• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    I разам з тым ён нават імені яе не ведаў.
    Сяды-тады ён падбіраў ёй імя і шчыра радаваўся той ці іншай знаходцы: Міленка... Радушка... Душанька — вось якое імя магло б ёй падысці.
    «Добра, што я не ведаю ейнае сапраўднае імя, — па-думаў Крабат. — А як не ведаю, то і не выдам: ні ў сне, ні наяве. Усё так, як наказаў Тонда. Колькі прамінула ча-су, калі мы сядзелі ля таго вогнішча ў перадвелікодную ноч? Быццам тысяча гадоў».
    Крабат пакуль так і не наведаў Тондавай магілы. Але аднойчы ён прачнуўся на досвітку, крадком выслізнуў з млына і пабег да Козелевых багнаў. 3 кожнай сцяблін-кі, з кожнай галінкі звісала раса. Дзе б Крабат ні прай-шоў, паўсюль за ім заставаўся цёмны след.
    На світанні ён дасягнуў ускраіны Пусткі, непадалёк ад месца, дзе яны з Тондам упершыню выйшлі на цвёрдую глебу, калі ішлі з тарфяніку.
    На краі багнішча Крабат сарваў колькі кветак буй-міны, каб пакласці іх на Тондаву магілу.
    134
    ВІНО I ВАДА
    У промнях ранішняга сонца ён убачыў радок нізень-кіх прадаўгаватых пагорачкаў і не здолеў іх адрозніць адзін ад аднаго: ніякай табе пазнакі, ніякай прыкметы. 3 якога краю Тондава магіла: з левага ці з правага? Дый адлегласці паміж пагорачкамі былі розныя. Можа быць і так, што Тонду пахавалі недзе пасярэдзіне.
    Крабат зусім разгубіўся. 3 галавы быццам усё выве-трылася: ніводнай зачэпкі. Калі яны хавалі Тонду, усё навокал было аднолькава белым, усё зраўнялі снежныя насыпы.
    «Ну як так можна...» — падумаў Крабат.
    Ён паволі прайшоў уздоўж рада і паклаў па кветцы на кожны пагорачак. У канцы ў яго засталася апошняя кветка. Ён пакруціў яе ў руцэ, зірнуў на яе і сказаў:
    — А ты — наступнаму, каго мы тут пахаваем...
    I выпусціў яе з рук. У наступнае імгненне — кветка яшчэ не паспела крануць зямлю — Крабат зразумеў, што толькі што сказаў. Яго ахапіў страх, але сказанага не вярнуць, а кветка ўжо ляжала там, куды ўпала: пры канцы рада, паміж самым крайнім правым пагорачкам і ўзлескам.
    На млыне быццам і не прыкмецілі, што Крабат адлу-чаўся, але цалкам незаўважаным гэта ўсё ж не застало-ся. Увечары, калі нікога побач не было, Міхал звярнуўся да хлопца:
    — Мёртвыя памерлі. Я ўжо казаў табе гэта і скажу яшчэ раз. Таго, хто памірае на млыне на Козелевых багнах, забываюць, быццам яго ніколі не было. Толькі так астатнія могуць жыць далей. А жыць далей трэба. Абяцай, што будзеш памятаць пра гэта!
    — Абяцаю, — кіўнуў Крабат. Але ўжо тады разумеў, што стрымаць гэта абяцанне не зможа і не захоча.
    135
    ГОД ДРУГІ
    Хлопцы ўсё тыднявалі і тыднявалі над вадзяным ко-лам. Дэталі падганялі, злучалі шыпамі, без адзінага цвічка. Тады кола апусцяць у ваду, шыпы разбухнуць і будуць трымаць лепей за ўсякі клей.
    Апошні раз праверыўшы, ці правільна ўсё замерана і ці ўсё на месцы, Сташка пайшоў да Майстра сказаць, што кола гатовае.
    Падымаць кола Майстар назначыў на наступную се-раду. Згодна са звычаем ён мусіў разаслаць вестку ўсім навакольным млынарам і іх чаляднікам, запрашаючы іх з гэтае нагоды да сябе. Але млынар з Козелевых багнаў такіх звычаяў не трымаўся, бо і знаць не знаў ніякіх суседзяў-млынароў.
    — Навошта нам тут чужынцы? — сказаў ён. — Мы што, самі кола не падымем?
    Да серады ў Сташкі, Крабата і Кіты заставалася яшчэ шмат працы. Трэба было паставіць рыштаванні пад ста-рое кола і пад латак; паглядзець, каб вяровак хапіла на лябёдкі і пад’ёмнікі; падрыхтаваць пераносныя жэрдкі, каткі, рычагі і іншую драбязу.
