Кроў і попел Дражна
Віктар Хурсік
Памер: 116с.
Мінск 2006
Заходзім у хату Мілы Панасевіч. Адчуваеіша напружанасць. Гаспадыня бянтэжыппа: “...Што зноўку паўтараць?” Аказваешіа, ужо нехта заязджаў сюды, нешта запісваў, ды тое не пабачыла свет. Прыходзіць суселка Ліма Ралько і муж гаспадыні дзядзька Валодзя. Яны перадаюць складзеныя вяскоўцамі спісы жыхароў, забітых і страціўшьтх жьггло ў час карнаіі акцыі партызап у красавіку 1943 года.
Мы, прыезджыя, сядаем на канапу. Я ўключаю дыктафон. Слова за словам жанчы-ны пачынаюць сумны аповед, рукі іх трасуц-ца, вочы поўняцца слязамі... Адзінае пытанне: “За што нас тады?..“
ДРАЖНА
20
Успаміны
Лімы Антонаўны Ралько і
Мілы (Людмілы) Аляксандраўны Панасевіч
DR AZNO
Ліма Ралько:
— Казановых жа тожа ўсіх забілі: і маці, і дзяцей.
Аўтар:
— Субцэльных?
Ліма Ралько:
— Так, гэта мянушка іх Казаны была.
Іздзяваліся. Я гавару, я ніколі цяперака жыда не хачу шкадаваць...
Аўтар:
~ Чаму Вы кажаце, што гэта былі яўрэі? Мо, гэта былі армяне?
Ліма Ралько:
— А ліха іх ведае... Усякія, усякія былі...
Вой, вой, вой... Вот ля гумна — Лявона, потым Вінцэся, Таню забілі... Бойня была.
Міла Панасевіч:
- Вот як на Новы год быў, дык мама кажа: «Дзеці, не пужайцеся — бой». Так. A вот як гэты бой пачаўся, дык я нешта і не знаю.
Аўтар:
— Дык, мо, і не было бою, хто ў каго страляў?
Міла Панасевіч:
— Знаеце, як у вайну: пачуеш стрэл — ужо і бой.
21
СВЕДКА
WITNESS FOR THE PROSECUTION
РАЛЬКО Ліма Антонаўна (1926-2005)
ДРАЖІIA
22
СВЕДКА
WITNESS FOR THE PROSECUTION
ПАНАСЕВІЧ Людміла (Міла) Аляксандраўна 1927 г.нар.
Аўтар:
— Раскажыце пра гэты дзень.
Міла Панасевіч:
— Калі было? — 13 апрэля сорак трэцяга года. Гэта было тыдзень пасля Благавешчання. Вот свята Благавешчання сядзьмога чысла. Так. Валя наша, сястра мая, яшчэ кросны, ткала ў хаце. Вот усё стараліся парабіць, Вялікадне хутка было. Тут па-суседству жыла яшчэ (нашыя родственнікі) Броня ўчыцельніца. Мужык на фронце яе быў і брат. А маці — Тэкля была. I, значыцца, і ўнучак Валерка.
Аўтар:
— Як яе прозвішча?
Міла Панасевіч:
— Тожа Шамко, а па мужу Леановіч. I вот гэта Броня прыдзе: «Дзядзя Аляксандр, давайце рабіць доты, бо паліцэйскія ўсе парабілі доты,— кажа, — а ў нас дотаў няма. Няхай пачнецца бойня — не будзе куды хавацца». А тады кажа: «Хіба гэта немцы? Гэта ж свае людзі, папытаюцца,— кажа,— мы атвецім. Ды й і ўсё». Ara. I тут яшчэ бой пачаўся. Вядома, няма сваёй ямы — бегаем. А тут па-суседству жыў Паўлюк Коласаў. Так. Ён выкапаў. Там у яго сірэнь расла на гародзе. Каля таго куста выкапаў яму, можа, ён закапваць якое зярно хацеў, можа, ён адзёжу якую хацеў... I мы ў тую яму пабеглі: сястра Валя, брат Коля і я. А тата, мама і баба засталіся тут, можа, выносіць якую адзёжу яшчэ з хаты (усе ж у хаце было). Ara. I тут бежанцы жылі: от между нас і Паўлюком Коласам. Бежанцы жылі смален-скія. Ara. I тыя бежанцы туда пабеглі. Тут
24
DRAZNO
ужэ наляцелі этыя партызаны і крычаць: «Бей фашыстаў, не шчадзя ні старога ні малога!» А той Паўлюк Коласаў самастая-цельны мужчына, яшчэ ж ні стары, нічога, сама ў сярэдніх гадах, падняў рукі, кажа: «Таварышы! Мы — вольныя, вольныя!» Яны — трах! трах! значыцца, у тую яму і эта — таго й Паўлюка забілі. Я крычу на Валю: «Валя, і Колю забілі! (брата майго, так), — I яшчэ нас расстраляюць!» Ой... А тады Валю забілі, сястру маю. Я раненая асталась. «А, Валечка, мяне ранілі, ж», — я ёй сказала. Яна кажа: «Дай, я цябе перавяжу». Ды ўжо не ўспела. Ну, бой ідзе, значыцца, усё страляюць. Мы ўжо сядзім там, хто жывы. Патом ужэ гавораць: «Вылазьце, хто жывы, із ямы!» Я не маю прадстаўлення ці мяне хто вывеў, ці мяне хто вынес, — і мы паляглі на полі. Так. Тыя... (бежанка была — эта Шурына маці мы называлі). Бежанка. Так. Ванька быў Сенін брат. От. Тыя бежанцы паляглі, не знаю яшчэ хто. Тут ужо пачалі адступаць этыя ўжэ парцізаны. Так. Дык ізноў: трах! трах! — страляюць. Тыя паднялі рукі, крычаць: «Мы — бежанцы, мы — бежанцы!» Іх жа і па разгавору пазнаеш, што яны, значыцца, не беларускія. Ara. I тут забілі тую бабушку, забілі таго Ваньку-бежанца і сарвалі яшчэ сапагі ў таго Ванькі. Вот і ўсё. Я ляжу... ляжу, тако руку падлажыўшы А патом мама бяжыць ужэ крычачы. Ну і што я больша скажу? Усё...
