Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
Ён парыўся ў кішэнях, дастаў крэмень і крэсіва, вы-сек агонь і падпаліў купку сухіх галінак. У водблісках ця-пельца яны назбіралі пад дрэвамі кары і сухавецця.
— Падтрымліваць агонь буду я, — сказаў Юрэк. — Вось што-што, а зладзіць з дрывамі і агнём клёку ў мяне хапае.
Крабат захінуўся ў коўдру і сеў пад крыжам. He раў-нуючы як Тонда летась: выпрастаў спіну, падцягнуў ка-лені і прыхінуўся да склюдаванага дрэва.
110
У СВЯТЛЕ ВЕЛІКОДНАЕ СВЕЧКІ
Каб прабавіць час, Юрэк баяў гісторыі. Зрэдчас Кра-бат устаўляў «так», «ого» ці «бач ты». Проста так, асабліва не прыслухоўваючыся. Больш і не трэба было, Юрэку хапала. Ён заўзята апавядаў далей то пра адно, то пра другое — усё, што ўспадала на думку. Падавалася, яму было зусім няважна, слухае яго сябар ці не.
А Крабат думаў пра Тонду — і разам з тым пра пявун-ню. Яна няпрошана ўвайшла ў яго думкі, і хлопец ужо не мог дачакацца той начной хвіліны, калі яе голас ра-зальецца над вёскай.
А раптам ён яе не пачуе? Што, калі сёлета хор павя-дзе іншая дзяўчына?
Крабат паспрабаваў уявіць сабе яе голас, як... Вось табе і маеш! He здолеў. Голас знік з яго памяці, прапаў, сцёрся. Ці яму толькі так падалося?
Ад гэтага ў яго на душы зашчымела. Асаблівым, не-знаёмым болем: быццам яго ранілі ў месца, пра якое ён дагэтуль нічога не ведаў.
Ён хацеў пазбавіцца ад гэтых думак. «Мне ніколі не было спраў да дзяўчат, — сказаў ён сабе, — хай так нада-лей і застаецца. Ну, якая мне з іх карысць? Толькі скончу некалі як Тонда. Буду сядзець сабе тут, а сэрца — аж за-ходзіцца ад гора. А па начах, калі позірк мой упадзе на залітыя месячным святлом паплавы, я буду выходзіць з цела, каб знайсці месца, дзе ў зямлі ляжыць тая, якой я прынёс столькі няшчасця...»
Крабат ужо навучыўся выходзіць са свайго цела і вяр-тацца ў яго. Гэта навука была адным з нямногіх уменняў Мастацтва, ад якога Майстар засцерагаў вучняў: маўляў, можна лёгка выйсці, а потым не знайсці зваротны шлях. Таксама Майстар удзёўб у галаву кожнаму: выходзіць
111
ГОД ДРУГІ
з сябе можна толькі пасля таго, як сцямнее, а вяртацца ў цела — да світання новага дня.
Спознішся, хоць на трошачкі затрымаешся — і да-рогі назад ужо не будзе. Тваё цела не ўпусціць цябе, яго пахаваюць як нежывое, а твая неспакойная існасць за-блукае недзе паміж жыццём і смерцю і не здолее ні па-казацца, ні загаварыць, ні падаць якога іншага знака — у гэтым і хаваецца найбольшы жах такога бытавання. Бо нават самы кволы прывід можа прынамсі грукнуць у дзверы, ляпнуць гаршкамі або бразнуць паленнем аб сцяну.
«Не, — падумаў Крабат, — з цела нельга выходзіць, што б там мяне ні заваблівала».
Юрэк замоўк, ён сядзеў ля агню і не варушыўся. Кра-бату нават падалося, што ён заснуў, але не — той зрэдку то падкідваў у вогнішча галлё, то падсоўваў карыну.
Надышла поўнач.
Зноў забомкалі званы над Чарнагорыцай. Як і летась, залунаў дзявочы спеў. Крабат пазнаў гэты голас — як доўга ён чакаў і як безнадзейна шукаў яго ў памяці.
Пачуўшы цяпер, хлопец не мог даўмецца, як мог яго забыць.
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Алілуя, алілуя!
Крабат услухоўваўся ў спевы вясковых дзяўчат. Га-ласы мяняліся адзін за адным: спярша той самы дзявочы голас, за ім іншыя. I пакуль пяюць грамадою, хлопцу аж няўсцерп: калі зноў зазвініць той самы голас?
112
У СВЯТЛЕ ВЕЛІКОДНАЕ СВЕЧКІ
«Цікава, якія ў яе валасы? — падумалася яму. — Каштанавыя, чорныя... А можа, светлыя як пшаніца?»
