Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
214
СУЛТАНАЎ АРОЛ
Ён стаў аднаго за адным аглядаць хлопцаў. Агледзеў Ганцу, Андруша са Сташкам. Урэшце погляд яго вока спыніўся на Юрэку.
— Можа, ты... — прамовіўён. — Будзеш Ірэкам, калі хочаш.
— Добра, — абыякава сказаў Юрэк. — Некаму ж трэба ім быць.
Яго ўсмешка не збіла Крабата з толку. Абодвум было ясна, што Майстар хоча іх выпрабаваць. Цяпер трэба быць акуратнымі і не выдаць сябе.
Млынар расцёр над полымем свечкі дробку сушаных зёлак.
Цяжкі дурманлівы пах напоўніў пакой, павекі млы-нарчукоў зрабіліся цяжкімі.
— Заплюшчыць вочы! — загадаў Майстар. — Зараз пабачыце, што здарылася ў Венгрыі. А Крабат з Юрэкам будуць рабіць усё так, як мы тады з Ірэкам на вялікай вайне з туркамі...
Цяжкая як свінец стома навалілася на Крабата. Паці-ху яго ахутаў сон. Недзе далёка лунаў манатонны голас Майстра:
— Юрэк — галоўны султанаў чарадзей — атабарыў-ся ў іхным лагеры і прысягнуў турэцкаму паўмесяцу... А Крабат — мушкецёр Крабат — у белых гамашах і сі-нім ваенным мундзіры стаіць праваруч ад герцага Лёйх-тэнбергскага і глядзіць, як да яго падводзяць коней...
Крабат — мушкецёр Крабат —у белых гамашах і сінім ваенным мундзіры стаіць праваруч ад герцага Лёйхтэнберг-скага і глядзіць, як да яго падводзяць коней. Найболей яму па-дабаецца вараны конь з белай плямкай на лбе, здалёк падоб-най да пентаграмы.
215
ГОД ТРЭШ
«Дайце мне вунь таго!» — кажа ён.
Герцаг загадвае асядлаць і зацугляць варанога. Крабат набівае мушкет, вешае яго на плячо і ўскаквае на каня. Лёг-кім трушком аб’язджае парадную плошчу, затым паддае жарабцу шпоры і на поўным галопе кідаецца да герцага і яго світы, быццам хоча ўтаптаць іх у зямлю. Ад жаху спадар-ства разбягаецца хто куды, але Крабат праносіцца над іх напудранымі парыкамі, і пад усёахопныя ахі-ўздыхі вараны конь уздымаецца наўпрост у неба і імчыць прэч. Мала таго! Жарабец і вершнік пачынаюць раставаць у паветры — па-ціху-памалу, пакуль цалкам не знікаюць з відавоку. He ўгле-дзець нават яго мосці генералу-фельдмаршалу графу Галасу, аўяго ж самая зоркая падзорная труба ваўсім кайзераўскім войску.
Крабат скача ў галавакружнай высі зусім як па роўнаму полю. Неўзабаве на краі зрашэчанай стрэламі вёскі ён заў-важае першых туркаў. Іх стракатыя турбаны бліскаюць на сонцы, гарматы займаюць пазіцыі за габіёнамі, між аванпо-стамі маячаць конныя патрулі. Але ні Крабата, ні яго ка-ня нікому не бачна. Толькі коні пад туркамі раздзімаюць ад страху ноздры і сабакі падтульваюць хвасты і заліваюцца брэхам.
Had турэцкім стойбішчам лапоча на ветры зялёны штандар прарока. Крабат кіруе варанога ўніз, акуратна прызямляецца. Непадалёк ад раскошнага шатра, у якім размяшчаецца султан, ён бачыць трохі меншы шацёр пад аховай некалькіх дзясяткаў янычараў.
Ведучы пад аброць каня, Крабат заходзіць у шацёр. Там на паходным зэдлі, занурыўшы твар у далоні, сядзіць знака-міты дрэздэнскі ваяр і турэцкая пагібель, маршал Саксоніі. Крабат робіцца бачным, кашляе, падступае да яго... і пало-хаецца.
216
СУЛТАНАЎ АРОЛ
У маршала на левым воку павязка з чорнай скуры!
«Чаго трэба? — пытае ён рыпучым — яку крумкача — голасам. — Каму служыш? Туркам? Як ты трапіўу шацёр?»
«Маю гонар далажыць, — кажа Крабат. — У мяне загад вызваліць Вашу Светласць. Мой конь напагатове».
Цяпер і вараны робіцца бачным.
«Калі Ваша Светласць не запярэчыць...» — Крабат ускаквае на жарабца і паказвае маршалу, дзе за ім сесці. I яны стралой вылятаюць з шатра.
