Кроў і попел Дражна
Віктар Хурсік
Памер: 116с.
Мінск 2006
В.ХУРСІК
■. ■ ■
DRAZNO
Памяці аднакласнікаў маіх
Святланы МіхадзюМ^
Леаніда Невяроўскага
Мікалая Дубіка
Мікалая Паходава
Генадзя Гурына
Віктар ХУРСІК
ДРДЯШД
Гісторыя партызанскага злачынства
Выданне другое, дапрацаванае і дапоўненае
Мінск
Выдавец В.Хцрсік
2006
УДК 94(476.1)
ББК 63.3(4 Бен)
Х98
У кнізе выкарыстаны дакументы Нацыяналышга архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ)
Аўтар выказвае падзяку тым невядомым спецыялістам, якія па заданню дзяржаўных органаў правялі зіікрытае рзйрнзаванне першага выдання кнігі і прыйшлі да высновы аб адпаведнасці яе зместу фактычным абстааінам спалення вёскі Дражна
Хурсік В. У.
Х98 Кроў і нопел Дражпа.: Гіст. партызанскага злачьшства.—2-е выд., дапрац. і дап./В. У. Хурсік.— Мп.:Выд.В.Хурсік, 2006,—116 с., іл.
ISBN 985-6718-26-0
Дакументы друкуюцца з захаваннем прашіпісу арышшла.
На вокладцы: сведка спалення Дражна \Ліма Антонаўна Ралько^Май 2005 год.
На другой старонцы: малалетні вязень фашысцкага канцлагера Мікалай Іванавіч Пятроўскі ля магілы маці, сястры і брата, забітых партызанамі 15.04.43 і. Вёска Дражна. Сакавік. 2003 год.
© Хурсік В., 2003
© Хурсік В., дапрацоўка, данаўнеііні, 2006
ISBN 985-6718-26-0
Будзем помніць!
У перыяд другой сусветнай вайны тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Беларусы аказаліся перад выбарам: здацца на міласць акупантаў, ці змагацца. 3 гэтай прычыны адны пайшлі ў паліцаі, што дзейнічалі ў хаўрусе з немцамі, другія — у партызаны. У выніку жорсткай, бязлітаснай узброенай барацьбы паміж імі часам гінула і мірнае насельніцтва.
Па большасці мы ведаем пра страты нашага народа ад акупантаў і іх прыхільнікаў і амаль нічога не ведаем пра тое, як забівалі мірных грамадзян партызаны. Такіх выпадкаў, зразумела, было не вельмі шмат. Але яны былі. Таму для гісторыі і ўпамяць загінуўшых належыць пра гэта пісаць. Тым больш што дасюль, праз шэсць дзесяткаў гадоў пасля вызвалення, робяцца спробы замоўчваць ці, як гэта ўбачыць чытач, скажаць гістарычныя факты.
Разбіраючы абставіны спалення вёскі Дражна, я ніякім разам не хацеў кінуць цень на партызан, якія змагаліся ў 2-й Мінскай партызанскай брыгадзе адважна.
Спрычыніўшыся сваім аповедам-даследаваннем да падзей таго чорнага дня, схіляю нізка галаву перад памяццю бязвінна забітых.
Аўтар
DRAZNO
Homo tyties myritur quyties amittit suos*
У вёскі Дражна, што ляжыць на разлогах Старадарожчыны, чатыры канцы. Глянуць з самалёта — крыж. To не Бог, а самі людзі стварылі такія абрысы. Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года ўтварылі яны адзін з канцоў гэтага крыжа, назваўшы яго Засценкам.
Засценак — вуліца з радам дамоў абапал яе. Кажуць, да рэвалюцыіі зямлю пад гэтыя дамы купіла прышлая шляхта. Ну, а раз купіла — значыць, была багацейшая за тутэйшых, якія з-за беднасці дазволіць сабе гэтага не маглі. Як складваліся адносіны паміж багацейшымі і бяднейшымі ў той час вядома: апошнія хавалі крыўду і, па магчымасці, шкодзілі навасёлам. Тым больш што дамы свае шляхта пабудавала з любоў’ю і размахам: з фігурнай ліштвой, фарбаванымі аканіцамі і беленымі комінамі. У сядзібах
*Чалавек памірае столькг разоў, колькі разоў ён страчвае блізкіх. Публій Сір.
