Крабат. Легенда чорнага млына
Отфрыд Пройслер
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 248с.
Мінск 2021
НЕЧАКАНЫЯ
АДКРЫЦЦІ
Пасля той размовы Майстар зрабіўся незвычайна прыязным да Крабата. 3 прычыны і без ён вылучаў яго сярод хлопцаў і нахвальваў за любую дробязь, быц-цам хацеў запэўніць, што не трымае на яго зла. Пакуль адным вечарам — недзе з паўмесяца пасля Сёмухі — не сустрэў яго ў калідоры, калі ўсе хлопцы паселі ўжо за вячэру.
— Як добра, што ты мне трапіўся, — сказаў Май-стар. — Ведаеш, часам находзяць хвіліны, калі ты не ў гуморы, калі цяжка стрымацца, каб не нагаварыць уся-лякай лухты. Карацей: памятаеш, надоечы мы размаў-лялі ў маім пакоі, дык вось тая размова — дурноцце. Нікому не патрэбнае дурноцце. Згодны са мной? — і не чакаючы, пакуль Крабат што-небудзь адкажа, адразу ж працягнуў: — Мне шкада, калі ты прыняў за чыстую ма-нету ўсё, што я тым вечарам нагаварыў! Я ж ведаю, ты хлопец добры. Мой найлепшы вучань — і надзейны, як ніхто іншы... Ну, ты ж разумееш.
Крабату зрабілася няўтульна. Чаго млынару ад яго спатрэбілася?
199
ГОД ТРЭЦІ
— He буду хадзіць кругом ды навокала, — сказаў Майстар. — Хачу, каб ты ведаў, як я сапраўды да цябе стаўлюся. Дам табе тое, чаго не даваў яшчэ ніводнаму з вучняў. У нядзелю вызваляю цябе ад працы, даю табе выхадны. Можаш схадзіць куды табе хочацца ці куды трэба: у Маўкендорф, у Чарнагорыцу, ды хоць у Зігфры-даў Кут — мне ўсё адно. Як па мне, то да ранку паня-дзелка можаш не вяртацца.
— Куды хочацца? — здзівіўся Крабат. — Што я за-быў у Маўкендорфе ці дзе там?
— Ну, у вёсках ёсць корчмы і шынкі, дзе добра можна прабавіць час... I дзяўчаты, з якімі можна патанцаваць...
— He, — сказаў Крабат. — Ніякага жадання. Ды і чым я лепей за іншых хлопцаў?
— Лепей, — заявіў Майстар. — He бачу ніякіх пры-чын, чаму я не магу ўзнагародзіць цябе за стараннасць і руплівасць. Ты выкладваешся ў Таемных навук болей за іншых.
Раніцай у нядзелю, калі млынарчукі зазбіраліся на пра-цу, Крабат меўся пайсці разам з усімі.
Тут падышоў Ганца і адвёў яго ўбок.
— He ведаю, што здарылася, — сказаў ён, — але на сёння Майстар даў табе выхадны. Сказаў нагадаць, што не хоча бачыць цябе на млыне аж да заўтрашняга ранку. Астатняе, маўляў, ты сам ведаеш.
— Так, — прамармытаў Крабат, — ведаю ўжо.
Хлопцы ўзяліся за працу, як і штонядзелю, а Крабат тым часам апрануў сваю лепшую куртку і выйшаў з ха-ты. За дрывотняй ён прысеў на траву, каб усё разважыць.
Ясная рэч — Майстар паставіў яму пастку. Зараз толькі глядзець не трапіць у яе. Прынамсі ў адным Кра-
200
НЕЧАКАНЫЯ АДКРЫЦЦІ
бат быў пэўны: пайсці можна куды заўгодна, толькі не ў Чарнагорыцу. Лепш за ўсё было б проста застацца за дрывотняй і ўвесь дзень праваляцца там на сонейку, але гэта выглядала б так, нібыта ён разгадаў Майстравы на-меры. «Тады наперад у Маўкендорф! — падумаў ён. — А Чарнагорыцу абыходзіць за вярсту!»
А можа, і так няправільна? Можа, было б разумней-шым не пазбягаць Чарнагорыцы, а ісці напрасткі праз яе — то ж найкарацейшы шлях да Маўкендорфа.
Вядома, у Чарнагорыцы яму нельга сустракацца з пя-вунняй. Пра гэта трэба было паклапаціцца.
«Пявуння! — паклікаў ён, прамовіўшы заклён. — Му-шу цябе аб нечым папрасіць. Гэта я, Крабат. Прашу цябе, што б ні здарылася, ні ў якім разе не выходзь сёння з ха-ты. I ў акно не выглядвай. Паабяцай мне!»
Крабат спадзяваўся на тое, што пявуння паслухаецца яго.
Толькі ён сабраўся рушыць, як з-за рага хаты выйшаў Юрэк з пустым кашом для дроў.