Янычары збянтэжаныя настолькі, што не паспяваюць і пальцам паварухнуць. 3 незмаўкальным крыкам «Разыдзі-ся!» Крабат і вызвалены маршал праносяцца між лагернымі намётамі. Ад аднаго іх выгляду нубійскія гвардзейцы султа-наўпускаюць з рук пікі і шаблі.
«Но, пайшоў! — крычыць Крабат. — Трымайцеся, Ваша Светласць!»
Ніхто не наважваецца заступіць ім дарогу. Вось яны пакі-даюць лагер і выязджаюць у чыстае поле. Крабатаў вараны ўздымаецца ў naeempa. I толькі цяпер туркі адкрываюць па іх агонь, адразу з усіх ствалоў. Чуваць толькі, як — фух! шух! — міма свішчуць кулі.
Крабат у гуморы — турэцкія кулі яму анігадкі.
«Калі малойчыкі хочуць нас падбіць, ім трэба страляць па нас зарадам з золата, — патлумачыў ён маршалу. — Жалезныя і свінцовыя кулі нас не зачэпяць, а стрэлы — па-гатоў».
Пальба сцішваецца, агонь спыняецца. Тутзлагера туркаў нешта як зашамаціць, як зашыпіць. I ўсё бліжэй і бліжэй. Калі Крабат скача ў паветры, яму нельга абарочвацца на-зад, таму ён просіць маршала глянуць, што там.
Той паведамляе, што за імі гоніцца агромністы чорны арол.
217
ГОД ТРЭЦІ
«Ён каменем падае з неба, з сонечнага боку, цэліць глюгай прамаў нас!»
Крабат прамаўляе заклён, і між імі і арлом вялізнай шэ-рай хмарай вырастае шчыльная гара туману.
Арол прабіваецца скрозь яго.
— Глядзі! — гарлае маршал. — Зараз ён кінецца!
Крабат даўно ўжо сцяміў, што за птушка іх пераследуе.
Хлопца ні на каліўца не здзіўляе, калі арол крычыць:
«Разварочвай! Іначай вам смерць!»
Крычыць голасам, які Крабат недзе ўжо чуў. Але дзе? Аднак на развагі няма часу! Ён махае рукой —уздымаецца бура, якая адкідвае арла назад і наогул мусіла б змесці яго з неба, як пёрка. Але якое там! Султанаў арол і з ураганам справіцца.
«Разварочвай! — крычыць ён. — Здавайцеся, пакуль не позна!»
«Голас!» — Крабат пазнаў, каму ён належыць. Гэта ж Юрэк, яго сябар, з якім ён шмат гадоў таму служыў млы-нарчуком на Козелевых багнах.
«Арол! — папярэджвае маршал. — Зараз ён нас даго-ніць! — раптам Крабат пазнае і гэты голас, які хрыпіць яму ў самае вуха: — У цябе ж стрэльба, мушкецёру! Чаму ты проста не саб’еш гада?»
«У мяне няма нічога залатога, каб стрэліць».
Крабат радуецца, што ў яго і праўда нічога няма.
Аднак марійал Саксоніі — ці кім там ён насамрэч ёсць — адрывае ад мундзіра залаты гузік.
«На, набівай рулю і страляй!»
Юрэк, арол Юрэк, зусім блізка — колькі разоў крылом махнуць. Крабат наватусне не можа яго забіць. Удае, быц-цам набівае рулю мушкета залатым гузікам, але насамрэч выкідвае яго.
218
СУЛТАНАЎ АРОЛ
«Страляй жа! Страляй!» — напірае маршал.
He азіраючыся, Крабат заводзіць мушкет над левым пля-чом і спускае куроку пераследніка. He цэліцца — ён жа ведае, што стрэльба набіта адным порахам без залатога гузіка.
Грукае стрэл — і раптам пранізлівы перадсмяротны крык:
«Крабаце! Кра-абаце!»
Крабат уздрыгвае і выпускае зброю з рук. Потым закры-вае твар рукамі і плача.
«Крабаце! — звініць у яго ўвушшу. — Кра-а-абаце!»
Крабат са стогнам прахапіўся са сну. Як выйшла, што ён апынуўся за сталом побач з Андрушам, Петарам, Мертанам і іншымі? Як яны глядзелі на яго — спалат-нелыя і перапалоханыя — і як адразу ж хавалі вочы, калі ён пераводзіў на іх позірк!
Майстар сядзеў ціха, як памерлы. Адкінуўся на крэс-ле, быццам да нечага прыслухоўваўся.
Юрэк таксама не варушыўся. Ён ляжаў грудзьмі на стале, твар павернуты ўніз, рукі распасцёртыя ў арліным размаху: пару імгненняў таму яны і былі крыламі. Ка-ля Юрэка — перакулены келіх. На стальніцы — цёмна-чырвоная пляма. Віно ці кроў?
