Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— У нядзелю ты, мабыць, у Чарнагорыцу пойдзеш?
— Навошта? — не зразумеў Крабат.
— У нядзелю там будзе кірмаш. Я думаў, іншай пры-чыны не трэба.
— Паглядзім, — прамовіў Крабат. — Ты ж ведаеш, што мне нецікава цягацца сярод чужых людзей аднаму і без сяброў.
Пазней ён спытаў у Юрэка парады, што рабіць.
— Ісці! — сказаў Юрэк. — А як па-іншаму?
— Гэта ўжо зашмат, — сказаў Крабат.
222
КОЛЦА 3 ВАЛАСОЎ
— Анягож, на коне стаіць вельмі шмат, — сказаў Юрэк. — Да таго ж будзе добрая магчымасць пагава-рыць з дзяўчынай.
Крабат сумеўся.
— Ты ведаеш, што яна з Чарнагорыцы?
— 3 Вялікадня. Калі мы сядзелі ля вогнішча. Было няцяжка здагадацца.
— Значыць, ты яе ведаеш?
— He, — сказаў Юрэк. — He ведаю і ведаць не хачу. Бо чаго я не ведаю, таго з мяне не выцягнеш.
— Але калі мы сустрэнемся, як зрабіць так, каб Май-стар нічога не заўважыў?
— Ты ж ведаеш, як маляваць магічнае кола, — Юрэк пакорпаўся ў кішэні і ўсунуў яму ў рукі трэску. — На, бяры! Сустрэнься са сваёй дзяўчынай, пагавары з ёй!
У суботу Крабат рана лёг спаць. Ён хацеў пабыць адзін, каб на самоце спакойна ўзважыць, сустракацца яму з пявунняй ці не. Ці варта нарэшце расказаць ёй пра ўсё?
На начных уроках у Крабата апошнім часам усё час-цей атрымлівалася не паддавацца Юрэкавым загадам. А часам нават першым увагнаць яго ў пот. «Не тое каб гэта шмат чаго значыла, Крабаце, — казаў Юрэк. — Га-лоўнае — не пралічыцца і не прыменшыць Майстравых сіл. Але агулам і ў цэлым справа не безнадзейная».
3 кожнай удалай спробай Крабатава ўпэўненасць расла. Капяллюх жа адолеў млынара. Што тады замі-нае Крабату? Тут ён разлічваў на Юрэкаву дапамогу... і на пявунню.
Але менавіта таму Крабата яшчэ бралі сумневы. Ці трэба яму ўцягваць пявунню ва ўсю гісторыю? Хто
223
ГОД ТРЭЦІ
даў яму на гэта права? Ці варта рызыкаваць яе жыццём дзеля ягонага?
Крабат вагаўся. 3 аднаго боку, ён мусіў пагадзіцца з Юрэкам: магчымасць сустрэцца — найспрыяльней-шая. Хто ведае, калі такое яшчэ надарыцца. Але было і другое — цяжкае рашэнне, ці расказваць ёй усё заўтра. Калі ён сам не да канца ва ўсім разабраўся.
«Што, калі я раскажу ёй толькі асноўнае, — падума-лася яму, — а пра дзень і час выпрабавання змаўчу?..»
На душы адразу палегчала.
«Гэта значыць, ёй не трэба будзе вырашаць усё спе-хам, а я выйграю час і пагляджу, як яно ўсё абернецца. Да самага апошняга моманту».
Хлопцы пазайздросцілі Крабату, які ў нядзелю пасля абеду паведаміў, што Майстар даў яму адпускны да кан-ца дня, бо ў Чарнагорыцы сёння кірмаш.
— Кірмаш! — усклікнуў Лобаш. — Адно толькі слова пачую, як перад вачыма стаяць пірагі неўабхват і горы салодкіх калачоў! Прынясі які абараначак, каб хоць у рот укінуць!
«Вядома, прынясу», — хацеў было сказаць Крабат, але Лышка апярэдзіў яго сваёй заўвагай:
— Ну ты прыдумаў! Няўжо ты лічыш, што Крабату ў Чарнагорыцы не знойдзецца іншага занятку, акрамя што пра пірагі думаць?
— He! — запярэчыў Лобаш. — А чаго яшчэ шукаць на кірмашы?!
Сказаў так рашуча, што ўсе засмяяліся.
Крабат папрасіў у Юрэка хусціну, у якую яны зава-рочвалі перакуску, калі ішлі працаваць у лес ці на тарфя-нік. Акуратна склаў яе, засунуў пад шапку і сказаў:
224
КОЛЦА 3 ВАЛАСОЎ
— Пачакай, Лобашу! Глядзіш, можа, і табе нешта перападзе...
