Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
— Добра, — Крабат скеміў, што Юрэк меў на ўвазе.
Недзе праз паўтыдня Майстру зноў спатрэбілася вы-ехаць па сваіх справах. «Дні на два, можа, на тры», — сказаў ён перад ад’ездам.
Уночы Юрэк разбудзіў Крабата.
— Хадзем у кухню, там і пагаворым.
— А яны? — Крабат паказаў на хлопцаў.
— Яны спяць моцна, — запэўніў Юрэк. — Іх зараз ні громам, ні маланнёй не дабудзішся. Я пра ўсё пакла-паціўся.
У кухні Юрэк абвёў стол і крэслы магічным колам з пентаграмай і крыжамі. Запаліў свечку, паставіў яе па-між сабой і Крабатам.
207
ГОД ТРЭЦІ
— Я прымусіў цябе доўга чакаць, — пачаў ён. — Трэба быць асцярожнымі, сам разумееш. Каб ніхто не здагадаўся, што мы ўпотайкі сустракаемся. У мінулую нядзелю я даверыў табе пэўныя рэчы — мабыць, ты тро-хі паламаў над імі галаву.
— Так, — сказаў Крабат. — Ты хацеў мне расказаць, як можна выратавацца ад Майстра. I, калі я правільна ця-бе зразумеў, тым самым я адпомшчу за Тонду і Міхала.
— Усё правільна, — пацвердзіў Юрэк. — Калі дзяўчы-на кахае цябе, то ў апошні вечар года яна можа прыйсці да Майстра і папрасіць цябе адпусціць. Ён прызначыць ёй выпрабаванне, і калі яна яго вытрымае, то ў навагод-нюю ноч мусіць памерці сам Майстар.
— А ці цяжкае гэта выпрабаванне? — спытаў Крабат.
— Дзяўчына павінна даказаць, што ведае цябе, — прамовіў Юрэк. — Яна павінна знайсці цябе сярод ін-шых млынарчукоў і сказаць: «Вось ён!»
— А потым?
— Болей у Карактары нічога не напісана. На першы погляд падаецца, што справа — на раз плюнуць.
— Калі тут няма падводных камянёў, — не мог не па-гадзіцца Крабат. — Што, калі ў вядзьмарскай кнізе ёсць патаемны дадатак? Або, напрыклад, яе ўказанні трэба чытаць іначай? От бы даведацца, што там дакладна на-пісана...
— Напісана-та ўсё ясна і зразумела, — запэўніў Юрэк. — Але Майстар умее патлумачыць напісанае на свой капыл, — хлопец узяў шчыпцы і падрэзаў кончык свечачнага кнота, каб не куродыміў. — Шмат гадоў та-му, калі я быў яшчэ новенькі на Козелевых багнах, адзін з млынарчукоў, па імені Янка, дамогся выпрабавання. Ягоная дзяўчына прыйшла раўнютка ў патрэбны час
208
ПРАЦА HE 3 ЛЁГКІХ
у апошні вечар года і папрасіла млынара адпусціць ей-нага каханага. А Майстар кажа: «Добра. Знойдзеш свайго Янку, можаш забраць — як і напісана». I з гэтымі сло-вамі вядзе яе ў чорную камору, дзе мы, усе дванаццаць у крумкачовым абліччы, сядзім на жэрдцы. А сам зага-дзя прымусіў усіх нас схаваць дзюбу пад левым крылом. I вось мы сядзім, а дзяўчына ніяк не можа выглядзець Янку. «Ну, і дзе ён? — пытае Майстар. — Тут, з правага краю? Ці мо вунь той пасярод? А можа, іншы? He спя-шайся, падумай спакойна. Ты ж ведаеш, што ад гэтага залежыць». Яна, вядома, усё ведала. Потым крыху пава-галася і наўздагад паказала на аднаго з нас. Гэта аказаўся Кіта.
— А потым? — спытаў Крабат.
— Да раніцы яны не дажылі. Hi Янка, ні ягоная дзяў-чына.
— I што далей?
— Пасля толькі Тонда асмеліўся паспрабаваць. 3 Вар-шулінай дапамогай. Але ты і сам усё ведаеш.
Свечка зноў закуродыміла, і Юрэк яшчэ раз падрэзаў кнот.
— Аднаго я не разумею, — азваўся Крабат пасля доў-гага маўчання. — Чаму ніхто іншы не паспрабаваў вы-брацца?
— Дык адкуль ім ведаць як? — адказаў Юрэк. — Тыя нямногія, хто ведае, штораз спадзяюцца, што сёле-та ўсё абыдзецца. Нас жа дванаццаць, а паміраць выпа-дае толькі аднаму. Акрамя таго на кон пастаўлена яшчэ нешта, што ты мусіш ведаць. Дапусцім, вытрымала дзяўчына выпрабаванне — і Майстар прайграў. Але як толькі ён памрэ, тады махай рукой усёй ягонай навуцы.
