Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
I не дачакаўшыся адказу курфюрста, ён забірае ў таго абедзве палавінкі, прыціскае надломамі адну да адной і прамаўляе закляцце.
«Вось, Вашамосць!» — кажа ён.
Курфюрст выхоплівае ў яго падкову, круціць у руках, разглядвае: цалюткая, быццам толькі што адлітая.
«Не можа быць! — буркоча курфюрст. — Што ён ня-се? Яна ніяк не стане трымацца!»
I спрабуе зламаць яе ў другі раз, думаючы, што будзе яшчэ лягчэй. Але дзе ж табе! Ён высільваецца, сапе, аж вены на шыі набухлі ў палец таўшчынёй. Пот струменіць па твары, вочы лезуць на лоб. Курфюрст пачырванеў як бурак, потым пабарвавеў і ўрэшце ссінеў у гусіны пуп. Ад напружання ягоныя вусны сціснуліся ў дзве белыя рысачкі.
Як раптам ягоная мосць шпурляе падкову на зямлю. Ад гневу ён зрабіўся белым як мука.
«Па конях! — загадвае ён. — Едзем!»
Але ледзь здолеў узлезці ў сядло — настолькі ў Яго Найсвятлейшасці аслаблі ногі. I з тае пары ён абмінае млын пад Косвігам кружной дарогаю.
Майстар усё піў і піў ды апавядаў гісторыю за гісто-рыяй: пра свае юнацкія гады, а найперш пра Ірэка.
141
ГОД ДРУГІ
Пакуль Міхал яго не спытаў, што сталася потым з тым Ірэкам. Тым часам надышла ноч, на небе заззялі зоркі, з-за вільчака стайні паказаўся месяц.
— 3 Ірэкам? — Майстар абхапіў аберуч збанок з ві-ном. — Я яго забіў.
Хлопцы аж з лаў паўскоквалі.
— Так, — паўтарыў Майстар. — Я яго забіў. Калі-небудзь я вам раскажу, як гэта было. А цяпер мяне ду-шыць смага — віна сюды, віна давай!
Болей Майстар не прамовіў ні слова. Піў да непры-томнасці, пакуль не абвіс на крэсле як мярцвяк.
Ад яго выгляду млынарчукоў праймаў жах. Хлоп-цы так і не наважыліся перанесці яго ў хату і пакіну-лі на дварэ. Раніцай ён прачнуўся і пацягнуўся да сябе ў спальню.
ПЕУНЕВЫ BOM
Бывала, на млын на Козелевых багнах заходзілі ба-дзяжныя парабкі-млынарчукі, каб згодна з даўнім звы-чаем і паводле ўстоянага права папрасіць у млынара начлегу і харчу ў дарогу. Але ў Майстра на Чарнаво-дзе спадзявацца не было на што: хоць ён і мусіў згодна з млынарскай гільдыяй прыняць вандроўных парабкаў на ноч і забяспечыць іх харчамі на дзень, аднак зусім не прытрымліваўся гэтых абавязкаў і гнаў хлопцаў у карак грубым словам.
— Якая мне справа да гультаёў з прыблудамі?! — на-кідваўся ён. — Дзе мне набрацца хлеба-кашы на ўсяля-кую набрыдзь? Згіньце адгэтуль, каб я вас не бачыў, іна-чай як нацкую сабак, аж да Чарнагорыцы бегчы будзеце!
Каб пазбавіцца ад няпрошаных гасцей, гэтага звычай-на хапала. А калі хто з іх наважваўся сказаць слова су-проць, млынар наводзіў чары на таго гаротніка: таму здавалася, што яго гоняць сабакі, ён адбіваўся ад іх кіем, заходзіўся крыкам і стрымгалоў кідаўся наўцёкі.
— Вынюхваюць тут розныя, — казаў тады Май-стар, — кармі іх за так!
Гэта здарылася ў разгар лета, у спякотны, нібы наліты волавам дзень. Над Козелевымі багнамі навісла густая
143
ГОД ДРУГІ
смуга, паветра налілося цяжарам, што ледзь прадых-нуць. Ад раўчука несла рэзкім пахам прагнілага глею і водарасцей — няйнакш хутка навальніца.
Па абедзе Крабат ёмка ўладкаваўся на беразе става ў зацені вербалозу. Склаўшы рукі за галавой і ўзяўшы былінку ў рот, хлопец прылёг у траве. Стома размарыла яго, вочы зліпаліся.
He паспеў ён праваліцца ў сон, як пачуў, што нехта ідзе дарогай і гучна насвіствае. Хлопец расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой вандроўнага парабка.