7
на новай вулшы двары былі чыстымі, гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся ў аддаленпі, скапіна была пародзістай, людзі — чыста апранутымі, працавітымі і вясёлымі. Тое, што кіпела ў зайдросных душах іншых дражнен-цаў, вылілася вонку пасля рэвалюцыі. Засценку негалосна былі вызначаны асобныя сцяжыны для прагону быдла і паша для яе вьшасу. Засценкаўскія хлопцы, як правіла, былі бітыя пры пераходзе ў іншыя раёны вёскі. Адчувалыіымі былі і іншыя праявы дыскры-мінацыі па маёмаснай прыкмеце. Урэіппе ў 1929-м бяднейшыя расставілі кропкі над “і“, раскулачылі багацейшых. Але гэта не змяніла бег жышія некалі заможнай часткі насельнштва Дражна. Жыхары Засценка па-ранейшаму гнулі спіпу з ранку да лрыцемку, праўда, цяпер ужо на калгасных палетках. Адлак не забываліся і пра ўласны падворак, мелі гонар і час для адпачылку.
Жыццё fie стаяла на месны. Моладзь, народжаная пасля рэвалюцыі, лакрысе ус-прымала капітоўнасці сапыялізму. У асноў-ным адкрыта не выступалі супраць новага ладу і дарослыя. Дзяды іх былі не з заможных, зямлю яны лабылі колісь за апошнія капейкі, таму асаблівай злосці і крыўды на новую уладу не мелі. Некаторыя з засненкаўнаў уступілі ў камуністычную партыю. А Іван Аляксеевіч Пятроўскі нават пачаў загадвань Дражненскім спажыў-саюзам. Клопатная і адказная прапа адбірала ў яго шмат часу і ўсю хатнюю гаспадарку правіла любая жонка — Алеся Пятроўна. Па руках у яе было пяцёра дзяцей.
Іван Аляксеевіч працаваў шчыра і, як камуніст, імкнуўся выхоўваць у высокім патрыятызме сваіх дзяцей. Дачка Кацярына, якой напярэдадні вайны споўнілася дзевятнаццаць, працавала піянерважатай у суседніх Ляўках. Чатыры браты таксама ў патрыятызме ад яе не адставалі.
Вайна пачалася знянацку. Куды бегчы, што рабіць — ніхто не ведаў. Знайсці адказных работнікаў раёна было немагчыма. Пакуль у Дражна высвятлялі, што рабіць, прыйшлі немцы. Усё разам змянілася. З’явіліся лістоўкі з прапановай выкрываць камуністаў і камсамольцаў, а расстрэлы, спаленні і шыбеніцы, якімі поўнілася наваколле, ураз далі зразумець: навала прыйшла надоўга, з ёй не жартуюць. 3 прыходам немцаў папавыпаўзала на свет нелюдзь-навалач, якая нешта вышуквала, вынюхвала, пужала.
Іван Пятроўскі адчуў небяспеку і палічыў за лепшае пайсці з дому. Прыходзіў да родных толькі па начах, неўпрыкмет. To ў сяброў у Ляўках, то ў дражненскай радні начавала і Кацярына (яе знаходжанне ў камсамоле ўраз магло прывесці да гібелі сям’і).
У вакольных лясах партызан не было, але Пятроўскі ўжо знаходзіўся там са старшынёй калгаса Каўцяком, ветэрынар-ным урачом Шаплыкам і нейкім вайсковым афіцэрам. Відавочна, трагічнасць сітуацыі, у якой за лічаныя дні апынулася краіна, была не да канца імі ўсвядомлена, пачуццё небяспекі яшчэ не выпрацавалася. Аднойчы на ўскрайку леса па дарозе з Вялікага Бора ў Дражна ўсе трое трапілі ў засаду. Каўцюк
быў забіты на месцы, афіцэр захоплены ў палон. Толькі Івану Аляксеевічу ўдалося ўцячы. Праўда, ненадоўга.
Была позняя восень калі ноччу ў хаце Пятроўскіх пачуўся звон разбітага шкла і ў хату ўварваліся паліцэйскія. Алеся Пятроўна і дзеці схапіліся з ложкаў. Адзін з сыноў, Валодзя, памкнуўся ў сенцы, але яго спасціг удар прыкладам па галаве. Хлопец асеў. Прайшло хвілін пятнаццаць-дваццаць, і ў хату прывялі бацьку, у якога быў акрываў-лены твар: паліцэйскія чакалі яго ў засадзе. Праз некалькі хвілін Івана Аляксеевіча з заламанымі рукамі вывялі. Астатніх Пятроў-скіх у споднім пад канвоем адвялі ў калгаснае гумно.