209
ГОД ТРЭШ
Вокам не міргнеш, як мы зноў звычайныя млынарчукі, і капцы ўсяму чарадзейству.
— А калі б Майстра напаткала іншая смерць?
— Тады б чарадзейства засталося, — сказаў Юрэк. — I гэта яшчэ адна прычына, чаму жменька млынарчукоў, якія ўсё ведаюць, змірылася з тым, што кожны год нехта мусіць памерці.
— А ты? — спытаў Крабат. — Чаму ты гэтаму не пра-цівішся?
— Бо я пакуль што не наважыўся, — сказаў Юрэк. — А яшчэ ў мяне няма дзяўчыны, якая б папрасіла за мяне.
Ён ашчаперыў падсвечнік рукамі і засоўгаў ім сюды-туды па стальніцы. Марудна і не спускаючы вачэй, быц-цам хацеў знайсці важны для сябе адказ.
— Значыць так, Крабаце, — сказаў ён урэшце. — Прымаць канчатковае рашэнне табе яшчэ рана. Але па-клапаціцца пра ўсё мы мусім ужо цяпер. Трэба паклас-ці ўсе сілы на тое, каб у выпадку небяспекі палегчыць дзяўчыне выпрабаванне.
— Ведаю! — усклікнуў Крабат. — Я дам ёй патрэбны знак у думках. Усё атрымаецца, мы ж гэта праходзілі!
— He атрымаецца, — запярэчыў Юрэк.
— Чаму?
— Таму што Майстар лёгка ўсяму перашкодзіць. Ён зрабіў так з Янкам, зробіць так і гэтым разам — нават не сумнявайся.
— I што тады? — спытаў Крабат.
— За лета і восень, — сказаў Юрэк, — табе трэба пастарацца навучыцца супрацьстаяць волі Майстра. Ка-лі мы перакінемся крумкачамі і сядзем на жэрдку, а ён загадае: «Засуньце дзюбы пад левае крыло!» — табе трэ-ба будзе схітрыцца і аднаму схаваць дзюбу пад правае.
210
ПРАЦА HE 3 ЛЁГКІХ
Разумееш? Паводзячыся падчас выпрабавання іначай за астатніх, ты падасі знак, і дзяўчына здагадаецца, на яко-га крумкача паказаць. Вось і ўвесь сказ.
— I што мне рабіць? — спытаў Крабат.
— Трэніраваць волю.
— I ўсё?
— Гэтага болей чым даволі. Сам пабачыш. Пачынаем?
Крабат згадзіўся.
— Давай так, — пачаў Юрэк. — Я буду Майстрам. Я дам табе загад, а ты паспрабуеш зрабіць усё наадварот. Напрыклад, калі я загадаю табе перасунуць нешта спра-ва налева, ты зрушыш гэта злева направа. Загадаю Ta-66 ўстаць, ты застанешся сядзець. Скажу табе глядзець на мяне, ты адвядзеш вочы ўбок. Ясна?
— Ясна, — сказаў Крабат.
— Добра, тады пачынаем, — Юрэк паказаў на пад-свечнік, які стаяў паміж імі. — Вазьмі яго і падсунь да сябе!
Крабат працягнуў руку да падсвечніка з цвёрдым на-мерам адсунуць яго да Юрэка — і раптам адчуў адпор. Сіла, якая супрацьстаяла яго ўласнай волі, рынула на Крабата і на імгненне яго паралізавала. Распачаўся маў-клівы двубой. Юрэк аддаваў загад — Крабат спрабаваў супраціўляцца, зламаць загад ці адвесці.
Ён рашуча стараўся адсунуць падсвечнік. «Ідзі ад мя-не! — казаў ён у думках. — Ідзі! Прэч!»
Але заўважыў, як яго воля паступова скараецца Юрэ-кавай і паціху згасае.
«Як загадаеш», — урэшце пачуў Крабат свой голас.
I пакорліва падсунуў падсвечнік да сябе. Яго нібы цалкам спустошылі. Каб нехта сказаў, што ён памёр, ён бы паверыў.
211
ГОД ТРЭЦІ
— He адчайвайся! — з далёкай далі пачуўся голас Юрэк.
Потым на яго плячо легла чыясьці рука, і ён зноў па-чуў Юрэка, толькі ўжо зусім блізка:
— He забывай, Крабаце. Гэта толькі першая спроба.
