• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    — He разумею, — агаломшана ўсклікнуў Крабат, — навошта мы ўвогуле працуем, калі можам проста нача-раваць усё, што робім рукамі?!
    — Можам, — адказаў Тонда. — Але ці доўга ты вы-трымаеш такое жыццё, пакуль не збрыдзіць? Без працы шмат не працягнеш. Вядома, калі ты не хочаш згалець як сабака.
    Непадалёк ад тарфяніку стаяла збітая з дошак павет-ка. У ёй захоўваліся сухія скібы торфу з мінулага года. Хлопцы тачкамі перавозілі іх цераз раку, а Юрэк загру-жаў на падводу. Як след яе наладаваўшы, ён усеўся звер-ху на сядушку.
    75
    ГОД ПЕРШЫ
    — Нэ-э! — прыкрыкнуў ён на валоў, і тыя няспеш-ным ходам рушылі да млына.
    Каб не губляць часу, пакуль вернецца Юрэк, Тонда, Сташка і Крабат звозілі накроены летам торф у паветку і там складвалі яго ў штабелі. Працавалі паціху, спяшац-ца не было куды, і тут Крабату прыйшла адна думка. Ён спытаў у старасты і Сташкі дазволу ненадоўга адлучыцца.
    — Куды?
    — У грыбы. Толькі свісніце, і я адразу вярнуся.
    — Ну, калі думаеш, што нешта знойдзеш...
    Тонда пагадзіўся, Сташка таксама.
    — Спадзяюся, у цябе пры сабе досыць вялікі но-жык! — усклікнуў Сташка.
    — Каб ён у мяне ўвогуле быў, то ўзяў бы, — адказаў хлопчык.
    — To вазьмі мой, — азваўся стараста. — На, толькі не згубі!
    Ён паказаў, дзе трэба націснуць на дзяржальне, каб раскрыць складанчык. Лязо выскачыла — цёмнае, амаль чорнае, быццам Тонда патрымаў яго над полымем свечкі.
    — А зараз ты! — ён склаў ножык і працягнуў яго хлопчыку. — Пакажы, ці зразумеў, як яго раскрыць.
    Крабат націснуў куды трэба, лязо выслізнула — блі-скучае, без ніводнай плямінкі.
    — Штосьці не так? — спытаў Сташка.
    — Н-не... — прамармытаў Крабат. Пэўна, яму зда-лося.
    — Ну, тады наперад! — прыспешыў яго Тонда. — A то ўчуюць твае грыбы нядобрае, лаві іх потым.
    Чатыры дні працавалі хлопцы на тарфяніку, чатыры разы хадзіў Крабат у грыбы. Але нічога не знайшоў,
    76
    ПАДАРУНАК НА ПАМЯЦЬ
    акрамя пары перарослых падбярозавікаў, пабурэлых і аслізлых.
    — He бяры да галавы, — сказаў Сташка. — Што там знойдзеш, калі грыбная пара даўно прайшла? Але каб ты сабе трошкі дапамог, то...
    Ён прамовіў чароўныя словы, развёў рукі і абярнуўся вакол сябе сем разоў. На тарфяніку адразу вырасла недзе пад семдзесят грыбоў. He раўнуючы як краты, яны вытыр-каліся з зямлі, шапка да шапкі, і ўтваралі нешта кшталту вядзьмарскага кола: баравікі і падасінавікі, махавікі і пад-бярозавікі — усе як на падбор, моцныя, чысценькія.
    — Ого! — здзівіўся Крабат. — Сташку, навучы мяне гэтаму заклёну!
    Ён выняў ножык і хацеў ужо кінуцца да грыбоў. Але толькі ён падносіў да іх руку, як яны моршчыліся і зні-калі пад зямлёй. Ды так хутка, быццам іх знізу цягнулі за нітачкі.
    — Стой! — закрычаў хлопчык. — Куды вы?!
    Але ўсе грыбы зніклі і больш не вылазілі.
    — He бяры да галавы, — зноў сказаў Сташка. — На-чараваныя грыбы горкія як палын, толькі страўнік сабе папсуеш! Летась я праз іх ледзь ногі не выцягнуў.
    Увечары чацвёртага дня Сташка з Юрэкам паехалі да-дому на апошняй нагружанай торфам падводзе, а Тонда з Крабатам вырашылі вяртацца пешкі. Яны пайшлі са-май кароткай сцяжынай, якая вяла напрасткі праз бало-та. Па-над тванню ды купінамі навісла павалока туману. Хлопчык вельмі ўзрадаваўся, калі яны недалёка ад Пуст-кі ўрэшце адчулі пад нагамі цвёрдую глебу.
    Цяпер хлопцы маглі шыбаваць побач. Гэтую мясцо-васць чаляднікі заўжды абміналі, Крабат не меў аніякага
    77
    ГОД ПЕРШЫ
    ўяўлення чаму. Ён згадаў сон пра начныя ўцёкі. У ім, здаецца, было пра Тонду, ці не на гэтым самым месцы яны яго пахавалі?
