• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    — Самі ж ведаеце, — тлумачыў ён вучням, — на-колькі далёка вы прасунецеся ў Таемных навуках, за-лежыць толькі ад вас. Мне ўсё адно!
    Крабат непакоіўся за Мертана. Ён адчуваў, што з ім трэба хоць неяк паспрабаваць загаварыць. Праз пару дзён Крабат з Петарам і Мертанам мусілі ісці ў свіран падварочваць зерне. He паспелі яны ўзяцца за працу, як прыйшоў Ганца і забраў Петара ў стайню.
    — Вы пакуль тут працуйце ўдвух! А як у нас знізу хто вызваліцца, я адразу адашлю яго да вас.
    166
    НА КРЫЛАХ
    — Добра, — пагадзіўся Крабат.
    Ён пачакаў, пакуль Ганца з Петарам сыдуць і зачы-няць за сабой дзверы, а потым паставіў лапату ў кут, падышоў да Мертана і паклаў яму руку на плячо.
    — Ведаеш, што мне некалі сказаў Міхал? — спытаў ён.
    Мертан падняў галаву і паглядзеў на яго.
    — Мёртвыя памерлі, — працягнуў юнак, — ён казаў мне гэта двойчы. А калі казаў у другі раз, дадаў: таго, хто памірае на млыне на Козелевых багнах, забываюць, быццам яго ніколі не было. Толькі так астатнія могуць жыць далей. А жыць далей трэба.
    Мертан спакойна яго выслухаў. Потым узяў Крабата-ву руку, якая ўсё яшчэ ляжала на яго плячы, моўчкі ссу-нуў яе і зноў узяўся за працу.
    Крабат не ведаў, як даць рады з Мертанам. Як з ім паводзіцца? Тонда, ясная рэч, нешта параіў бы, дый Мі-хал таксама. Цяпер жа трэба разлічваць толькі на сябе, а гэта — справа не з простых.
    Добра, што хоць Лобаш побач!
    Малому было ні на каліўца лягчэй, чым усім вучням да яго. Наўрад ці ён вытрымаў бы першыя часы на млы-не, каб не Крабатава дапамога. А Крабат дапамагаў.
    Ён ладзіў усё так, быццам натыкаўся на Лобаша за працай — зусім нячаста і нібыта незнарок. Ён спыняўся ля яго, яны тады перакідваліся парай слоў, а потым Кра-бат, як тое рабіў Тонда, клаў яму руку на плячо і — як навучыўся адным пятнічным вечарам — пераліваў яму свежыя сілы.
    — Толькі глядзі, каб па табе нічога не было відаць! — асцерагаў ён Лобаша. — Беражыся, каб Майстар не да-ведаўся. I Лышка, ён яму ўсё даносіць.
    167
    ГОД ТРЭЦІ
    — Табе нельга мне дапамагаць? — спытаў Лобаш. — А што, калі нехта вызнае?
    — He бяры да галавы, — адказаў Крабат. — Галоўнае: сам сябе не выдай!
    Лобаш хоць і малы, але вокамгненна змікіціў, у чым сутнасць справы. Ён граў сваю ролю з вялікім спрытам, але толькі ім дваім было вядома, што за ўсімі яго га-ротнымі сапеннямі і крахтаннямі, якія на кожным кроку выстаўляліся напаказ іншым, насамрэч нічога настоль-кі кепскага не хавалася. Штовечар ён уставаў з-за стала і з апошніх высілкаў плёўся на гарышча да свайго тап-чана, штораніцы ён з’яўляўся на сняданак такім замо-раным, быццам вось-вось упадзе з зэдля.
    Мінула два тыдні, і выявілася, што Лобаш меў не толькі светлую галаву і выдатныя акцёрскія здольнасці. Крабат сустрэў яго за млыном, малы з горам напалам сколваў нарослы лёд.
    — Хачу ў цябе нешта спытаць, — пачаў хлопчык. — Адкажаш?
    — Калі змагу... — азваўся Крабат.
    — Вось ты дапамагаеш мне ад таго, як я тут апынуў-ся, — павёў Лобаш. — Дапамагаеш, хоць і ведаеш, што атрымаеш на арэхі, калі Майстар пра ўсё даведаецца. Гэта ж ясна як дзень, тут і прыдумваць нічога не...
    — Ты пра гэта хацеў мяне спытаць? — перабіў яго Крабат.
    — He, — адказаў Лобаш, — пытанне будзе зараз.
    — Задавай.
    — Скажы, як мне табе аддзячыць за дапамогу?
    — Аддзячыць? — перапытаў Крабат і ўжо хацеў ад-махнуцца, але перадумаў. — Аднойчы я распавяду табе
    168
    НА КРЫЛАХ
    пра сваіх сяброў Тонду і Міхала, яны абодва памерлі. Ка-лі выслухаеш мяне, тое і будзе тваёй аддзякай.
    Напрыканцы студзеня пачалася адліга, імклівая і не-чаканая. Толькі ўчора Козелевы багны працінаў пякучы мароз, а сёння з самага ранку да млына падзьмуў заход-ні вецер, надта цёплы як на гэту пару. Заззяла сонца, і за лічаныя дні — вось табе і маеш! — увесь снег растаў. Тут і там у канаве, у нізінцы ці ў каляіне шарэлі няшчасныя рэшткі снегу. Але што яны ў параўнанні з зарудзелымі паплавамі, чорнымі кратавінамі і зыркай першай зеля-нінай, якая прабівалася з-пад жухлай травы?
    — Распагодзілася, — перамаўляліся парабкі, — як на Вялічку!
    Дзень пры дні цёплы заходні вецер усё мацней адбі-ваўся на хлопцах. Яны хутка стамляліся і гублялі ўвагу ці рабіліся, як казаў Андруш, «быццам назюзюканымі».
    Спалі яны неспакойна, снілі суцэльную бязглуздзіцу і гучна гаварылі ў сне. Доўга не засыналі і варочаліся з боку на бок на сенніках. Адзін Мертан не варочаўся, ён нерухома ляжаў на тапчане і нічога не гаварыў, нават у сне.
    Гэтымі днямі Крабат часта думаў пра пявунню. Хло-пец вырашыў на Вялікдзень загаварыць з ёй. Да свята часу, вядома, ставала, і ўсё ж куды б ён ні пайшоў і дзе б ні прыпыніўся, думка пра сустрэчу не выходзіла ў яго з галавы.
    Апошнімі начамі ён сніў, як выпраўляецца да пявун-ні, але так да яе і не дабіраецца. I так двойчы ці трой-чы. Штораз яму нешта перашкаджала — а калі ён пра-чынаўся, то ніяк не мог гэтае нешта ўспомніць.
    Што гэта было? Што да яе не пускала?
    169
    ГОД ТРЭЦІ
    Пачатак сну ён памятаў вельмі выразна. У ім ён прычакаў зручнай хвіліны і збягаў з млына, нікім не заў-важаны, нікім не пачуты. Да Чарнагорыцы ён выбіраў не звыклую дарогу, а балотную сцяжыну, якой калісьці яго вёў Тонда з тарфяніку дадому. Да гэтага часу ўсё пада-валася ясным, а што далей — ніяк не ўспомніць. I гэта мучыла Крабата.
    Аднае ночы яго разбудзіла завыванне ветру. Крабат ляжаў на тапчане і зноў спрабаваў ва ўсім разабрацца. Ён упарта праганяў у думках пачатак сну — трэці, пяты, шосты раз, — пакуль яго не змарыла. I ўрэшце яму ўда-лося пабачыць той сон да канца.
    Крабат збег з млына. Ён прычакаў зручнай хвіліны і вы-слізнуў з хаты, нікім не заўважаны, нікім не пачуты. Яго цягне ў Чарнагорыцу, да пявунні, але ён выбірае не звыклую дарогу, а балотную сцяжыну, якой калісьці яго вёў Тонда з тарфяніку дадому.
    Толькі ён выйшаў да ўзболатка, як на яго абрынуліся сум-невы. Апускаецца туман, нічога навокал не бачна. Крабат нерашуча сунецца наперад па хісткай глебе.
    Няўжо ён згубіў сцежку?
    Балота ўхапіла яго за пяткі і цягне ўніз. Ён робіць крок, але грузне ўсё глыбей: за мыскамі гразнуць шчыкалаткі... хутка засмокча па калена. Пэўна, ён трапіў у дрыгву. Чым болей ён напружваецца, каб выбрацца назад на цвёрдую гле-бу, тым хутчэй яго зацягвае.
    Багна — халодная, хоць памірай. Чорная глейкая твань абхоплівае калені, сцёгны і сягае да пояса. Яшчэ хвілінка — і памінай як звалі.
    Пакуль багна не сціснула грудзі, Крабат пачынае клікаць на дапамагу. Хоць сам ведае, што толку з таго мала. Хто
    170
    НА КРЫЛAX
    яго тут пачуе? Аднак крычыць. Крычыць, наколькі хапае дыхання.
    «Дапамажыце! Ратуйце! Тану! Ратуйце!»
    Туман гусцее. Таму дзве постаці, якія набліжаюцца, Кра-бат бачыць толькі тады, калі паміж імі застаецца некалькі крокаў. Ён нібыта іх пазнае: гэта Тонда і Міхал ідуць да яго.
    «Стойце! — крычыць ён ім. — Спыніцеся! Тут дрыгва!»
    I вось дзіва — постаціў тумане зліваюццаў адну. I гэта ад-на постаць, якая раней была дзвюма, кідае яму вяроўку, на яе канцы — прывязаная папярочка. Крабат ловіць папярочку і ійтосілы хапаецца за яе. Потым адчувае, як постаць цягне за вяроўку і выцягвае яго з багны на цвёрдую глебу.
    Усё адбываецца хутчэй, чым Крабат паспявае падумаць. Ён устае перад сваім выратавальнікам, хоча яму падзяка-ваць.
    «Не трэба падзяк, — кажа Юрэк. Толькі цяпер Крабат заўважае, хто яго выратаваў. — Калі яшчэ хочаш дабрацца да Чарнагорыцы, тады лепей паляцець».
    «Паляцець? — перапытвае Крабат. — Як гэта?»
    «Як звычайна і лётаюць — на крылах».
    Больш Юрэк нічога не сказаў, туман паглынуў яго.
    «На крылах... — думае Крабат. — Паляцець на крылах...» Дзіўна, што гэта яму самому неўспала на думку.
    У адно імгненне ён абарочваецца крумкачом, зусім як ро-біць тое штопятніцы, потымраспасцірае крылы і адрываец-ца ад зямлі. Махае крыламі, уздымаецца па-над туманам і скіроўваецца ў Чарнагорыцу.
    У вёсцы свеціць сонца. Унізе ён бачыць пявунню: непада-лёку ад ніжняй студні, з кошыкам у руках, яна корміць ку-рэй. Раптам яго накрывае цень, увушшу выбухае праніз-лівы ястрабіны крык. Чуецца лапатанне крылаў, посвіст. У апошняе імгненне Крабат рэзка верне направа.
    171
    ГОД ТРЭШ
    Ястраб прамахваецца літаральна на валасок іўразаецца ў пустату.
    Крабат разумее, што на коне яго жыццё. Склаўшы кры-лы, ён стралой шугаеўніз і сядае ля пявунні, сярод напалоха-най курынай стаі. На зямлі ён ператвараецца назаду чала-века. Цяпер ён у бяспецы.
    Хлопец прымружвае вочы і глядзіць у неба. Ястраба нідзе няма, ён знік — можа, паляцеўу другі бок.
    Раптам ля студні з’яўляецца Майстар. Раззлаваны, ён цягне да Крабата левую руку.
    — За мной! —рыкае ён на юнака.
    — Чаму? — пытаецца пявуння.
    — Таму што ён мой!
    — He! — кажа яна.
    Толькі адно слова, але сказанае тонам, які не сцерпіць пярэчанняў.
    Яна кладзе руку Крабату на плячо, потым хутае яго ў вялікую ваўняную хустку. Мяккую і цёплую, як ахоўнае по-крыва.
    — Хадзем, — кажа пявуння. — Хадзем адсюль.
    I не азіраючыся, яны разам сыходзяць прэч.
    СПРОБЫ УЦЕКАУ
    Назаўтра раніцай выявілася, што Мертан знік. Яго ложак спарадкаваны, коўдра акуратна складзеная ў на-гах тапчана, рабочая світка з фартухам вісяць у шафе, драўляныя чаравікі стаяць пад зэдлем. Ніхто не бачыў, куды ён пайшоў. Яго знікненне заўважылі толькі тады, калі ён не з’явіўся на сняданак. Збітыя з панталыку, усе кінуліся на пошукі, але на млыне яго нідзе не ака-залася.
    — Даў драла, — пастанавіў Лышка, — трэба паведа-міць Майстру!
    Ганца заступіў яму дарогу.
    — Гэта справа старасты, калі ты не ведаў.
    Усе думалі, што, пачуўшы пра Мертанава знікненне, угневаны млынар узніме крык і засыпле ўсіх лаянкай ды праклёнамі. Аднак нічога падобнага не адбылося.
    Наадварот, ён не ўспрыняў навіну насур’ёз — так распавёў хлопцам Ганца за абедам. «Мертан з глузду з’ехаў», — вось усё, што ён на гэта сказаў. А на пытанне старасты, што тады рабіць, адказаў: «Пакінь — сам вер-нецца!» Ды яшчэ падміргнуў — і гэта, як сказаў Ганца, было горай за тысячу праклёнаў.
    173
    ГОД ТРЭЦІ
    — Унутры ўсё так пахаладзела, што я баяўся ўраз пе-ратварыцца ў лядзяк. Каб толькі з Мертанам усё добра было!
    — Ну скажаш! — чмыхнуў Лышка. — Трэба ведаць, на што ідзеш, калі ўцякаеш з млына. Ты бачыў, якія ў Мертана плечы шырокія? Усё вытрымае!