Кроў і попел Дражна
Віктар Хурсік
Памер: 116с.
Мінск 2006
Засада на Пуховнчскую полмцмю, ответственный — Гаев, колмчество участвуюіцмх — 60 человек, срок — 17. 4. 43.
Фонд 4057, вопіс 1, снрава 42, аркуш 7.
Як бачым, з 13 па 17 красавіка 1943 года атрад Кутузава не планаваў ніякіх баявых аперацый, а згаданы дакумент не падпісаны камандаваннем атрада. Чаму? Зразумела, не таму, што ў камандзіра ці камісара атрада не хапіла на гэта часу. Мець непрыемнасці з-за такой дробязі ні адзін камандзір не стаў бы. Хутчэй за ўсё дакумент складзены і далучаны да справы тады, калі нехта з трох адказных асоб атрада (камандзір, начальнік штаба, камісар) не мог яго падпісаць па нейкіх прычынах. Ці не пасля вызвалення ў 44-м ён складзены, калі кіраўніцтва атрада знаходзіліся на новых месцах службы, a справы здаваліся ў архіў? Навошта было яшчэ раз крэсліць напамін аб спаленні Дражна? Каму гэта было выгадна?
Але гэта не апошняе непаразуменне ў дакументацыі атрада. Здзіўляе інфармацыя, змешчаная ў “Журнале боевых действйй от-ряда йменй Кутузова “. Адносна згаданай апе-рацыі знаходзім там табліцу (гл. стар. 54)
У гэтай табліцы звяртае на сябе перш за ўсё той факт, што аперацыя праходзіла пад Дражна. Так звычайна пішуць, калі дзеянне адбываецца не ў самім населеным пункце (пад Мінскам, пад Берлінам і г.д.)> а дзесьці побач з ім. Відавочна, той хто пісаў, ведаў, што сама вёска і сапраўды была некранута агнём, а згарэў яе “прыгарад” — Засценак. Выклікае цікавасць і колькасць забітых — 225 чалавек. Пры гэтым катэгорыя забітых ніяк не акрэслена, што само па сабе незразу-мела, хаця па сутнасці правільна — у таго, хто пісаў, рука не паднялася назваць мірных жыхароў паліцаямі ці немцамі.
54
DRAZNO
Кто давал
прнказанне
на операцню Д
Особо «Sc
отлнчнвшнеся § С і
на операцнн § ~ $ й
О х
Нашн потерн « с ч °
^ ®^°О
Жертвы н трофен S с Й
протнвннка b'S £ ■§
Руководнтель О о\о ®
операцнн ^
Нанм. операцнн
п место § С К <3
Дата ***•
№п/п
Фонд 4057, вопіс 1, справа 47, аркуш 6
Што ж датычыць колькасці ахвяр, то гэта партызанская завычка — завышаць яе ў разы.
Параўнаем запіс у табліцы з запісам гэтай “аперацыі" на баявых рахунках партызан атрада імя Кутузава. На гэты конт там запісана так:
14.4.43 . Участвовап в разгроме полнцейского гарннзона Дражно где было уннчтожено 217 чел. разных сволочей м 8 взято жнвьём.
Зусім відавочна, што згаданы запіс і запіс у табліцы на стар. 54 зроблены рознымі аўтарамі ў розны час: не супадаюць даты і фармулёўкі. З’явілася ўдакладненне катэго-рыі забітых. 3 простых забітых “человек” яны сталі “разнымй сволочамй”. Гэта і зразумела: наверсе без “сарціроўкі“ трупаў справаздачу не прынялі б. Катэгорыя ж “сволачы“ была там добра вядома і адпрацавана яшчэ ў 1937-м. Сволач — гэта значыць свой браце, беларус, за якога ніхто спаганяць не будзе. Чаму сволач? Ды проста таму, што жыве ў сваім доме, а не ў лесе (Сталін не вельмі давяраў беларусам).