Усё пагарэла. Усе хаты згарэлі. Адна хата засталася, во ў Лявона Коласа. Яго забілі. I туды ўжэ пазносілі: хто ранены, хто біты.
Пачалі зносіць у тую хату ўсіх. А патом машына прыехала ці то нямецкая, ці якая, ці паліцэйская, ці немцы? Прыехалі і забралі. У Дарогі нас павезлі. Мама крычыць: «Што рабіць? Вой, Божа ж, мой!» Ну, што ж: [адну] дачку забілі, сына забілі, мяне трэцюю ранілі, бабу забілі. Вот. Гаворыць: «Едзь, Сашка, чый голас яшчэ чуеш (на мяне кажа —«чый голас яшчэ чуеш»), а Валя нежывая і Коля нежывы». Ну і паехалі мы ў Дарогі ў той самы дзень. У бальніцу. Ну і вот Адам быў ранены, тока крычаў усё: «Спасайце мяне!» Ну ён і памёр. Соня Валесіна была ранена, но яна тожа жыва асталась...
Ліма Ралько:
— Яны пабілі-пабілі людзей і пайшлі (у каждым доме па тры-чатыры чалавекі). Гэты бок яны што-та баяліся. Вот. А Вінцэсь, як кінуў маму... і Таню, і сына Толю забілі, і Гардзея (гэта прэзідэнта Магілёўскай вобласці дзеда).
Падчас гэтай размовы сведкі перадалі аўтару складзеныя спісы ахвяр, якія змяшча-юцца на наступнай старонцы.
26
СПІС мірных жыхароў вёскі Дражна, забітых партызанамі 13 красавіка 1943 года
(складзены ў сакавіку 2003 года жывымі сведкамі тых трагічных падзей)
DR AZNO
1. Бежанец са Смаленшчыны — іван
2. Бежанка са Смаленшчыны
3. Гейсік Алена Аляксееўна
4. Гейсік Елізавета Аляксееўна
5. Грыневіч Агаф’я Сямёнаўна
6. Грыневіч Анатоль Вінцэсавіч
7. Грыневіч Тэкля
8. Грыневіч Таня Сямёнаўна
9. Дражын Гардзей ігнатавіч
10. Колас Лявон Мікалаевіч
11. Колас Павел Паўлавіч
12. Леановіч (Шамко) Браніслава Андрэеўна
13. Парахня Ніна Пятроўна
14. Пятроўская Алеся Пятроўна
15. Пятроўскі іван Антонавіч
16. Пятроўская Кацярына іванаўна
17. Пятроўскі Сцяпан
18. Пятроўскі Уладзімір іванавіч
19. Субцэльны Адам Максімавіч
20. Субцэльная Кацярына Максімаўна
21. Субцэльная Фёкла
22. Шамко Валянціна Аляксандраўна
23. Шамко Марыя іванаўна
24. Шамко Мікалай Аляксандравіч
25. Шамко Тэкля
Усяго 10 душ мужчын і 15 жанчын і дзяцей.