У гумне гаспадарыў вецер, была калатнеча. Дзеці і сама Алеся Пятроўна дрыжалі. Каб не мякіна-труха ў кутце, пэўна б сканалі ад пераахаладжэння, а так зашыліся ў яе і пачалі чакаць ранку. Яшчэ не днела, калі рыпнулі дзверы, і волакам прыцягнулі і кінулі на падлогу іх бацьку. Ён быў збіты, стагнаў. Сказаў толькі, што дапытваліся пра партызан, прымусілі капаць магілу, ставілі на расстрэл.
Калі добра развіднела, у гумно завіталі паліцаі і немец. Алеся Пятроўна з маленнем у вачах сказала ім, што дзеці замярзаюць: “Пашкадуйце... Гляньце, яны ж сінія ўжо“. Паліцай ашчэрыўся: “He бядуй, нядоўга засталося...“ Немец жа, падумаўшы, загадаў ісці за ім. Сям’ю Пятроўскіх прывялі на кармакухню, дзе рыхтаваўся корм для колішняга калгаснага быдла. Тут было цяплей.
10
z
N
Бліжэй да абеду дзецям пачаў дакучаць голад, аднак паліцаяў, якія ахоўвалі арыштантаў, гэта не турбавала. Гадзіны ў дзве дня з дазволу немца яны пайшлі харчавацца. Калі ж немец застаўся з арыштаванымі сам-насам, то адліў з свайго кацялка супу і падаў дзецям. Ён, відаць, быў няўпэўнены ў правільнасці свайго ўчынку, бо раз-пораз пазіраў у акно. Ды дзеці, галодныя, напужаныя, елі прагна і праз лічаныя хвіліны на іх сталаванне нічога не паказвала. У кармакухні акрамя Пятроўскіх знаходзіўся яшчэ той самы арыштаваны афіцэр, што быў з бацькам у лесе, і маладзенькі салдацік. Відаць, ён адстаў ад сваіх падчас нямецкага наступлення, блукаў па незнаёмым наваколлі пакуль не трапіў у рукі ворага. Ад страху, холаду і голаду салдацік калаціўся. “Есці хочацца“,— сказаў вельмі ціха. Аднак паліцай, што знаходзіўся ў памяшканні, краем вуха пачуў гэтыя словы. Ён моўчкі выйшаў і вярнуўся назад з немцам. Таўстаморды высачэзны бамбіза ў касцы і з бляхай на грудзях падышоў да салдаціка, рэзка адкрыў вісеўшы ў яго на рамні патранташ. Дзіва, але там сапраўды аказалася абойма з пяццю патронамі. Малады баец, відаць, не надаў значэння свайму ўзбраенню і своечасова не знішчыў доказ. “Essen?“— і немец з усяго размаху ўдарыў салдаціка ў сківіцу гэтай абоймай, Патроны прайшлі навылет, хлынула кроў. Бедачына завыў, упаў на зямлю і скурчыўся ад болю. Прайшло гадзіны з тры, пакуль яго не выцягнулі і не расстралялі ля гумна, у той самай магіле,
якую капаў сабе Іван Пятроўскі. Дзеці з жахам назіралі за трагічнай развязкаіі.
Пакрысе першы дзень зняволення падыхо-дзіў да канпа. Вечарэла. Фашысты замкнулі кармакухшо, пакінулі ля яе вартавога і пайшлі ў вёску. Арыштаваны афіцэр сядзеў піха, нічым не выдаваючы сваёй прысутнасці. Толькі глядзеў, як за акном туды-сюды праходжваўся немен-вартавы. Калі добра сцямнела, чырвоны камандзір паспрабаваў вызваліцца. Ён устаў і з разбегу кінуўся ў акно кармакухні. Лёгкая рама вылецела разам са шклом, і афіцэр абрушыўся прама на вартавога. Пачалася барацьба, пачуўся стрэл, потым у нсба ўзляцсла ракста. Якую памылку дапуспіў уцякач невядома, але адразу немна яму забіць не ўдалося. На дапамогу вартавому з вёскі кінуліся паліцаі. Нядаўні вязень пачаў адбягаць да лесу і адстрэльвацца з захопленай вінтоўкі, але ў цемры, з-за вялікага хвалявання, у палшаяў, што несліся на конях, пацэліць было немагчыма. Стрэлы толькі раздражнялі іх. Героя ўзялі ў кальцо, аде нават пасля таго, як патроны скончыліся, ён працягваў змагацца за сваё жыццё: кідаў у коней камяні, адыходзячы да лесу. Толькі стрэл спыніў яго...