• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    238
    HA ЗМЕНЕ ГАДОЎ
    Майстар бязлітасна гоніць яго паплавамі і лугавінамі, па лясах і бездарожыцах, паўз кусты і канавы, праз хмыз-някі і балоты.
    «Памятай, што я — Майстар!»
    Млынар слепа хвошча яго бізуном, уразае яму шпорыў це-ла. У Крабата з бакоў струменіць па лытках цёплая кроў.
    «Я табе пакажу!»
    Наўскач налева, наўскач направа — а потым напрасткі да бліжэйшай вёскі.
    Майстар цягне за повад, яны спыняюцца ля кузні.
    «Гэй, кавалю! Дзе ты, чорт забірай, дзеўся?»
    Выбягае каваль, выцірае рукі аб скураны фартух і пыта-ецца, чаго пан-спадар жадае. Майстар адным скокам спеш-ваецца.
    «Падкуй мне каня, — кажа ён, —распаленымі да чырвані падковамі».
    Каваль не верыць уласным вушам.
    «Рас... распаленымі падковамі, васпане?»
    «Мне табе што, два разы паўтараць? Зараз я цябе пад-ганю!»
    «Бартэк! — гукае каваль вучня. — Пераймі повад у ясна-га пана і патрымай каня!»
    Кавалёў вучань, рабаціністы малы, мог бы сысці за Лоба-шава брата.
    «Вазьмі самую цяжкую падкову, якая ў цябе маецца! — загадвае млынар. — Пакажы мне, што там у цябе ёсць!»
    Каваль вядзе яго ў кузню, а хлопчык застаецца трымаць каня і прыгаворвае яму na-лужыцку: «Супакойся, косеньку, супакойся... Цябеўсяго калоціць».
    Крабат трэцца галавой аб плячо хлопчыка. «Калі б з мяне знялі аброць, — думае ён, — яб паспрабаваў урата-вацца...»
    239
    ГОД ТРЭЦІ
    Хлопчык заўважаеў варанога ранку ля вуха. Пэўна расцёр да крыві рамяньком.
    «Пачакай, — кажа ён, — трэба трошкі паслабіць спраж-ку, зараз усё зробім».
    Расшпільвае спражку і здымае аброць з варанога.
    Толькі Крабат пазбавіўся ад аброці, як тут жа абарочва-ецца крумкачом. 3 карканнем узносіцца ў неба і скіроўваецца да Чарнагорыцы.
    У вёсцы свеціць сонца. Унізе ля студні ён бачыць пявунню з кошыкаму руках, яна корміць курэй. Раптам яго накрывае цень, увушшу выбухае пранізлівы ястрабіны крык. «Май-стар!» — працінае думка.
    Склаўшы крылы, ён стралой шугае ў студню і ператва-раецца ў рыбіну. Уратаваўся? Але дужа позна разумее, што сам сябе загнаўу пастку, з якой няма выхаду.
    «Пявуння! — збірае ён апошнія сілы. — Дапамажы мне выбрацца!»
    Дзяўчына апускае руку ў студню, Крабат робіцца зала-тым пярсцёнкам на яе пальцы і такім чынам зноў апынаец-ца наверсе.
    Пры студні, як з неба зваліўся, вырастае аднавокі спадар у чырвоным кавалерыйскім мундзіры польскага крою са срэб-нымі шнурамі і чорным пазументам.
    «Скажы мне, паненка, адкуль у цябе такі прыгожы пяр-сцёнак. Дай мне на яго паглядзець...»
    Іўжо цягнеруку да пярсцёнка, хоча яго схапіць.
    Крабат ператвараецца ў ячнае зярнятка. Саслізгвае з пальца пявунні і падае ў кошык. Дзяўчына чэрпае новую жменю зерня і разам з Крабатам высыпае яго курам.
    Спадар у мундзіры раптам знікае. На яго месцы з’яўляец-ца чорны як смала аднавокі певень і пачынае дзяўбці зерне. Але Крабат спрытнейшы за яго — хутка скемлівае, што
    240
    HA ЗМЕНЕ ГАДОЎ
    да чаго, і перакідваеццаў ліса. Маланкай кідаецца на чорнага пеўня і перагрызае яму горла.
    У яго зубах толькі трэскат стаіць, як ад сечкі і саломы. Трашчыць іў Крабатавых зубах, як ад саломы ці сечкі.
    Крабат прачнуўся ўвесь мокры ад поту. Задыханы, ён упіваўся зубамі ў сяннік. Спатрэбіўся пэўны час, каб су-пакоіцца.