Адчуваецца рука рабагніка НКУС у вызна-чэнні фармулёўкі. Звернем увагу на лічбу 8. У першым выпадку (у табліцы) ёй пазначаны “ўзятыя ў палон”. Але што значыць узянь у палон таго, хто супрацоўнічаў з немцамі? Гэта значыць, што, як мінімум, такіх людзей трэба дапытаць пра ўсе бакі функцыяніравання паліцэйскага гарнізона, пра інфарматараў-здраднікаў і г.д. Пра захоп у палону павінен быў застацца запіс. Калі ж каго-небудзь з
56
захопленых paceтрэльвалi, то таксама складаўся акт на прадмет таго, калі і за што гэта зроблена. У фармулёўцы “взято жйвьём” большы прастор для садысцкай казуістыкі. Каго ўзялі жывым мог праз паўгадзіны памерці ад ран, мог зрабіць пабег і мог быць забіты падчас такога пабегу. А гэта значыць, што атрад нібыта і ўзяў жывыя “трафеі", на якіх настойваў Сталін, але, выбачайце, да вяртання ў лес не захаваў (М. 1. Пятроўскі расказваў, як забілі яго брата Валодзю. Гэта, відаць, і быў адзіны “палонны").
Звернем увагу на запіс спалення Дражна ў дзённіку баявых дзеянняў атрада імя Суворава, які таксама ўдзельнічаў у аперацыі:
DRAZNO
14.4.43 Разгром полпцейского гарнпзона Дражно. Убпто н ранено 217 гнтлеровцев. Нашн потерп: убптые — Рублес, Шамак Н., Баранов, раненые — Чайковскпй А., Чешко Н.
Руководпл операцней комбрнг Нванов*.
Фонд 4057, вопіс 1, справа 75
Як бачым, і тут недакладнасць у вызна-чэнні выніку карнай аперацыі. Пра палон-ных ці “взятых жнвьем” гаворка ўжо не ідзе, пералічаны асабістыя страты. Відавочна, гэты атрад трапіў пад агонь паліцэйскіх дзотаў.
У тым боі панёс страты і атрад імя Чапаева. У кнізе выбыўшых партызан гэтага атрада запісана што:
* У гісторыі атрада імя Суворава ў сувязі з згаданай аперауыяй называюцца прозвішчы загінуўшых: Рублёў, Баран і Шмак.
Цыманов Павел Евменовпч, Соловьев Леоннд Васнльевнч, Антонов Анатолмй Кузьмнч, Лукьянчнк Степан Макспмовнч, Дубовнк Степан Полнкарповпч, Шелег Ннколай Кузьммч погнблп 14. 4. 43.
Место похорон — поле боя Дражно Стародорожского района.
Фонд 4057. вопіс 1, справа 92, арк. 14.
Гэты запіс дазваляе зрабіць вывад аб тым, што і пры другім штурме Дражна партызаны панеслі страты. Калі наступалі атрады імя Суворава і Чапаева, ім было аказана супра-ціўленне (інакш не было б столькі ахвяраў). Атрад жа Лапідуса страт асабовага складу ~У не панёс. Чаму?
На жаль, усе прагледжаныя ў архіве дакументы не дазволі аднавіць падрабяз-ную карціну той страшнай трагедыі з пазіцыі забойцаў. Ніякіх канкрэтных (з прозвішчамі) запісаў аб тым, як пачыналася і праходзіла “аперацыя", адшукаць не ўдалося. Хаця дакументы павінны былі быць. Разгром такога вялікага гарнізона — з’ява падчас вайны далёка нерадавая. Самі партызаны павінны былі надаць ёй шырокі прапаган-дысцкі характар. Аднак яны гэтага не зрабілі. Ці не таму, што ў адказ немцы б сказалі праўду. I ўжо хочаш-ніхочаш, а адпаведным органам давялося б разбірацца з абставінамі спалення вёскі. Паколькі акупантам дакладна, відаць, не ббіло вядома, хто паліў вёску, ды і ніхто з немцаў не быў забіты, то справа з іх боку не атрымала прапагандысц-кага працягу.
58
DRAZNO
Фармулёўка камбрыга Іванова з забіты-мі “сволочамн” даволі унікальная, не мае аналагаў у гісторыі партызанскага руху на Беларусі. Тым больш дзіўна, што канкрэтныя дадзеныя па нанесеных ворагу стратах маюцца, скажам, у справаздачнай дакумента-цыі атрада імя Кутузава ў адносінах да іншых аперацый аж да часу вызвалення ў 1944-м. Але толькі не ў адносінах да “штур-му“ Дражна! Відавочна, той, хто рабіў чор-ную справу, ведаў, чым яна можа абярнуцца. Зрэшты, ведаў ён і тое, што праверыць яе вынікі будзе немагчыма. Ва ўсялякім разе адразу: паліцэйскі гарнізон практычна не пацярпеў і трапіць у Дражна па-ранейшаму было немагчыма.
