Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— He разумею, як ты ўсё цярпіш?
— Я? — здзівіўся Юрэк.
— Так, ты! — сказаў Крабат. — Майстар здзекуецца з цябе, што проста сорам, а іншыя толькі смяюцца.
— Тонда не смяецца, — не пагадзіўся Юрэк. — I ты таксама.
— Хіба гэта нешта мяняе? — запярэчыў Крабат. — На тваім месцы я б не здаваўся. He даў бы сябе ў крыў-ду, разумееш? Яны б у мяне пабачылі: і Кіта, і Андруш, і астатнія!
— Гм, — Юрэк пачухаў патыліцу. — У цябе, Крабаце, можа, і атрымалася б... Ты ж не такі дурань, як я.
— Ну тады ўцякай! — усклікнуў хлопчык. — Уцякай адгэтуль і знайдзі сабе лепшае месца!
— Уцячы? — на імгненне дурнаватая ўсмешка знікла з Юрэкавага аблічча, а на яе месцы заляглі расчараванне і стома. — To паспрабуй сам, Крабаце. Паспрабуй уцячы адгэтуль!
— А мне навошта?
— Ну так, — прамармытаў Юрэк, — табе не трэба. Спадзяюся, ніколі і не спатрэбіцца...
Са звыклай дурнаватай усмешкай ён засунуў яму ў ін-шую кішэню акраец хлеба, заківаў галавой і выштурхнуў за дзверы, так і не даўшы Крабату падзякаваць.
21
ГОД ПЕРШЫ
Крабат прыбярог хлеб і кілбасу на канец дня. Павя-чэраўшы, хлопцы неўзабаве ўладкаваліся ў чалядні. lie-Tap дастаў нож і кавалак дрэва, іншыя пачалі распавя-даць розныя гісторыі. Крабат кінуў хлопцаў, падняўся на гарышча, пазяхнуў, лёг на сяннік і дастаў хлеб з кілба-сой. Ён ляжаў на спіне, смакаваў пачастункі і міжволі згадваў Юрэка і іх размову ў кухні.
«Уцячы? — мільганула ў яго ў галаве. — Але ад чаго? Вядома, працаваць — не мёд лізаць, і каб не Тонда, цяп-нуў бы я гора. Але ежа тут добрая, еш — хоць заешся. Дах над галавой ёсць. Устанеш ранкам і ведаеш, што ло-жак да вечара нікуды не ўцячэ. Да таго ж ён цёплы, сухі, які-ніякі, а мяккі ды без клапоў і вошай. А чаго яшчэ жадаць колішняму жабраку?»
УЦЁКІ Ў CHE
Раней Крабату ўжо даводзілася ўцякаць: неўзабаве пасля таго, як летась ад воспы памерлі яго бацькі. Тады яго ўзяў да сябе мясцовы святар, каб малы, як той казаў, не загібеў. Крабат тады даў лататы, але не праз святара і яго жонку, якая заўжды марыла пра сына. Проста для такога, як Крабат, што столькі гадоў правёў у маленеч-кай вашывай халупе — у пастуховай хаціне пад бйтры-хам, — для такога, як ён, прыжыцца ў святаровай сям’і было надзвычай цяжка: добра паводзіцца ад ранку да вечара, не лаяцца, не біцца, хадзіць у белай кашулі, да чыстага мыць шыю і рукі, прычэсваць валасы, не бе-гаць голымі нагамі, чысціць пазногці. I быццам таго за-мала — яшчэ заўсёды размаўляць па-нямецку, а не па-лужыцку!
Крабат як мог стараўся прызвычаіцца тыдзень, другі, пакуль урэшце не ўцёк са святаровай сям’і і не прыбіўся да хлопчыкаў-жабракоў. Таму і тут, на млыне на Козе-левых багнах, ён наўрад ці будзе векаваць.
«Але ж калі даваць драпака, то толькі летам... — вы-рашыў ён, праглынуў апошні кавалак і аблізнуў вусны. Вочы ўжо зліпаліся. — Пакуль яшчэ тыя паплавы зацві-туць, пакуль закалосіцца збажына на палях, заплёска-
23
ГОД ПЕРШЫ
ецца рыба ў млынавым ставе. Датуль ніхто мяне з млы-на не выганіць...»
Лета, зацвілі паплавы, закаласілася збажына, у млына-вым ставе плёскаецца рыба. Майстар узняў крык на Краба-та: замест таго каб цягаць мяхі, хлопчык прылёг у цяньку пад млыном і заснуў, тут яго Майстар і заспеў ды перацяў сукаватым кіем.
«Зараз я, хлапеча, выб’ю з тваёй галавы, як гэта — ля-жаць белым днём і нічога не рабіць!»
Хіба такое сцярпіцца?