    Ён палічыў добрым знакам тое, што ў сне перамог Майстра. Цяпер усе сумневы развеяліся. Ён ведаў, што Майстравы дні злічаны. Ён — Крабат — паложыць Ka-Heu млынароваму ліхадзейству, яму наканавана зламаць яго ўладу.
    Вечарам ён зайшоў да Майстра.
    — Я застаюся пры сваім! — гучна заявіў ён. — Бяры сабе ў пераемнікі каго хочаш. А я, Крабат, адмаўляюся ад тваёй прапановы.
    Майстар прыняў яго словы спакойна.
    — Ідзі ў дрывотню, — сказаў ён, — вазьмі там кірку і рыдлёўку. На Козелевых багнах трэба выкапаць магілу. Гэта будзе тваім апошнім заданнем.
    Крабат нічога не адказаў, развярнуўся і выйшаў з па-коя. Калі ён прыйшоў да дрывотні, з ценю выступіла Henan постаць.
    — Крабаце, я тут чакаю цябе. Што мне паведаміць дзяўчыне?
    Крабат выцягнуў з нагруднай кішэні світкі колца з ва-ласоў.
    — Скажаш ёй, — папрасіў ён Юрэка, — што маеш вестку ад мяне. Што заўтра, у апошні вечар года, яна можа прыйсці да млынара і папрасіць яго адпусціць мяне, — ён апісаў хату, дзе жыла пявуння, і працягнуў:
    241
    ГОД ТРЭЦІ
    — Пакажаш ёй гэтае колца, і яна зразумее, што ты прыйшоў ад мяне. He забудзь ёй нагадаць, што яна сама вырашае, ісці ёй на Козелевы багны ці не. Прыйдзе — добра, не прыйдзе — таксама добра. Мне ўжо тады бу-дзе ўсё адно, што са мной станецца.
    Ён абняў Юрэка і аддаў яму колца.
    — Паабяцай мне, што так і будзе. Што не станеш уга-ворваць яе зрабіць тое, чаго лепей не рабіць.
    — Абяцаю, — сказаў Юрэк.
    I чорны крумкач, трымаючы ў дзюбе колца з валасоў, паляцеў да Чарнагорыцы. Крабат увайшоў у дрывотню. Што там у куце? Труна? Закінуў на плячо кірку з рыд-лёўкай і паклыпаў праз снег да Козелевых багнаў, а по-тым да Пусткі.
    Усё наваколле там было снежна-белым, толькі ў ад-ным месцы цямнеў чорны прамавугольнік.
    Каму прызначалася гэтае месца? Яму ці Майстру?
    «Заўтра такой парой, — падумаў Крабат і тыкнуў рыд-лёўкай у зямлю, — усё будзе вырашана».
    Назаўтра раніцай пасля сняданку Юрэк адвёў Краба-та ўбок і аддаў яму колца. Ён пагаварыў з дзяўчынай, усё ўладжана.
    Надвячоркам — толькі пачало сутонець — на млын прыйшла пявуння. У камунійнай сукенцы і з белай стуж-кай у валасах. Яе сустрэў Ганца і спытаў, што яе сюды прывяло. Яна адказала, што хоча пагаварыць з млынаром.
    — Я млынар, — Майстар распіхаў хлопцаў па баках і выступіў ёй насустрач. У чорным плашчы, на галаве трохвуголка. Твар спалатнелы, як крэйдай абмазаны. — Чаго табе трэба?
    Пявуння змерыла яго бясстрашным позіркам.
    242
    HA ЗМЕНЕ ГАДОЎ
    — Аддай мне майго хлопца!
    — Твайго хлопца? — Майстар зарагатаў злым смехам, падобным да казловага бляяння. — He ведаю такога.
    — Гэта Крабат, — сказала пявуння. — Я кахаю яго.
    — Крабат? — Майстар паспрабаваў запалохаць яе. — Хіба ты яго ведаеш? Хіба зможаш адрозніць яго ад ін-шых хлопцаў?
    — Я ведаю яго, — сказала пявуння.
    — Любая можа так сказаць! — Майстар абярнуўся да млынарчукоў. — Марш у чорную камору, сталі ў шэраг, роўненька адзін ля аднаго! I не варушыцца!
    Крабат стаў паміж Андрушам і Сташкам. Чакаў, што яны зараз абернуцца крумкачамі.
    — Стойце дзе стаіце! I хай толькі мне хто піскне! Гэта і цябе датычыць, Крабаце! Хоць гук ад цябе пачую — і яна памрэ!
