Крушэнне на ростані
Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
«В этом случае, — піша ён, — пронзойдет определенное перераспределенне матернальных средств, ныне целнком нспользуемых СБП, ставшего в основном оруднем контрпродуктнвных снл».
— He разумею, — кажу свайму прыяцелю, — як можна адцурацца ад свайго роднага берага і стаць літаратурным падданым заімглёнай і рызыкоўнай краіны?
— Ды я ж не супраць роднага. Адно ў савецкія часы ў Маскве друкаваліся толькі нашы літаратурныя свяцілы.
— Гэта не так, — пярэчу. — Я, напрыклад, не быў ні геніем, ні свяцілам, а выдаў у Маскве некалькі кніг.
— Тады і ты меў перавагу...
— А ты цяпер хочаш яе займець? I зробіш гэта, плюнуўшы ў твар тым, хто меў і мае падставы лічыцца нацыянальным сцягам, нацыянальным гонарам?..
— Ды не-е...
— Слухай, мілы чалавек, — я пачаў ускіпаць, — мне хочацца паслаць цябе туды, куды Макар цялят не ганяў! Прабач... У новы саюз я разам з табой не пайду! I, калі ты, чалавеча, безнадзейна сляпы і не бачыш, што сёння робіцца, я не доктар і відушчым цябе не зраблю. На жаль!
Трывога і цікаўнасць да ходу падзей вакол пісьменніцкага саюза ўвесь дзень не пакідалі мяне. Я быў ужо зусім перакананы, што ўтвараецца не што іншае, як прыдворны саюз пісьменнікаў без усялякай нацыянальнай адметнасці, запалітызаваны і зацыклены на зрашчэнні з вялікай Расіяй.
ГОЛАС 2 (адказвае мне). А ведаеш, Васіль, я, уласна, ніякай арганізуючай ролі ў фарміраванні гэтай новай асацыяцыі або саюза не адыгрываю. А ў прынцыпе... Ну стварылі ж нашы пісьменнікі элітны Пэн-клуб! To чаму б не стварыць і новае творчае аб’яднанне. Тым болып, што няма ўжо ні Някляева, ні саюза, які ён узначальваў. He працуе саюз. Хіба ты не ведаеш, што туды ніхто з пісьменнікаў не ходзіць?
— Прабач, — кажу, — сустракаю я там пісьменнікаў. А ты перакананы, што ў новы саюз усе пісьменнікі пойдуць?
— Паглядзім... Запісваюцца ж... Змітрок Марозаў, напрыклад.
— Адно цябе называюць закапёршчыкам...
— Не-е, я так заняты, што мне не да гэтага! Там, калі шчыра, Бондар разгортвае дзейнасць.
— А хто ж будзе кіраваць новым саюзам?
— Магчыма, не адзін чалавек, а некалькі сустаршынь.
Я дзякую чалавеку за гутарку і адчуваю яшчэ болыпы непакой ад таго, што чагосьці не разумею. Я не разумею, як нацыянальна адметнай асобе — паэту можна ўдзельнічаць у нейкім аб’яднанні, скіраваным, мякка кажучы, на занядбанне нацыянальнай літаратуры? А калі глыбей — на ліквідаванне нацыянальных каштоўнасцей. Уцяміць варта ход думкі Э. Скобелева, калі ён даводзіць, што «белорусская лнтература, вобрав в себя всю моіць русской класснческой лнтературы н весь размах советской, сразу же поднялась к самым сложнейшнм стнлям н высшнм духовным пережнванням», калі сцвярджае, што «ее соцнологнчность н лсторнзм ожндает шнрокое прнзнанне».
To добра, пане! Тут Э. Скобелеў удакладняе, што, уласна, для такога прызнання патрэбна... Лічыце, «только одно: чтобы действуюіцая власть, проявляюгцая столько забот о нашей культуре, не поскупнлась бы на мудрый проект по развнтню белорусского лнтературоведення н белорусской лнтературной крнтнкн (выделено автором), застывшнх на пролеткультовскнх познцнях н лелеюгцнх свое невежество как своеобразне».
Пытанне: ці не азначае гэта, што пры такім «адрыве» тэорыі ад практыкі літаратуры трэба мяняць не толькі творчы саюз і ягонае кіраўніцтва, мяняць трэба крытыкаў і аналітыкаў у тэрміновым парадку?! Магчыма-магчыма... Адно застанецца ззяць у вяках, як нятленны скарб, думка Э. Скобелева, ён сам у гэтым перакананы, і адсюль: «...я повторяю, что в ндеологнческнх наставннках не нуждаюсь н нацнонального днктата не прнннмаю, от кого бы он нн нсходнл» (выделено автором). Дзіўна, якія ж дыктатары ў краіне «народнай дэмакратыі», дзе ён
жыве сёння, і чым яны ягоную мосць так палохаюць?
