• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    — Мяркуеш? — малы ледзь стрымліваўся, каб не па-зяхнуць.
    — Так, анягож!
    Лобаш прысеў у кустоўі на мокрую траву, а Крабат паспяшаўся туды, дзе, як ён ведаў, мусілі ісці дзяўчаты, несучы дадому велікодную ваду. Там ён зашыўся ў за-расніку агароджы.
    Хутка з’явіліся дзяўчаты. Расцягнуўшыся даўгім цу-гам, са збанамі ў руках, яны праходзілі міма Крабата. Ён заўважыў, што пявунні сярод іх няма. Значыць, яна пачула і зразумела яго просьбу!
    Калі дзяўчаты зніклі, ён убачыў яе. Пявуння ішла ад-на, шчыльна захінутая ў ваўняную хустку. Ён выйшаў са свайго схову і скіраваўся напрасткі да яе.
    190
    Я — КРАБАТ
    — Я — Крабат, млынарчук з Козелевых багнаў, — сказаў ён. — He бойся мяне.
    Пявуння паглядзела яму ў твар, зусім спакойна, так, быццам даўно яго чакала.
    — Я ведаю цябе, — сказала яна. — Я бачыла цябе ў сне. Цябе і іншага чалавека, які замысліў зло супраць цябе. Але ты і я — мы не звярталі на яго аніякай увагі. 3 таго часу я ўсё чакала сустрэчы з табой. I вось ты тут.
    — Так, я тут, — сказаў Крабат. — Але надоўга не за-трымаюся. Мяне чакаюць на млыне.
    — Мне таксама пара дадому, — сказала пявуння. — Мы ўбачымся яшчэ?
    Яна змачыла рог хусткі ў збанку з велікоднай вадой і, не прамовіўшы і слова, сцерла пентаграму з яго лба — лёгка і няспешна, быццам так і мае быць.
    Яна нібыта змыла з хлопца ганебную пляму. I Кра-бат быў бясконца ўдзячны пявунні: за тое, што яна ёсць на свеце, што стаіць ля яго і глядзіць яму ў вочы.
    ПАМІЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЙ
    Лобаш спаў на ўзлеску пад кустом. Калі Крабат яго разбудзіў, той вырачыў вочы і спытаў:
    — Знайшоў?
    — Што?
    — Ножык!
    — А... Так, — ён выцягнуў Тондаў складанчык і вы-пусціў лязо. Яно было чорнае.
    — Пачысціў бы, — сказаў Лобаш. — I тлушчам змаж, лепей сабачым.
    — Ага, — пагадзіўся Крабат. — Так і зраблю.
    Яны прыспешыліся. Напаўдарозе дадому сустрэлі Віт-ку з Юрэкам, якія начавалі на развілку мерцвяка і так-сама запазніліся.
    — Ці паспеем да дажджу? — спытаў Юрэк і глянуў на Крабата так, быццам з тым нешта было не тое.
    Пентаграма!
    Крабат спалохаўся. Калі ён вернецца на млын без зна-ка, то абавязкова выклікае ў Майстра падазрэнні.
    192
    ПАМІЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЙ
    А гэта дабром не скончыцца для іх абаіх — для пявун-ні таксама. Крабат пакорпаўся ў кішэнях у надзеі знайсці вугельчык, хоць і ведаў, што там яго няма.
    — Пойдзем! — падганяў Юрэк. — А то атрымаем па шапцы! Пабеглі, хутчэй!
    Хлопцы выбеглі з лесу і скіраваліся да млына, як грымнула навальніца. Вецер сарваў шапкі з Віткі і Кра-бата, лівень хвастаў так, што Лобаш толькі ўскрыкваў. Пакуль дабраліся да млына, усе чацвёра змоклі наскрозь.
    Майстар ужо зачакаўся. Прыгнуўшыся, яны прайшлі пад валовым хамутом і атрымалі па аплявусе па шчацэ.
    — А дзе, чорт вас забірай, знак?
    — Знак? — перапытаў Юрэк. — Вось тут, — і ткнуў сябе пальцам у лоб.
    — Там нічога няма! — закрычаў Майстар.
    — Тады кляты дождж яго змыў...
    Імгненне млынар вагаўся, быццам у одуме.
    — Лышку! — загадаў ён урэшце. — Прынясі вугель-чык з грубкі. Толькі паспяшайся!
    Грубымі штрыхамі ён намаляваў пентаграмы ўсім ча-тыром над пераноссем. Знак пёк па скуры агнём.
    — За працу!
    Сёння давялося гнуць спіну даўжэй за звычайнае. Мі-нула цэлая вечнасць, пакуль пот змыў пентаграмы з іх ілбоў. Нарэшце ўсё скончылася, і малы Лобаш адначас-на з лёгкасцю падкінуў над галавой вялізны мех, поўны зерня.
