Кроў і попел Дражна
Віктар Хурсік
Памер: 116с.
Мінск 2006
DRAZNO
71
Успаміны
жонкі Героя Савецкага Саюза Вітольда Міхайлавіча Гінтаўта
Гінтаўт Кацярыны запісаныя аўтарам на яе кватэры ў Мінску ў снежні 2003 г.
...Маму пахараніла і ўжо не засталася ў другім трэсце, а пайшла ў першы трэст. Працавала ва ўпраўленні УМР-12 на вуліцы Янкі Купалы. Непадалёк і жыла.
Было гэта дзесьці ў шасцідзесятых. Прызначылі нам новага начальніка. Быў ён спакойны такі. Мо на другі ці трэці дзень яго прыходу паміж намі адбылася гутарка.
— Дзе былі ў вайну? — запытала я.
— На фронце і ў партызанах.
— А дзе ў партызанах? У нас жа падчас вайны яны пабілі многіх, спалілі паўвёскі.
— Былі ў Старадарожскім раёне, у Дражна.
Я ўсхапілася:
— У Дражна?
— А што такое?—здзівіўся ён.
— У мяне сяброўка была — Каця Пятроўская. Бацька яе ў партызанах быў. Яна таксама скрывалася, не начавала дома. Напярэдадні Вялікадня ёй наказалі, маўляў, пара перабірацца ўсёй сям’ёй у лес. Бяры маці, бяры брата і ідзіце да Залужскай канавы. Там сустрэнеш партызан, скажаш, што Пятроўскія ідуць у лес. Яна, бедная, так і зрабіла: пайшла неўпрыкмет на Вялікдзень дадому. На тое гора наляцелі партызаны, пабілі і спалілі жыхароў дражненскага Засценка, польскую шляхту, як тады казалі. I маю сяброўку таксама забілі.
Як я яму гэта сказала, гляджу — чалавеку на вачах дрэнна становіцца.
— Пайду ў бальніцу,— кажа.
— Ідзіце, ідзіце,— адказваю,—Тут жа трэцяя непа-далёк.
Пайшоў.
У панядзелак мне ісці ў банк — патрэбны яго подпіс. Тэлефаную жонцы: «Скажыце, калі ласка, як пачувае сябе ваш муж?» «Ведаеце,— адказвае яна ціхім, перапу-жаным голасам,—цяжкае становішча... Ён пайшоў на паляванне. Вяртаўся, дрэнна стала. Прыйшоў дадому — і памёр.»
72
Для мяне ж ясна стала: гэта быў адзін з тых, хто паліў Дражна.
У час вайны я любіла варажыць. Напярэдадні таго, калі ў абоз паліцаі павінны былі каго забраць ці на іншыя якія работы, усе ішлі да мяне: “Кінь на карты, ці вернецца?” Казала праўду наперад на два-тры дні. Вось кінула карты Кацярыне і Валі Шамковай. «Ой,— кажу,— страшная карта. Нешта здарыцца і вы загінеце.»
Незадоўга да таго красавіцкага дня прыходзіла маміна сястра з Залужжа. Кажа: «Страшна неяк. Усё гэтыя баі без канца. Калі што — вы цераз могілкі да нас бяжыце».
Тады сны спраўджваліся.
Мне ж напярэдадні сніўся нейкі дзед. Быццам бы пачынаецца бой ля вёскі, а я іду ў Залужжа. I толькі перайшла ля могілак дарогу-гравейку, а гэты стары мне ў сне і кажа: «Вярніся, дзіцятка, куды ты ідзеш?» Я адказваю: «Да мамінай сястры ў Залужжа». «Дык нельга ісці — ты загінеш.» А я ў адказ: «Дык я цераз сенажаць...»
Калі 14 красавіка пачалася страляніна, мама хуценька выправіла мяне да цёткі. Толькі я прайшла палову дарожкі да могілак — раптам як нехта у спіну штурхануў: “Вярніся назад!” Я ўспомніла сон, вярнулася. Маці пытаецца: «Што здарылася?» «Дык сон жа быў,— кажу,— Стары мне наказаў не ісці. Заб’юць.»
