Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— Зразумеў, — пракрэкаў хлопчык і здзівіўся, што можа размаўляць — хоць і хрыпла, але выразна і без якога-небудзь напружання.
Да Крабата раней даходзілі чуткі пра Школы чор-нае магіі. Казалі, што найбольш іх у Лужыцы. Аднак ён заўжды думаў, што гэта жахалкі, якія звычайна апавя-даюць за прадзівам ці кудзеляй. Цяпер жа ён сам трапіў у такую школу, хоць яна і выглядала як звычайны млын. Але тутэйшы люд, пэўна ж, шаптаўся, што на гэтым млыне не так усё чыста, як можа падацца. Іначай чаму тады ўсе абміналі Козелевы багны?
У хлопчыка не засталося часу ўсё як след абдумаць. Майстар зноў сеў за стол і пачаў чытаць урывак з Карак-тара: паволі, напеўным голасам, мерна гайдаючы скамя-нелай спінай уперад і назад, уперад і назад:
— Гэта мастацтва адным махам асушыць студню, каб не засталося ні кроплі вады. Перш за ўсё высушы на печы чатыры бярозавыя калочкі, кожны ў тры з паловай пядзі даўжынёй і з вялікі палец таўшчынёй, ніжні канец
37
ГОД ПЕРШЫ
кожнага калочка падчашы з трох бакоў і завастры; по-тым ноччу, паміж дванаццатай і першай гадзінамі, ага-радзі імі студню — забі ў зямлю за сем крокаў ад цэнтра студні, па аднаму на кожны кірунак свету, пачынаючы з поўначы і заканчваючы захадам; і апошняе: рабі ўсё моўчкі, потым тройчы абыдзі студню і паўтарай, што тут напісана...
Пасля Майстар прачытаў заклён: чараду незразуме-лых слоў, мілагучных, але з нейкім цёмным водгаласам, які прадвяшчаў бяду і доўга яшчэ стаяў увушшу, нават калі пасля кароткай паўзы Майстар заводзіў з самага па-чатку:
— Гэта мастацтва адным махам асушыць студню...
Агулам ён тройчы прачытаў урывак і чароўныя словы, штораз аднолькава манатонна, гайдаючыся ўперад і на-зад усім тулавам. Пасля трэцяга прачытання ён загарнуў кнігу. Пэўны час прасядзеў моўчкі, потым павярнуўся да крумкачоў.
— Я навучыў вас, — сказаў ён ужо сваім звычайным голасам, — яшчэ адной мудрасці Таемнага мастацтва. А зараз паслухаем, ці ўсё вы запомнілі. Вось ты — па-чынай! — ён ткнуў пальцам на аднаго з крумкачоў і за-гадаў паўтарыць тэкст з заклёнам.
— Гэта мастацтва... адным махам асушыць студню... каб не засталося ні кропелькі вады...
Млынар паказваў то на аднаго крумкача, то на інша-га і пытаў урок. Нікога з дванаццаці ён па імені не на-зваў, але па манеры гаварыць Крабат здолеў адрозніць хлопцаў адзін ад аднаго. Тонда і крумкачом прамаўляў спакойна і паслядоўна, Кіта — з непрыхаванай незада-воленасцю ў голасе, Андруш лепятаў дзюбай гэтаксама спрытна, як языком, а Юрэку паўтарэнне далося цяжка,
38
АГЫЛІ, НА ЖЭРДКУ!
ён часта збіваўся. Карацей кажучы, неўзабаве Крабат пазнаў усіх у гэтай чарадзе.
— Гэта мастацтва адным махам асушыць студню...
Словы заклёну з «Молата ведаў» зноў і зноў паўта-раліся: то без запінкі, то нерашуча — у пяты, дзявяты, адзінаццаты раз,
— А зараз ты! — павярнуўся Майстар да хлопчыка.
Крабат задрыжэў і заікаючыся прамармытаў:
— Гэта мастацтва... мастацтва... адным махам асу-шыць...
Тут ён запнуўся і замоўк. Пры ўсім жаданні ён не мог згадаць, што ішло далей. Зараз яго пакараюць?
Але Майстар спакойна сказаў:
— Наступным разам, Крабаце, болей увагі звяртай на словы, а не на галасы. Акрамя таго, ты мусіш ведаць: вучыцца ў гэтай школе нікога сілком не прымушаюць. Запомніш, што я чытаю з Карактара, будзе табе карысць. Іначай ты толькі сабе нашкодзіш. Падумай пра гэта.
3 тымі словамі Майстар скончыў урок, дзверы расчы-ніліся, і крумкачы вылецелі ў калідор. Там яны зноў пры-нялі чалавечы выгляд. Крабат таксама, хоць і не ведаў, хто і як яму дапамог. Падымаючыся за хлопцамі на гарышча, ён падумаў, што ўсё гэта надзвычай блытаны сон.