Лобаш захліпаў носам і кінуўся да Юрэка.
— Ён памёр! Памёр! — закрычаў ён. — Крабаце, ты яго забіў!
У Крабата сціснула горла. Ён рвануў на сабе кашулю.
Раптам бачыць: Юрэк кратае рукой. Потым другой. Нібыта жыццё паціху пачало да яго вяртацца. Ён аба-пёрся рукамі на стол і падняў галаву. На лбе — круглая чырвоная пляма. Над пераноссем.
219
ГОД ТРЭЦІ
— Юрэку! — малы Лобаш схапіў яго за плечы. — Ты жывы, Юрэку! Жывы!
— А ты як думаў? — азваўся Юрэк. — Мы ж усё разыгрывалі. Вось толькі ад Крабатава стрэлу галава гу-дзіць. Наступным разам хай нехта іншы будзе Ірэкам. А з мяне досыць. Я пайшоў спаць.
Хлопцы з палёгкай засмяяліся, і Андруш сказаў, што ва ўсіх было наўме:
— Ідзі спаць, братку! Ідзі! Галоўнае, што ты гэта пера-жыў!
Крабат сядзеў за сталом як скамянелы. Стрэлы, кры-кі — і раптам вясёлы вэрхал: як гэта звязаць?..
— Хопіць! — грымнуў Майстар. — Маўчаць! Сіл на вас няма! А ну селі і сціхлі! — ён скочыў на ногі. Ад-ной рукой абапёрся на стол, а другой сціснуў келіх, нібы хацеў яго струшчыць. — Вам гэта ўсяго толькі страш-ны сон, ад якога можна абудзіцца, каб потым... А я... Я ўсё гэта не сніў. Тады ў Венгрыі я яго забіў! Забіў свай-го сябра. Мусіў забіць. Як гэта зрабіў Крабат. Як на маім месцы зрабіў бы кожны з вас. Кожны!
Ён ляпнуў кулаком па стале — аж келіхі падскочылі. Схапіў збанок з віном і ўзяўся прагна піць. Потым браз-нуў яго аб сцяну і зноў закрычаў:
— Прэч пайшлі! Усе прэч! Прэч! Дайце пабыць адна-му! Аднаму!
Крабат таксама хацеў пабыць адзін, таму крадком выслізнуў з млына. Ноч была без месяца, але ясная. Рос-ным поплавам ён прайшоў да става і зірнуў на чорную водную роўнядзь — з яе падміргвалі зоры і настойліва клікалі пакупацца. Ён скінуў з сябе адзенне, слізгануў у сажалку і крыху адплыў ад берага.
220
СУЛТАНАЎ АРОЛ
Ад сцюдзёнай вады ў галаве праяснілася. Пасля ўся-го, што адбылося сёння вечарам, свежая галава заліш-няй не была. Ён даў нырца, потым яшчэ з дзясятак ра-зоў. Затым, адфыркваючыся і ляскаючы зубамі, пайшоў з вады.
На беразе стаяў Юрэк з коўдрай у руках.
— Застудзішся, Крабаце. Выходзь! Што ты там сабе ўздумаў?
Ён дапамог сябру выбрацца на бераг, укрыў яго коў-драй і ўжо хацеў дапамагчы выцерціся.
Крабат адступіўся.
— Юрэку, я не разумею, — сказаў ён. — Проста не вазьму ў розум, як так здарылася, што я стрэліў у цябе.
— Ты і не страляў, Крабаце. Прынамсі залатым гу-зікам.
— Упэўнены?
— Здагадацца было няцяжка — я ж цябе ведаю, — Юрэк пхнуў яго ў бок. — Можа, ад маіх дзікіх крыкаў і пазакладала ўвушшу, але яны мне нічога не каштавалі.
— А пляма ў цябе на лбе? — спытаў Крабат.
— А-а, пляма! — засмяяўся Юрэк. — He забывай, што я крышку цямлю ў Таемных навуках. Крышку. Боль-шага ад дурнога Юрэка чакаць не варта.
КОЛЦА 3 ВАЛАСОУ
За лета Крабат некалькі разоў скарыстаўся сваім пра-вам на нядзельны выхад у свет. He столькі каб пазаба-віцца самому, колькі дзеля таго, каб не даць Майстру нагоды для большых падазрэнняў. Хлопец яшчэ не па-збавіўся ад прадчування, што млынар толькі і глядзіць, каб заманіць яго ў пастку.
3 таго, як ён стрэліў па Юрэку, мінула тры тыдні, а Майстар дагэтуль ніводным слоўцам з ім не перакінуў-ся. А потым спытаў неяк увечары, нібы міжволі — зусім як пра нешта неістотнае: