• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    Так надышоў пераднавагодні вечар.
    Майстар з самага ранку некуды падзеўся, яго нідзе не было бачна. Наступіла ноч, і чаляднікі пайшлі спаць.
    Крабат вырашыў не заплюшчваць вачэй, але заснуў, як усе. Апоўначы ён прачнуўся і прыслухаўся.
    Унізе нешта глуха прагрымела... потым крык... і ці-шыня.
    Мертан, медзведзяваты дзяцюк з шырачэзнымі пля-чыма, зарумзаў як малы.
    Крабат з галавой схаваўся пад коўдрай, упіўся пальца-мі ў сяннік з адным толькі жаданнем: памерці.
    Назаўтра раніцай яны знайшлі Міхала ў засеку. Ён ля-жаў на падлозе — са столі абрынулася бэлька і зламала яму шыю. Хлопцы паклалі яго на дошку і перанеслі ў ча-лядню, дзе з ім і развіталіся.
    Юрэк зняў з Міхала вопратку, абмыў яго, паклаў у труну, пад галаву яму падсунуў пук саломы. Па абе-дзе труну занеслі на Пустку. Там, ля ўзлеску, яе апусцілі ў яміну на дальнім канцы рада пагорачкаў.
    Пахавалі Міхала спехам, ніхто не прастаяў ля яго ма-гілы лішняга імгнення.
    Затрымаўся толькі Мертан.
    ГОД ТРЭЦІ
    КАРОЛЬ-МАУР
    Майстар знік на некалькі дзён, у гэты час млын не ма-лоў. Млынарчукі то валяліся без справы на тапчанах, то туліліся ля цёплай грубкі. Ці быў калі на млыне на Козе-левых багнах парабак з імем Міхал? Ці яго не было? На-ват Мертан не загаворваў пра брата — ён увогуле толь-кі і рабіў, што сядзеў і маўчаў ад ранку да ночы. Толькі тады, увечары пасля Новага году, калі Юрэк прынёс вопратку памерлага і паклаў яе ў нагах асірацелага тап-чана, Міхала вырвала са змярцвення. Ён збег у адрыну і хаваўся там у сене да самай раніцы. Ад таго часу ён зра-біўся абыякавым да ўсяго: нічога не бачыў, нічога не чуў, нічога не рабіў — проста сядзеў моўчкі.
    У гэтыя дні думкі Крабата ўвесь час кружылі вакол аднаго і таго ж балючага пытання. Ясна як дзень: Тон-да з Міхалам памерлі невыпадкова. Ды яшчэ абодва ў навагоднюю ноч. Што тут ідзе за гульня? Хто гуляе? Па якіх правілах?
    Млынар вярнуўся толькі ўвечары напярэдадні Трох Каралёў. Вітка акурат хацеў задзьмуць святло, як дзверы спальні расчыніліся. На парозе вырас Майстар. Са спа-латнелым, быццам крэйдай абмазаным, тварам. Абвёў
    159
    ГОД ТРЭЦІ
    пакой вострым позіркам, а Міхалавай адсутнасці, здаец-ца, нават не заўважыў.
    — А ну за працу! — загадаў ён, развярнуўся і больш гэтай ноччу не паказваўся.
    Хлопцы ўпохапкі кінуліся апранацца і ўсе разам памкнуліся да сходаў. Сташка з Петарам пабеглі да става адкрываць шлюз. Астатнія кінуліся ў млынарню. Засыпалі зерне ў кош, запусцілі паставы. Кола забраз-гала, загрукала, жорны зарыпелі. У хлопцаў адлягло ад сэрца.
    «Млын меле зноў! — падумаў Крабат. — Жыццё пра-цягваецца...»
    Працу яны завяршылі апоўначы. Вярнуліся ў спаль-ню і ўбачылі, што на Міхалавым тапчане нехта спіць: хлопчык гадоў чатырнаццаці. Бачна, што на свой век ён быў даволі маленькі. Твар у малога быў чорны, вушы — чырвоныя. Хлопцы абступілі яго і з цікавасцю разгляда-лі, а Крабат пасвяціў малому ў твар ліхтаром, які тры-маў у руках. Хлопчык прачнуўся і, убачыўшы ля свайго ложка адзінаццаць прывідаў, вельмі напалохаўся. Малы здаўся Крабату знаёмым. Але адкуль?
    — Нас няма чаго баяцца, — сказаў Крабат. — Мы — чаляднікі на гэтым млыне. Як цябе клічуць?
    — Лобаш. А цябе?
    — Крабат. А гэта...
    — Крабат? — перабіў яго малы з чорным тварам. — Я ведаў аднаго хлопца, якога клікалі Крабатам, але...
    — Але што?
    — Але ён быў маладзейшы за цябе.
    Тут да Крабата дайшло.