Крабат выйшаў з хаты, перайшоў Козелевы багны і за лесам натрапіў на палявую дарогу, якая вывела яго да Чарнагорыцы. На тым месцы, дзе велікодным ран-кам яны сустрэліся з пявунняй, ён намаляваў магічнае кола і сеў усярэдзіну. Было цёпла і сонечна, нязвыкла для гэтай пары года. Што ні кажы, надвор’е як на Kip-Mam.
Крабат зірнуў у бок вёскі. 3 дрэў у садах даўно пазды-малі плады, толькі з дзясятак яблыкаў ззялі жоўтымі плямамі дзе-нідзе спаміж завялага лісця.
Крабат напаўголаса прамовіў чарадзейныя словы і ўсімі думкамі памкнуўся да пявунні.
«Тут на лузе сядзіць нехта, хто хоча з табой пага-варыць. Знайдзі для яго колькі хвілінак, ён абяцае, што доўга цябе не затрымае. Ён просіць цябе: зрабі так, каб ніхто не даведаўся, куды ты ідзеш і з кім сустракаешся. Ён спадзяецца, што ты прыйдзеш».
Вядома, пачакаць яму трошкі давядзецца. Ён лёг на спіну і заклаў рукі пад галаву, каб яшчэ раз абдумаць усё, што меў распавесці пявунні. Сіняе неба было высо-кім і ясным, як заўсёды ўвосень. Крабат углядаўся ўвысь, і яго павекі ўсё цяжэлі.
Прачнуўшыся, ён убачыў побач пявунню. I спачатку не мог зразумець, як яна сюды трапіла. Але вось яна, цярпліва чакае. У нядзельнай спадніцы ў зборкі, з квя-цістай шаўковай хусткай на плячах, валасы схаваныя пад белы ільняны каптурок з карункамі.
— Пявуння! — гукнуў ён. — Ты даўно тут? Чаму мя-не не разбудзіла?
225
ГОД ТРЭЦІ
— Я нікуды не спяшаюся, — сказала яна. — I я паду-мала, што лепей, калі ты сам прачнешся.
Ён абапёрся на правы локаць.
— Прайшло столькі часу, — пачаў ён, — як мы не ба-чыліся.
— Так, шмат часу прайшло, — пявуння перабірала ў пальцах рог хусткі. — Толькі ў снах ты часам да мяне прыходзіў. Мы ішлі між дрэваў, памятаеш?
— Так, між дрэваў, — узрадаваўся Крабат. — Стаяла цёплае лета, а на табе была светлая сярмяжка... Я пом-ню ўсё, нібы гэта было ўчора.
— Я таксама памятаю, — заківала пявуння і павярну-лася да яго тварам. — Пра што ты хацеў пагаварыць?
— Ох, — сказаў Крабат, — я амаль забыўся. Ты мо-жаш уратаваць маё жыццё, калі захочаш...
— Уратаваць жыццё? — перапытала яна.
— Так, — адказаў Крабат.
— А як?
— Зараз хуценька ўсё раскажу.
Ён распавёў ёй, у якую небяспеку трапіў і як яна мо-жа яму дапамагчы — вядома, калі распазнае яго сярод іншых крумкачоў.
— Выглядае нескладана... Вядома, калі ты дапамо-жаш, — сказала яна.
— Складана ці не, — папярэдзіў яе Крабат, — але ты мусіш ясна разумець, што паплацішся жыццём, калі не вытрымаеш выпрабавання.
Пявуння не вагалася ні імгнення.
— Для мяне тваё жыццё не менш дарагое, чым маё ўласнае, — адказала яна. — Калі мне ісці да млынара прасіць цябе вызваліць?
226
КОЛЦА 3 ВАЛАСОЎ
— Гэтага я пакуль не скажу, — прамовіў Крабат. — Як прыйдзе час, я дам табе знаць. Або прышлю сябра, калі сам не змагу.
Потым ён папрасіў пявунню апісаць хату, у якой яна жыве. Яна апісала і спытала, ці мае ён пад рукой які ножык.
— Вось, — Крабат працягнуў ёй Тондаў складан-чык. Апошнімі днямі лязо ўвесь час было чорнае — але як толькі пявуння ўзяла ножык у рукі, ён стаў чыстым і бліскучым. Яна зняла каптурок і адрэзала пасмачку ва-ласоў. Спляла з іх вузенькае колца і аддала яго Краба-ту. — Гэта будзе нашым знакам. Калі твой сябар пры-нясе яго, я буду ўпэўненая, што ўсё, што ён мне скажа, перадаў ты.
— Дзякуй табе! — Крабат схаваў колца ў нагруднай кішэні світкі. — А зараз вяртайся ў Чарнагорыцу, я вый-ду крыху пазней. I не забудзь: на кірмашы мы адно ад-наго не ведаем!