ГОЛАС 3 (адказвае мне). На жаль, я не чула аб перспектыве ўваходжання новага творчага саюза ў склад расійскага Саюза пісьменнікаў. Напэўна, гэта нейкая прыхаваная плынь, намаганне асобных запалітызаваных літаратараў. Шчыра, я не стаю ўбаку ад працэсу ўтварэння новага саюза, але думаю, што не варта з гэтым спяшацца. He ўсе пісьменнікі разумеюць, навошта патрэбны новы саюз, і багата хто, як Іван Чарота, напрыклад, даводзіць, што трэба, маўляў, там, у існуючым Саюзе беларускіх пісьменнікаў пашукаць ладу, абнавіць кіраўніцтва, паспрабаваць актывізаваць ягоную дзейнасць. А я бачу, што там кіраўніцтва не зменіш, бо моцны ўплыў тых, хто ўплываў і на Васіля Зуёнка і хто фарміраваў новы склад праўлення. Мы з ім доўга дыскутавалі, і Чароту я, бадай, пераканала ў неабходнасці новай творчай структуры.
— Так-так... Мяне, — кажу, — радуе твой абнаўленчы імпэт. Але ці не чакае вас, нас, дапусцім, — усіх, хто ўтворыць новы саюз, наперадзе новае расчараванне?.. Нехта ж з ініцыятараў, пэўна, мае свае адмысловыя амбіцыйныя разлікі і, трапіўшы ў кіраўніцтва саюза, пры падтрымцы ўлад зробіць усё, што яму і ўладам пажаданым будзе. Хто плаціць... Такая прымаўка ёсць.
— Вось таму я і кажу, што праект яшчэ раз трэба абдумаць. He варта спяшацца.
— Ты гэта даводзіш мне з дыпламатычных меркаванняў?
— He, у душы яшчэ не страціла непакою за лёс дзіцяці, якое пры нашых клопатах можа нарадзіцца.
— А ведаеш, саюз, прычым любы творчы саюз мае шанцы на жыццё ў поўным сэнсе слова толькі
пры статусе сваёй незалежнасці! Аднак хто яе сёння мае?.. 3 творчых аб’яднанняў, бадай, адно БАЖ*.
— Падобна на тое...
— Новы Саюз пісьменнікаў, — працягваў я свае дэфініцыі, — калі ён не стане або перастане быць прыдворным — распадзецца. Хіба не? Ён распадзецца хутчэй за наш традыцыйны, даўні, усім знаёмы Саюз беларускіх пісьменнікаў, які, вядома ж, кульгае сёння, як і ўсе, хто дбае пра ўласны гонар і годнасць. Лягчэй за ўсё ад такога «калекі» адмовіцца. Ці не так?
— Што галава — то розум!
— Які б там ні быў кіраўнік сёння, саюз будзе кульгаць. Таму ці мае рацыю той, хто дакарае кіраўніцтва?
— Пэўна... Нешта муляе і мне. Як бачыш: я за тое, каб добра падумаць.
Цікаўнасць цягнула мяне пагутарыць яшчэ з некаторымі прыхільнікамі новага творчага аб’яднання, але я адчуваў сябе стомленым і ад тых гутарак, што меў, і баяўся, што патану ў шырокім радводдзі і стракатасці думак, пачуццяў, уяўленняў пра новае фарміраванне. Да таго ж, перада мной на пісьмовым стале ляжаў артыкул пісьменніка Э. Скобелева.
Уяўляю, які рэй усчаўся б, каб мы сабраліся на сход!
Але толькі ж на сходзе перш-наперш была б справаздача. Напрыклад, за два з паловай гады... Што зроблена?
I мне чуецца голас Вольгі Іпатавай, на якую, пасля ад’езду Някляева лёг асноўны цяжар у кіраўніцтве Саюзам пісьменнікаў.
Так здарылася, што новаму складу праўлення ў спадчыну перайшла запазычанасць па ўтрыманні
* Беларускае аб’яднанне журналістаў.
Дома творчасці на Іслачы, і яна, запазычанасць, складала ладную суму. За яе фінорганы пагражалі забраць катэдж на тэрыторыі Дома творчасці.