    — Дык ты — малы Лобаш з Маўкендорфа! — усклік-нуў ён. — А чорны ты, бо граў караля-маўра.
    160
    КАРОЛЬ-МАЎР
    — Так! — заківаў Лобаш. — Але сёлета ў апошні раз. Бо цяпер мяне ўзялі вучнем на гэты млын.
    Малы сказаў гэта з гордасцю, млынарчукі ж прыхава-лі свае думкі пры сабе.
    Назаўтра раніцай Лобаш прыйшоў на сняданак у Мі-халавай вопратцы. Ён паспрабаваў сцерці з твару пяч-ную сажу, але атрымалася не зусім: у куточках вачэй і вакол носа яшчэ засталося крыху чорнага.
    — He бядуй! — сказаў Андруш. — Паўдня ў засе-ку — і сажы як не было.
    Галодны малы малаціў кашу за абедзве шчакі. Кра-бат, Андруш і Сташка, якія елі з ім з адной міскі, толькі дзіву даваліся, колькі ў яго лезе.
    — Калі ты так робіш, як ясі, — заўважыў Сташка, — то іншыя могуць спакойна ляжаць і ў столь пляваць.
    Лобаш запытліва зірнуў на яго.
    — Мне меней есці?
    — Еш колькі хочаш! — супакоіў яго Крабат. — Сілы табе яшчэ спатрэбяцца! Хто тут галадае, той сам і віна-ваты.
    Але замест таго, каб намалочваць лыжкай далей, Ло-баш схіліў галаву набок, звузіў вочы і ўтаропіўся ў Кра-бата.
    — Ты, пэўна, ягоны старэйшы брат.
    — Чый брат?
    — Ну, таго, іншага Крабата! Я ж казаў табе, што ведаў аднаго.
    — У якога голас ламаўся? Ён потым яшчэ кінуў вас у Вялікім Партвіцы.
    — Адкуль ведаеш? — запытаў агаломшаны Ло-баш, потым пляснуў сябе па лбе і ўсклікнуў: — Бач ты!
    161
    ГОД ТРЭЦІ
    Як можна так памыліцца! Я тады думаў, ты старэй за мя-не на паўтара... ну, сама болей на два гады.
    — На пяць, — сказаў Крабат.
    У гэту секунду дзверы расчыніліся. У чалядню зай-шоў Майстар, парабкі ўціснулі галовы ў плечы.
    — Гэй ты! — ён падышоў да новенькага. — Для па-чатку ты зашмат балакаеш, а ну адвыкай! — ён павяр-нуўся да Крабата, Сташкі і Андруша. — Хай кашу есць, а не языком мянціць. Убіце гэта яму ў галаву!
    Майстар выйшаў з пакоя, бразнуўшы за сабой дзвя-рыма.
    Лобаш ураз адчуў, што сыты. Адклаў лыжку, ссутуліў-ся і павесіў галаву.
    Але падняўшы вочы, ён убачьгў насупраць Крабата, які кіўнуў яму — ледзь прыкметна, але малы, здаецца, усё зразумеў. Цяпер ён ведае, што на млыне на Козе-левых багнах у яго ёсць сябар.
    Праца ў засеку не абмінула і Лобаша.
    Пасля сняданку Майстар загадаў малому ісці за ім.
    — А чым ён лепшы за нас? — азваўся Лышка. — Ад мучнога пылу яшчэ ніхто не памёр.
    Крабат нічога не адказаў. Ён падумаў пра Тонду. Пра Міхала. Калі хочаш дапамагчы Лобашу, то не трэба да-ваць Лышку нагоды для падазрэння, нават найдрабню-сенькай.
    Пакуль ён ніяк не мог пасобіць хлопчыку. Да абеду малы паклаў нямала сіл, і, колькі ні махаў мятлой, муч-ныя віхуры ўздымаліся ўсё вышэй, залеплівалі вочы і за-бівалі нос. Хочаш даць рады, а нічога не дапамагае; што ні рабі — быццам бы і не мёў.
    162
    КАРОЛЬ-МАЎР
    Крабат ледзь дачакаўся, калі Юрэк пакліча хлопцаў на абед. Усе пасунуліся ў чалядню, ён жа пабег да засека, адкінуў засаўку і расчыніў дзверы.
    — На выхад! Абед!
    Лобаш згорблена сядзеў у куце на кукішках, абха-піўшы галаву рукамі. Крабат гукнуў яго, малы падхапіўся на ногі і, цягнучы за сабой мятлу, паплёўся да дзвярэй.
    — Я не справіўся, — нясмела падаў ён голас і махнуў рукой за спіну. — Я здаўся праз колькі хвілін і проста сядзеў там. Думаеш, Майстар мяне пагоніць са службы?
    — У яго не будзе на тое прычын, — сказаў Крабат.