    У аўторак вечарам млынарчукі паўпляталі ў спіцы но-вага кола зялёныя галінкі, а пад канец Сташка ўваткнуў туды некалькі кветак. Ён вельмі ганарыўся сваёй працай і не хаваў гэтага.
    Серада пачалася са сняданку, на які Юрэк напёк пі-ражкоў з мясам.
    — Я мяркую так: калі ў жываце добра, то і праца пой-дзе спарней. To наядайцеся дасыта — толькі глядзіце не пераешце!
    Паснедаўшы, хлопцы пайшлі да майстэрні, дзе іх ужо чакаў млынар. Сташка раздаў указанні, і ўсе падсунулі
    136
    ВІНО I ВАДА
    пад кола пераносныя жэрдкі: тры з аднаго боку ад ка-лодкі, тры — з другога.
    — Узяліся? — гукнуў Сташка.
    — Так! — гукнулі Майстар з млынарчукамі.
    — Ну, то спор у працу! Раз-два-падня-а-алі!
    На жэрдках данеслі кола да раўчука і апусцілі на тра-ву каля рыштавання.
    — А цяпер паціху! — крыкнуў Сташка. — Асцярож-ненька, каб стыкі не разышліся!
    Міхал з Мертанам узлезлі на рыштаванне і з дапамо-гай пад’ёмніка і вяровак пераклалі вал на папярэчыну за старым колам. Цяпер дзе рычагом, дзе жардзінай са-пхнулі старое кола з вала, перавалілі яго на латак і знес-лі на бераг.
    Потым падважылі новае вадзяное кола, перанеслі на латак і старчма прыспусцілі ўніз, пакуль калодка не зраўнялася з валам. Цяпер яе трэба насадзіць на вал. Ад хвалявання Сташка ўвесь змакрэў. Разам з Андру-шам ён спусціўся ў латак і адтуль раздаваў загады.
    — Трошкі лявей, так, а цяпер пайшлі паціху... А за-раз давай правей, ніжэй на тры пальцы... Так, глядзіце, каб не перакасіла!
    Усё ішло як мае быць. Ажно раптам Андруш схапіўся за галаву.
    — Глядзі сюды! — загаласіў ён. — Напартачылі! — і паказаў на адтуліну ў калодцы. — Ды ў яе ручка з мятлы не пралезе, не тое што вал!
    Сташка спужаўся, аж вушы пачырванелі. Ён жа так уважліва і пільна вымяраў кожную дробязь — а ўсё адно адтуліна атрымалася дужа малая. Нават Юрэк з першага позірку прыкмеціў бы, што яна замалая.
    137
    ГОД ДРУГІ
    — Розуму не дабяру... як так выйшла, — прамар-мытаў Сташка.
    — Няўжо? — спытаў Андруш.
    — Так.
    — А я дабяру! — усміхнуўся Андруш.
    Усе даўно зразумелі, што ён разыгрываў Сташку. Анд-руш пстрыкнуў пальцамі, і ў вокамгненне ўсё выправі-лася: адтуліна раздалася ўшыркі да патрэбнай велічыні. Кола насадзілі на вал — села як улітае.
    Сташка не пакрыўдзіўся на Андрушаў жарт. Наадва-рот — узрадаваўся, што найцяжэйшая частка працы за-вяршылася. Астатняе можна зрабіць гуляючы. Яны вяр-нулі вал на звычайнае месца і выцягнулі вяроўкі. Потым шыпамі застопарылі кола на вале. Там падбілі, тут пад-мацавалі — і гатова.
    Млынар завіхаўся разам з усімі. Вось ён ускараскаўся на рыштаванні і загадаў Юрэку прынесці віна. Стоячы над самым латаком, Майстар узняў келіх за сваіх параб-каў, трохі з яго надпіў, а рэшту выліў на ўпрыгожанае зялёнымі галінкамі кола.
    — Спачатку — віно, потым — вада! — выгукнуў ён. — Паддай-ткі яму задору!
    Ганца адчыніў шлюз, і пад радасныя воклічы млынар-чукоў новае вадзяное кола закруцілася.
    Пасля зробленай працы хлопцы вынеслі з чалядні на падворак даўгі стол з лавамі. Лышка з Віткам прыцягну-лі Майстрава крэсла і паставілі яго на чале стала. Хлоп-цы памыліся ў млынавым ставе. Пакуль ладзіліся і на-дзявалі свежыя кашулі ды чыстыя світкі, Юрэк заняўся апошнімі падрыхтоўкамі да святочнай бяседы.
