Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— Чаго яшчэ? — буркнуў Блашке.
— Нічога такога, — напусціў Тонда на сябе збянтэ-жаны выгляд. — Драбяза, не болей...
60
ВОЛ-БЛАШКЕ 3 КАМЕНЬЦА
— Якая яшчэ драбяза?
— Калі б спадар Блашке быў такі добры і дазволіў мне пакінуць сабе вяроўчыну з ягоных рог, я быў бы вельмі ўдзячны...
— Вяроўчыну?
— На памяць. Бо спадар Блашке пэўна ж разумее, як мне цяжка разлучацца з бысем. Я дам іншую вяроўчы-ну на замену, каб спадар Блашке адвёў майго беднага бысю... які больш не мой...
Тонда выцягнуў пасак, якім быў падпяразаны. Блаш-ке толькі пацепнуў плячыма і даў старому зняць з рог быка вяроўчыну і памяняць яе на пасак. Потым ганд-ляр звёў Андруша. Толькі яны завярнулі за рог вуліцы, як Блашке ўхмыльнуўся: хоць ён і аддаў за Андруша трыццаць гульдэнаў — па сутнасці немалую цану, — але ў Дрэздэне ён у лёгенькую атрымае за такога цудоўнага быка ўдвая больш, калі нават не ўтрая.
За мястэчкам на ўзлеску Тонда з Крабатам селі ў тра-ву і сталі чакаць Андруша. У Вітыхенаў яны купілі апо-лец сала і бохан хлеба і вырашылі падсілкавацца.
— Малайчына ты, Тондзе! — сказаў Крабат сябру. — Бачыў бы ты сябе, калі выцягваў гульдэны з гэнага пуза-на: «Нешта замала, спадару, нешта замала...» Шчасце, што ты ў час згадаў пра вяроўчыну! Я ўжо на яе забыўся.
— Справа звычкі, — быццам міжволі заўважыў Тонда.
Пакінуўшы Андрушу па кавалку хлеба і сала і загар-нуўшы ўсё ў Крабатаву світку, яны вырашылі трошкі па-ляжаць. Сытыя і здарожаныя пасля доўгага шляху, яны адразу моцна заснулі. I спалі б так яшчэ доўга, калі б іх не абудзіла працяжнае «Му-у!». Перад імі стаяў Андруш: зноў у чалавечым абліччы, рукі-ногі, падаецца, цэлыя.
61
ГОД ПЕРШЫ
— Гэй вы, там, не спаць! Ведаў я адных: дрыхлі да паў-дня, аж атупелі! Ці знойдзецца ў вас мне акраец хлеба?
— Знойдзецца і хлеб, і сала, — сказаў Тонда. — Ся-дай да нас, братку, смачніцы табе! Ну, як там яно было з Валом-Блашке?
— Ох, як яно ўжо мне было! — прабуркатаў Анд-руш. — Задавальнення, скажу я вам, аніякага. Анягож: у бычынай скуры столькі міль адрэзаць па такой спёцы ды пылу наглытацца. А яшчэ як з непрывычкі! Таму я асабліва не раззлаваўся, калі ў Ослінгу Блашке завяр-нуў у карчму. «Глядзі-ткі! — кідае карчмар, убачыўшы нас. — Ці не мой гэта стрыечнік з Каменьца?! Як жывы-дужы?» «Ды жывём памаленьку, — адказвае Блашке, — каб толькі смага не даканала па такой спёцы!» «Ну, гэтай справе мы рады дамо! — кажа карчмар. — Заходзь, ся-дай за стол! Піва ў падвале — сем тыдняў піць, не пера-піць, нават ты не здужаеш!» «А што з быком? — пытаец-ца пузан. — Што з маім трыццацігульдэнавым бугаём?» «Яго мы завядзём у хлеў, там ён і нап’ецца, і наесца да-схочу!» Сена, вядома ж...
Андруш накалоў на нож шмат сала, а потым, абню-хаўшы яго, кінуў у рот і працягнуў:
— Значыць, завялі мяне ў хлеў, карчмар з Ослінга паклікаў кароўніцу. «Гэй, Катэль, абслужы быка майго стрыечніка з Каменьца, ды каб ён тут не схуднеў!» «Доб-ра, спадару», — кажа Катэль і ўжо кідае мне ў кармушку ахапак сена. А мне бычынае жыццё ўжо так абрыдла, ну я, доўга не думаючы, вазьмі і скажы чалавечым гола-сам: «Жрыце самі сваё сена-салому, я ж з’ем лепей сві-ніны з клёцкамі і капустай, яшчэ і піўцом зап’ю!»
— Ах ты ж елкі зялёныя! — усклікнуў Крабат. — А што далей?