ЗНАК
ТАЕМНАГА БРАЦТВА
Назаўтра, у суботу перад Вялікаднем, хлопцы не пра-цавалі. Большасць з іх скарысталася магчымасцю і пасля сняданку зноў адправілася на бакавую.
— Ідзі і ты, Крабаце, — сказаў Тонда, — выспіся ўперад.
— Уперад? Навошта?
— Хутка даведаешся. Ідзі ў ложак і паспі колькі змо-жаш.
— Добра, — прамармытаў хлопчык, — ужо іду... Прабач, што спытаўся...
На гарышчы нехта ўжо завесіў акно анучаю — вы-датная прыдумка, каб хутчэй заснулася. Крабат лёг на правы бок спінай да акна і абхапіў галаву рукамі. Так ён спаў, пакуль Юрэк не разбудзіў.
— Падымайся, Крабаце, на стале накрыта!
— Што, ужо абед?
Юрэк усміхнуўся і сцягнуў анучу з акна.
— Абед, анягож! — гукнуў ён. — Зараз сонца зойдзе!
Сёння млынарчукі елі абед разам з вячэрай. Тлустых страў хапала з лішкам, як на бяседзе.
40
ЗНАК ТАЕМНАГА БРАЦТВА
— Наядайцеся дасхочу! — папярэдзіў Тонда. — Самі ведаеце, за стол вернемся няхутка.
Пасля вячэры апусціліся перадвелікодныя прыцем-кі, у чалядню ўвайшоў Майстар, каб адправіць хлопцаў «па знак».
Усе пасталі ў кола вакол млынара, ён пачаў іх лі-чыць, — зусім як дзеці, калі гуляюць у квача ці хован-кі. Словы лічылкі гучалі халодна і пагрозліва. Спачатку Майстар лічьгў справа налева, а потым злева направа. Першым, на кім спынілася лічылка, стаў Сташка, дру-гім — Андруш. Яны моўчкі выйшлі з кола і скіравалі-ся да дзвярэй, Майстар тым часам пачаў лічыць нано-ва. Наступнымі выйшлі Мертан і Ганца, за імі — Лышка і Петар, пакуль урэшце не засталіся Тонда і Крабат.
Апошні раз Майстар мовіў злавесныя словы павольна і ўрачыста; потым махнуў рукой, каб яны сышлі, і адвяр-нуўся.
Тонда падаў Крабату знак ісці следам. Яны моўчкі выйшлі з млына, моўчкі прайшлі да дрывотні.
— Пачакай тут хвілінку!
3 дрывотні Тонда вынес дзве коўдры, адну даў Краба-ту. Затым рушыў міма млынавога става, паўз Козелевы багны і далей у бок Чарнагорыцы.
Калі яны зайшлі ў лес, апусцілася ноч. Крабат нама-гаўся не адставаць ад Тонды. Тут яму ўспомнілася, што ён ужо хадзіў гэтай сцяжынай. Толькі ў адваротным на-прамку, калі ўзімку і зусім адзін ішоў да млына. Няўжо з тае пары сапраўды мінула ўсяго толькі тры месяцы? Аж не верыцца!
— Вось і Чарнагорыца, — неўзабаве азваўся Тонда.
Між дрэвамі замільгалі агні вёскі, але хлопцы звяр-нулі направа да верасавішча. Сухая пясчаная сцяжына
41
ГОД ПЕРШЫ
вяла паўз рэдкі пералесак, зарослы кустоўем і хмызня-ком. Зіхоткія зоркі высіліся ў расхінутым небе.
— Куды мы ідзём? — пацікавіўся Крабат.
— Да развілку мерцвяка, — адказаў стараста.
Неўзабаве яны заўважылі водбліскі вогнішча, якое гарэла ў пясчанай нізінцы. Хто б мог яго развесці?
— Дакладна не пастухі, — прамовіў Крабат, — вясна яшчэ ранняя. Хутчэй за ўсё, гэта цыгане або падарожны бляхар-рамеснік са сваім таварам.
Тонда спыніўся.
— Яны нас апярэдзілі з развілкам мерцвяка. Пайшлі тады да Ббймелевай загубы.
Ён больш нічога не патлумачыў і развярнуўся. Давя-лося вяртацца той жа сцяжынай да лесу, потым, узяўшы правей, яны выйшлі на палявую дарогу, што вяла міма Чарнагорыцы і за мястэчкам упадала ў гасцінец, які бег далей усцяж узлеску.
— Ужо недалёка, — сказаў Тонда.
