Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— Хочаш са мною?
— Я? — здзівіўся Крабат.
— Табе ж карціць даведацца, навошта я выязджаю.
Цікаўнасць перасіліла боязь дажджу, і Крабат вока-мгненна апынуўся на козлах ля млынара.
— Ну, пакажы, ці ўмееш ты кіраваць! — Майстар пе-радаў яму бізун і лейцы. — Праз гадзіну нам трэба быць у Дрэздэне!
— У Дрэздэне? Праз гадзіну? — не паверыў сваім ву-шам Крабат.
— Давай, паганяй ужо!
Фурманка грукатала па ўхабістай лясной дарозе. На-вокал цемень, быццам у коміне.
— Хутчэй! — падганяў Майстар. — Можаш паддаць?
— Мы ж перакулімся, Майстру...
— Лухта! Давай сюды лейцы!
Далей правіў ужо сам Майстар. I як правіў! Яны ве-трам праляцелі праз лес і выехалі на Каменьцкую даро-гу. Крабат учапіўся ў сядзенне і ўпёрся нагамі ў перадок.
102
ВІВАТ АЎГУСТУІ
Дождж хвастаў яму ў твар, сустрэчны вецер зносіў яго з фурманкі.
Раптам наперадзе вырасла заслона туману, і яны сі-ганулі прама ў яго шчыльны куродым. Але ненадоўга. Спачатку вынырнулі іх галовы, туман жа спадаў усё ніжэй і ніжэй, пакуль урэшце схаванымі не засталіся толькі капыты гнядых.
Дождж сціх, заззяў месяц, і зямлю, куды ні зірні, услала серабрыста-белае, быццам заснежанае, покрыва з туману. На які гэта поплаў яны выехалі? He чуваць ні пошчаку капытоў, ні грукату калёс. Фурманку больш не трэсла і не падкідвала. Крабату здалося, што яны коцяц-ца па дыване ці па мяккім як пух снезе. Коні беглі лёг-кім спружыністым трушком. Як хораша імчаць шыро-кай раўнінай пад месячным святлом!
Фурманку знянацку штурханула, яна аж затрашчала. Яны наехалі на пень? Ці на валун? Што будзе, калі пера-ламаўся дышаль, а раптам кола...
— Зараз гляну!
Крабат быў ужо адной нагой на падножцы, як Май-стар схапіў яго і пацягнуў назад.
— Куды палез?
Ён паказаў пальцам уніз. Туды, дзе развеяўся туман.
Хлопец не паверыў сваім вачам. Унізе мільгануў віль-чак даху, паказаліся могілкі: цені ад крыжоў і магіл рас-цягнуліся ў святле месяца.
— Мы зачапіліся за вежу Каменьцкай царквы, — ска-заў Майстар. — Трымайся, каб не вываліцца з воза!
Ірвануўшы на сябе лейцы, ён сцебануў бізуном.
— Но, пайшлі!
Яшчэ раз штурханула, і фурманка зноў сіганула наперад. Далей яны несліся ў паветры без затрымак,
103
ГОД ДРУГІ
хутка і бясшумна, па зіхоткіх ад месячнага святла су-хмарках.
«А я, дурань, — падумаў Крабат, — за туман іх па-лічыў...»
Калі Майстар з Крабатам даехалі да Дрэздэна, на ка-федральным саборы прабіла палова на дзясятую. Фур-манка рыпнула і спынілася на брукаванай плошчы перад замкам. Тут жа падбег конюх і пераняў у Майстра лейцы.
— Усё як заўжды, спадару?
— Што за дурное пытанне!
Майстар кінуў яму манету, саскочыў з фурманкі і за-гадаў Крабату ісці за ім у замак. Яны хуценька ўзняліся да параднага ўвахода.
Наверсе шлях ім заступіў даўгі як аглобля афіцэр з шырокай шаўковай стужкай і ордэнам на ёй, у якім ад-бівалася месячнае ззянне.
— Пароль!
Замест адказу Майстар адштурхнуў афіцэра ўбок. Той схапіўся за шпагу і меўся ўжо выцягнуць яе з ножан. Але дзе там — Майстар пстрыкнуў пальцамі, і даўгалы-гі афіцэр знерухомеў на месцы. Скамянеў як статуя — з вырачанымі вачыма і правіцай на цаўі шпагі.
— Ідзём! — кінуў Майстар. — Гэта, пэўна, новенькі!
Яны спехам падняліся па мармуровых сходах, прамі-нулі калідоры і залі з люстранымі сценамі і вялізнымі вокнамі, завешанымі важкімі вышытымі золатам парць-ерамі. Выглядала на тое, што прыдзвернікі і лёкаі, якія трапляліся на іх шляху, ужо ведалі Майстра. Ніводны не заступаў ім дарогі, ніводны нічога не пытаўся. Калі Май-стар з Крабатам праходзілі міма, яны моўчкі хілілі га-ловы і адступалі ўбок.