Вось бы даведацца. Як жа ён хоча ўбачыць яе — дзяўчыну з вабным голасам, як ён прагне гэтага.
«Можа, выйсці з цела? — думае ён. — Усяго на хвілі-начку-другую. Толькі зазірнуць ёй у твар...»
I вось ён ужо прамаўляе словы заклёну, ужо адчувае, як аддзяляецца ад цела, як подыхам вылятае ў чорную ноч.
Ён азіраецца на вогнішча: на Юрэка, які сядзіць і клюе носам, і на самога сябе — ён сядзіць роўна, абапёршыся аб крыж, ні жывы ні мёртвы. Усё жывое, што было ў Крабаце, вылецела вонкі і цяпер на волі. Яно лёгкае і нічым не абцяжаранае — і вельмі чуйнае: вуха чуе як ніколі раней, вока бачыць далей.
Ён не адразу наважваецца проста ўзяць і кінуць улас-нае цела. He так і лёгка абрэзаць апошнюю повязь — можна і не вярнуцца. Усё ж ён адводзіць позірк ад хлоп-ца ля вогнішча, які носіць яго імя, і кіруецца да вёскі.
Ніхто не чуе Крабата, ніхто не заўважае. Але сам ён чуе і бачыць усё з ашаламляльнай яснасцю.
Вясковай вуліцай то ў адзін, то ў другі бок са спе-вам ідуць дзяўчаты, у руках у іх — ліхтары і велікодныя свечкі. Дзяўчаты ў камунійных сукенках, чорных ад кап-туркоў да абцасаў. Белыя — толькі стужкі на туга зача-саных на прабор валасах.
Юнак робіць тое самае, што зрабіў бы і звычайны — відочны — Крабат: далучаецца да вясковых хлапцоў, якія гуртамі пасталі абапал вуліцы, пазіраюць на дзяўчат і аклікаюць іх жартам або воклічам.
— Грамчэй спявайце, нічога не чуваць!
— Глядзіце за ліхтарамі, a то насы падсмажыце!
113
ГОД ДРУГІ
— Вы ж пасінелі ад холаду! Ходзьце сюды, сагрэем!
Дзяўчаты ўдаюць, быццам не бачаць ніякіх хлопцаў. Сённяшняя ноч належыць дзяўчатам, толькі ім адным. Яны спакойна крочаць сваім шляхам: уверх па вуліцы, потым уніз.
Неўзабаве яны заходзяць у адну з сялянскіх хат па-грэцца. Хлопцы спрабуюць заскочыць за імі, але гаспа-дар іх праганяе. Тады яны кідаюцца да акна і зазіраюць усярэдзіну. Дзяўчаты абступілі печ, а гаспадыня частуе іх велікоднымі булкамі і гарачым малаком. Болей раз-гледзець не атрымліваецца, бо гаспадар зноў тут як тут, але цяпер з палкай.
— Кыш! — замахваецца ён на іх, як на памаўзлівых катоў. — Прэч адгэтуль, a то як секану!
Панурыя хлопцы цягнуцца прэч. Крабат таксама ўвязваецца за імі, хоць аніякай патрэбы ў тым няма. Яны спыніліся непадалёк і чакаюць, калі дзяўчаты вый-дуць з хаты і пакрочаць далей.
Крабат ужо ведае, што пявуння светлавалосая. Зграб-ная, высокая, горда ступае і галаву нясе высока. Па сут-насці, вярнуцца да Юрэка і да вогнішча можна было даўно, дый час ужо не цярпіць.
Аднак дагэтуль яму ўдалося ўбачыць пявунню толькі здалёк, з узбочыны вуліцы. А цяпер хочацца зазірнуць ёй у вочы.
Крабат зліваецца з агеньчыкам свечкі, якую пявуння нясе перад сабой. Вось яна побач — ён яшчэ ніколі не быў так блізка да ніводнай дзяўчыны. Ён заглядае ў ма-ладое прыгожае аблічча, абрамленае стужкай і каптур-ком. Вялікія ласкавыя вочы пазіраюць на яго, але не ба-чаць. Праўда не бачаць?
114
У СВЯТЛЕ ВЕЛІКОДНАЕ СВЕЧКІ
Ён памятае, што ўжо час вяртацца да вогнішча. Але вочы дзяўчыны, такія светлыя пад вяночкам веек, тры-маюць яго і не адпускаюць. Спеў яе даносіцца нібы здалёк: глянуў ёй у вочы — і голас больш не важны.
Крабат ведае, што хутка світанне, але не можа адар-вацца ад дзявочых вачэй. Ён ведае, што загубіць сябе, калі своечасова не вызваліцца і не вернецца ў цела. Ве-дае — але не можа нічога зрабіць.
