Кроў і попел Дражна
Віктар Хурсік
Памер: 116с.
Мінск 2006
Пасля гэтага выпадку Пятроўскіх адпус-цілі, і яны вярнуліся ў сваю хату. У немені сяк-так уставілі вокны, пратапілі лечку. Сон не ішоў. 3 трывогай згадвалі падзеі дня, думалі, дзе б мог быць бацька.
Колькі дзён і месяцаў жылі не выходзячы на вуліцу. Гаспадара па-ранейшаму не было. Алеся Пятроўна хадзіла да начальніка
12
DRAZNO
паліцыі, каб хоць нешта дазнацца пра лёс мужа, але паліцыянт толькі вымагаў яйкі і нічога канкрэтнага не казаў. У Валодзі, сына, пасля ўдару прыкладам пачаліся эпілепсічныя прыпадкі. Хлопец пакутаваў. Кацярына ўсё хавалася ў знаёмых. Пачалося цяжкае, поўнае няпэўнасці і трывогі жыццё.
Сын Алесі і Івана Пятроўскіх Мікалай Іванавіч Пятроўскі ўспамінае*:
“Нягледзячы на перадваенныя крыўды, гуртам засценкаўцы ў паліцыю не падаліся. Аказаўся ў нямецкіх паслугачах Мікіта Субцэльны. Яго бацьку Васіля раскулачылі, і сын не надта вагаўся ў прыняцці новага парадку. Апынуўся там і Ягор Раманавіч Колас, і мясцовы жыхар з дзіўным прозві-шчам Сапляк.
Паліцэйскі гарнізон знаходзіўся ў Дражна выключна таму, што вёска знаходзіцца на скрыжаванні дарог і займае, у ваенных адносінах, выгаднае геаграфічнае становішча. Яна размешчана на невялікім узвышшы, лес ад яе знаходзіцца на адлегласці двух-трох кіламетраў. Вёска вялікая, калі б паліцаям прыйшлося абараняцца ў іх была магчы-масць манеўра, кожная хата магла служыць агнявой кропкай. На самым высокім месцы, у цэнтры ля школы, паліцаі пабудавалі дзоты. Адтуль усё наваколле было відаць, як на далоні. Гарнізон складаўся з 78 паліцаяў. Дражна ў ваенных адносінах была моцным арэшкам. На працягу доўгага часу адкрыта на гарнізон партызаны не нападалі.
Першая такая спроба адбылася ў студзені 1943 года. Мы, малыя, сядзелі дома, калі
*Дыктафонны запіс зроблены 23 лютааі 2003 юда.
13
пачалася страляніна. Летам, канешне ж, ірванулі б за ганак, каб пабачыць бой на свае вочы, а зімой куды выскачыш, калі вёска ў сумётах, а абуць няма чаго. Стралялі з дзотаў у бок дарогі з Вялікага Бора. Так сказала пазней маці. Да змяркання стала вядома, што група партызан зрабіла спробу з боем узяць вёску, але была знішчана. Падзея была абмеркавана сярод вяскоўцаў. Вывад быў аднадушны: партызаны — не мясцовыя, інакш не штурмавалі б дзоты па снезе ў голым полі. Высветлілася, што некаторым з іх удалося ўсё ж трапіць на ўскрай вёскі, але моцным кулямётным агнём яны аказаліся адсечанымі ад дарогі, па якой прыйшлі. У выніку партызаны апынуліся ў пастцы. У іх не было іншага выйсця, як прадоўжыць наступленне на цэнтр вёскі. Але ў выніку ўсе былі знішчаны агнём з дзотаў".
Далей Мікалай Іванавіч расказаў, што гарнізон можна было б узяць з самымі малымі стратамі, калі б партызаны пераапрануліся ў нямецкую форму. Такім чынам яны б атрымалі непасрэдны доступ да тых самых дзотаў.
Колькі партызан загінула ў тым баі сказаць цяжка. На безыменным абеліску ля вёскі адзначана, што дваццаць, але наўрад ці гэтаму можна верыць, аб чым будзе сказана ніжэй. Адзін партызан быў забіты сваімі. Нябожчыка знайшлі паліцаі, што прачэсвалі лес пасля бою.
Тады, у студзені, ніводны паліцай не пацярпеў. Жыхары Дражна, прымушаныя немцамі сцягваць і хаваць забітых партызан, не ведалі яшчэ, што неўзабаве будуць хаваць на могілках і сваіх родных.
