• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    44
    ЗНАК ТАЕМНАГА БРАЦТВА
    Хрыстос уваскрос!
    Хрыстос уваскрос!
    Алілуя, алілуя!
    Затым заступіў хор з дванаццаці ці пятнаццаці дзяў-чат і праспяваў прыпеў да канца. Дзяўчына, якая вяла хор, зацягнула наступны куплет. Так працягвалася да-лей: спачатку запяваў адзін голас, а потым да яго далу-чаліся іншыя. Песня за песняю.
    Дома было гэтаксама. Звычайна ў велікодную ноч, ад поўначы і аж да світанку, дзяўчаты хадзілі па вяско-вай вуліцы і спявалі. Вось і тут яны сталі плячо ў плячо па трое-чацвёра ў шэраг, і ў першым шэрагу — Крабат тое ведаў — ішла тая пявуння з найпрыгажэйшым і най-чысцейшым голасам у свеце і вяла за сабой песню.
    Удалечыні лунала бомканне званоў, дзяўчаты спява-лі, а Крабат сядзеў ля вогнішча пад драўляным крыжам і баяўся лішні раз дыхнуць. Ён як зачараваны слухаў і слухаў песню, што даносілася з вёскі.
    Тонда падкінуў сучча ў агонь.
    — Калісьці я кахаў адну дзяўчыну, — падаў ён го-лас. — Яе клікалі Варшўла. Ужо з паўгода, як яна ляжыць на могілках у Зігфрыдавым Куце... He прынёс я ёй шчас-ця, Памятай: ніхто з нашага млына не зможа прынесці шчасця ніводнай дзяўчыне. He ведаю, чаму ўсё так, дый палохаць цябе не хачу. Але, Крабаце, калі ты закахаешся ў якую-небудзь дзяўчыну, то ніколі нікому таго не паказ-вай. Глядзі, каб Майстар нічога не даведаўся... I Лышка таксама, той пра ўсё яму данясе.
    — Чаму?.. Хіба гэта Майстар з Лышкам давялі яе да магілы? — спытаў Крабат.
    45
    ГОД ПЕРШЫ
    — He ведаю. Ведаю толькі, што Варшула жыла б і ця-пер, каб я не выдаў ейнае імя. Але я вельмі позна даве-даўся пра тое. Ты ж, Крабаце, ведаеш усё цяпер, ведаеш загадзя. Глядзі: як пакахаеш якую дзяўчыну, то нікому з млына не называй ейнае імя! Hi ў якім разе! Нікому, чуеш?! Hi наяве, ні ў сне — каб не наклікаць няшчасця на вас абаіх.
    — He турбуйся, — сказаў Крабат. — Мне няма ніякіх спраў да дзяўчат, і наўрад ці гэта зменіцца.
    На світанку званы і спевы ў вёсцы змоўклі. Ад крыжа Тонда адшчапіў ножыкам дзве трэскі і ўсунуў іх у жар вогнішча, каб абвугліліся канцы.
    — Ты ж ведаеш, што такое пентаграма?
    — He, — адказаў Крабат.
    — Тады глядзі!
    He адрываючы рукі, Тонда намаляваў пальцам на пяску фігуру: пяціканцовую зорку, якую ўтваралі пяць прамых ліній, кожная з якіх перасякалася з дзвюма ін-шымі.
    — Гэта — магічны знак, — патлумачыў Тонда. — Па-спрабуй цяпер сам намаляваць.
    — He сказаў бы, што дужа цяжка, — прамовіў хлоп-чык. — Спачатку ты зрабіў так... потым вось так... і яшчэ так...
    3 трэцяй спробы Крабату ўдалося правільна намаля-ваць пентаграму на пяску.
    — Добра, — заключыў Тонда і працягнуў яму адну з абвугленых трэсак. — А зараз стань на калені па той бок вогнішча і намалюй гэты знак мне на лбе. Я буду прамаўляць словы, а ты паўтарай.
    46
    ЗНАК ТАЕМНАГА БРАЦТВА
    Крабат зрабіў усё, што сказаў стараста. Яны малявалі пентаграму адзін аднаму на лоб, і Крабат паволі прыга-ворваў за Тондам:
    «Я стаўлю знак на табе, браце,
    Вугалем з драўлянага крыжа,
    Я стаўлю на табе
    Знак Таемнага
    Брацтва».
    Потым яны тройчы расцалаваліся ў левую шчаку, за-сыпалі агонь пяском, параскідалі рэшткі галля і рушылі дадому.
    Тонда павёў той жа сцяжынай паўз палі, усцяж вёскі, да лесу, ахутанага ранішняй смугой. Раптам з сутоння паказаліся расплывістыя абрысы людзей: ім насустрач доўгай чарадою моўчкі ішлі вясковыя дзяўчаты. Іх га-ловы і плечы пакрывалі цёмныя хусткі, у руках у кож-най — гліняны збан для вады.
