Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
На вуліцы прыйшоў,
Нявесту маладую
118
ГІСТОРЫІ ПРА КАПЯЛЛЮХА
Млынар сабе знайшоў.
Зусім не з векавух, Хоць сам быў як абух!
I ледзь рыпела кола — Скрып-хрэсь-бух!
Танцавалі, спявалі. Вітка выкрумкваў словы песні, нібы хацеў перагарланіць усіх сваім рэзкім, як па бля-шанцы ўдарыць, голасам.
Пазней Сташка спытаў Андруша, ці не заманулася б таму расказаць якую гісторыйку, скажам, пра Капял-люха.
— Анягож, — пагадзіўся Андруш. — Толькі віна пад-ліце!
Зрабіўшы доўгі глыток з келіха, ён пачаў:
— Дык вось, аднойчы Капяллюх прыйшоў на млын у Шляйфэ, а тамтэйшы млынар — вы самі, пэўна, ведае-це — такі ўжо быў скупінда, снегу зімой не дапрасіцца... Але чакайце, мне тут падумалася, што Вітка, магчыма, зусім не ведае, хто такі Капяллюх...
Як выявілася, Вітка сапраўды нічога не ведаў, і Крабат таксама.
— Тады трэба загадзя растлумачыць, — сказаў Анд-руш і паабяцаў астатнім, што будзе сціслым. — Капял-люх — такі ж млынарчук, як і мы, і таксама з лужычан. Родам, здаецца, з-пад Спалы. Худы, даўгалыгі, а гадоў яму столькі, што ніхто і не падлічыць. На выгляд дасі пад сорак, не болей. У левым вуху ён носіць залатую за-вушніцу, маленечкую і вузенькую, адразу і не ўгледзіш, калі толькі яна раптам не блісне на сонцы. Чаго зусім не скажаш пра ягоны капялюш з шырокімі палямі і высо-кім вострым верхам. Праз гэты капялюш ён і атрымаў
119
ГОД ДРУГІ
сваё імя — Капяллюх. Па ім яго пазнавалі... ці не пазна-валі. Самі зараз і пачуеце. Пакуль усё зразумела?
Крабат і Вітка кіўнулі.
— А, што яшчэ трэба ведаць: Капяллюх — чараў-нік, магутнейшага за якога ва ўсёй Лужыцы не знайсці. Гэта ўжо шмат пра што гаворыць. Мы з вамі і паловы не зробім з таго, што Капяллюх адным мезенцам. Але што ні кажы, пры гэтым ён як быў простым млынарчуком, так ім і застаўся. Стаць Майстрам у яго, пэўна, не было жадання, а якім-небудзь чынушам, суддзёй ці прыдвор-ным радцам — і пагатоў. Каб ён захацеў, то лёгка стаў бы кім заўгодна, але яму не хочацца. Чаму? Таму што ён — птушка вольная, ёй і хоча заставацца: улетку ван-друеш сабе ад млына да млына, як заманецца, і каб ніко-га над табой, нікога пад табой — такое яму да душы. Быў бы ў мяне выбар, разбяры яго ліха, мне такое таксама прыйшлося б да душы!
Хлопцы пагадзіліся з Андрушам. Каму можа не спа-дабацца жыць так, як Капяллюх? Сам сабе пан-гаспа-дар, пад чужую дудку не танцуеш. Асабліва сёння, калі яны зноўку прысягнулі Майстру і яшчэ на год захраслі на млыне на Козелевых багнах.
— Дык ты пачнеш апавядаць ці не, Андрушу? — гук-нуў Ганца.
— Твая праўда, братку: прадмова, здаецца, трохі за-цягнулася! Падліце мне яшчэ віна. To слухайце...
— Прыйшоў аднойчы Капяллюх да млынара ў Шляйфэ, які быў — я ўжо казаў — скупінда скупін-дой, іншага такога павек не знойдзеш. Масла на хлеб парабкам не даваў, солі ў суп — і той шкадаваў. Таму і былі ў яго заўжды нелады з млынарчукамі, бо ніхто
120
ГІСТОРЫІ ПРА КАПЯЛЛЮХА
не хацеў у яго заставацца. Ну дык ясная справа: дзе та-кое вытрымаць, калі працы мора, а харчоў — вераб’ю раз дзеўбануць?
I вось прыходзіць неяк на той млын Капяллюх і пыта-ецца пра працу.
«Працы па горла!» — адказвае млынар, які мог бы і здагадацца, хто гэта перад ім стаіць у вастраверхім капелюшы на галаве і з завушніцай у вуху. Але ж рэч акурат у тым, што ты толькі пасля дзівішся, чаму адразу не пазнаў Капяллюха. Вось млынар са Шляйфэ таксама нічога не заўважыў. Так Капяллюх да яго і наняўся — на цэлыя тры тыдні.