Ці справілася новае пісьменніцкае начальстаа з тым, каб адвесці пагрозу?
Так. Хоць гэта было — о-ё-ёй! — найцяжэйшым выпрабаваннем.
Далей... Праўленне памяняла фінансавыя мінусы на плюсы і ўжо за кошт сродкаў Літфонду ў 2000 годзе пачало выдаваць пісьменнікам пуцёўкі ў Дом творчасці, што пасля доўгай, глухой, даўкай паласы ўспрымалася як цуд. Ці ж гэта не добры знак і не поспех у дзейнасці творчага саюза?
Тым часам апантаныя шалам чыноўнікі, якія paHeft было спакусіліся на Дом літаратара і забралі яго, зрабілі чарговы накат на саюз, каб забраць кабінет у Іпатавай, пакінуты раней за пісьменнікамі. Чаго варты адны іх лісты, у якіх пісьменнікі разглядаюцца як утрыманцы і прышчы ў грамадстве.
Ну і зноў жа: ці адвяло кіраўніцтва саюза ад сваёй сядзібы гэту навалу? Так. Хоць тут і спатрэбілася праявіць нямала вытрымкі, прысутнасці духу, адданасці справе — на справе прэстыжнага творчага аб’яднання, што б пра яго Скобелеў і некаторыя чыноўнікі ні казалі.
Цяпер пяройдзем да іншых пытанняў. Праўленнем саюза праведзена два семінары маладых літаратараў на Іслачы, па 60 чалавек кожны.
У Саюзе пісьменнікаў працуюць творчыя секцыі і працуе Камісія па прыёме новых сяброў у саюз. Як ніколі, актыўна і плённа пачало працаваць літаратурнае аб’яднанне. На яго пасяджэнні, якім кіруе А. Масарэнка, часам збіраецца да сотні маладых аматараў прыгожага пісьменства.
А штогадовая падтрымка моладзі — хіба не прыклад? 10 перспектыўных і маючых вострую патрэбу
студэнтаў вылучаюцца на стыпендыі Міністэрства культуры.
...Пашыраюцца кантакты з замежнымі літаратарамі. Праведзены семінар перакладчыкаў, і як вынік, у Балгарыі выдадзены тоўсты том «Анталогіі беларускай паэзіі». У Іспаніі рыхтуецца да выдання зборнік «Беларускія апавяданні». Дасягнута дамоўленасць з расійскімі літаратарамі аб выданні зборніка беларускай паэзіі ў Маскве.
...Ладзяцца вечарыны і сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі, упохапкі чыняцца прыёмы замежных гасцей, і ўсё гэта пры адсутнасці пэўных фінансаў або пры тым, што крыніцай іх з’яўляюцца ўласныя кішэні. Тут нават пахаванне нябожчыка вырастае ў праблему.
...Стратэгічнай, урэшце, назавём праграму развіцця далейшай рупнасці Літфонду. Пры Літфондзе створана выдавецтва і выдадзена некалькі кніг, у тым ліку зборнік «Беларускія апавяданні» на нямецкай мове.
У палітычным плане, сказала б на сходзе Іпатава, саюз умеркаваны і цвёрда стаіць на сваёй спадчыннай нацыянальнай глебе. Таму, пры належнай увазе і цярпімасці да яго творчага духу і да грамадзянскіх памкненняў, пры спагадзе дзяржавы, ён, былы пакутнік, ён, былы цяжкахворы, ужо сёння можа адкінуць прэч мыліцы і актыўна працаваць на духоўнае адраджэнне і ўзбагачэнне грамадства. Саюз творцаў жыве. Саюз будзе жыць!
Прыкладна так, сказала б Вольга Іпатава. А я думаю пра галасы некаторых асоб, якія гучалі і гучаць дысанансам і спрабуюць стварыць бог ведае што.
«Боже, как все это смешно н нанвно! Как все зловеіце н пагубно — радн своей побнтой молью шкуры нграть ннтересамн нацнн!» — так палымяна, імпэтна, утрапёна сказаў у сваім артыкуле Э. Скобелеў і, напэўна, не ўцяміў, што сказаў пра сябе.
Калі б я не быў беларусам, то, магчыма, гукнуў бы: «Гэй, панове, падтрымаем пачын патрыётаў Расіі». Але ж я такі гонар маю і свае добрыя пачуцці да суседніх народаў і іх літаратараў стрымліваю спадчыннай бацькоўскай вуздэчкай: «Суседа паважай, а перадусім будзь патрыётам сваёй зямлі, сваёй Айчыны!»