104
ВІВАТ АЎГУСТУ!
Крабат увесь гэты час чуўся быццам у сне. Ашалом-лены замкавай раскошай, бляскам і веліччу, хлопец падаваўся сабе невыказна ўбогім у сваёй млынарскай світцы.
«Лёкаі, пэўна, з мяне смяюцца, — падумаў ён, — а прыдзвернікі моршчаць насы ў мяне за спінай».
У галаве блыталася, і ён ледзь не спатыкнуўся. Што такое?.. Яму па нагах трапіла шпага... Што яшчэ за шпа-га, халера на яе?! Зірнуўшы ў люстэрка, ён не даў рады вачам і здзівіўся: на ім быў чорны ваенны мундзір са срэбнымі гузікамі, скураныя батфорты, а на папрузе — сапраўды! — вісела шпага ў ножнах. Што гэта ў яго на галаве? Няўжо трохвуголка? I калі гэта ён пачаў насіць напудраны парык з коскай ззаду?
«Майстру! — хацеў ён гукнуць. — Што ўсё гэта зна-чыць?»
Але не паспеў, бо яны апынуліся ў асвечанай свечкамі прыёмнай залі, якая поўнілася розным людам: капітана-мі, палкоўнікамі і прыдворнымі чынамі з зоркамі на ор-дэнскіх стужках.
Да Майстра падышоў камергер.
— Нарэшце вы прыбылі. Курфюрст вас зачакаўся! — ён кіўнуў у Крабатаў бок. — Вы не адны?
— Мой юнкер, — кінуў Майстар. — Ён застанецца тут.
Камергер махнуў аднаму з капітанаў.
— Спадару, паклапаціцеся пра юнкера!
Капітан узяў Крабата пад руку і падвёў яго да століка пры акне.
— Чаго пажадаеце, шаноўны: віна ці шакаладу?
Крабат папрасіў келіх чырвонага віна. Калі ён чокаўся з капітанам, Майстар пайшоў у пакоі курфюрста.
105
ГОД ДРУГІ
— Спадзяюся, — прамовіў капітан, — у яго ўсё атры-маецца.
— Атрымаецца што? — спытаў Крабат.
— Вам-та, юнкеру, не ведаць! Хіба гэта не ваш гаспа-дар ужо месяц як намагаецца пераканаць Ягоную Свет-ласць у тым, што радцы Ягонай Светласці, якія заклі-каюць да міру са Швецыяй, проста ёлупы і мусяць каціцца да чорта?!
— Так-так, — паспяшаўся адказаць Крабат, хоць ён ані на каліўца не зразумеў, пра што вядзецца.
Спадары палкоўнікі і капітаны, якія стаялі побач, ра-дасна засмяяліся і ўзнялі тост.
— За вайну са шведамі! — усклікнулі яны.
— Хай Ягоная Светласць вырашыць яе працягнуць!
— За перамогу ці паразу, абы толькі надалей ваяваць са шведамі!
Майстар выйшаў толькі недзе апоўначы. Курфюрст правёў яго да парога прыёмнай залі.
— Мы дзякуем вам, — сказаў ён. — Як вам вядома, мы цэнім і ўважаем вашу параду. I хоць нам спатрэбіўся пэўны час, каб пераканацца ў вашых довадах і аргумен-тах, мы ўрэшце прынялі рашэнне працягваць вайну!
Спадары ў прыёмнай залі дзынкнулі шаблямі і зама-халі капелюшамі.
— Віват Аўгусту! — грымнулі яны.
— Слаўся Ягоная Светласць курфюрст!
— Смерць шведам!
Курфюрст Саксоніі — грузны і мажны мужчына гі-ганцкага росту з плячыма як у каваля і далонямі, якім мог бы пазайздросціць любы матрос, — узмахам рукі падзякаваў спадарству. Потым павярнуўся да Майстра,
106
B1BAT АЎГУСТУ!
сказаў яму некалькі слоў, якія праз шум у залі ніхто не расчуў і якія наўрад ці прызначаліся для чужых вушэй, і пайшоў да сябе.
Прыдворныя і вайсковыя чыны трыумфавалі ў прыём-най залі далей, а Крабат паспяшаўся за Майстрам. 3 зам-ка яны вярталіся той жа дарогай, што і прыйшлі: міма вялізных вокнаў і люстраных сцен, праз залі і калідоры, уніз па мармуровых сходах да параднага ўвахода і вон-кі на ганак, дзе дагэтуль стаяў даўгі як аглобля афіцэр з вырачанымі вачыма і правіцай на цаўі шпагі — за-стылы, не раўнуючы як алавяны салдацік.