    Але Тонда, дзякуй богу, жывы і ідзе поруч.
    — Крабаце, я хачу табе нешта падарыць, — стараста выцягнуў з кішэні складанчык. — На памяць.
    — Ты што, пакінеш нас? — спытаў хлопчык.
    — Магчыма, — адказаў Тонда.
    — Але ж Майстар? Павек не паверу, што ён дазволіць табе сысці.
    — У жыцці часам здараецца такое, у што цяжка па-верыць.
    — He кажы так! — закрычаў Крабат. — Застанься, пра-шу! Дзеля мяне! Як будзе на млыне без цябе? He ўяўляю.
    — Крабаце, часам у жыцці, — працягнуў хлопец, — здараецца такое, што нават уявіць сабе немагчыма. I трэба ўмець даць гэтаму рады.
    Па краях Пустка — невялічкая адкрытая мясцовасць, бадай не болей за гумно, — парасла крывымі соснамі. Нават у прыцемках Крабат разгледзеў радок прадаўгава-тых нізенькіх пагорачкаў — амаль як зарослыя верасам магілы на закінутым цвінтары, занядбаныя, без крыжоў, без камянёў. Чые яны?
    Тонда спыніўся.
    — Бяры ўжо! — ён працягнуў Крабату складанчык, і хлопчык зразумеў, што адмаўляцца нельга. — У но-жыка ёсць адна асаблівасць, пра якую ты мусіш ведаць. Калі табе будзе пагражаць небяспека — сапраўдная не-бяспека, — то ягонае лязо мяняе колер.
    — Яно чарнее? — спытаўся Крабат.
    — Так, — адказаў Тонда. — Быццам ты патрымаў яго над полымем свечкі.
    БЕЗ СВЯТАРА I БЕЗ КРЫЖА
    За цёплай восенню надышла ранняя зіма. Пасля Дня Усіх Святых недзе з паўмесяца ішоў снег і не раставаў. Крабату зноў давялося расчышчаць дарогу да млына. У першую ноч на пусты месяц праз замецены сумётамі поплаў на сваім возе прыехаў Жнец. Нідзе не захраса-ючы і не пакідаючы слядоў на снезе.
    Як на Крабата, зіма была як зіма, снегапады хоць і мялі, але маразы асабліва не ціснулі. Але ў іншых па-рабкаў душа была не на месцы: тыдзень пры тыдні яны рабіліся ўсё больш змрочнымі, а з набліжэннем Новага году з імі ўвогуле стала амаль немагчыма ладзіць. Про-ста пальца не пакажы: кідаліся на ўсё як сабака на ланцу-гу. Найдрабнейшая зачэпка — і ўсе ўскіпалі, нават Анд-руш не быў выключэннем.
    Аднойчы Крабат кінуў у яго снежкай і збіў яму шапку з галавы, проста жартам — аж рукі свярбелі, так хацела-ся гэта зрабіць. Андруш адразу накінуўся на хлопчыка. I збіў бы яго ў горкі яблык, не ўмяшайся Тонда, які іх расчапіў.
    79
    ГОД ПЕРШЫ
    — Паглядзі на яго! — прабіраў Андруш. — Што, пу-шок на барадзе вылез? Ды ў цябе яшчэ малако на губах не абсохла, каб тут разнахабіцца! Але пачакай, ты ў мя-не яшчэ паскачаш!
    У адрозненне ад таварышаў Тонда па-ранейшаму за-ставаўся разважлівым і прыветлівым. Хоць Крабату і зда-валася, што стараста журыўся болей за звычайнае, нават калі і выгляду стараўся не паказваць.
    «Можа, тужыць па сваёй дзяўчыне», — падумаў Кра-бат. I зноў воляй-няволяй яму ўспомнілася пявуння з Чарнагорыцы. Даўно ён пра яе не думаў. Лепей было б увогуле яе забыць. Але як?
    Насталі Каляды, але для млынарчукоў гэта былі звы-чайныя будныя дні. Стомленыя і невясёлыя, яны хадзілі на сваю працу. Каб хоць трошкі ўсіх узбадзёрыць, Кра-бат прынёс з лесу некалькі яловых галінак і паставіў іх на стол. Калі хлопцы прыйшлі вячэраць, яны ўскіпелі ад гневу.
    — Што гэта? — закрычаў Сташка. — Выкініце гэтае смецце! Прэч!
    — Выкініце! Выкініце! — панеслася з усіх бакоў. На-ват Міхал з Мертанам пачалі лаяцца.
    — Вось хто прынёс сюды гэтае вецце, — заявіў Ку-ба, — той хай і выносіць!
    — I шпарчэй! — прыгразіў Ганца. — Іначай я зубы яму павыбіваю!
    Крабат хацеў іх супакоіць, нешта патлумачыць, але Петар абарваў яго.