Тым часам узышоў месяц і асвяціў ім шлях. Яны прайшлі дарогай да наступнага павароту, дзе ў цені со-сен стаяў драўляны крыж у чалавечы рост. Без надпісу ці якой-небудзь аздобы, пабіты вятрамі і непагаддзю.
— Боймелева загуба, — прамовіў Тонда. — Шмат гадоў таму тут загінуў чалавек, якога звалі Боймелем. Здаецца, калі лес валілі. Цяпер дакладна ніхто не скажа.
— А мы? — спытаў Крабат. — Мы сюды навошта прыйшлі?
— Майстар так загадаў, — адказаў Тонда. — Усе мы мусім правесці велікодную ноч пад адкрытым небам, па двое, на тым месцы, дзе нехта загінуў не сваёй смер-цю.
— Што мы будзем тут рабіць? — не адставаў Крабат.
42
ЗНАК ТАЕМНАГА БРАЦТВА
— Раскладзём вогнішча, — патлумачыў Тонда. — Потым станем трымаць варту пад крыжам да світанку, а як развіднее — намалюем адзін аднаму знак.
Хлопцы не давалі вогнішчу як след разгарэцца, каб іх не заўважылі з Чарнагорыцы. Захутаныя ў коўдры, яны трымалі варту пад крыжам. Раз-пораз Тонда пытаўся ў Крабата, ці не халодна яму, або прасіў падкінуць у вог-нішча галля, якое яны назбіралі на ўзлеску. Але з часам Тонда азываўся ўсё меней і меней, пакуль зусім не заціх. Крабат паспрабаваў яго разгаварыць.
— Тондзе...
— Што такое?
— А ў Школе чорнае магіі заўжды так? Ну, што Май-стар зачытвае кавалак з Карактара, а потым: «Ну-ткі, паглядзім, што ты там запомніў...»
— Так, — сказаў Тонда.
— Як на мяне, так чараваць не навучышся.
— Навучышся, — сказаў Тонда.
— Думаеш, я раззлаваў Майстра, што няўважліва слухаў?
— He, — сказаў Тонда.
— Надалей я зраблю ўсё, каб нічога не прапусціць. Думаеш, у мяне атрымаецца?
— Атрымаецца! — сказаў Тонда.
Падавалася, хлопцу не вельмі хацелася размаўляць з Крабатам. Тонда абапіраўся спінай аб крыж, сядзеў пра-ма і нерухома, скіраваўшы позірк удалячынь, за вёску, у поле, залітае месячным святлом. I зусім змоўк. Кра-бат ціхенька паклікаў яго па імені, але той не азваўся. Ад мерцвяка і тое болей шуму, нябожчык не здолее так утаропіць вочы.
43
ГОД ПЕРШЫ
Неўзабаве ад такіх паводзінаў Тонды хлопчыка аха-піў жах. Ён згадаў аповеды пра людзей, якія ўмеюць «выходзіць з цела», выпырхваць з яго, як матылёк з ко-кана, і пакідаць пасля сябе пустую абалонку, пакуль іх сапраўдная нябачная воку існасць блукае патаемнымі сцежкамі ў пошуках нейкай патаемнай мэты. Няўжо Тонда выйшаў з цела? Магчыма, вось ён сядзіць ля аг-ню, а насамрэч блукае недзе далёка-далёка.
«Галоўнае — не заснуць», — вырашыў Крабат.
Ён абапіраўся то на правы, то на левы локаць і піль-наваў, каб вогнішча гарэла роўна. Потым заняўся гал-лём: паламаў яго на патрэбную даўжыню і склаў усё ў ахайныя купкі. Так мінала гадзіна за гадзінай. Зор-кі рухаліся па небе, цені ад дамоў і дрэў выплывалі з-пад месячнага святла і паволі выпляталі сабе новыя абрысы.
Раптам — прынамсі так падалося — да Тонды вярну-лася жыццё. Ён нахіліўся да Крабата і павёў рукой на-вокал.
— Званы зазвінелі... Чуеш?
3 Чыстага чацвярга званы маўчалі, а цяпер, калі на-дышоў Вялікдзень, яны адначасна загукалі ва ўсіх звані-цах. Іх гоман ляцеў з вясковых цэркваў да самай Чарна-горыцы. Цьмяны глухі гул нагадваў гудзенне пчалінага рою. Ім поўнілася ўсё наваколле: вёска, палі, паплавы — аж да ўзгорыстага небакраю.
Амаль у тое ж імгненне да аддаленага перазвону да-лучыўся дзявочы голас з Чарнагорыцы, які ўрачыста ўзносіў старую велікодную песню. Крабат пазнаў яе: у дзяцінстве сам падпяваў гэтым радкам у царкве. Але цяпер падавалася, быццам чуў упершыню.