Батрачаць там яшчэ два чаляднікі і адзін вучань. Усе худыя, як калы абветраныя, ногі ў іх ацёкшыя, бо вады п’юць без меры. Яе ж на млыне хоць заліся, таму на што-што, а на ваду млынар не сквапіцца. Выдзяляе толькі па скібцы хлеба ды па лыжцы рэдкай кашы, — мяса і сала хлопцы ў вочы не бачаць, перападае калі-нікалі трошкі сыру, а яшчэ радзей — паўселядца. Ну, і працуюць яны тады так-сяк ды наўскасяк, за душой жа ні грошыка, а млынар з іх яшчэ і распіску ўзяў, што яны яму грошы вінныя. Цяпер ужо не ўцячэш.
Пэўны час Капяллюх да ўсяго прыглядаецца. Чуе, як штовечар ад голаду плачам заходзіцца вучань, пакуль не засне. Бачыць, як штораніцы ля студні мыюцца параб-кі-млынарчукі, а такія худыя, што жываты ў іх на сонцы ажно прасвечваюцца.
I вось аднойчы, калі ўсе паселі за стол абедаць — а ні-чога не чутно, млын жа грукоча: у кош засыпалі грэч-кі, яна і пытлюецца... дык вось, заходзіць да іх млынар, а тыя акурат суп сёрбаюць. Ды які там суп? Голая нішчымная юшка на лебядзе і крапіве, а ў ёй плаваюць
121
ГОД ДРУГІ
шэсць — ну хай нават сем — зярнятак кміну. Самы час Капяллюху правучыць млынара.
«Гэй, Майстру! — гукае ён і паказвае таму міску з су-пам. — Я ўжо два тыдні гляджу, што ты падаеш працаў-нікам на сваім млыне. Ці не загуста, га? На, пакаштуй-ткі сам!» I працягвае яму лыжку.
А млынар давай удаваць, быццам за грукатам, які раз-носіцца па млыне, нічога не расчуў. Паказвае пальцам на вушы, матляе галавой — ды яшчэ з усмешачкай на твары.
Але ўсміхаецца ён нядоўга. Бо Капяллюх не толь-кі лыжкай махаць умее: як гахне ён даланёй па стале, млын у тое ж імгненне — бэмсь! — і спыніўся. Зусім. Hi табе грукату, ні ляскату. Толькі вада бурліць па лата-ку і плёскае на лапаткі кола: значыць, справа не ў шлю-зе, яго ніхто не апускаў. Верагодна, заклінавала хадавую шасцярню; хоць бы толькі не зубчатае кола і не прывад-ны валок!
Ачомаўшыся ад раптоўнай жуды, млынар са Шляйфэ падскоквае як апараны.
«Хутчэй! — крычыць ён. — Хутчэй! Хлопча, гані за-крываць шлюз. А мы пабеглі ў млын. Паглядзім, што там здарылася. Давай, усталі і паляцелі!»
«Няма чаго туды соўгацца», — спакойна азываецца Капяллюх. Цяпер ужо яго чарга ўсміхацца.
«Чаму гэта?» — пытаецца млынар.
«Таму што гэта я спыніў млын».
«Ты?»
«Так. Я — Капяллюх».
I як на загад, у акно прабіваецца прамень сонца, і ў тым самым вуху чараўніка бліснула тая самая залатая завушніца.
«Ты — Капяллюх?»
122
ГІСТОРЫІ ПРА КАПЯЛЛЮХА
У млынара падкошваюцца калені. Ён жа добра ведае, як абыходзіцца Капяллюх з гаспадарамі, якія мораць го-ладам і мучаць сваіх чаляднікаў. «Божа мой! I як я не заўважыў, калі ён пытаўся працы? — думае млынар. — Вочы мне тады аслеплі ці што?!»
Капяллюх пасылае яго прынесці паперу з атраман-там. А потым млынар запісвае ўсё, што з гэтай пары па-вінны атрымліваць ягоныя чаляднікі:
«Кожнаму на дзень добрыя паўфунта хлеба.
На сняданак — звараная на малаку густая каша з пшанічных або ячных круп, можна грэчку або проса. Па нядзелях і святах — з цукрам. Двойчы на тыдзень — абед з мясам і гароднінай, пакуль кожны не наесца, у ін-шыя дні гарохавая каша або боб з салам, падсмажаныя клёцкі або якая іншая страва на тваё меркаванне, абы толькі сытная, з усімі патрэбнымі прыправамі і каб усім хапала...»
Так піша ён, піша, пакуль не спісвае цэлы ар-куш. У дробных дэталях згадваецца ўсё, чым млынар са Шляйфэ будзе карміць сваіх працаўнікоў.