Між тым чуткі аб трагедыі так ці інакш прасочваліся за межы шматпакутнай вёскі. Хутчэй за ўсё спрыялі гэтаму паліцэйскія, якія выязджалі па справах у Старыя Дарогі і наваколле. Камандаванне партызан-скай брыгады (а магчыма, і злучэння), відаць, было гэтым усхвалявана. “217 разных сволочей” маглі значна падарваць рэпута-цыю партызан у вачах мясцовага насель-ніцтва. Вынікі ад гэтага маглі быць самымі непажаданым — непасрэдныя ўдзельнікі злачынства маглі трапіць пад трыбунал.
Даследуючы архіўныя матэрыялы 2-й Мін-скай партызанскай брыгады, мне нечакана патрапіў цікавы дакумент. Нечаканасць была ў тым, што дакумент гаты знаходзіўся ў справе №42 фонду 4057, якая непасрэднага дачынення да згаданай трагедыі не мае. Аркушы ў папцы, як і належыць у архіўнай
59
справе, размешчаны ў строгай храналогіі і толькі аркушы 81, 82 і 83 знаходзяцца не на сваім месцы. Прычым выпадаюць гэтыя дакументы з раду такіх жа як па змесце, так і па даце. Ушыты яны ў страявыя запіскі атрада імя Кутузава. Прычым на аркушы 80 змешчана такая запіска за 10 красавіка 1944 года, на аркушы 84 — за 20 красавіка 1944 года. На старонках жа 81—83 дастаткова выразна пазначаны даты “19.IV.43“. Цяжка паверыць, што так груба памыліліся архі-вісты. Калі ж паглядзець на змест аркушаў 82— 83, то стане ясна, што схаваны яны тут невыпадкова. Вось што на іх напісана:
РАЗБОР БОЕВОЙ ОПЕРАЦНН ПО РАЗГРОМУ ПОЛНЦЕЙСКОГО ГАРНМЗОНА В ДРАЖНО
Бой в Дражно выявнл массу недостатков в учебной м боевой работе отрядов не только co стороны бойцов, но й командпров. В дальнейшей повседневной работе с бой-цамп команднрам всех степеней учесть ннжеуказанные недостаткн п обратнть обіцее вннманне на устраненне нх.
I. НЕДОСТАТКН НА ПОХОДАХ
Неорганмзованность — команднры всех степеней мало обраідают вннмання на днсцпплнну н порядок марша, a отсюда вытекает, что командпры не знают свопх мест, колонна растерпвается, получается шум, крнкп.
II. НЕДОСТАТКН В НАСТУПЛЕННН ПРН СБЛНЖЕННН С ПРОТНВННКОМ
1. Команднры всех степеней не выполняют своей ролп командпра, т.е. держать свое подразделенне в кулаке н командовать нм, а поэтому получается:
а) что вторые эшелоны взводов н рот ведут огонь по свопм первым эшелонам.
б) команднры подразделеннй, взводов, рот теряют свон подразделенпя п остаются однн, получается смешнванпе подразделеннй
¥НЖ¥<Ш
60
DRAZNO
III. НЕДОСТАТКН B БОЮ
1. Нет огневой поддержкп как между подразделеннямн, так н отдельнымн бойцамн, что п дает повод к лншннм н ненужным потерям.
2. Работа связных как между подразделеннем п команднром отряда, так н от команднра отряда к моему командному пункту ннкуда не годятся, что нарушает руководство п снстему боя. Всвязп с этнм каждому команднру отряда выделнть 6 человек связных постоян-ных н обучмть связной работе в бою.
3. Отходы совершаются совершенно неправмльно, не по уставному, отсюда лпшнпе жертвы. Научнть весь лмчный состав совершать отходы по уставу.
4. В бою является хорошнм качеством бойцов — товарпіцество, дух одной сплоченной семьп а отсюда прннять за правнло внедрять в нашу жнзнь тов[арнідескую] помоіць п выручку, которая н будет нашмм сн[...] к порыву н стремленню уннчтожнть врага.