Зімой, калі deep вые над палямі, Крабат, можа, і сцяў бы зубы. Але, відаць, Майстар забыў, што на дварэ лета!
Хлопчык раійае цвёрда: ні дня болей на гэтым млыне! Пракрадваецца ў хату на гарышча, хапае куртку і шапку, потым выслізгвае вонкі. Ніхто яго не заўважае. Майстар вярнуўся да сябе ў пакой, вокны завешаныя ад спёкі; вучні працуюць: хто ў клеці, хто на паставах. Нават Лышку не да Крабата. Алеў хлопчыка такое адчуванне, быццам за ім хтось цікуе.
Ён азіраецца і заўважае калматага чорнага ката, які ўтаропіўся ў яго з даху дрывотні. Раней тут такога ката не было. Аднавокага.
Крабат падхоплівае камень, шпурляе і праганяе ката прэч. А сам бяжыць праз вербалоз да млынавога става. Рап-таму вадзе недалёка ад берага заўважае здаравеннага карпа. Ён звёў на хлопчыка свой аднавокі позірк.
Крабату не па сабе, ён хапае камень і запускае яго ў рыбі-ну. Карп паднырвае і знікаеў зялёнай тоні.
Вось Крабат ідзе ўздоўж Чарнаеоды, да месца ля Козе-лееых багнаў, якое заеецца Пусткай. Там ён на хвілю спы-
24
УЦЁКІ Ў CHE
няецца ля Тондавай магілы. Ён цьмяна згадвае, як адным зі-мовым дчём яны хавалі mym свайго сябра.
Толькі ёнуспомніў памерлага, як знячэўку — так нечака-на, аж сэрца заходзіцца, — да яго даносіцца хрыплае каркан-не. На крывой хвоі на краі Пусткі нерухома сядзіць вялізны крумкач. У яго таксама — хлопчыка аж перасмыкнула, калі пабачыў, — няма левага вока.
Цяпер Крабат разумее, хто гэта. Ён доўга не вагаецца і кідаецца наўцёкі: бяжыць, пакуль стае сіл у нагах, усцяж Чарнаводы, уверх па цячэнні.
Калі ён спыняецца на імгненне, каб перавесці дух, то ба-чыць: у верасе паўзе вуж, шыпіць, водзіць галавой і глядзіць на яго — адным вокам! Адно вока і ў ліса, які вызірае з за-расніку.
Крабат бяжыць далей і спыняецца на хвілю, каб аддыхац-ца, бяжыць і спыняецца. Пад вечар ён дасягае верхняга канца Козелевых багнаў. Калі ён выйдзе з лесу, то, пэўна, вызваліц-ца з-пад Майстравай улады. Ён хуценька апускае рукі ў ваду, абмывае лоб і скроні. Потым запраўляе кашулю ў нагавіцы, яна расправілася, пакуль ён бег. Падцягвае пас, робіць колькі апошніх крокаў і замірае.
Ён спадзяваўся ўбачыць шырокі поплаў, але замест гэта-га трапіў на паляну; пасярод яе стаіць млын — такі спакой-ны ў вечаровым сутонні. На парозе чакае Майстар.
— Ну, Крабаце, — здзекліва вітае ён. — Я ўжо хацеў паслаць на твае пошукі.
Крабат палае ад гневу: чамуўсё зрываецца? Назаўтра ён зноў збягае, гэтым разам на самым золку, нават днець яшчэ не пачало, і ў процілеглым напрамку — паўз лес, цераз па-лі і паплавы, праз вёскі і хутары. Пераскоквае ручаі, прабі-раецца праз твані, нідзе не затрымліваецца і не спыняецца. He зважае ні на крумкачоў, ні на вужоў, ні на лісоў; не глядзіць
25
ГОД ПЕРШЫ
ні на рыб з катамі, ні на курэй з качкамі. «Хоць аднавокія, хоць двухвокія — а каб хоць і сляпыя, — думае ён. — Зараз мяне з панталыку не саб’еш!»
I ўсё адно напрыканцы доўгага дня ён зноў апынаецца пе-рад млыном на Козелевых багнах. Гэтым разам яго сустра-каюць вучні: Лышка — з’едлівымі кпінамі, астатнія — моўчкі і хутчэй са спачуваннем. Крабат на мяжы адчаю. Ён ведае, што мусіць здацца, але адганяе гэтую думку і той жа ноччу робіць яшчэ адну спробу — трэцюю.
Збегчы з млына атрымліваецца лёгка, а там кіруй сабе на Паўночную зорку! Колькі б ён ні спатыкаўся, колькі б гуза-коў ні набіваў і дзе б ні падрапаўся: галоўнае — абы ніхто яго неўбачыў, абы ніхто не наслаў на яго злыя чары...