— А, Крабаце! Бачу, ты не надта спяшаешся адсюль збегчы. Можна я трошкі ля цябе пасяджу?
I як тады, калі яны так няўдала прадалі каня, ён выцяг-нуў з кішэні трэсачку, правёў ёю кола вакол сябе і Краба-та і намаляваў усярэдзіне пентаграму і тры крыжы.
— Пэўна, думаеш, што камары і мухі тут ні пры чым, — падміргнуў ён.
Крабат прызнаўся, што яшчэ ў мінулы раз меў пэўныя сумневы.
— Гэта для таго, каб Майстар ні зблізку, ні здалёку не ўбачыў нас і не ўчуў нашай размовы. Так?
— He, — сказаў Юрэк. — Ён мог бы нас і пачуць, і ўбачыць, але не будзе гэтага рабіць, бо забыўся пра нас.
201
ГОД ТРЭЦІ
Вось у чым чары кола. Пакуль мы ў ім, Майстар будзе думаць пра што заўгодна, толькі не пра нас з табой.
— Недурны ход, — прамовіў Крабат, — недурны... — і тут яго працяла думкай, быццам урэшце прамовілі са-мае галоўнае. Ён уражана глянуў на Юрэка. — Значыць, гэта быў ты! Гэта табе павінны дзякаваць сяляне за снег, а Лышка — за шалёных сабак! Ты зусім не дурань, якім цябе ўсе лічаць, — ты толькі ўдаеш з сябе дурня!
— А калі і так? — адказаў Юрэк. — He буду пярэ-чыць, я не такі дурны, як усе думаюць. А вось ты, Кра-баце... Толькі не сярдуй... Ты большы дурань, чым сабе ўяўляеш.
— Я?
— Як ты дагэтуль не заўважыў, што творыцца на гэтым клятым млыне! Каб заўважыў, адразу суняў бы свой запал. Ці прынамсі прыкінуўся б, што суняў. Няўжо не разумееш, у якой небяспецы тваё жыццё?
— Вядома, — сказаў Крабат. — Здагадваюся.
— Нічога ты не здагадваешся! — запярэчьгў Юрэк, сарваў былінку і струшчыў яе між пальцамі. — Я хачу табе нешта сказаць, Крабаце, — той, хто столькі гадоў удае з сябе дурня. Працягнеш так старацца, станеш на-ступным, хто працягне ногі на гэтым млыне. Міхал, Тонда ды ўсе астатнія, каго пахавалі на Пустцы, — усе яны памыліліся на тым самым, што і ты. Занадта ста-раліся ў Чорнай школе, і Майстар гэта заўважыў. Сам жа ведаеш: кожнай навагодняй ноччу адзін з нас мусіць за яго памерці.
— За Майстра?
— За яго самага, — сказаў Юрэк. — У яго дамова са... ну... з панам Жняцом. Штогод Майстар мусіць прынес-ці яму ў ахвяру аднаго са сваіх вучняў. Іначай памрэ сам.
202
НЕЧАКАНЫЯ АДКРЫЦЦІ
— Адкуль ты ўсё ведаеш?
— А вочы мне нашто? Калі нешта заўважаеш, хочаш не хочаш, а задумаешся. Апроч таго я прачытаў гэта ў Карактары.
— Ты?
— Я ж дурны, як ведаеш. Ці лепей — як думаюць Майстар і іншыя. Таму мяне і не ўспрымаюць усур’ёз. Таму я і здатны адно што толькі на працу па гаспадарцы. Вычышчаць, шмараваць, выціраць пыл — калі-нікалі і ў чорнай каморы, дзе ляжыць Карактар, прыкаваны да стала і недасяжны для ўсіх, хто хацеў бы яго пачытаць. Майстар гэтага б не дапусціў, бо там напісаны рэчы, якія могуць яму нашкодзіць, варта толькі аднаму з нас пра іх даведацца.
— Але ж ты... — сказаў Крабат. — Ты прачытаў!
— Так, — сказаў Юрэк. — I ты першы і адзіны, каму я адкрыўся. Існуе адзін і толькі адзін спосаб пакласці Ka-Heu Майстравым злачынствам! Калі ты ведаеш дзяўчы-ну, якая кахае цябе. Яна можа цябе выратаваць. Калі яна папросіць Майстра адпусціць цябе і калі вытрымае на-лежнае выпрабаванне.
— Вы... выпрабаванне?
— Давай пра яго іншым разам, — сказаў Юрэк, — калі будзе болей часу. Пакуль помні адно: глядзі, каб Майстар нічога не даведаўся пра дзяўчыну. A то будзе як з Тондам.
— Ты пра Варшулу?
— Так. Майстар хутка выведаў ейнае імя і неўзабаве замучыў яе злымі снамі. Урэшце Варшула зусім адчая-лася і кінулася ў ваду, — Юрэк сарваў новую былінку і зноў струшчыў яе. — Тонда знайшоў яе наступнай рані-цай. Аднёс да хаты да ейных бацькоў і паклаў на парозе.