    — Хадзем, — ціха сказаў Тонда, — яны набралі велі-коднай вады, не будзем іх пужаць...
    Яны стаіліся ў зацемку бліжэйшай агароджы, каб перачакаць, пакуль пройдуць дзяўчаты.
    Крабат ведаў, што велікодную ваду трэба моўчкі на-браць з крыніцы да ўзыходу сонца і гэтак жа моўчкі пры-несці дадому. Калі ёй умыцца, увесь год будзеш прыго-жай і шчаслівай — так, прынамсі, лічылі дзяўчаты.
    А яшчэ: калі нясеш велікодную ваду дадому, не азірай-ся — тады можаш сустрэць свайго нарачонага. Дзяўчаты верылі і ў гэта. Але хто ведае, праўда яно ці не?
    ПАМЯТАМ, ШТО Я - МАЙСТАР
    Перад расчыненымі дзвярыма Майстар прычапіў ва-ловы хамут. Млынар расцягнуў яго ў бакі і на вышыні пляча прыбіў яго канцы да дзвярной рамы. Вярнуўшы-ся, хлопцы мусілі па адным прайсці пад хамутом са сло-вамі: «Схіляю голаў пад ярмо Таемнага Брацтва».
    Майстар чакаў іх у калідоры. Кожнаму ён адвешваў аплявуху па правай шчацэ і гучна прыгаворваў: «Памя-тай, што ты — вучань!»
    Потым пляскаў па левай і дадаваў: «Памятай, што я — Майстар!»
    Тады кожны млынарчук меў тройчы нізка пакланіцца млынару і прысягнуць: «Я буду ва ўсім цябе слухацца, Майстру, ад сёння і назаўжды».
    Тонду і Крабата млынар сустрэў на той жа манер. Хлопчык яшчэ не ведаў, што адгэтуль ён пад суцэльнай уладай Майстра, належыць яму душой і целам, жывым і мёртвым, ушчэнт і дазвання. Ён далучыўся да іншых чаляднікаў, якія стаялі ў канцы калідора і нібыта чакалі ранішнюю кашу. У кожнага, як у яго з Тондам, — пента-грама на лбе.
    48
    ПАМЯТАЙ, ШТО Я — МАЙСТАР
    Петар з Лышкам яшчэ не вярнуліся.
    Неўзабаве і яны з’явіліся на парозе. Схіліліся пад ха-мут, атрымалі свае аплявухі і прынеслі прысягу — і адра-зу ж млын зашумеў і загрукатаў.
    — А ну за працу! — крыкнуў Майстар вучням.
    Парабкі паскідалі курткі і, на хаду закасаўшы рукавы кашуль, пабеглі ў млынарню. Там ускінулі на спіны мяхі з зернем, панесліся да паставаў і ўзяліся за памол. А Май-стар прыспешваў іх воклічамі і нецярплівымі рухамі.
    «Вось табе і Вялікдзень! — падумаў Крабат. — Ноч не спаўшы, з раніцы не еўшы, а як працаваць — дык за траіх!»
    Нават Тонда неўзабаве запыхаўся і пакрыўся потам. Зрэшты, запарыцца гэтым ранкам давялося ўсім: пот ільсніўся на лбе і скронях, цёк па шыі, ліўся ўніз па спі-не, аж кашулі разам са штанамі папрыліпалі да цела.
    «I доўга так будзе?» — пытаў у сябе Крабат.
    Куды ні глянь — спрэс панурыя твары. Усе задыхаюцца і крэхчуць, запарваюцца і стогнуць. Пентаграмы на лбах усё больш і больш залівае, расчыняе і паціху сцірае пот.
    Затым адбылося нешта нечаканае.
    Крабат, з мехам пшаніцы на плячах, ледзь уздыма-ецца па сходах на памост. Збірае на гэта апошнія сілы і апошнія драбкі волі. Ногі вось-вось заплятуцца, і ён абрынецца пад цяжкім грузам. Як раптам усю стому як рукой здымае. Ногі болей не падгінаюцца, боль у спіне знікае, дыхаць робіцца лягчэй.
    — Тондзе! — усклікнуў ён. — Глядзі!
    Скок — і ён на памосце. Нахіляе з пляча мех, падхоп-лівае яго за абодва канцы, з гучным «гэ-гэй!» падкідвае пад самую столь, быццам у ім не зерне, а пух, і ссыпае змесціва ў кош.
    49
    ГОД ПЕРШЫ
    Хлопцаў таксама нібы падмянілі: махаюць рукамі, смяюцца, пляскаюць адзін аднаго па плячы. Нават веч-на незадаволены буркун Кіта — і той не выключэнне.
    Крабат ужо было пабег у клець па чарговы мех.
    — Стой! — крыкнуў стараста. — He ляці, досыць ужо! — яны прагналі рэшткі пшаніцы, і Тонда спыніў млын. — На сёння хопіць!