3 тае пары яны праводзілі ў кухні ўсе ночы, калі Май-стра не было на млыне. Пад Юрэкавым кіраўніцтвам Крабат трэніраваў сваю волю не згінацца пад націскам волі сябра. Праца была не з лёгкіх для іх абодвух. Даво-лі часта падавалася, што Крабат вось-вось упадзе духам.
— Калі ў мяне нічога не атрымаецца, — казаў ён Юрэку, — і калі мне давядзецца памерці, то я, прынам-сі, не хачу быць вінаватым у гібелі дзяўчыны. Разумееш?
— Так, — казаў Юрэк, — разумею, Крабаце. Але дзяўчына пакуль нічога не ведае. To і не трэба перажы-ваць наперад, што ты там сабе вырашыш. Галоўнае — не спыняцца. He губляй смеласці і не здавайся — і ты пабачыш, колькі ўсяго мы дасягнём да канца года. Вер мне!
I зноў, у які ўжо раз, катаржныя пакуты распачаліся нанава. Але паціху-памалу, і ў канцы лета то ў адным, то ў другім запрабіваліся першыя поспехі.
СУЛТАНАУ АРОЛ
Няўжо Майстар нешта западозрыў? Можа, Лышка да-памог яму натрапіць на іх след? Адным вечарам — толь-кі распачаўся верасень — Майстар запрасіў млынарчу-коў выпіць. Усе сабраліся за вялікім сталом у яго пакоі, і калі келіхі былі напоўненыя, млынар нечакана абвясціў тост за сяброўства. Юрэк з Крабатам збянтэжана пера-зірнуліся над сталом.
— Да дна! — усклікнуў Майстар. — Усім выпіць да дна! — потым загадаў Лобашу наліць яшчэ па келіху. — Мінулым летам я расказваў вам пра свайго найлепшага сябра Ірэка. I не ўтаіў, што аднойчы забіў яго. Як так выйшла, вы зараз і даведаецеся... Было гэта падчас вя-лікай вайны з туркамі. Нам з Ірэкам давялося тады знік-нуць з Лужыцы і на пэўны час разлучыцца. Я заверба-ваўся ў войска кайзера і служыў там мушкецёрам. Што да Ірэка — я пра такое і падумаць не мог, — ён наняўся галоўным чарадзеем да турэцкага султана. Вайскавод-ца кайзера — тадышні маршал Саксоніі — завёў нашае войска ўглыб Венгрыі, дзе мы выставілі фартыфікацыі твар у твар да ворага. Вайны тут амаль не адчувалася, калі не лічыць рэдкія перастрэлкі з абодвух бакоў і гар-матную пальбу сям-там на подступах праціўніка. I вось
213
ГОД ТРЭЦІ
адным ранкам выявілася, што пад покрывам ночы тур-кі схапілі і выкралі маршала Саксоніі. Без магіі, віда-вочна, не абышлося. Неўзабаве да нашых умацаванняў прыскакаў парламенцёр і заявіў, што маршал Саксо-ніі — палонны ў султанавых руках і што яго выдадуць толькі тады, калі цягам шасці дзён нашае войска выйдзе з Венгрыі. Іначай раніцай сёмага дня яго павесяць. Мы былі ашаломленыя. А я не ведаў, што Ірэк у турэцкім лагеры, вось і выклікаўся вызваліць маршала з палону.
Майстар адным духам асушыў келіх, кіўнуў Лобашу, каб той наліў яшчэ віна, і працягнуў далей:
— I хоць наш капітан заявіў, што ў мяне паехалі глу-зды, ён усё адно давёў маю прапанову да палкоўніка, той прывёў мяне да генерала, а той падаўся са мной да гер-цага Лёйхтэнбергскага, які ў адсутнасці маршала ўзяў га-лоўнае камандаванне на сябе. Спярша герцаг не даў мне веры. Тады я на ягоных вачах ператварыў штаб-афіцэраў у папугаяў, а генерала, які мяне прывёў, — у залатога фазана. Каб пераканаць герцага, гэтага было дастатко-ва. Ён папрасіў мяне хутчэй абярнуць спадарства назад у людзей і паабяцаў узнагароду ў тысячу дукатаў, калі ў мяне атрымаецца вызваліць маршала. Потым зага-даў прывесці ўласных верхавых коней і дазволіў мне выбраць сабе аднаго.
Майстар зноў спыніў аповед, каб прамачыць горла, Лобаш зноў напоўніў яго келіх, і млынар павёў далей:
— Я мог бы і надалей проста расказваць сваю гісто-рыю, — сказаў ён, — але надумаў нешта лепшае. Працяг вы перажывяце разам са мной. Крабат будзе граць маю ролю, ролю спрактыкаванага ў магіі мушкецёра, які хо-ча вызваліць маршала Саксоніі. Нам толькі трэба некага за Ірэка...