    138
    ВІНО I ВАДА
    3 нагоды пад’ёму новага кола на стол вынеслі віно і смажаніну. Хлопцы святкавалі пад адкрытым небам да позняга вечара. Майстар быў у добрым гуморы і не ску-піўся на словы. Ён пахваліў Сташку і яго памагатых за працу, перапала добрае слаўцо і дурному Юрэку: за над-звычайную смажаніну і высакароднае віно. Млынар спяваў разам з усімі, жартаваў, прымушаў піць і сам піў колькі мог.
    — Весялей, хлопцы! — усклікнуў ён. — Весялей! He ведаеце вы свайго шчасця! Вам можна пазайздрос-ціць!
    — Нам? — здзівіўся Андруш і абхапіў галаву рука-мі. — Чуеце, хлопцы-сябрукі, Майстар нам зайздросціць!
    — Таму што вы маладыя.
    Майстар ураз спахмурнеў, але ненадоўга. I пачаў апа-вядаць пра часы, калі сам бьгў млынарчуком такога веку, як, скажам, Крабат.
    — Быў у мяне добры сябар, звалі яго Ірэк. Мы разам адвучыліся на млыне ў Камарах. Потым падаліся вандра-ваць. Абышлі ўсю Лужыцу, былі ў Сілезіі, дайшлі аж да Багеміі. Прыходзілі мы так да якога млынара і заўжды пыталі працы на дваіх, бо не хацелі расставацца. Разам і спарней, і весялей. 3 Ірэкам заўжды знаходзілася наго-да пасмяяцца. А як ён працаваў! Калі трэба, то і за трох. Што да дзяўчат — хочаце верце, хочаце не, — адбою ад іх не было!
    Майстар захапіўся аповедамі. Раз-пораз ён перары-ваўся, каб выпіць віна, потым згадваў, на чым прыпыніў-ся, і вёў далей. Як аднойчы яны з Ірэкам трапілі ў Школу чорнае магіі, як сем гадоў вучыліся чарадзействам, а по-тым, калі навучанне скончылася, зноў падаліся вандра-ваць па краіне.
    139
    ГОД ДРУГІ
    — Аднаго разу, — апавядаў Майстар, — наняліся мы на млын непадалёку ад Кбсвіга. I неяк праязджаў там курфюрст з паляўнічай світай і спыніўся на лузе пры млынавым ставе ў зацені дрэў.
    Мы з Ірэкам і астатнімі млынарчукамі схаваліся ў кус-тах і цікавалі, як яны абедалі. Два слугі разаслалі на тра-ве абрус, выставілі на яго срэбныя талеркі, а курфюрст з гасцямі размясціліся навокал і ўзяліся за паштэт з пе-рапёлак і труфеляў, дзічыну і розныя віны, а на дэсерт — розныя ласункі. Усе стравы даставаліся з вялізных ка-шоў, якімі былі наўючаныя коні.
    Паабедаўшы са сваёй світай, курфюрст — малады яшчэ чалавек — гучна рыгнуў на знак таго, што задаво-лены наедкам. А потым кажа, што ад абеду на адкрытым паветры ён пачуваецца дужэйшым за дванаццаць быкоў. Як бачыць — мы стаім у кустах і лыпаем вачыма. Тады ён загадаў нам прынесці яму падкову, але як мага хутчэй, бо яго зараз разарве ад уласнай моцы!
    Раней мы ўжо чулі, што курфюрст голымі рукамі ломіць падковы — хрусь! — акурат пасярэдзіне. Таму здагадаліся, навошта яна яму патрэбная. Ірэк злётаў на млын да стайні і вярнуўся адтуль з падковай.
    «Вось, Ваша Найяснейшая Мосць!»
    Курфюрст узяў падкову за абодва канцы. Ягоныя па-ляўнічыя, якія з коньмі і сабакамі месціліся трошкі вод-даль, тут жа скочылі на ногі, аблізнулі вусны і паднеслі ражкі до рота. У імгненне, калі курфюрст разламаў пад-кову, яны надзьмулі шчокі, як мяхі на аргане, і працяж-на загулі, аж пакуль паветра не скончылася. Пад ражко-вы звон курфюрст узняў палавінкі падковы над галавой, каб усім было бачна. Затым спытаў спадарства з паляў-нічай світы, ці здольны хто з іх гэта паўтарыць.
    140
    ВІНО I ВАДА
    Усе адмовіліся, і толькі нашаму Ірэку на месцы не ся-дзіцца. Падышоў да курфюрста і кажа:
    «3 Вашага дазволу, я зраблю нешта нашмат лепшае — а іменна з’яднаю гэтыя палавінкі».
    «Любы каваль на такое здольны», — адказаў кур-фюрст.
    «У кузні, дзе мяхамі раздзьмухваецца жар, — так, — пагадзіўся Ірэк, — але голымі рукамі — наўрад».