Пакуль хлопца не пранізвае востры, пякучы як агонь боль, які ў адно імгненне зносіць яго прэч.
Крабат ачуўся: ён зноў на ўзлеску, побач з Юрэкам. Убачыў на далоні распалены вугельчык і паспяшаўся яго страсянуць.
— Ох, Крабаце! — усклікнуў Юрэк. — Я незнарок! Ты раптам зрабіўся нейкім дзіўным, не такім, як заў-жды! Ну я і пасвяціў табе ў твар вось гэтай трэскай. Хто ж ведаў, што жар з яе зваліцца табе на далонь... Пакажы, ці апякло!
— Жыць буду, — прамовіў Крабат і плюнуў на апеча-нае месца.
Як жа ён быў удзячны Юрэку за яго нязграбнасць, але паказваць таго нельга. Каб не той вугельчык, ён тут больш не сядзеў бы. Праз боль у далоні Крабат з хут-касцю думкі з'яднаўся з целам — у самую апошнюю секунду.
— Днее, — сказаў Крабат, — давай трэскі шчапаць.
Яны адшчапілі па трэсцы і ўсунулі іх у жар вогнішча.
«Я стаўлю знак на табе, браце, Вугалем з драўлянага крыжа, Я стаўлю на табе
115
ГОД ДРУГІ
Знак Таемнага
Брацтва».
Па дарозе да млына ім сустрэліся дзяўчаты, якія неслі збанкі з вадой. 3 імгненне Крабат разважаў, ці не зага-варыць яму з пявунняй, але потым пакінуў усё як ёсць. Таму што Юрэк быў побач і таму што не хацеў спало-хаць пявунню.
ПСТОРЫІ
ПРА КАПЯЛЛЮХА
Зноў перад дзвярыма валовы хамут, зноў б’юць па шчацэ, зноў трэба прысягаць Майстру ў поўнай пакор-насці. Крабату было цяжка засяродзіцца. Яго пераследа-валі вочы пявунні: усё-ткі яны глядзелі на святло велі-коднае свечкі і зусім не на яго.
«Наступным разам я пакажуся ёй, — вырашыў ён. — Каб надалей, калі гляне на мяне, яна ведала, што гэта я».
Вярнуліся апошнія млынарчукі, вада рынула ў ла-так, млын запрацаваў. Майстар пагнаў усіх парабкаў у млынарню.
За працай Крабата не адпускала пачуццё, быццам гэта не ён, а нехта іншы цягае на сабе мяшкі з клеці, ссыпае зерне ў кош (сёння яшчэ і прасыпалася шмат) і паціху пакрываецца потам. Майстравы воклічы чуліся нібы з іншага пакоя і быццам не датычылі хлопца. Некаль-кі разоў ён ненаўмысна натыкаўся на кагосьці з тавары-шаў, бо думкамі лунаў недзе далёка. Раз паслізнуўся на ніжняй прыступцы сходаў, якія вялі на памост, і збіў сабе калена. Але болю не адчуў — толькі паправіў мех, які пагрозліва спаўзаў са спіны, і рушыў далей наверх.
117
ГОД ДРУГІ
Крабат працаваў, як цяглавы конь. Ногі неўзабаве на-ліліся цяжарам, пот збягаў струменямі, хлопец стагнаў і крахтаў пад клятымі мяхамі, але асабліва не задум-ваўся, гэта яго мала абыходзіла. Усё, што гэтым ранкам адбывалася на млыне, датычыла таго Крабата, які пра-седзеў усю ноч пад драўляным крыжам. А Чарнагорыцу наведаў іншы Крабат, якога млынарства зусім не ціка-віла, усё тут было яму чужым, незразумелым і не мела з ім нічога агульнага.
Гэтым разам першым усклікнуў Вітка, ад чаго ўсіх ахапіла агульная радасць.
Крабат здзіўлена спыніўся на імгненне, потым плю-нуў у далоні і памкнуўся ўжо ўзяцца за наступны мех. Юрэк пхнуў яму ў рэбры.
— Хопіць, Крабаце!
Удар трапіў акурат у тое месца пад левым плячом, дзе баліць найболей. На хвілю ў Крабата заняло дух. А по-тым ён загаварыў, і гэта ўжо былі зноў абодва з’яднаныя Крабаты, якія выціснулі з сябе здушаным голасам:
— Гэй, Юрэку... Цябе мехам ляснулі?.. Даўно ў нос не атрымліваў?
Хлопцы весяліліся, пілі, заядалі сытнымі румянымі велікоднымі булкамі. Потым пачаліся танцы.
Рыпіць і плача кола —
Скрып-хрэсь-бух! —
У млынара старога, Дурнога як абух!
Але як травень-месяц