    — Прэч! — адрэзаў ён. — Ці мне пайсці кол выла-маць?
    Крабат вынес галінкі вонкі, але ўся гісторыя не давала яму спакою. I што такога дрэннага, ліха яго забірай, ён
    80
    БЕЗ СВЯТАРА I БЕЗ КРЫЖА
    зрабіў? Ці гэта ён накручвае і нічога такога не адбылося? Апошнім часам на млыне пастаянна на нешта крыўдава-лі, з-за нечага сварыліся. Апроч таго не трэба забываць, што тут ён усяго толькі малодшы вучань, а малодшым вучням калі-нікалі даводзіцца сцяць зубы. Дзіўна толь-кі, што дагэтуль яму нічога такога ў вочы не кідалі. А з надыходам зімы ўсе на яго наваліліся. Няўжо так ця-пер будзе да канца навучання? Гэта ж цэлыя два гады...
    Як выпала нагода, Крабат спытаў старасту, што зда-рылася з хлопцамі.
    — Чаго гэта яны?
    — Баяцца, — адказаў Тонда і адвёў вочы.
    — Баяцца чаго? — дапытваўся хлопчык.
    — Мне нельга пра тое казаць. Хутка сам пра ўсё да-ведаешся.
    — А ты, Тондзе... Ты ж не баішся?
    — Болей, чым ты думаеш, — пацепнуў плячыма Тонда.
    У навагоднюю ноч яны ляглі спаць раней за звычай-нае. Майстра ўвесь дзень не было бачна. Можа, ён за-чыніўся ў чорнай каморы, як тое часам бывала, або вы-ехаў некуды на санях. Ніхто пра яго не пытаўся, ніхто яго не згадваў.
    Пасля вячэры хлопцы моўчкі залезлі на свае сеннікі.
    — Дабранач, — звыкла прамовіў Крабат, як тое і на-лежыць малодшаму вучню.
    Але сёння гэта хлопцаў абурыла.
    — Забі зяпу! — працадзіў скрозь зубы Петар, а Лыш-ка кінуў у хлопчыка чаравікам.
    — Ай! — крыкнуў Крабат і строма ўскочыў на тап-чане. — А можна спакайней? Ужо і «дабранач» сказаць нельга...
    81
    ГОД ПЕРШЫ
    Да яго паляцеў другі чаравік і зачапіў плячо. Тонда злавіў трэці.
    — Пакіньце хлопца ў спакоі! — скамандаваў ён. — Гэтая ноч міне, як і ўсе астатнія, — ён павярнуўся да Кра-бата. — А ты, хлопча, ляжы ціхенька.
    Крабат яго паслухаўся. Тонда накрыў яго коўдрай і паклаў далонь яму на лоб.
    — Засынай, Крабаце. I хай табе пашчасціць у новым годзе!
    Зазвычай, калі яго ніхто не будзіў, Крабат спаў усю ноч да самага ранку. Але сёння ён абудзіўся недзе апоўначы. Дзіўна — лямпа гарэла, хлопцы не спалі. Прычым усе, калі вочы яго не падводзілі.
    Яны ляжалі на тапчанах і быццам нечага чакалі, ба-ючыся ўздыхнуць ці паварушыцца.
    У хаце залягла мёртвая цішыня — Крабату аж пада-лося, што ён аглух.
    Але толькі падалося, бо раптам ён пачуў прарэзлівы крык і нейкі шум у калідоры, нібыта нехта ўпаў. I як хлопцы застагналі: ці то з адчаем, ці то з палёгкай.
    Здарылася нешта дрэннае?
    Хто там крычаў, быццам перад самай смерцю?
    He доўга думаючы, Крабат ускочыў на ногі і падбег да дзвярэй. Хацеў іх расчыніць і збегчы па сходах, каб паглядзець.
    Дзверы аказаліся зачыненымі з таго боку. Як бы моц-на ён іх ні торгаў, яны не паддаваліся.
    Нехта абчапіў яго рукамі за плечы і загаварыў. Гэта аказаўся Юрэк, дурны Юрэк, Крабат пазнаў яго голас:
    — Пойдзем. Вяртайся на свой сяннік.
    — Але там крычалі! — задыхаўся Крабат. — Толькі што!
    82
    БЕЗ СВЯТАРА I БЕЗ КРЫЖА
    — Няўжо ты думаеш, — адказаў Юрэк, — што мы нічога не пачулі?
    Ён адвёў Крабата да яго тапчана.
    Парабкі сядзелі на сенніках. Ніхто не выдаваў ні гуку, усе ўтаропіліся ў Крабата. He, не ў Крабата!
    Яны глядзелі міма яго, на ложак старасты.
    — А Тонды... няма? — спытаў хлопчык.
    — Няма, — адказаў Юрэк. — А цяпер давай кладзі-ся і паспрабуй заснуць. 1 не плач, чуеш! Слязьмі нічога не павернеш.