Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

Крушэнне на ростані

Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
105.41 МБ
Гэта праяўляецца ў таварыша (так, па савецкай традыцыі, ён, пэўна, хоча, каб звалі яго) Лукашэнкі ў неадольным жаданні замяніць усе кіруючыя кадры на «свае», правераныя ў барацьбе за вяршэнства прэзідэнта. I тут часам, відаць, не мае значэння, ці дастаткова кампетэнтны той чалавек, каб быць кіраўніком...
У адрозненне ад некаторых яго апанентаў я вельмі цаню пракаветную сялянскую мудрасць, кемнасць, шчырасць у працы. Чым Бог не абдзяліў і большасць кіраўнікоў гаспадарак... Сустракаючыся са старшынямі калгасаў раней, нярэдка дзівіўся іх розуму — акадэмія ў галаве! Тым не менш у гэтым выпадку не магу зразумець чыста бальшавісцкай ментальнасці прэзідэнта, які колькі часу ўжо ігнаруе нацыянальную творчую інтэлігенцыю і наогул знатакоў сваёй справы. Ці не баіцца ён трымаць іх у сваёй вотчыне, дзяржаве?
Яркі прыклад нам падае Прыбалтыка. У Латвіі, напрыклад, як яна стала суверэннай дзяржавай, старшыня Саюза пісьменнікаў Янас Петарс быў прызначаны паслом ў Маскве, а пісьменнік Артур Сніпс стаў паслом Латвіі ў Беларусі. Яны робяць
палітыку. Дзяржаўнымі дзеячамі там сталі кампазітары, мастакі...
Тое ж было на Беларусі ў дваццатыя гады, акурат у перыяд яе нацыянальнага і культурнага адраджэння, які закончыўся, праўда, трагічна, не па іх віне. Цяпер палітыка болып туманная і адносіны да інтэлекту нацыі — адваротнага кшталту, што ніяк не стасуецца з заявамі прэзіданта аб неабходнасці ўмацоўваць дзяржаўнасць.
Зразумела, такая акалічнасць не можа не выклікаць адмоўных эмоцый у грамадстве, у тых самых выбаршчыкаў, якія галасавалі за Лукашэнку і якіх ён на словах так цэніць, шануе.
Другі полюс — апазіцыя прэзідэнта, якая не з’яўляецца пакуль што нечым адзіным і цэльным і якую з першых дзён ягонай улады апякае, стымулюе і намагнічвае БНФ. Калі ўважліва прыгледзецца да тактыкі гэтай групоўкі, да яе ўчынкаў і дзеянняў — зноў жа прыходзіш да сумнай высновы: БАЛЬШАВІЗМ. Так, зноў ён, прычым у горшым гатунку. Тут ні культуры дэмакратычнага рэю, ні адзінай платформы, ні праграмы па выхаду з крызісу, ні клопату пра народ, наадварот, для так званых нашых дэмакратаў чым горш для народа — тым лепш, тым больш для іх шансаў захапіць уладу, і ўсё робіцца насуперак прэзідэнту і ягонай камандзе, каб збэсціць, аблаяць, падсекчы яе, каб прывесці да ўлады «ценявы кабінет мінстраў», бо ў грамадстве яшчэ мала ценю. Безумоўна, гэтай мэце прысвечаны і скандальны даклад народнага дэпутата Сяргея Антончыка, многія пункты якога сапраўды заслугоўваюць пільнай увагі і вывучэння, ацэнкі праваахоўных органаў. Каб пазбегнуць тэндэнцыйнасці, Антончыку варта было б пашукаць падобныя факты і ў бліжэйшым да сябе асяроддзі. Шкада, але.факт: карупцыя ў нашым расхістаным за Кебічам грамадстве, калі заахвочваліся хватальныя рэфлексы, стала эпідэміяй.
Хіба не ў гэтай дэградуючай маральна-палітычнай сітуацыі стала магчымым тое, што дэпутаты парламента адзінадушна прагаласавалі за прыняцце закона аб сваёй арыстакратычнай (матэрыяльнай і прававой) незалежнасці ад народа. I, наогул, за ператварэнне сябе ў свяшчэнных індыйскіх кароў. Гэтая з’ява мае назву: прыхватызацыя. Прыхватызацыя правоў і прывілей. Дайшло!
Дык трэба прывесці да ўлады «ценявы кабінет», у якім вызначана месца і для Антончыка, а пасля ўжо пойдуць па-новаму і ператасоўка кадраў, і кадравая карупцыя, і пародыя на дакляраваную дэмакратыю. Будзьце пэўны! Так мы выхаваны.