Незнаёмец, даўгалыгі і хударлявы, быў даволі сталага веку. Смуглявы як цыган. На галаве — дзівацкі высокі капялюш з вострым верхам, а ў левым вуху — вузенькая залатая завушніца. У астатнім — млынарчук як млынар-чук: на нагах шырокія палатняныя нагавіцы, за поясам сякерка, на левым плячы торба на рэмені.
— Здароў быў, братку! — гукнуў ён.
— Здароў быў, — адазваўся Крабат і пазяхнуў. — Ад-куль і куды ідзеш?
— Іду вунь адтуль і вунь туды, — адказаў незнаё-мец. — Адвядзі мяне да свайго млынара!
— Ён у сябе, — млява прамовіў Крабат. — Заходзіш у калідор, там першыя дзверы злева. He прамінеш!
Незнаёмец паглядзеў на яго і хітравата ўсміхнуўся.
— Рабі тое, што кажу, братку! Адвядзі мяне да яго!
Крабат раптам адчуў моц, якая магутнымі хвалямі лілася з незнаёмца. Яна прымусіла яго стаць на ногі і паказаць вандроўніку дарогу — усё так, як той і пра-сіў.
Млынар сядзеў у сябе за сталом. Ён незадаволена ўзняў вочы, калі Крабат прывёў незнаёмца, які на вы-гляд быў сама нязмушанасць.
144
ПЕЎНЕВЫ БОЙ
— Вітаю цябе, Майстру, — усклікнуў прыхадзень і прыўзняў капялюш. — 3 твайго дазволу і згодна з млы-нарскай гільдыяй я патрабую харчу на дарогу і начлегу.
Майстар вылаяўся ў сваіх звычайных выразах і пака-заў яму на дзверы. Але незнаёмец быццам таго не заў-важыў.
— Нават не заводзь сваю песню з сабакамі, — сказаў ён. — Я ведаю, што іх у цябе няма. Я прысяду?
I не цырымонячыся, усеўся на крэсла на процілеглым канцы стала. Усе думкі ў Крабатавай галаве пераблыта-ліся. Хіба Майстар сцерпіць, каб да яго так звярталіся?! Звычайна ён бы ўскочыў на ногі і пагнаў гэтага чужын-ца ў каршэнь куды падалей... Але чаму цяпер ён нічога не робіць?
Незнаёмец і Майстар моўчкі сядзелі пры стале і свід-равалі адзін аднаго злоснымі позіркамі, нібы гатовыя вось-вось выхапіць нажы і прыставіць да горла адзін ад-наму.
Недзе далёка грымнуў першы гром і разнёсся ледзь чутным прыглушаным рокатам.
У дзвярах з’явіўся Ганца, потым Міхал з Мертанам. Адзін за адным хлопцы заходзілі ў Майстраў пакой, па-куль не сабраліся ўсе. Пасля яны расказвалі, што ім чамусь-ці знячэўку спатрэбілася ўбачыць Майстра — адна і тая ж думка кожнаму прыйшла ў галаву і прывяла сюды...
Навальніца набліжалася, шыбы пазвоньвалі на пары-вах ветру, пыхала маланкай. Незнаёмец выцягнуў вусны і плюнуў на стол — на тым месцы з’явілася рудая мышка.
— Ну, млынару, чым адкажаш?!
Майстар выплюнуў на стол чорную мышку, аднаво-кую, як ён сам. Перабіраючы спрытнымі лапкамі, мышы закружылі па стале, сілячыся ўкусіць адна адну за хвост:
145
ГОД ДРУГІ
рудая — чорную, чорная — рудую. Здавалася, што чор-ная вось-вось учэпіцца зубамі ў хвост рудой, але незнаё-мец пстрыкнуў пальцамі.
Там, дзе рудая мышка прыціскалася да стала, з’явіўся руды кот, вось-вось гатовы скочыць. У тое ж імгненне чорная мышка таксама абярнулася ў ката, чорнага і ад-навокага. Абодва зашьшелі і, выпусціўшы кіпцюры, сча-піліся.
Драпалі адзін аднаго, кусалі, зноў драпалі.
Руды кот меціўся трапіць чорнаму ў вока. 3 дзікім ві-скатам ён кінуўся на ворага. Яшчэ крыху — і выдзера таму адзінае вока.
Прыйшла Майстрава чарга пстрыкнуць пальцамі. На месцы чорнага ката адразу вырас чорны певень. Ён забіў крыламі, замахаў дзюбай ды кіпцюрамі і кінуў-ся на рудога ката. Той злякана адскочыў але недалёка, бо незнаёмец зноў пстрыкнуў пальцамі.
I вось на стале два пеўні — адзін чорны, другі руды — з налітымі крывёй грабянямі і натапыраным ва ўсе бакі пер’ем.