62
ВОЛ-БЛАШКЕ 3 КАМЕНЬЦА
— Далей? — прамовіў Андруш. — Ад жаху ўсе трое пападалі дагары нагамі і закрычалі: «Ратунку!» — быц-цам іх на кол насаджвалі. Ну, я ім яшчэ памукаў на раз-вітанне, а потым абярнуўся ластаўкай, шчабятнуў раз, другі і шусь у дзверы. Тут мяне і бачылі...
— А Блашке?
— А бадай яго ліха з ягонымі бычынымі справамі! — Андруш схапіў пугу і сцебануў штомоцы, нібы надаючы сілы сваім словам. — Добра, што хоць так выкруціўся, нават мой рабы нос застаўся цэлы!
— Так, добра, — сказаў Тонда. — Справіўся ты цу-доўна, і мяркую, Крабат шмат чаму навучыўся.
— Анягож! — усклікнуў хлопчык. — ІДяпер я ведаю, як весела, калі ўмееш чараваць!
— Весела? — стараста раптам пасур’ёзнеў. — Можа, ты і маеш рацыю... весела гэта часам бывае таксама.
ВАНСКОВЫ МАРШ
Ужо шмат гадоў курфюрст Саксоніі вёў баі са швед-скім каралём за польскую карону. На вайне як на вайне: акрамя грошай і гармат, у першую чаргу патрэбныя жаў-неры, таму яго пасланцы нястомна раз’язджалі па краі-не, білі ў барабаны і вербавалі ў войска маладых хлопцаў. Ахвочых стаць пад баявыя штандары курфюрста было дастаткова, асабліва на пачатку вайны. Але знаходзілі-ся і такія, каму даводзілася дапамагчы: дзе гарэліцай, а дзе і палкай па спіне. Чаго толькі не зробіш на славу гераічнага войска! Асабліва калі за кожнага прыведзена-га рэкрута даюць адмысловую ўзнагароду.
I вось неяк восеньскім вечарам адзін такі атрад вяр-боўшчыкаў — лейтэнант дрэздэнскага пяхотнага палка, вусаты капрал, два яфрэйтары і барабаншчык, які нёс свой барабан на спіне, як заплечны кош, — прыблукаў на Козелевы багны. Цямнелася, Майстар з’ехаў па спра-вах на тры ці чатыры дні, парабкі білі лынды ў чалядні і меліся прабавіцца гэтак рэшту дня. Раптам у дзверы пагрукалі. Тонда пайшоў адчыняць і ўбачыў на парозе лейтэнанта з атрадам.
64
ВАЙСКОВЫ МАРШ
— Я — афіцэр Ягонай Светласці найяснейшага кур-фюрста. Мы збіліся са шляху, таму пастанавілі заквата-раваць на гэтым клятым млыне. Усё зразумела?
— Так, вашамосць. Месца ў пуні хопіць усім.
— У пуні? — уз’юшыўся капрал. — Ты, хлопча, пэў-на, з глузду з’ехаў! Найлепшы ложак на млыне для Яго-най Міласці, дзяры цябе ліхая! I калі мне хоць на трошкі будзе горай, я з цябе жывога скуру злуплю! Да таго ж мы галодныя. To нясі на стол усё, што ёсць у кухні. I яшчэ віна ці піва, няважна чаго, абы хапіла. А не будзе хапаць, тады вось гэтымі кулакамі пералічу табе ўсе косці! I да-вай шпарчэй, бадай цябе халера!
Тонда прысвіснуў скрозь зубы. Ціхенька і коратка, але хлопцы, якія сядзелі ў чалядні, яго пачулі. Таму калі ста-раста прывёў туды вярбоўшчыкаў, там ужо нікога не было.
— Калі ласка, спадары служывыя, размяшчайцеся. Ежа хутка будзе!
Пакуль няпрошаныя госці ўладкоўваліся ў чалядні, паслаблялі каўняры і размотвалі анучы на нагах, хлоп-цы згуртаваліся ў кухні, каб парадзіцца.
— От гэтыя малпы з банцікамі! — выгукнуў Анд-руш. — Ды кім яны сябе лічаць?
У яго ўжо і план саспеў. Усе, нават Тонда, з захаплен-нем яго ўхвалілі. Андруш са Сташкам і Міхал з Мерта-нам спехам згатавалі вячэру: тры місы балотнага глею прыправілі махоркай ды замяшалі ў кашу з пілаваннем і з’ялчэлым алеем. Юрэк збегаў у свінушнік і вярнуўся з двума заплеснелымі боханамі хлеба пад пахамі. Кра-бат з Ганцам набралі ў пяць піўных куфляў затхлай даж-джавой вады з бочкі.
Калі ўсё было гатова, Тонда пайшоў да жаўнераў і аб-вясціў, што вячэра звараная.
65
ГОД ПЕРШЫ
— Калі дазволіць вашамосць, я загадаю накрываць на стол.