He маю маральнага права што-небудзь раіць спадару Зянону Пазьняку, а вось таварышу прэзідэнту, выбранаму культурным народам, параіў бы шчыра: пачаць з невялікага — адкрыць курсы культуры і такту для сваёй каманды, для усіх «новых» кадраў, бо некаторыя з іх не ўмеюць нават вітацца ў прыёмным пакоі са сваімі наведвальнікамі. Між іншым, высакароднасці бракавала і раней.
А яшчэ, бадай, дарэчы будзе нагадаць проста гістарычны факт, калі напрыканцы 80-х у грамадстве пачалі выспяваць ідэі дзяржаўнага і нацыянальнага адраджэння, то нават пры збуцвелых таталітарных парадках і схільнасцях Пятро Краўчанка арганізаваў у Мінскім гаркаме партыі курсы па вывучэнню беларускай мовы і выдатна ёю валодаў на пасадзе міністра замежных спраў. Ён глядзеў наперад.
А куды глядзяць сённяшнія вашы міністры, шаноўны таварыш і пан прэзідэнт? I ці не страчваеце вы дараваныя вам лёсам магчымасці аб’яднаць вакол сябе не толькі пэўную колькасць выбаршчыкаў, але і прыгноблены няшчасным лёсам народ і ўсю спакутаваную нацыю?
1995 г.
ГЭЙ, ПАНОВЕ, ПАДТРЫМАЕМ... КАГО?
Як ні дзіўна, вестка, якая два-тры месяцы назад трапіла мне на слых і насіла на сабе адзнаку няпэўнасці, пацвердзілася: робіцца спроба раскалоць Саюз беларускіх пісьменнікаў і стварыць новае творчае аб’яднанне, новы саюз. Навошта?
Вядома, думалася мне, далёка не ўсіх літаратараў задавальняе дзейнасць кіраўніцтва саюза, дый сама грамадская і палітычная актыўнасць пісьменнікаў катастрафічна ўпала, заглухла, як, зрэшты, і творчая рупнасць багата ў каго, чаго граху таіць. Многія з іх рэдка бываюць у сядзібе СП і нават не ведаюць, што там робіцца. У такіх умовах і пры такіх акалічнасцях паспрабуй зрабіць для ўсіх што-небудзь вартаснае.
У думках маіх сціху наплываў, ішоў, цягнуўся паласой нейкі апраўдальны матыў для цяперашняга кіраўніцтва саюза.
Да гаротнага і заняпалага стану пісьменніцкая арганізацыя ішла ячшэ пры папярэднім складзе сакратарыяту, які ўзначальваў Васіль Зуёнак, выдатны паэт, старанны і шчыры чалавек, — арганізатар для роўнага часу.
Адно ўжо пры ім Саюз пісьменнікаў адназначна сеў, садзіўся на мель, ды мала таго — здаў свой адзіны храм — Дом літаратара. I зноў жа тут ёсць апраўдальны матыў. Па маіх назіраннях, «экспрапрыяцыя» будынка стала помстай пісьменнікам: як што яны асмеліліся сімпатызаваць дэмакратам і жыць, як жылі, захоўваючы свой духоўны і грамадзянскі статус. I таму разбіваліся ў мокрыя пырскі і белы
туман адна за адной спробы Зуёнка і адваката Веры Страмкоўскай абараніць праз органы правасуддзя права Саюза пісьменнікаў на свой Дом і сваю паліклініку.
Пры ўсёй шчырай павазе да творчых людзей, якія кіравалі і кіруюць саюзам, я мушу адзначыць іх хібы або, скажам так, няўдачы ў працы. Паэт Уладзімір Някляеў, як, можа, ніхто з яго папярэднікаў, любіў сябе ў становішчы кіраўніка саюза. Але гонар падказваў, што ён павінен выправіць справы, зрабіць тое, чаго не зрабілі яго папярэднікі, вярнуць страчанае, а менавіта Дом літаратара, і абараніць святая святых для пісьменнікаў — родную мову. Эвой! Гэта ўжо звышзадачы, скажа мне нехта, — манілаўшчына... Каб тое пры нашай новай і навейшай рэчаіснасці? Ці ж не пры ім забралі ў саюза часопіс «Першацвет»? Так. Але ж Някляеў выкарыстоўваў свой дар паэта і палітыка, заводзіў і ўмацоўваў знаёмства ў вярхах, шукаў там сяброўства ў разліку, што пераканае, каго трэба, і вырашыць стратэгічныя і тактычныя задачы для Саюза пісьменнікаў. He атрымалася. А тут яшчэ непярэліўкі з фінансавымі справаздачамі па «Крыніцы», па часопісе, якому ён быў рэдактарам. I паэта Някляева ўзарвала.
