеўра! Адкуль, чорт пабі-рай, толькі смеласць узялася зладзіць гэты цырк перад усім людам?! Хто вы такія, галамоўзы нямытыя, каб мне тут зубы скаліць? Мне — камандзіру гераічнага палка, які пакрыў сябе славай у трыццаці сямі бітвах і ста пя-цідзесяці дзевяці сутычках! Зараз вы ў мяне атрымае-це — умомант уся дурасць вылеціць! Я здам вас ваеннай паліцыі, я загадаю збіць вас на горкі яблык, я...
    — Хопіць! — перабіў яго Тонда. — Пашкадуйце сваю паліцыю і іх кулакі. Вось я і мае адзінаццаць сяброў пе-рад вамі. Ну якія з нас жаўнеры? Такім ёлупам, — ён паказаў на лейтэнанта, — і доўбням, — ён махнуў у бок капрала, — можа, і няма нічога лепей за войска, пакуль іх, вядома, не пастраляюць. Але я і мае сябры — мы з ін-шага цеста. Чхаць мы хацелі на вас і на ваш полк разам з найвялебнейшым курфюрстам. Так яму і перадайце!
    У тое ж імгненне парабкі млынара ператварыліся ў крумкачоў і ўзняліся ў неба. Каркаючы, яны пакружылі над плошчай і на развітанне пакрылі капялюш і пагоны спадара камандзіра — але гэтым разам зусім не славай.
    ПАДАРУНАК НА ПАМЯЦЬ
    У другой палове кастрычніка зноў вярнуліся амаль летнія сонца і цеплыня. Хлопцы скарысталіся гожымі дзянькамі, каб прывезці пару вазоў торфу. Юрэк запрог валоў Сташка з Крабатам нагрузілі падводу дошкамі і брусамі і прыхапілі дзве тачкі. Потым прыйшоў Тонда, і яны паехалі.
    Тарфянік месціўся ў дальнім канцы Козелевых ear-Hay на другім беразе Чарнаводы. Летам, калі стаялі са-мыя спякотныя дні, Крабату ўжо давялося там папраца-ваць. Ён тады дапамагаў Міхалу і Мертану бо яшчэ не ўмеў як след арудаваць тарфяным нажом і штыкавой рыдлёўкай. Вывозіў на тачцы чорныя бліскучыя скібы торфу з прамывіны і складваў іх у сухое месца.
    А цяпер свяціла сонца, у калюгах на ўзлеску адлюст-роўваліся бярозы. Трава на балотных купінах пажоўк-ла, верас даўно ўжо адцвіў. Дзе-нідзе ў хмызняку пра-глядваліся чырвоныя, як кропелькі крыві, ягадзіны. А месцамі ад галінкі да галінкі працягнуліся срэбныя нітачкі павуціння.
    74
    ПАДАРУНАК НА ПАМЯЦЬ
    Крабату прыгадалася дзяцінства ў Ойтрыху. У такія восеньскія дні яны збіралі ў лесе галлё і сасновыя шыш-кі. Часам у кастрычніку знаходзілі яшчэ і грыбы: апень-кі, рыжыкі і сыраежкі. Цікава, ці ёсць грыбы цяпер? Яшчэ даволі цёпла...
    Пад’ехаўшы да пагорка ля тарфяніку, Юрэк спыніў валоў.
    — Прыехалі. Разгружайся!
    Там, дзе Чарнавода найбольш звужалася, яны пера-кінулі да іншага берага брусы і замацавалі іх калочкамі. Потым адну за адной на ўсю даўжыню брусоў выслалі дошкі: атрымалася кладка. Каб яна не асела і яе не за-смактала ў твань, Сташка падклаў знізу некалькі качу-лак. Аднак да тарфяніку аказалася далей, чым думалася. Юрэк прапанаваў яшчэ з’ездзіць па дошкі, але Сташка заявіў, што патрэбы ў гэтым няма. Ён адламаў бярозавую галінку і пайшоў па драўляным насціле, прамаўляючы ў такт крокам чарадзейныя словы і стукаючы галінкай па дошках. Насціл пачаў даўжэць і паціху працягнуўся да тарфяніку.