27
СПІС будынкаў вёскі Дражна, спаленых партызанамі 13 красавіка 1943 года
(складзены ў сакавіку 2003 года жывымі сведкамі тых трагічных падзей)
Спалены хаты, дзе жылі:
1 . Пятроўскі Іван
2. Субцэльны
3. Грыневіч
4. Дражына Палагея
5. Дражын іван
6. Філіповіч Платон Сяргеевіч
7. Колас Раман Мікалаевіч
8. Колас Павел Паўлавіч
9. Шамко Аляксандр Андрэевіч
10. Шамко Тэкля
1 1. Шамко Уладзімір Андрэевіч
12. Грыневіч Алеся Сцяпанаўна
13. Пятроўскі ігрось Сцяпанавіч
14. Раўтовіч Пётр
15. Раўтовіч Марыя
16. Шамко Аляксандр іосіфавіч
17. Матусевіч Ганна Сямёнаўна
18. Парахня Пётр
19. Гейсік Алімпа
20. Шыбко Алеся Андрэеўна
21. Субцэльны Іван
22. Субцэльны Аляксей
23. Жукоўскі Піліп
24. Жукоўскі Сцяпан
25. Шамко Антось Пятровіч
26. Шамко іосіф Пятровіч
27. Пятроўская Ефрасіння
28. Пятроўскі Мікалай Аляксеевіч
29. Пятроўская Кацярына
30. Грыневіч Агапа Сямёнаўна
31. Пятроўскі Мікалай
32. Рэўтовіч Тэкля
33.................
34. Пятроўскі іван Сцяпанавіч
35. Грыневіч Вінцэсь Пятровіч
36. Дражын Гардзей
37. Кіжык Ксення Паўлаўна
УНЖУсШ
Былі таксама спалены школа і калгаснае гумно.
Вось якія аповеды давялося пачуць.
Потым мы селі да стала, пілі паміналыіуіо за бязвінных засценкаўскіх ахвяр, за ўсіх ахвяр той вайны, за гаротную мінулую і сучасную нашу Беларусь. Размова часам збівалася, адыходзіла ад асноўнай тэмы. Mae ўжо вельмі старэнькія суразмоўцы-сведкі прыпаміналі даваенную пару. Уразіў іх і нядаўні прыезд пана Міхайлоўскага ў вёску. Казалі: «Цяперашні пан — мэр Варшавы. Ен продак таго самага пана Міхайлоўскага, што некалі гаспадарыў у Дражна. Добры, светлай памяці, быў чалавек...»
Па дарозе назад у Мінск я запытаў у Мікалая Іванавіча, як закончыўся для яго той чорны дзень?
- Застаўся жывым дзядзька — брат маці
Шамко Антось Пятровіч, ён і прытуліў пас. У яго таксама ўсё згарэла, таму жылі ў зямлянцы. Maui, брата і сястру пахавалі на могілках (старэйшага брата Валодзю бандыты, калі адыходзілі, адвялі на паўкіламетра за вёску і расстралялі). Там жа на могілках пахавалі сваіх родных і іншыя вяскоўцы.
Пасля таго як Засценак быў спалены, невядома адкуль паліцэйскія прывезлі на пажарышча бацьку. Сказалі: “Зараз мы цябе расстраляем разам з тваімі падкідышамі“. Што бацька быў камуністам і што яго дачка была камсамолкай, яны ўжо, безумоўна, ведалі. ім важна было прадэманстраваць, што “новы парадак” прымаюць і камуністы, важна было зламаць чалавека, прымусіць выконваць іх волю.
- А дзе ж быў бацька ўвесь гэты час?
— Пасля арышту яго адвезлі спачатку ў Старыя Дарогі, а потым ён некалькі месяцаў сядзеў у бабруйскай турме. Мы аб ім у той час нічога не ведалі.
Бацька калі ўбачыў пажарышча быў нейкі час быў у разгубленаспі. У гэты час яго і запісалі ў паліцаі. Аднак, без даверу. Зброю не далі, за домам сачылі, і мы аб гэтым ведалі. Мяркую, паліцыя лічыла, што рана ці позна бацька выйдзе на сувязь з партызанамі.
Прабыў ён у паліцыі з вясны да восені 1943 года і ўвесь гэты час пакутаваў ад неабходнасці хадзіць у паліцыю, вывучаў магчымасць зыходу ў лсс, алс зручнага моманту не было. Зазначу, бацька імкнуўся ў партызаны, не звяртаючы ўвагі на тое драпежніцтва, якое ўчыніла партызанская банда. Ён быў адданы партыйным ідэям, верыў бальшавікам.
Аднойчы, прышпоўшы дамой прыпемкам ён усхвалявана загадаў нам, дзеням, хуцешжа збірацца. Мы з братам Сашам былі дома, трэцяга ж з нас — Лёні, не аказалася. Ён у гэты час быў ў вёсцы, аб чым мы не ведалі. Пашукалі-пашукалі навокал і вырашылі бегчы без яго: відаць, адкласці ўцёкі ў бацькі ўжо не было ніякай магчымасці. 1 сапраўды, як толькі мы пачалі аддаляцца ад вёскі пачалася страляніна, але ў начны лес за на.мі паліцаі не сунуліся.