ДРАЖНА
14
DRAZNO
Мікалай Іванавіч Пятроўскі працягвае ўспамінаць:
“Ранкам у 43-м годзе (я дакладна дзень не памятаю-та). Пішуць 14-15-га, а ў кнізе “Памяць“ — у ліпені месяцы. Так. Тут нейкая фальсіфікацыя. Так. Але ведаю, што было гэта 13-га ці 14-га (гэта мне ўжо падказалі жыхары, што засталіся жывымі). Дык вось ранкам 13 ці 14 красавіка не памятую, як я выскачыў. Усё гарэла... Ужо гарэла... Стралялі. Гарэла ўсё. Вось. Маці нас вывела. Напэўна вывела з хаты. Мы адразу (гарыць жа ўсё) — на поле. На ўчастак. На свой прысядзібны ўчастак. Два браты малодшыя пабеглі па канаве (раней былі гэтыя асушальныя канавы) і папаўзлі далей, да дзядзькі. А я, сястра і маці — засталіся. Так. I вось я выпаўз на прысядзібны ўчастак, бачу гарыць усё буквальна. Сястра побач са мной ляжала. Яна не разлучалася з камсамольскім білетам, які быў зашыты ў яе паліто, і партыйным бацькі. А я, як гаворыцца, выскачыў у чым маці нарадзіла. А марозік быў. 1 вось выскачылі — гарыць усё. He мог уцяміць адразу, лёг побач з сястрой ніц. Потым думаю: павярнуся, пагляджу, дзе маці? Павярнуўся. Гляджу — над ёй, як крумкачы над трупам... Там і жанчыны былі, і мужыкі былі. Кожны імкнуўся нанесці ёй... Яна ўжо акрываўленая была. Я паглядзеў і да сястры: “Каця! Маму забілі, замучылі маму!” 1 яна [Каця] прыпаднялася ў гэты момант. Маці... Усё, уся ў крыві, страшна... Глядзець страшна... “Каця!—зноў крычу, —Глядзі, перарэзалі горла... Нават усю штыкамі
Сучасны дражненскі Засценак. Стрэлка паказвае на месца, дзе да красавіка 1943-га года знаходзілася хата Пятроўскіх. Сакавік 2003 года.
Падыход да вёскі Дражна з боку дарогі з Вялікага Бору. Адсюль спрабавалі партызаны штурмаваць вёску ў студзені 1943-га года.
Стрэлка паказвае на месца размяшчэння
паліцэйскіх дзотаў. Сакавік 2003 года.
16
DRAZNO
пакалолі...” Страшна... Яна [Каця] толькі паднялася і бачу: усё — раз і ўпала. А я заўважыў (побач плот яшчэ не гарэў); стаяў салідны мужык у скураных ботах. Мне і зараз гавораць, што гэта быў Варыв...нчык. Я яго бачыў. I ён чакаў. Ён відавочна хацеў, каб сведкаў не засталося. Разумееце. У яго, па-мойму, дзесяцізарадная вінтоўка такая была. Я паглядзсў: бачу — яна прыпаднялася і ўсё — паліто крывёю набрыняла. Я крычу: “Каця! Каця!“ I мне ўжо не страшна. Я настолькі быў азвярэлы ад такога страшнага здзеку. I вось што, значыць: гляджу — a падняць яе я ўжо не магу.
— А што гэта за Варыв...нчык быў?
Варыв...нчык. Вы ведаеце быў вось гэты... He ведаю, хто мне падказаў, ці то душа, ці то хтосьці мне падказаў. Я ж многа гадоў яго... Кажуць, ён памёр ужо...
— Ён камандзірам быў?
- He, ён не камандзірам быў... Камандзірам там Лапідус быў, гэта дакладна...
— Добра, вернемся.
- У мяне ўжо не было страху. Я бачыў закатаваную маці, сястру застрэленую. Я папоўз, папоўз яшчэ і па дарозе глядзеў, як Субнэльных... (наш дом побач). Я не ведаю, як звалі іх маці... Дык бачыў, як гэту маці схапілі з дзіцем. Яна малодшае дзіця, пэўна дзяўчынку, абхапіла. Ну ясна, маці самае малодшае, самае дарагое беражэ. I вось яны — гарыць усё — схапілі яе і прама ў гэты агонь, у палаючы дом кінулі. А колькі там дзяцей было... У іх многа дзяцей было... Бацька іх, галава сям’і, да вайны памёр,
хворым на сухоты быў. Яны ж не мелі дачынення ні да якай паліцыі... Далей гляджу Грыневічы...
— А што Вам ніхто не рабіў пераслед?
— Ды яны пайшлі далей! Палілі і забівалі, палілі і забівалі! — гэта была іх адзіная мэта. Яны вось да гарнізона гэты ўчастак у вёсцы спалілі і пайшлі.