За акном узнялася навальніца, але млынарчукі не звярталі на яе ніякай увагі. Між пеўнямі ўспыхнула лю-тая бойка. Яны залопалі крыламі і пайшлі ўсутыч адзін на аднаго. Градам пасыпаліся ўдары то дзюбай, то шпо-рамі, абодва пеўні заходзіліся пранізлівымі крыкамі і бі-лі крыламі, толькі пер’е разляталася па ўсіх кутах.
Нарэшце рудому пеўню ўдалося паваліць чорнага на спіну. Упіўшыся кіпцюрамі ў чорныя крылы, ён бязлітас-на выскубваў пер’е і азвярэла малаціў дзюбай саперніка, пакуль той не кінуўся наўцёкі.
Руды певень — за ім услед, з млына на падвор’е, а ад-туль на самыя Козелевы багны.
146
ПЕЎНЕВЫ БОЙ
Палыхнула агромністай маланкай, тысячай удараў у літаўры прагрымеў гром — і раптам запала цішыня. Толькі дождж шамацеў за вокнамі.
— Ты прайграў двубой, млынар на Чарнаводзе, — прамовіў незнаёмец. — Цяпер нясі чаго паесці. I віна не забудзь! I хутчэй! Я галодны.
Майстар з белым як крэйда тварам устаў з крэсла. Сам накрыў на стол незнаёмцу: хлеб і шынку, вяндліну і сыр, агуркі і марынаваную цыбулю. Са склепа дастаў збан чырвонага віна.
— Кісляціна, — пакаштаваўшы, пастанавіў незнаё-мец. — Прынясі-ткі мне таго з бочачкі, якая стаіць у дальнім правым куце! Ты беражэш яго для асаблівай нагоды. Сёння акурат такая.
Майстар заскрыгатаў зубамі, але падпарадкаваўся. Раз прайграў двубой, то слухайся.
Незнаёмец няспешна еў і піў, а Майстар з чаляднікамі на ўсё глядзелі. Яны як укапаныя стаялі на адным месцы і не маглі адвесці позіркаў ад незнаёмца. Той нарэшце адсунуў талерку, выцер вусны рукавом і прамовіў:
— Смаката! Наеўся ўволю... Ваша здароўе, браточ-кі! — ён узняў келіх і выпіў за млынарчукоў. — А ты, — звярнуўся ён да Майстра, — прыглядайся наперад, каго выправаджваеш за дзверы! Гэта кажу табе я, Капяллюх!
3 гэтымі словамі ён падняўся, узяў сваю сякерку з да-рожнай торбай і выйшаў з млына. Крабат з хлопцамі паспяшаліся за ім, кінуўшы Майстра аднаго.
Навальніца тым часам скончылася. Над засмужаны-мі Козелевымі багнамі паказалася сонца. Паветра было свежым, як калодзежная вада.
Капяллюх не азірнуўся і пайшоў сваёй дарогай. На-свістваючы сабе пад нос, пашыбаваў праз мокрыя лугі
147
ГОД ДРУГІ
да лесу. На сонцы раз-другі бліснула яго залатая за-вушніца.
— А я вам што казаў? — азваўся Андруш. — Хто мае справу з Капяллюхам, толькі потым разумее, што лепш было б пазнаць яго адразу...
Тры дні і тры ночы Майстар не выходзіў з чорнай ка-моры. Парабкі соўгаліся па хаце на дыбачках. Яны ста-лі сведкамі, як Капяллюх адолеў Майстра ў чароўным двубоі, і таму прадчувалі, што неўзабаве для іх наста-нуць нядобрыя часіны.
Пачаліся яны вечарам чацвёртага дня. Падчас вячэры Майстар зайшоў у чалядню і загадаў кідаць міскі-лыжкі.
— За працу!
Відавочна, нажлукціўся, бо ад яго несла як з бочкі. Бледны як смерць, ён стаяў перад імі, шчокі запалі, твар парос шчэццю.
— Вы яшчэ не ў млынарні? Можа, кухталём дапамаг-чы? Так, запусціць млын і бягом ссыпаць зерне! Мелем на ўсіх паставах. I хай толькі хто ў мяне прыпыніцца!
Усю ноч хлопцы не разгіналі спін. Майстар не ведаў літасці і ўсё іх прыспешваў. Дзе крыкам, дзе лаянкай га-няў іх па млынарні, сыпаў праклёнамі і пагражаў пака-раннямі, не даючы як след ачомацца. Hi спакою, ні пера-пынку, нават на імгненне, каб перавесці дух.
Калі нарэшце зашарэў ранак, млынарчукі ўжо з ног валіліся. Хапалі ротам паветра, па ўсім целе быццам ду-бінкамі прайшліся. Майстар адправіў іх на тапчаны ад-пачыць.