I толькі я вярнулася — як з кар’ера, што быў на маім шляху, паднялася страляніна. Аказваецца там сядзела партызанская засада. Мы з маці паспяшаліся да ямы, што была выкапана на агародзе. Пры гэтым у бок Падарэсся на выган маці выгнала з хлява каня і карову. Бачым — ужо ля нашага дома партызаны! Яны заўважылі нас, але спакойна, дружалюбна так кажуць: «Куды ты, дурная цётка, жывёлу выпусціла, забяруць ў Падарэссі — не пабачыш». (Так яно пазней і сталася). Маці памкнулася завярнуць жывёлу, але партызаны параілі ёй за лепшае схавацца ў яме: «Не бойцеся, мы вас не кранём». I сапраўды ў нашым канцы вёскі ў час бою было ціха. Мы бачылі толькі, як з пачаткам шалёнай страляніны пачаў гарэць Засценак, як узвіліся языкі полымя над яго хатамі і вецер пачаў даносіць пах гары. «Божухны, што гэта там робіцца?»— углядаліся мы. Я памкнулася выскачыць з ямы, каб пабачыць усё на свае вочы, але партызаны, што знаходзіліся побач, параілі не высоўвацца і загадалі маці не выпускаць мяне.
Пасля таго, як Засценак быў спалены, партызаны спакойна адышлі, за імі ніхто не гнаўся, не рабіў пераслед.
73
Мы пайшлі глядзець на пажарышча. Цяжка перадаць, што там тварылася. Па тры-пяць чалавек загінула ў кожнай сям’і. Многія згарэлі зажыва.
3 вынікамі «аперацыі», безумоўна, хлусня. Я добра ведаю, што ў вёсцы было пятнаццаць сваіх паліцаяў, астатнія — з Ляўкоў і іншых месцаў наваколля. Агульная колькасць іх была невялікай, некалькі дзесяткаў. Знаходзіліся ў вёсцы два хворыя немцы, якіх у хаце Кастуся Жукоўскага даглядала Шаплычыха (мужа яе за сувязь з партызанамі немцы ў Старых Дарогах павесілі).
Успаміны
былога сакратара Барысаўскага р а й к а м a партыі |~Мікалая Іванавіча Грыневіча |, 1920 г. нар., запісаныя аўтарам у снежні 2003 года
У 1944 годзе нас з Крыма перакідвалі на 2-гі Беларускі фронт, давезлі да Магілёва, разгрузілі. Трэба было паклапаціцца пра харчаванне. Старшы лейтэнант Беліцкі, я і яшчэ адзін баец былі адпраўлены ў штаб фронта, каб стаць на харчовае задавальненне. Дарога была цераз Старыя Дарогі і я атрымаў згоду сяброў наведаць мой родны кут. Так хацелася пабачыць маці, абрадаваць яе тым, што жывы. У райцэнтры мы зайшлі да знаёмай. Яна мне паведаміла пра трагедыю, пра тое, што маму я ўжо ніколі не ўбачу, што яна згарэла... У адчаі ўжо ўначы я ірвануў ў Дражна, аднак замест дома пабачыў галавешкі і мацярыну магілку. He перадаць пачуцця, з якім я вярнуўся ў часць...
УНЖУ<Ш
74
СВЕДКА
WITNESS FOR THE PROSECUTION
Уладзімір Паўлавіч КОЛАС
DRAZNO
Былы жыхар Дражна, малалетні вязень фашысцкага канцлагера Уладзімір Паўлавіч Колас, паказвае на месца, дзе 14.04.1943 партызанамі ў яме былі забітыя яго родныя. Дражна. 15 мая 2004 года.
75
Успаміны
Уладзіміра Паўлавіча Коласа з Гомеля (дыктафонны запіс зроблены 3 лютага 2004 г.)
Я прачытаў кнігу «Кроў і попел Дражна». Як напісана, так усё і было. Я быў суседам Шамко Мілы. Жыў цераз адну хату ад іх сям'і.
Раскажу пра 14 красавіка.
У нас за плотам рос бэз і была выкапана яма, у якую бацька на зіму закопваў бульбу. Да вясны гэту бульбу выбралі, і таму яма была пустая. Вось там, у ёй [як пачалася страляніна], сядзелі: бацька мой, меншы брат, старэйшы брат, бежанцы [самленскія], суседзі Шамко Валя, Міла і Коля, мусіць, яшчэ хто (зараз усіх і не ўспомню). А мы з мацярай апынуліся ў склепе, затрыма-ліся, хацелі яшчэ нешта выратаваць з хаты. Я чуў, як забівалі. Людзі прасіліся: «Не бейце, мы ж цывільныя людзі, свае, мы нічога вам дрэннага не робім. За што?» А яны: «Чаго медліш? Бей фашыстаў!» — і стралялі ў гэту яму... Гэта я чуў вельмі добра. Калі б мы з маці і з бацькам пайшлі, то таксама былі б забітыя.
Было мне тады трынаццаць гадоў. Пачалося гэта ранкам, сонца яшчэ толькі пачало ўзыходзіць. Працягва-лася ж бойня гадзін да адзінаццаці дня.