    — Ю-ху! — усклікнуў ён. — Толькі гляньце: не пра-ца, а легкатня! Гляньце, якім дужым я стаў!
    Рэшту дня млынарчукі прабавілі за святкаваннем: елі велікодныя булкі, пілі віно, спявалі, танцавалі. Слухалі
    193
    ГОД ТРЭЦІ
    гісторыі пра Капяллюха. Андруш, ужо досыць захмя-лелы, прамовіў тост за тое, каб усе млынарчукі застава-ліся такімі ж малойцамі, а ўсіх млынароў каб чорт гнаў на дно пекла.
    — За гэта і вып’ем! — гукнуў ён. — Ці хто супраць?
    — He! — закрычалі ўсе і ўзнялі келіхі. Толькі Сташка гучна заявіў, што ён не згодны.
    — Каб чорт гнаў? — загарланіў ён. — Ды па млына-роў мусіць прыйсці сам д’ябал! Каб галовы ім паадкруч-ваць! Хррррусь! Вось я за што!
    — Твая праўда, братку! — Андруш абняў яго. — Твая праўда! Каб іх усіх чэрці гналі, а нашага — найпершым!
    Крабат прымасціўся ў куточку, але непадалёк ад та-варышаў, каб ніхто не палічьгў яго нейкім адлюднікам. Аднак душой ён заставаўся на самоце, убаку ад забаў. Хлопцы спявалі, смяяліся, прамаўлялі доўгія тосты, ён жа ўсё думаў пра пявунню: як яны сёння сустрэліся на зваротным шляху, як стаялі і размаўлялі адно з адным.
    Крабат згадваў кожнае яе слоўца, кожны яе рух, кож-ны позірк. Ён быў гатовы гадзінамі сядзець так у кутку, за думкамі аб ёй забыўшыся на час, што праляцеў. Але побач на лаву падсеў Лобаш і штурхнуў яго локцем.
    — Хачу ў цябе нешта спытаць...
    — Што? — пацікавіўся Крабат з удаванай нязмуша-насцю.
    На выгляд Лобаш быў вельмі занепакоены.
    — Вось Андруш толькі што сказаў... I Сташка! Калі пра тое дазнае Майстар...
    — Ат, — адмахнуўся Крабат. — Пустаслоўе. Хіба не бачыш?
    — А млынар? — спытаў Лобаш. — Калі Лышка ўсё яму данясе... Падумаць толькі, што ён з імі зробіць!
    194
    ПАМІЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЙ
    — Анічога не зробіць. Нічагусенькі.
    — Ты хоць сам сабе верыш? — усклікнуў Лобаш. — Ды ён павек такога не сцерпіць!
    — He сёння, — сказаў Крабат. — Сёння можам кляс-ці Майстра па чым свет. Слаць яму на галаву чуму з ха-лерай. Ды хоць д’ябла — сам жа чуў. Сёння яго нічога не абразіць. Наадварот.
    — Нічога? — спытаў Лобаш.
    — Раз на год можна даць волю ўсяму, што накіпе-ла, — сказаў Крабат. — У астатні ж час будзь ласкавы ра-біць усё, што ад цябе запатрабуюць. А патрабуюць у нас на млыне — сам бачыш — толькі паспявай.
    Цяпер Крабат быў не такім, як раней. Наступнымі тыднямі яго думкі луналі недзе паміж небам і зямлёй. Ён рабіў усё, што трэба, размаўляў з хлопцамі, адказваў на пытанні, але душой аддаляўся ад усяго, што дзеялася на млыне: ён быў побач з пявунняй, а пявуння была по-бач з ім, і ад гэтага свет вакол іх з кожным днём рабіўся святлейшым, а дні — зелянейшымі.
    Ніколі дагэтуль Крабат не звяртаў увагі на стракатае зяленіва навокал і на мноства адценняў, прыхаваных у светлай зелені травы, у галінках бяроз і вербаў, у цём-на-зялёных з блакітным адлівам імхах. На берагах става зелянела маладая рунь, зялёнай лістотай палыхалі ага-роджы і кустоўе, а размытая зеляніна векавых сосен на Козелевых багнах — хоць і пагрозлівая з выгляду, ледзь не чорная — іншы раз бліскала пазалотай пад промнямі вечаровага сонца.
    Гэтымі днямі Крабату колькі разоў — не сказаць каб часта — па начах снілася пявуння. У асноўных рысах сон ніколі не змяняўся.
    195
    ГОД ТРЭЦІ
    Яны ішлі разам ці то лесам, ці то садам са старымі дрэвамі. Стаяла летняя цеплыня, пявуння была ў свет-лай сярмяжцы. Яны ішлі між дрэў, Крабат абняў яе за плечы. Яна нахіліла да яго галаву, і яе валасы кранулі яго шчаку. Хустка крыху спаўзла ёй на шыю, і Крабату заха-целася, каб пявуння спынілася, павярнулася да яго, тады ён, можа, зазірне ёй у твар. Але разам з тым ён ведаў, што ёй лепей не спыняцца — каб яе не ўбачыў хтосьці, хто здольны пракрадвацца ў чужыя сны.