Знешне эмацыянальны творчы выбух Уладзіміра Пракопавіча праявіўся ў палкіх публікацыях «Антнподы н эфнопы» і «Я быў і застаюся грамадзянінам сваёй краіны» («Народная воля» за 8.06.1999 і за 21.07.1999). Сюды ж адносіцца і палымяны верш «Народу можна засціць зрок...»
Цяпер можна ўявіць сабе, у якім шоку аказалася кіраўніцтва саюза пасля палітычнага катапультавання за межы рэспублікі У. Някляева. Ён самахоць аказаўся на абочыне грамадзянскага жыцця і палітыкі.
Я не схільны, аднак, вініць у бяздзейнасці сённяшняе кіраўніцтва саюза. А хто не разумее гэтага,
таму нічога больш не дакажаш — не ва ўсіх нашых літаратараў выпрацаваны орган, каб гэтакія рэчы ўспрымаць.
Значыцца, нам патрэбен новы саюз?.. Ага. Я пакуль не ведаю, што нам патрэбна. Я не ўцяміў гэтага і з артыкула Э. Скобелева «Вехн лнтературного процесса в Беларусн XX века н познцня пнсателя» («Народная газета» за 30 лістапада — 2 снежня 2000). Таму пачынаю распытваць у прыхільнікаў новага саюза, якімі матывамі яны кіруюцца, што імі рухае. Мушу зазначыць, адны з іх самі мне патэлефанавалі, другіх я знайшоў. Дык вось я слухаю:
ГОЛАС I (зварот да мяне). Васіль, наколькі мне помніцца, ты заўсёды выступаў за справядлівасць. А тут справа такая... Ствараецца новы саюз. У Саюзе пісьменнікаў кіраўніцтва нічога не вартае, не праводзіць ні пленумаў, ні з’езда, нават пасля таго, як Някляеў выкінуў гэты нумар... У саюзе даўно ўсім запраўляюць Бураўкін ды Гілевіч, што яны скажуць, тое і робіцца. А яшчэ там Быкаў за ідала, якому пакланяюцца!
— Няхай... А што ты маеш супраць Быкава? Ён зрабіў сваю справу, якую я назваў бы вялікай.
— Усе робяць, ды не з усімі лічацца. А Быкаў, чуеш, супраць саюза з Расіяй выступае!
— Шэльма, Быкаў, няйначай!.. А ты, калі шчыра, на што пакрыўджаны?.. Цяжка жыць? He стае грошай на хлеб?
— На хлеб-то хапае больш-менш. У гэтым годзе ў «Школьнай бібліятэцы» выйшла мая кніга, а ў часопісе «Полымя» —аповесць.
— Віншую!.. Што ж ты мне прапануеш?
— Падумай наконт...
— Чакай, а якая арыентацыя ў твайго саюза? Ён будзе падтрымліваць палітыку далучэння?..
•— Мяркуецца, што ён увальецца ў Саюз пісьменнікаў Расіі.
— Уга! I хто ж яго стварае?
— Скобелеў, Пашкоў... Нам абяцаюць падтрымку, прынамсі, — новы часопіс.
— Разумею... I Навуменка, мой знаны зямляк, напэўна, у новы саюз запісаўся? Ён і ■— Шамякін?..
— Не-е, і Навуменка, і Шамякін адмовіліся. Яны за адзіны Саюз пісьменнікаў.
— Тады якія ж яшчэ творчыя сілы выступаюць за адасабленне ад нацыянальнага Саюза пісьменнікаў?
— Сульянаў, Спрынчан, Спрынчан-малодшы... Усяго каля трыццаці чалавек.
Цікава, думаю, хто ж, апроч улад, можа фінансаваць у Беларусі новы часопіс. А калі так... Калі ўлады?.. Скажам, падтрымку ім дакляруе вертыкаль. I, калі на тое, яна робіць гэта не без карысці; яна зацікаўлена ў новым саюзе. Але, калі глыбей капнуць, дзе тыя сродкі ў вертыкалі? Таму, калі яна і стане фінансаваць новы часопіс, які будзе выходзіць, напэўна, на рускай мове, то забярэ іх ад часопіса «Полымя», высахшага ўжо і так у пергамент ад галоднай пайкі, а там, як-ніяк, мой вялікі радзецель за новы творчы саюз таксама друкуецца. Сапраўды... He пакідае ніякіх сумненняў на гэты конт і аўтар «Вех» Э. Скобелеў.