— А што гарнізон маўчаў у гэты час?
— Ды я не звяртаў увагі: стралялі, не стралялі? Безумоўна, канешне, была страляніна. Я ж дзіцё ў тыя разборкі не лез, ды і не да таго было: нам жа ўтварылі горш Хатыні, спалілі ўсё. Паверыце, а я ж заўсёды верыў Савецкай уладзе, верыў, таму што бацька нас такімі выхаваў...
— Ну а паліцэйскія, засталіся яны жывымі?
— Так, паліцыя засталася.
— Яны не прыходзілі паглядзець на пажарышча?
— А навошта ім глядзець — партызаны ж пазабівалі! Дарэчы, калі сястру расстраляў Варыв...нчык (я быў у яго,.. памёр...) паліцаі пазней прыйшлі. Сястра ляжала ў паліто. Яна з ім не расставалася, бо ў ім былі зашыты партыйны білет бацькі і яе камсамольскі. Куля якраз у тым месцы прайшла, дзе яны былі зашыты, і разарвала іх. Ну дык паліцай і кажа: “Сабаку сабачая смерць“. Гэта сказаў паліцай. I яны лічылі, што ўсё правільна зроблена.
У той дзень партызаны забілі і яшчэ аднаго адданага Савецкай уладзе чалавека Паўла Паўлавіча Коласа. Сын яго, франтавік, прайшоў усю вайну, не ведаючы ад чыіх рук загінуў бацька”.
18
DRAZNO
Пасля сустрэчы і размовы з Мікалаем Іванавічам на яго кватэры ў Мінску было вырашана выехаць на месца трагедыі ў Дражна.
22 сакавіка 2003 года ён, яго пляменнік колішні жыхар Засценка, арганізатар энергабудаўніцтва краіны, а зараз пенсія-нер Міхаіл Уладзіміравіч Шамко і аўтар гэтых радкоў выехалі з Мінска ў Дражна. Міхаіл Уладзіміравіч сядзеў за рулём сваіх “Жыгулёў" і цешыў нас выдатнымі аповедамі пра мінулае нашай электраэнергетыкі і свайго багатага на падзеі жыцця. Мы выбралі не самы блізкі шлях — праз Асіповічы. Аднак за размовай час праляцеў хутка, і за граніч-най вёскай двух раёнаў Вялікі Бор суразмоў-цы суцішыліся: з ваколіц Вялікага Бора некалі пачыналіся партызанскія рэйды на Дражна.
11ры пад’ездзе да Дражна спыніліся ля невялікага мемарыяла, дзе, як мяркуецца, пахаваны партызаны, якія загінулі ў баі 15.01.1943 года. На гранітнай пліце ніводнага прозвішча. Рушылі да вясковых могілак (іх тут называюць шляхецкімі ці Засценкаў-скімі). На іх хавалі каталікоў, што некалі да рэвалюцыі купілі зямлю ў вёсцы. Есць там і нядаўнія магілы.
Могілкі ў запусценні.* Mae спадарожнікі паказваюць, дзе пахаваны ахвяры трагічнага дня 15.04.1943 года. Яны ў розных кутках, на многіх помніках надпісы ўжо ледзьве можна прачытаць. “Ведаеце,— засмучана гаворыць Мікалай Іванавіч,— на некаторых магілах былі драўляныя крыжы, дзе ж іх цяпер адшукаеш!?“
*У 2003 годзе могілкі не былі агароджаны (В.Х.).
19
Спадарожнікі паказваюпь рукой у бок вёскі: “Бачыце школу? Там у час вайны былі паліцэйскія дзоты. Ці ж можна пад іх агнём пераадолець такую прастору!“ I сапраўды, з кіламетр набярэцца пад горку (па чысцюткім полі). ГІазней я раблю фотазды-мак з кропкі, дзе паліпэйскі кулямёт адсек партызан пры перпіым штурме Дражна. Чытач сам можа ўпэўніцца, піто ўзяць штурмам тыя дзоты без значных страт было немагчыма. Міхаіл Уладзіміравіч як сапраўдны гід расказвае пра мясцовую тапаніміку. Высвятляецца, што Дражна складаецца з Сяла, Замасточча. Дварышча, Вапачаеукі, Савецкай. Прычлпілаўкі, вуліцы з дзіўнаю назвай Качан і Засйрнка. Taro самага Засценка, што і быў спалены партызанамі ў 1943-м. Мы ідзём па вуліцы, суразмоўцы называюць прозвішчы забітых, спаленых; закатаваных...