    Ад хлопцаў не магло схавацца, што з Крабатам ад-былося нешта, што цалкам яго змяніла. I, вядома ж, Лыш-ка паспрабаваў усё вынюхаць. Праз тыдзень пасля Сёму-хі Ганца даручыў Крабату са Сташкам навастрыць адзін з жаронаў. Паставіўшы жарон старчаком пры ўваходзе ў млынарню, яны ўзялі зубілы, каб паглыбіць равочкі, якія ішлі з сярэдзіны каменя вонкі. Акуратна, удар за ўдарам, каб выйшлі вострыя краі. Потым Сташка адышоў падта-чыць затупленае зубіла, на што спатрэбіўся пэўны час. Тут міма прабягаў Лышка са скруткам мяхоў з-пад мукі пад пахай. Крабат заўважыў яго, толькі калі той спыніўся і за-гаварыў. Лышка ўвогуле меў звычку нячутна падкрадвац-ца, нават калі на тое не было аніякае патрэбы.
    — Ну? — падміргнуўшы, спытаў ён. — I як яе клі-чуць? Бялявая ці русявая? Ці хіба чарнявая?
    — Хто? — перапытаў Крабат.
    — Ну, тая, пра якую ты ўсё думаеш апошнім часам, — сказаў Лышка. — Ці ты, можа, лічыш, мы тут усе па-слеплі і не бачым, што нейкая дзяўчына закруціла табе галаву — ува сне, а можа, і наяве... Ведаю я адзін добры сродак, каб дапамагчы табе сустрэцца з ёй. У кожнага свой досвед, разумееш...
    196
    ПАМІЖ НЕБАМ I ЗЯМЛЁЙ
    Ён азірнуўся навокал, потым нахіліўся да Крабата і прашаптаў яму на вуха:
    — Ты толькі імя ейнае скажы, а ўсё астатняе я спраў-лю як мае быць...
    — Сціхні! — гукнуў Крабат. — Што за дурасці ты ме-леш? Толькі ад працы адцягваеш.
    Ноччу Крабату прысніўся той жа сон. Яны з пявун-няй зноў ішлі між дрэў, зноў стаяў цёплы летні дзень. Толькі цяпер яны выйшлі на паляну сярод лесу. Меліся перайсці на той бок і толькі зрабілі некалькі крокаў, як над палянай пранёсся чорны цень. Крабат накінуў сваю куртку дзяўчыне на галаву. «Хутчэй адгэтуль! Ён не паві-нен убачыць твой твар!» Хлопец схапіў пявунню за руку і адступіўся з ёй пад шаты дрэў. Ястрабіны крык, рэзкі і пранізлівы, быццам нажом пацэліў яму ў сэрца. I ён прачнуўся...
    Назаўтра вечарам Майстар паклікаў Крабата да сябе. Стоячы перад млынаром і адчуваючы на сабе яго адна-вокі позірк, хлопец не чакаў нічога добрага.
    — Хачу з табой пагаварыць, — млынар сядзеў на крэсле, нібы суддзя: са скамянелым тварам і рукамі, скрыжаванымі на грудзях. — Ведаеш, Крабаце, я вельмі добрага аб табе меркавання. Ты далёка пойдзеш у Та-емных навуках, чаго не скажаш пра іншых вучняў. Аднак апошнім часам мяне адольваюць сумневы наконт таго, давяраць мне табе ці не. У цябе з’явіліся таямніцы, ты нешта ад мяне ўтойваеш. Можа, лепей было б адкрыцца мне? Шчыра і па добрай волі. Каб не прымушаць мяне самому ўсё выведваць. He бойся, кажы, што там у ця-бе. Падумаем разам, чым можна табе дапамагчы. Часу яшчэ хапае.
    Крабат ні секунды не вагаўся з адказам.
    197
    ГОД ТРЭЦІ
    — Мне няма чаго расказваць табе, Майстру.
    — Сапраўды няма?
    — Няма, — цвёрда прамовіў Крабат.
    — Тады ідзі! I калі нажывеш сабе цяжкасцей — каб не жаліўся!
    У калідоры стаяў Юрэк, які быццам чакаў Крабата. Юрэк зацягнуў яго ў кухню і прычыніў за сабой дзверы.
    — У мяне тут нешта для цябе, Крабаце...
    I сунуў яму ў руку нейкую штуку: ссохлы карэньчык на матузку, сплеценым з трох вяровачак.
    — На, вазьмі. Павесь на шыю, a то яшчэ галавой па-плацішся за свае сны.