Ён пстрыкнуў пальцамі; і гэта — як выявіцца да-лей — быў асаблівы пстрык.
Спачатку стараста загадаў прынесці тры місы.
— Вось, спадарства, зрабіце ласку: суп з локшынай, ялавічынай і куркай, вунь там трыбухі са свежай капустай, а там спелы боб з падсмажанай цыбуляй і скваркамі...
Лейтэнант абнюхаў усе стравы, не ведаючы, якую вы-браць.
— Малойца, што ўсё гэта прынёс. Паспрабуем-ткі спярша твайго супца!
— А вось і шынка з вяндлінкай падаспелі, — працяг-нуў Тонда, паказваючы на заплеснелы хлеб, які Юрэк вынес на дошцы.
— Толькі самага галоўнага не хапае! — нагадаў ка-прал. — Ад вяндліны мучыць смага! А смагу трэба ўтай-маваць, пакуль яна не распалілася, каб цябе халера ўду-шыла!
Тонда падаў знак, і ў пакой маршам увайшлі Ганца, Крабат, Петар, Лышка і Куба, несучы па куфлі з затхлай вадой.
— 3 вашага дазволу, вашамосць, і за ваша здароўе! — капрал выпіў да дна за лейтэнанта, потым выцер вусы і рыгнуў. — Непаганая бурда, душой клянуся, непаганая! Самі варылі?
— He, — адказаў Тонда. — Ад бровара, калі дазволі-це, што ў вёсцы Вадасцёкава.
Вечар выдаўся вясёлы. Вярбоўшчыкі елі і пілі за дзе-сяцярых, а парабкі ведай сабе толькі хіхікалі, бо бачылі, што насамрэч спажывалі, ні пра што не здагадваючыся, спадары служывыя.
66
ВАЙСКОВЫ МАРШ
Бочка пад вадасцёкам была досыць вялікая, затхлай вады ў ёй хапала, колькі куфляў адтуль ні чэрпай. Па-ціху твары гасцей разрумяніліся. Барабаншчык, хлопец Крабатавага веку, пасля пятага куфля заваліўся, як мех мукі, гучна — быццам ударылі ў літаўры — ляснуўся га-лавой аб стол і захроп. Астатнія рупна пілі далей. У за-пале бяседы лейтэнант агледзеў млынарчукоў і згадаў пра ўзнагароду, якую выплачвалі за кожнага прыведзе-нага рэкрута.
— А што, калі... — усклікнуў ён, размахваючы піў-ным куфлем, — што, калі вы кінеце свой млын і пойдзе-це да нас у войска? Ну хто такі чаляднік на млыне? Ніхто і нішто! Куча гною! А от жаўнер...
— У жаўнера, — перабіў яго капрал і грымнуў кула-ком па стале, аж барабаншчык віскнуў, — у жаўнера не жыццё, а маліна, з пастаянным заробкам ды ў кампаніі вясёлых сяброў! А як апранеце двухколерныя мундзіры з бліскучымі гузікамі і гамашы да каленяў, у вас зака-хаецца ўся ваколіца, асабліва дзяўчаткі і маладзенькія ўдованькі!
— А вайна? — пацікавіўся Тонда.
— А што вайна? — узняў голас лейтэнант. — Вай-на — гэта найлепшае, што жаўнер можа сабе пажадаць. Калі на плячах не качан капусты ды яшчэ трошкі фарта-не, то слава і трафеі дакладна не абмінуць. Атрымаеце ордэны, а за подзвігі вам прыпішуць якога капрала ці ўвогуле вахмістра...
— А ёсць і такія, — абвясціў капрал, — хто на вай-не з простага жаўнера даслужыўся да афіцэра, нават да генерала! I каб мяне на катлету пасеклі, зжэрлі ды вы-плюнулі, калі гэта не самая што ні на ёсць чысцюткая праўда!
67
ГОД ПЕРШЫ
— Няма чаго марудзіць! — гаркнуў лейтэнант. — Ба-чу, вы — хлопцы бравыя, гайда ў наш полк! Бяру вас рэкрутамі. Ну што, па руках?!
— Па руках! — Тонда паціснуў лейтэнанту працягну-тую руку. Міхал, Мертан і ўсе астатнія зрабілі тое ж самае.
Лейтэнант заззяў ад радасці. Капрал, хоць няпэўна трымаўся на нагах, клыпаў ад хлопца да хлопца і гля-дзеў усім у зубы.
— Зараз глянем, каб цябе чэрці тачылі, ці моцна яны сядзяць! У жаўнера, ведаеце, пярэднія зубы мусяць быць добрыя. Іначай у баі ён не надкусіць патрон і не стрэльне па ворагах Ягонай Светласці найвялебнейшага курфюрста, як таго вымагае прысяга перад штандарам.