«А цяпер падпішы, — скончыўшы спіс, кажа Капял-люх, — і пакляніся, што будзеш выконваць усё, што на-пісаў!»
Млынар ведае, што выбару няма. Падпісвае і кля-нецца.
Тады Капяллюх здымае чары: бэмсь даланёй па ста-ле — і млын зноў працуе. Спісаны аркуш ён перадае на захаванне аднаму з чаляднікаў, а потым кажа млынару, і той цяпер чуе ўсё, не зважаючы на шум і грукат:
«Яшчэ раз, Майстру, да твайго ведама: ты пакляўся, а клятва ёсць клятва. Хутка я рушу сваёй дарогай, а ты глядзі мне: парушыш клятву, і — бэмсь! — млын зноў
123
ГОД ДРУГІ
спыняецца, ні грукату, ні ляскату, — млынара аж зноў жуда праймае, — і тады ўжо кідай мех на падлогу, канец працы назаўжды, ніхто табе яго павек не запусціць! За-помні мае словы!»
Сказаў гэта, запусціў зноў млын і сышоў.
3 тае пары, як людзі кажуць, чаляднікам з млына ў Шляйфэ жывецца вельмі няблага. Яны атрымліваюць усё, што належыць, галодным ніхто не ходзіць, а ногі ў іх больш не ацякаюць.
Усім хлопцам спадабалася Адрушава гісторыя.
— Яшчэ! Яшчэ! — прасілі яны. — Давай яшчэ пра Капяллюха. На, выпі трошкі і расказвай далей!
Каб не перасыхала ў горле, Андруш падсунуў да сябе збан віна і павёў пра Капяллюха далей: як той правучыў млынароў у Будзёсыне і Жбрах, у Рўмбурку і Шлўкна-ве — на ўцеху сабе і на карысць тамтэйшым чаляднікам.
Крабат міжволі падумаў пра іх Майстра, ды і пада-рожжа ў Дрэздэн да курфюрста прыгадалася. I ён спытаў у сябе: «А што атрымаецца, калі Капяллюх напаткае іх Майстра: хто каго пераможа, калі давядзецца памерац-ца сіламі?»
ЯК КАНЯ ПРАДАВАЛІ
Пасля Вялікадня хлопцы пачалі аглядаць на млы-не ўсё, што было зроблена з дрэва. Майстар даверыў гэту справу Сташку — як самаму ўмеламу з парабкаў, а Крабата з Кітам прыставіў да яго памагатымі. Хлопцы правяралі ўсе драўляныя часткі ад даху да засека. Дзе што падгніло, дзе што пакасілася, дзе дошка расхістала-ся, дзе брус шашалем паедзены — штосьці яны замяня-лі, пад штосьці падстаўлялі падпоры ці падганялі дадат-ковы брус. Каля раўчука працы таксама хапала: запор для вады трэба было абшыць свежымі дошкамі, а потым яшчэ змайстраваць новае вадзяное кола.
Як і належыць прыстойным млынарчукам, Сташка з памагатымі амаль усю працу рабілі аднымі сякерамі. За пілу браліся толькі з крайняй патрэбы, дый тое без ахвоты.
Крабат быў гэтаму рады, бо за працай не было калі падумаць пра «іншыя рэчы» — пра пявунню з Чарна-горыцы.
Але ўсё адно яна даволі часта з’яўлялася ў яго думках, ён нават часам пабойваўся, каб іх ніхто не прачытаў. Але Лышка паспеў-ткі нешта ўчуць. I спытаў аднаго дня, што з Крабатам такое.
125
ГОД ДРУГІ
— Са мной? — перапытаў Крабат. — 3 чаго гэта рап-там?
— Таму што апошнім часам, калі табе нешта кажуць, ты нічога не чуеш. Ведаў я некалі аднаго такога, які млеў па дзяўчыне, — выглядаў акурат як ты цяпер.
— А я, — прамовіў Крабат спакойна і нязмушана, як толькі мог, — я ведаў некалі аднаго такога, што нібыта чуў, як трава расце. Аднак гэта ў ягонай чарапушцы са-лома шабуршэла.
У Школе чорнае магіі Крабат стараўся з усёй моцы і неўзабаве не саступаў у Таемных навуках амаль нівод-наму з хлопцаў. Праўда, яшчэ не абагнаў Ганцу з Мер-танам, ужо не кажучы пра Міхала — той з новага года выбіўся ў лепшыя вучні і нашмат апярэдзіў астатніх.
Млынару, ясная рэч, падабалася Крабатава руплі-васць; ён часта яго хваліў і падбадзёрваў, каб той не да-ваў слабіны.