    Ён вымавіў чарадзейныя словы і левай рукой нама-ляваў у паветры пентаграму. Пыл у засеку ўзняўся, быц-цам з усіх шчылін і дзірак падзьмула ветрам. Белы слуп дыму вылецеў за дзверы — над Лобашавай галавой, у кірунку лесу.
    Засек быў чысцютка вымецены, ані пыліначкі не за-сталося.
    Хлопчык ад здзіўлення вылупіў вочы.
    — Як ты гэта зрабіў?
    — Паабяцай мне, Лобашу, — замест адказу мовіў Крабат, — што не раскажаш пра гэта ніводнай жывой душы. А цяпер пайшлі ў хату, a то суп астыне.
    Увечары, як новенькі вучань лёг спаць, Майстар па-клікаў у свой пакой парабкаў і Вітку. I што летась у ноч на Тры Каралі было з Крабатам, тое ж зрабілі і з Віт-кам — усё згодна з традыцыямі і звычаямі млынарскае гільдыі. Ганца з Петарам трымалі адказ за Вітку, і так ру-дагаловага перавялі ў млынарчукі. Лязом сваёй сякеры Майстар правёў Вітку па галаве і плячах.
    — Згодна з традыцыямі гільдыі, Вітку...
    163
    ГОД ТРЭЦІ
    У калідоры Андруш падрыхтаваў пусты мех з-пад му-кі, і толькі Майстар адпусціў Вітку, як хлопцы накіну-лі мех на галаву наваспечанаму млынарчуку і пацягнулі яго ў млынарню, каб там перамалоць.
    — Памякчэй з ім! — папярэдзіў Ганца. — He забы-вайцеся, які ён худы!
    — Худы ці не, — запярэчыў Андруш, — але млынар-чук — гэта табе не нейкая там кравецкая душонка! Ён вытрымае што заўгодна! Хапайся, браткі, пакончым з гэтым!
    Яны малацілі Вітку, наміналі яму бакі, як тое прынята і заведзена, але Андруш загадаў спыніцца нашмат pa-Heft, чым год таму з Крабатам.
    Петар зняў мех, Сташка пасыпаў Віткаву галаву му-кой: вось яго і перамалолі. Хлопцы схапілі яго за рукі-ногі і тройчы падкінулі ўгару. Потым ён мусіў чокнуцца з імі келіхам.
    — За тваё здароўе, братку! Будзьма!
    — Будзьма, братку!
    Гэтым вечарам віно здавалася не горшым, чым у які іншы час. Аднак хлопцам было не да гулянак, і ўсё праз Мертана. Днём ён моўчкі рабіў сваю працу, моўчкі еў, моўчкі стаяў побач, калі перамолвалі Вітку. А цяпер ён, абыякавы і нерухомы як камень, сядзеў на куфры з му-кой, і падавалася, нічога ў свеце не здолее прымусіць яго загаварыць.
    — Гэй! — гукнуў Лышка. — Чаго насупіўся, быццам табе ў міску нагадзілі? — ён засмяяўся і працягнуў яму поўны келіх. — На, жлукці, Мертане! Абы толькі не ба-чыць болей тваёй поснай міны!
    Мертан узняўся. He прамовіўшы і слова, ён падсту-піў да Лышкі і выбіў віно ў яго з рук. Абодва сталі адзін
    164
    КАРОЛЬ-МАЎР
    насупраць аднаго, твар у твар. У Лышкі на лбе выступіў пот. Усе хлопцы стаілі подых.
    У млынарні стала ціха. Ціха як у магіле.
    Раптам з калідора пачуліся крокі, нягучныя і нерашу-чыя. Яны набліжаліся. Усе, нават Мертан з Лышкам, абярнуліся ў бок дзвярэй. Крабат, які стаяў найбліжэй, адчыніў іх. У дзвярах стаяў Лобаш: басанож, у адной ка-шулі, зверху накрыўшыся коўдрай.
    — Гэта ты, кароль-маўр?
    — Так... я, — азваўся Лобаш. — Мне страшна там аднаму на гарышчы. Вы што, спаць не хочаце?
    НА КРЫЛАХ
    Ox гэты Лобаш! 3 першага дня ўсе яго палюбілі. Нават Мертан добра да яго ставіўся, хоць і не выказваў сваёй прыязнасці словамі. Так — то галавой кіўне, то гляне прыветна ці рукой махне.
    Ад іншых Мертан і надалей трымаўся асобна. Ён рабіў сваю працу і ціха зносіў усё, што навальвалася. He пра-цівіўся і не абураўся ніводнаму загаду, незалежна ад Taro, Майстар яго аддаваў ці стараста. I не выдаваў ні гуку. Ніколі ні з кім не загаворваў. Дадзенае на Новы год абя-цанне маўчаць ён не парушаў нават вечарам у пятніцу, калі Майстар пытаў у вучняў пра вычытанае з Карак-тара. Майстар успрымаў усё спакойна.