— Гэта значыць, што мы не патанцуем? — спытала пявуння.
— He зусім, — сказаў Крабат. — Патанцаваць мы па-танцуем, але не дужа часта. Разумееш?
— Так, разумею.
3 гэтымі словамі пявуння паднялася, расправіла збор-кі на спадніцы і рушыла назад у Чарнагорыцу, адкуль ужо даносілася кірмашовая музыка.
Перад войтавай хатай вакол прамавугольнай пляцоў-кі для танцаў паставілі сталы з лавамі. Калі туды прый-шоў Крабат, хлопцы ўжо кружылі дзяўчат у жвавым тан-цы. Старэйшыя паважна сядзелі за сталом і паглядалі на моладзь. Мужчыны, якія падаваліся амаль шчуплымі
227
ГОД ТРЭЦІ
ў сінім і карычневым нядзельным убранні, пыхкалі люлькамі і папівалі піва з куфляў. А іх жанкі ў святоч-ных строях, падобных да стракатага курынага пер’я, ла-саваліся пірагамі з малаком і мёдам ды абгаворвалі ма-ладыя пары на танцавальнай пляцоўцы: хто каму пасуе так, хто каму пасуе не так, хто каму не пасуе зусім і ці праўду людзі дзейкаюць, што вунь той неўзабаве ажэ-ніцца з вунь гэнай і што кавалёва малодшанькая з Бар-ташавым Франтам больш, лічы, не пара.
Музыкі сядзелі пры сцяне хаты на падмостках: ча-тыры пастаўленыя старчаком пустыя бочкі служылі апі-рышчам для пляцоўкі, зробленай з пакладзеных адна на адну весніц, якія войт дзеля гэтага загадаў зняць са свірна. Скрыпкі і кларнеты заклікалі да танцаў, басэтля туравала ім сваім «гууу-гууу». Варта было музыкам хоць на хвілю адкласці інструменты, каб прамачыць півам горла — хто-хто, а яны даўно заслужылі, — як адусюль адразу ўздымаліся галасы: «Гэй, там, на гары! Вы сюды граць прыйшлі ці піва хлябтаць?»
Крабат замяшаўся ў натоўп моладзі. Танцаваў з усі-мі дзяўчатамі без разбору і без аглядкі, як выпадала, то з адной, то з другой.
Калі-нікалі танцаваў і з пявунняй. Танцаваў з ёй роў-на столькі, колькі з усімі, хоць сам з цяжкай душой ад-даваў яе на танец іншым хлопцам.
Пявуння разумела, што ім нелыа сябе выдаць. Танцу-ючы, яны гаварылі пра розныя глупствы і бязглуздзіцы, пра якія звычайна гавораць у танцы. Толькі вочы яе глядзелі на Крабата сур’ёзна, але гэта заўважыў ён адзін і, заўважыўшы, рабіў усё магчымае, каб не сустракацца з ёй позіркам.
228
КОЛЦА 3 ВАЛАСОЎ
У выніку ні вясковыя жанкі, якія сядзелі пры стале, нічога не западозрылі, ні нават сляпая на левае вока баб-ця (Крабат толькі цяпер яе заўважыў).
Аднак пасля гэтага Крабат вырашыў больш пявунню на танец не запрашаць.
Зрэшты, доўга трываць не прыйшлося, надышоў ве-чар. Сяляне з жонкамі паразыходзіліся дадому, хлопцы і дзяўчаты завялі музыкаў у свіран і танцавалі далей ужо на току.
Крабат застаўся вонкі. Падумаў, што разумнейшым будзе зараз вярнуцца на Козелевы багны. Пявуння па-вінна зразумець, чаму ён пакінуў яе адну.
Ён зняў шапку каб развітацца, і тут адчуў на галаве нешта мяккае і цёплае.
«Лобаш!» — раптам успомніў ён.
Перавязаўшы pari хусціны накрыж, хлопец пазбіраў са сталоў кінутыя пірагі з калачамі і туга набіў імі вузел.
ПРАПАНОВА
Зіма набліжалася, і Крабату ўсё больш падавалася, што час запавольваецца. 3 сярэдзіны лістапада трапля-ліся дні, у якія адчувалася, што час увогуле спыніўся.
Калі парой нікога не было паблізу, Крабат правяраў, ці на месцы колца з валасоў, якое дала яму пявуння. Ён намацваў яго ў нагруднай кішэні світкі, і яго адразу напаўняла вялікая надзея. «Усё будзе добра! — у думках казаў ён сабе тады. — Усё будзе добра!»
Апошнім часам мала калі выпадала, каб Майстар на-чаваў не на млыне. Няўжо ён адчуваў, што набліжаецца небяспека, што за яго спінай усчынаецца нешта, з чым трэба быць асабліва пільным.