Недзе паблізу гукае сыч, міма пралятае сава; неўзабаве ў зорньм святле ён заўважае старога пугача: той сядзіць на суку блізенька — дакрануцца можна — і пазірае на яго правым вокам. Левага вока няма.
Крабат бяжыць далей, спатыкаецца аб карані і падае ў роў з вадой. Ягоўжо амаль не дзівіць, што на досвітку но-вага дня перад ім у трэці раз зноў паўстае млын.
Гэтай парой у хаце пакуль усё ціха, толькі Юрэк заві-хаецца на кухні ля печкі. Пачуўійы яго, Крабат заходзіць на кухню.
— Твая праўда, Юрэку. Адсюль неўцячы.
Юрэк дае яму папіць.
— Спярша памыйся, Крабаце, — кажа ён і дапама-гае хлопчыку сцягнуць мокрую, запэцканую крывёй і зям-лёй кашулю, потым набірае гарлач вады і, схаваўійы сваю звыклую тупаватую ўсмешку, кажа надзвычай сур’ёзна: — У цябе аднаго, Крабаце, нічога не атрымалася. Дык, можа, атрымаецца ўдвух? Давай у наступны раз паспрабуем ра-зам, га?
26
УЦЁКІЎ CHE
Крабата абудзіў тупат ног — гэта млынарчукі пады-маліся сходамі на гарышча да сваіх сеннікоў. У роце яшчэ стаяў смак кілбасы: відаць, ён праспаў зусім ня-доўга, хоць у сне пражыў ажно два дні і дзве ночы.
Назаўтра раніцай выйшла так, што ён на колькі хвілін застаўся сам-насам з Юрэкам.
— Ты мне прысніўся, — сказаў Крабат. — У сне ты мне нешта прапанаваў.
— Я? — здзівіўся Юрэк. — Прапанаваў? Пэўна, тую яшчэ бязглуздзіцу! Плюнь і забудзься, Крабаце!
СПАДАР
3 ПЕЎНЕВЫМ ПЯРОМ
Млын на Козелевых багнах быў на сем жорнавых па-ставаў. Шэсць працавалі заўжды, а сёмы — ніколі, таму яны і празвалі яго мёртвым паставам. Ён стаяў у самым дальнім куце млынарні. Спярша Крабат думаў, што там адламалася лапатка на зубчатым коле, ці заклінавала прывадны вал, ці ў хадавой шасцярні якаясь непаладка. Але адным ранкам, падмятаючы пад стокам мёртвага пастава, ён заўважыў на масніцах купкі мукі. Прыгле-дзеўся: трошкі свежага мліва і ў жалабку, быццам пасля памолу яго не абабілі як след.
Няўжо ноччу на мёртвым паставе малолі? Калі так, то гэта адбывалася ўпотай, пакуль усё спала. Або гэтай ноччу адзін Крабат спаў непрабудным сном?
Ён прыгадаў, што іншыя млынарчукі з’явіліся сёння на сняданак з шэрымі тварамі і сінякамі пад вачмі, не-каторыя цішком пазяхалі. Цяпер гэта падалося яму па-дазроным.
Поўны цікаўнасці, ён падняўся драўлянымі сходамі на памост, адкуль зерне мяхамі засыпаецца ў шырокі кош і потым самацёкам па нахіленых сценках трапляе
28
СПАДАР 3 ПЕЎНЕВЫМ ПЯРОМ
ў жолаб, па якім далей падаецца ў жорны. Калі такім чынам сыплеш зерне, цяжка нічога не прасыпаць. Але пад кош, як бы ні разлічваў Крабат, не ўпала ніводнага зярнятка. На памосце ляжала нешта іншае, што з пер-шага позірку падалося жвірам. Хлопчык прыгледзеўся: тое аказаліся зубы... Зубы і аскепкі касцей.
Хлопчыка ахапіў жах, ён захацеў закрычаць, але гор-ла не выціснула ні гуку.
Раптам за спінай з’явіўся Тонда. Відаць, Крабат не па-чуў, як той да яго падышоў. Тонда ўзяў яго за руку.
— Што ты тут шукаеш, Крабаце? Хутчэй спускайся, пакуль Майстар цябе не заспеў. I забудзь, што бачыў. Чу-еш мяне? Забудзь!
Ён звёў яго сходамі ўніз; і як толькі хлопчык адчуў пад нагамі цвёрдую падлогу млынарні, усё перажытае раніцай тут жа ў ім сцерлася.
У другой палове лютага ўдарылі моцныя маразы.
Штораніцы хлопцам даводзілася адбіваць лёд ад шлюза. За ноч, пакуль вадзяное кола прастойвала, на ла-паткі намярзалі тоўстыя гузы лёду: іх таксама трэба было пасколваць, перш чым запусціць млын.