    Млынавое кола рыпнула, грукнула — спынілася. Хлопцы абабілі жалабкі ад мукі.
    — Браточкі! — падаў голас Сташка. — А зараз гу-ляйма!
    У вокамгненне на стале з'явіліся вялікія гарлачы з ві-ном, Юрэк прынёс велікодныя булкі: румяныя і салод-кія, печаныя на топленым тлушчы, з тварожнай і сліва-вай начынкай.
    — Ешце, браточкі, ешце. I пра віно не забывайце!
    Хлопцы елі, пілі і гулялі як мае быць. Потым Андруш заспяваў, звонка і гарэзліва. Хуценька даеўшы булкі і за-піўшы ўсё віном, хлопцы сталі ў кола, узяліся пад рукі і пачалі выстукваць нагамі такт.
    Каля млына
    Сядзеў млынар,
    Гэй тупай, гэй гупай,
    Гэй бум!
    Аж нейкі хлапчына
    Глядзіць у твар:
    Гэй тупай, гэй гупай,
    Глядзіць у твар —
    Гэй тупай, гэй гупай,
    Гэй бум!
    50
    ПАМЯТАЙ, ШТО Я — МАЙСТАР
    «Гэй тупай, гэй гупай!» падхоплівалі ўсе хлопцы хо-рам, а наступны куплет вёў Ганца — і так яны запява-лі ўсе па чарзе, ходзячы карагодам то ўправа, то ўлева, то звужаючы кола, то разыходзячыся ўшыркі.
    У самым канцы, як заўжды тое бывае ў школе, чар-га дайшла і да вучня Крабата. Ён заплюшчыў вочы і праспяваў апошні куплет.
    Хлапчына ж той
    He дурнем быў,
    Гэй тупай, гэй гупай,
    Гэй бум!
    На раз млынару
    Галаву скруціў:
    Гэй тупай, гэй гупай, На раз скруціў — Гэй тупай, гэй гупай, Гэй бум!
    Яны скончылі танцы і спевы і зноў узяліся за віно. Куба, які звычайна адмоўчваўся, адвёў хлопчыка ўбок.
    — А ў цябе прыгожы голас, — паляпаў ён Крабата па плячы, — у царкоўным хоры з цябе выйшаў бы нядрэн-ны пявун.
    — 3 мяне? — перапытаў Крабат. I толькі цяпер, калі Куба пра гэта згадаў, хлопчык заўважыў, што адбыло-ся — ён зноў мог спяваць. Голас стаў ніжэйшым, але глы-бокім і цвёрдым. У горле больш не пяршыла — ад пакут на пачатку зімы не засталося і следу.
    У панядзелак пасля Вялікадня хлопцы вярнуліся да звыклай працы. Зноў усё пайшло па-заведзенаму, толькі
    51
    ГОД ПЕРШЫ
    Крабат больш не высільваўся, як раней. Якую б працу ні загадаў яму Майстар, усё ў хлопчыка ішло спорна. Па-давалася, што тыя часіны, калі ён вечар пры вечары як падкошаны падаў на тапчан, мінулі назаўжды.
    Крабат успрыняў гэту змену з удзячнасцю і мог толь-кі здагадвацца, як усё выйшла. Калі наступным разам ён застаўся з Тондам сам-насам, то спытаўся пра гэта ў сябра.
    — Так і ёсць, — сказаў Тонда. — Пакуль у нас на лбе пентаграма, мы мусім працаваць, як валы ў ярме, — аж датуль, калі апошняя з іх не змыецца потам. Тады і ўвесь год любая праца, якую робіш з ранку да вечара, будзе давацца лёгка.
    — А ноччу? — спытаў Крабат. — То-бок як сцямнее?
    — He. Тады толькі ад нас залежыць, ці дамо рады. Але ты, Крабаце, не пераймайся! Па-першае, ноччу нас падымаюць не дужа часта, а па-другое, перажыць мож-на і гэта.
    Велікодную ноч і Тондаву журбу па дзяўчыне яны больш не згадвалі ні словам, ні паўсловам. Аднак Крабат падазраваў, дзе лунаў Тонда, калі нерухома, як мярцвяк, сядзеў ля вогнішча, утаропіўшыся ўдалечыню. I што-раз, калі Крабат думаў пра гісторыю Варшулы, у памяці ўсплывала пявуння. А дакладней — яе голас, які апоўна-чы даносіўся тады з Чарнагорыцы. Яму рабілася ніякава-та, ён хацеў бы забыць той голас, аднак нічога не атрым-лівалася.
    Раз на тыдзень, штопятніцы пасля вячэры, млынар-чукі збіраліся ля дзвярэй у чорную камору, абарочва-ліся крумкачамі — неўзабаве Крабат таксама гэтаму навучыўся — і сядалі на жэрдку. Майстар чытаў ім чар-говы ўрывак з Карактара, звычайна тройчы, потым усе