Што яшчэ павінен зазначыць: не ўсе яны былі бандытамі. Былі харошыя. Я вам раскажу такі эпізод. Калі пачаў гарэць хлеў, дзе была карова і парасяты, мая маці памкнулася са склепа ратаваць жывёлу. Я стрымліваў яе. «Як жа мы будзем жыць! Кароўка згарыць. Як жа нам без яе?!» — кідалася яна, заламваючы рукі. I ўсё ж выскачыла. Наперарэз ёй два партызаны: «Куды, старя, бяжыш? Зараз мы цябе... Ідзі хавайся, не то заб’юць». A яна: «Вой жа, сыночкі, кароўку трэба выпусціць, кароўка згарыць!» Яны ёй дапамаглі адчыніць хлеў, карову выпусцілі, падсвінка вынеслі. Знак роўнасці паміж забойцамі і сапраўды партызанамі нельга ставіць. A забойцаў належала і належыць пакараць. Гэта маё асабістае перакананне.
Калі партызаны наступалі зімою 15 студзеня, тады ніводнага паліцэйскага не забілі. 14 красавіка забілі аднаго толькі — начальніка паліцыі. I то выпадкова. Казалі, ён з дзота выскачыў і быў забіты шалёнай куляй. A там пішуць, што пабілі столькі паліцэйскіх! Усё гэта, хлусня!
Потым партызаны пайшлі назад. Каго сустракалі — дабівалі. Бежанку ўбілі і яшчэ Івана нейкага, я яго не
унжуаІГ
76
с Z N
вельмі паМятую. Памятую, што быў такі, але прозвішча не ведаю. Яго забілі і яшчэ боты сарвалі.
Яны наступалі з двух бакоў: са Старых Дарог і з другога боку, ад сяла. Там нікога не забівалі, не палілі нічога, а на нас пайшлі нейкія гады горш жа за акупантаў. I што самае крыўднае, што палілі тых, хто абсалютна невінаваты. Ва ўсіх была нейкая радня: ці то зяці у Савецкай Арміі, ці то сыны на фронце. Вось майго бацьку забілі, а сын жа яго старэйшы быў у Чырвонай Арміі, усю вайну прайшоў. За што іх паўбівалі, за што?! Вось што крыўдна! Калі б нейкую віну адчувалі перад партызанамі, перад Савецкай уладай, a то мой бацька так перажываў за гэтых партызан, за нашу армію, за становішча на фронце. Ён жа ў паліцыі не быў. A яго забілі! За што?!
Субцэльны Мікіта быў заядлы паліцай, начальнік раённай паліцыі. У гэты час ён не быў у вёсцы. Прыехаў і кажа: «Я давольны, што пабілі. Вось вам — вашы партызаны! Мы ж гаварылі вам: “Бярыце зброю! Вось вам вынік, камуністы. Так вам і трэба!» — хадзіў усё, качарыжыўся. Гад...
77
СВЕДКА
WITNESS FOR THE PROSECUTION
Віктар Паўлавіч КОЛАС
Успаміны
Віктара Паўлавіча Коласа з Гродна, нар. у 1933 г.
Калі наступалі партызаны мы сядзелі ў яме. Восем чалавек. Дык яны спачатку бросілі нямецкую гранату, такую длінную, з дзеравяннай ручкай. Бацька быў ваенны, гранату выбрасіў у другую сторану. Яны прыбяжалі да нас. Мы гаворым: «Хлопцы, вы што, не відзіця? Мы ж гражданскія людзі! Ну яны астанавілісь. A какой та ў чорнай куртке-кожанке падбяжаў з дзесяцізарад-кай: «Ну, што вы?І» — і начаў страляць. Ну яны пальнулі
78
і пабяжалі. Дык убілі майго атца. Там ешчо саседзі былі нашы (два брата і дзве сястры). Дык два брата ўбілі і старшую сястру, а младшую ранілі. А я свайго брата накрыў курткай — дык мы нічога. Саседзі накрылісь (маладажо-ны былі). Дык жану ўбілі, а ён астаўся жыў.
Ну яны пабяжалі. А мой старшы брат дык усё галаву высоўваў. «Ага, вы там яшчэ жывыя? Ну вот, вылазь!» — Яго выцягнулі і мяня і палажылі там на броўке, на полі, спецыяльна... Дык брат паціхоньку адпаўзаў, адпаўзаў — і даў дзёру. Яны: «Стой! Стой, страляць будзем...» Але, праўда, не стралялі. I я паціхоньку пабег следам за братам. Удраў. Яны, праўда, не астанаўлівалі.