— Знімі з яго чары, Крабаце, — сказаў Майстар.
Крабату толькі і трэба было, што пстрыкнуць паль-цамі — гэтаму ён ужо навучыўся ў Школе чорнае магіі.
— Спачні! — скамандаваў ён. — Напрррава — кррро-кам руш!
Афіцэр агаліў шпагу, брава ёю адсалютаваў, павяр-нуўся і пайшоў прэч.
На плошчы перад замкам ужо стаяла іх запрэжаная фурманка. Конюх адрапартаваў, што паклапаціўся пра гнядых, як было загадана.
— Спадзяюся, так і ёсць! — сказаў Майстар. Яны селі ў фурманку. Толькі цяпер Крабат заўважыў, што ён зноў у сваёй старой вопратцы. Ну і добра! A то што яму ра-біць на млыне ў трохвуголцы, мундзіры ды пры шпазе?
Яны прагрукаталі па каменным мосце цераз Эльбу. Выехалі з горада, падняліся на ўзгорак па той бок ракі, і Майстар выправіў фурманку ў чыстае поле.
Коні зноў узняліся ў паветра і скіраваліся па-над хма-рамі дадому.
На захадзе досыць нізка над зямлёй вісеў месяц, неў-забаве ён схаваецца за небакраем. Крабат маўчаў, зану-
107
ГОД ДРУГІ
рыўшыся ў свае думкі. Ён глядзеў уніз, на вёскі і мястэч-кі, над якімі яны праляталі, на палі і лясы, азёры і рэкі, на балоты з багнамі і пясчанымі касагорамі. На мірную зямлю, цёмную і ціхую.
— Пра што думаеш? — пацікавіўся Майстар.
— Пра тое, колькі ўсяго можна дасягнуць з дапамо-гай Чорнай магіі, — адказаў Крабат, — і што яна даруе ўладу нават над курфюрстамі і каралямі.
У СВЯТЛЕ
ВЕЛІКОДНАЕ СВЕЧКІ
Сёлета Вялікдзень прыпазніўся і выпаў на другую па-лову красавіка. У Вялікую пятніцу, увечары, Вітку пры-нялі ў Школу чорнае магіі. Такога схуднелага і кудлатага крумкача Крабат яшчэ ніколі не бачыў. Яго пер’е адбі-вала чырванаватым, але можа, Крабат усё сабе толькі навыдумляў.
Суботу перад Вялікаднем хлопцы адсыпаліся на ноч уперад. Надвячоркам Юрэк паставіў на стол багаты абед.
— Давайце, наядайцеся, — папярэдзіў Ганца, — самі ведаеце, за стол вернемся няхутка!
Лышку зноў паклікалі есці з агульнай місы: перад Вялікаднем у млынарчукоў было прынята забывацца на ўсе спрэчкі.
Надышло сутонне, і Майстар паслаў парабкаў «па знак». Усё адбывалася роўна як год таму. Як і тады, Майстар зноў іх палічыў як і тады, яны выходзілі з млы-на па двое. Гэтым разам Крабат ішоў з Юрэкам.
— Куды пойдзем? — спытаў той, калі яны прыхапілі коўдры.
— Калі не супраць, то давай да Боймелевай загубы.
109
ГОД ДРУГІ
— Калі ведаеш дарогу, то давай. Уначы з мяне карысці аніякай. Мне б з хаты да хлява дайсці ды не заблукаць.
— To я пайду спераду, — сказаў Крабат, — а ты глядзі не згубіся ў цемры!
Яны выйшлі на дарогу, якой Крабат летась ішоў з Тон-дам. Перабрацца паўз Козелевы багны няцяжка. Цяж-ка — за лесам, дзе давядзецца шукаць палявую дарогу, што вядзе ўсцяж Чарнагорыцы. «Калі не дамо рады, — падумаў Крабат, — то пойдзем праз поле напрасткі...» Але ўсё атрымалася.
Нягледзячы на цемру, яны адшукалі сцежку даволі хутка. Агні вёскі праплылі леваруч, хлопцы перайшлі поле і неўзабаве апынуліся за мястэчкам на гасцінцы, з якога не збочвалі да першага павароту.
— Мусіць быць недзе тут, — прамовіў Крабат.
Далей на ўзлесак, а там навобмацак, ад сасны да сас-ны. Крабат вельмі ўзрадаваўся, калі ўрэшце адчуў дало-нямі склюдаваны слуп драўлянага крыжа:
— Сюды, Юрэку!
He гледзячы пад ногі, той кінуўся да сябра.
— Як у цябе толькі атрымалася, Крабаце? Я б павек не знайшоў! А хто б знайшоў?