203
ГОД ТРЭЦІ
Валасы ягоныя з таго часу пасівелі, сілы надламаліся. Ka-Heu ты і сам ведаеш.
Крабат уявіў сябе, як аднойчы раніцай знойдзе пявун-ню. Утопленую і з водарасцямі ў валасах.
— Што мне рабіць? — спытаў ён.
— Што рабіць? — Юрэк сарваў трэцюю былінку. — Ідзі ў Маўкендорф ці куды ты там хацеў. I наколькі маг-чыма, пастарайся падмануць Майстра.
He азіраючыся ні ўлева, ні ўправа, Крабат ішоў праз Чарнагорыцу. Пявунні нідзе не было бачна. I чаго яна толькі нагаварыла сваім родным, каб давесці, што ёй трэба застацца ў хаце?
Крабат прыпыніўся ў карчме, каб трошкі адпачыць. Перакусіў лустай чорнага хлеба з вяндлінай, выпіў кі-лішак-другі жытнёвай. Потым пакрочыў далей у Маў-кендорф, зайшоў там у шынок, сеў за стол і замовіў піва.
А ўвечары танцаваў з дзяўчатамі, плёў ім на вуш-ка ўсялякія дурасці, чмурыў ім галовы і нават распачаў сварку з хлопцамі.
— Гэй ты, а ну пайшоў адселя!
Яны не на жарт раззлаваліся і ўжо збіраліся выкінуць яго на вуліцу, але Крабат пстрыкнуў пальцамі. Іх ногі быццам прыраслі да зямлі, самі хлопцы не маглі зрабіць ні руху.
— Бараны! — гукнуў Крабат. — Начысціць мне лыч у вас проста так не атрымаецца. Займіцеся лепей сваймі!
Тут на пляцоўцы ўсчалося такое ліхалецце, якога ў Маўкендорфе ніхто ніколі не бачыў.
Куфлі лёталі над галовамі, крэслы ламаліся ў шчэпкі. Хлопцы біліся як утрапёныя. Слепа малацілі адзін
204
НЕЧАКАНЫЯ АДКРЫЦЦІ
аднаго кулакамі. Шынкар у адчаі ламаў рукі, дзяўчаты верашчалі, музыкі давалі драла праз вокны.
— Так яго, так! — падбадзёрваў хлопцаў Крабат. — Пні яму ў бок! Давай! Мацней! Таўчы!
ПРАЦА HE 3 ЛЁГКІХ
Назаўтра раніцай Майстар пацікавіўся ў Крабата, дзе той правёў нядзелю і ці спадабалася яму выправа.
— Ну так... — паціснуў плячыма Крабат. — Зболь-шага няблага.
I распавёў Майстру пра паход у Маўкендорф, пра тан-цы і бойку з вясковымі хлопцамі. Павесяліўся, бадай, добра, але каб з ім пайшоў які-небудзь Сташка або Анд-руш — дый хто заўгодна з млынарчукоў, — усё атрыма-лася б нашмат весялей.
— ІДі, скажам, Лышка?
— Лышка не, — сказаў Крабат, нягледзячы на рызыку выклікаць Майстраву незадаволенасць.
— Чаму не?
— Цярпець яго не магу, — прызнаўся Крабат.
— I ты? — засмяяўся Майстар. — Тады наконт Лышкі мы сходзімся. Што, здзівіўся?
— Так, — сказаў Крабат. — Неяк нечакана.
Майстар змерыў яго позіркам. Быццам і добразычлі-вым, хоць і не без насмешкі.
— Акурат гэта мне ў табе, Крабаце, і падабаецца. Што ты заўжды шчыры і адкрыта кажаш што думаеш.
206
ПРАЦА HE 3 ЛЁГКІХ
Крабат стараўся не глядзець на Майстра. Ён не ве-даў, як успрымаць Майстравы словы. Ці не крыецца ў іх пагроза? Таму вельмі ўзрадаваўся, калі млынар змяніў тэму.
— Што да нашай апошняй размовы, запомні адно, Крабаце! Ад сёння ты штонядзелю можаш хадзіць куды захочацца, а калі не захочацца, то заставайся дома. Та-кой прывілеяй я надзяляю толькі цябе, майго найлеп-шага вучня. Я сказаў — і не спрачацца!
Крабат згараў ад нецярпення, каб хоць потайкам уба-чыцца з Юрэкам. Той жа наадварот — пасля іх нядзель-най размовы за дрывотняй усяляк яго пазбягаў. Як бы Крабат хацеў звязацца з ім, прынамсі думкамі! Але на Таемнае Брацтва чарадзейны заклён не дзейнічаў.
Калі яны ўрэшце сутыкнуліся ў кухні, Юрэк намяк-нуў, што Крабату лепей пару дзён пацярпець, «бо я яшчэ не падтачыў ножыка, які ты мне даваў надоечы. Калі што, я ўсё прынясу: я помню пра цябе».