    3 кішэні плашча Майстар выцягнуў чорную хустку, завязаў вочы пявунні і завёў яе ў чорную камору.
    — Калі патрапіш паказаць мне свайго хлопца, дазво-лю яго забраць.
    Крабат спалохаўся. Такога ён не прадбачыў. Як цяпер дапамагчы дзяўчыне? Тут нават ад колца з валасоў няма ніякай карысці!
    Пявуння абышла шэраг хлопцаў. Адзін раз, потым другі. Крабат ледзь стаяў на нагах. Вось ён і паплаціўся жыццём. I не толькі сваім, але яшчэ і жыццём пявунні!
    Яго ахапіў страх. Такі страх, якога ён ніколі не ведаў. «Я буду вінаваты ў ейнай смерці, — мільганула ў яго га-лаве. — Вінаваты ваўсім...»
    I тут усё адбылося.
    Пявуння прайшла міма шэрага хлопцаў у трэці раз, а потым працягнула руку і паказала на Крабата.
    243
    ГОД ТРЭЦІ
    — Гэта ён, — прамовіла яна.
    — Упэўненая?
    — Так.
    Усё вырашылася.
    Яна зняла хустку з вачэй і падышла да Крабата.
    — Ты вольны.
    Майстар адхіснуўся і прыхіліўся да сцяны. Хлопцы знерухомелі, быццам скамянелі.
    — Хлопцы, — сказаў Юрэк, — збярыце вашы рэчы з гарышча і рушце ў Чарнагорыцу. Пераначаваць можна будзе ў войта на гарышчы.
    Чаляднікі ціха павыходзілі з каморы.
    Яны ведалі, што Майстар не дажыве да ранку. Апоў-начы ён загіне, а млын згіне ў полымі.
    Мертан з крывой шыяй паціснуў Крабату руку.
    — Нарэшце адпомсцілі за Міхала з Тондам... і за астатніх таксама.
    Крабат не мог і слова вымавіць. Быццам анямеў. Тады пявуння паклала руку яму на плячо і захутала ў сваю вя-лікую ваўняную хустку. Мяккую і цёплую, як ахоўнае покрыва.
    — Хадзем, Крабаце.
    Ён пайшоў за ёю з млына, яна павяла яго паўз Козе-левы багны да Чарнагорыцы.
    — Як у цябе атрымалася? — спытаў ён, калі то тут то там спаміж дрэў замільгалі агеньчыкі вёскі. — Як атры-малася знайсці мяне сярод іншых хлопцаў?
    — Я адчула твой страх, — адказала яна. — Як ты за мяне баішся. Па тым цябе і пазнала.
    Калі яны выйшлі да ваколіцы, з неба пасыпаў снег. Мяккі і драбнюткі, не раўнуючы як мука з-пад вялікага сіта.
    ЗМЕСТ
    ГОД ПЕРШЫ
    Млын на Козелевых багнах........................7
    Адзінаццаць і адзін............................13
    Працаваць — не мёд лізаць......................18
    Уцёкі ў сне....................................23
    Спадар з пеўневым пяром......................  28
    Агылі, нажэрдку!...............................35
    Знак Таемнага Брацтва..........................40
    Памятай, што я — Майстар.......................48
    Вол-Блашке з Каменьца..........................56
    Вайсковы марш..................................64
    Падарунак на памяць............................74
    Без святара і без крыжа........................79
    ГОД ДРУГІ
    Згодна з традыцыямі і звычаямі млынарскае гільдыі.87
    Мяккая зіма....................................94
    Віват Аўгусту!................................101
    У святле велікоднае свечкі....................109
    Гісторыі пра Капяллюха........................117
    Як каня прадавалі.............................125
    Віно і вада...................................133
    Пеўневы бой...................................143
    На краі рада..................................151
    ГОД ТРЭЦІ
    Кароль-маўр....................................159
    На крылах......................................166
    Спробы ўцёкаў..................................173
    Снег на пасевы.................................179
    Я — Крабат.....................................186
    Паміж небам і зямлёй...........................192
    Нечаканыя адкрыцці.............................199
    Праца не з лёгкіх..............................206
    Султанаў арол..................................213
    Колца з валасоў................................222
    Прапанова......................................230
    На змене гадоў.................................237
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Пройслер Отфрыд
    КРАБАТ
    Легенда чорнага млына
    Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Вольга Гронская Карэктар Наста Анцімонік Камп’ютарная вёрстка Сяргей Макарэвіч Дызайн вокладкі Анастасія Капульцэвіч