Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
— своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны (т.зв. п’ятаформы). Знут
План Заслаўскага замка паводле К.Тышкевіча. Сярэдзіна 19cm.
ры валыкурціны былі ўмацаваны мураванай сцяной выш. 2,5 м і таўшч. 0,33 м, мелі патаемны ход для перамяшчэння абаронцаў. На паўд. вале З.з. меўся пад’ёмны мост. Гал. ўваход быў вырашаны ў выглядзе 2павярховай брамы і размяшчаўся ў паўд. курціне. Тут першапачаткова быў уладкаваны падземны ход з цэглы. 3 паўн. боку знаходзілася меншая брама. Дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскага збору, якая мела абарончыя функцыі. У 1678—1833 у замку размяшчаўся дамініканскі кляштар. З.з. уваходзіць у гісторыкакульт. музейзапаведнік «Заслаўе».
ЗАСЛАЎСКІ КАЛГАСНАСАЎГАСНЫ ТЭАТР. Існаваў у 193839 у г. Заслаўе Мінскага рна. Створаны на базе Барысаўскага калгаснасаўгаснага тэатра і выпускнікоў студыі Бел. першага дзярж. тэатра. Маст. кіраўнік П.Данілаў. Калектыў выступаў у аддаленых раёнах і калгасах, у вер. 1939 для вайсковых часцей і насельніцтва гарадоў і мястэчак Зах. Беларусі, далучаных да БССР. Сярод пастановак: «Канец маскарада» Ю.Рудзько і У.Стэльмаха, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Слава» В.Гусева, «Партызаны» К.Крапівы, «Жаніцьба» М.Гогаля, «Сын народа» Ю.Германа і інш. У 1939 на 1м Усебел. фестывалі калгаснасаўгасных тэатраў у Мінску і Усесаюзным аглядзе калгаснасаў
гасных тэатраў у Маскве быў паказаны апошні спектакль. У трупе тэатра акцёры: С.Бульчык, Ф.Буцвілоўскі, У.Гарачун, А.Гваздзёў, К.Захарэвіч, І.Кір’янаў, І.Кунцэвіч, Г.Шыкавец, С.Яворскі, А.Яфрэменка і інш. У снеж. 1939 рэарганізаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр.
ЗАСЛАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЙ МЎЗЫКІ «КАДАНС». Створаны ў 1973 у г. Заслаўе Мінскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.А.Жураўлёва (з 2004), М.А.Сяргееў (з 2007). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці папулярызацыя інструм. мастацтва. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў «Лірычны настрой» Я.Дзярбенкі, «Я табун сцерагу» У.Шчэрбы, «Накцюрн» А.Бабаджаняна, «Ноч на Палессі» У.Алоўнікава, «Тарантэла» Г.Ермачэнкава. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсу творчых работ выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (Мінск, 2004), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2005). В.П.Шкурскі.
ЗАСЛАЎСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1954 у г. Заслаўе Мінскага рна пры гар. Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.М.Нарко (з 1954), А.А.Хілько (з 1962). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 30 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай духавой музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Белая Русь» І.Цімакова, «Баявыя сябры» У.Нарко, «Красуй, Беларусь» і «Марш Перамогі» В.Раінчыка, «Міншчына» А.Атрашкевіч і інш. Калектыў — удзельнік штогодняга абл. фестывалю нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (гарады Мінск, Барысаў, Мядзел, Салігорск, Смалявічы, Старыя Дарогі, Стоўбцы). І.М.Ягнеш.
54
ЗАСЛАЎСКІ
Удзельнікі Заслаўскага народнага духавога аркестра.
ЗАСЛАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТЎРЫ «РАГНЁДА». Створаны ў 1996 у г. Заслаўе Мінскага рна пры гар. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.А.Гінько. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці папулярызацыя нар. музыкі. У рэпертуары бел. нар. песні, фалькл. музыка ў стылі «кантры», творы бел., укр., рус. аўтараў. Калектыў — дыпламант, лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячай нар. творчасці «Кубанскі казачок» (г. Сочы, Расія, 2003), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2000), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Маладзечна, 2003), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Полацк, 2003) і інш.
І.М.Ягнеш.
ЗАСЛАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛІСТАЎ «ГЛбРЫЯ». Створаны ў 1992 у г. Заслаўе Мінскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». КіраўнікЛ.З.Саў
Удзельнікі Заслаўскага народнага фальклорнага ансамбля работнікаў кулыпуры «Рагнеда».
55
ЗАСЛАЎСКІ
Заслаўскі ўзорны калектыў народнай песні «Крыніца».
чук. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: менуэт з «Полацкага сшытка» У.Гінько, «Рамантычная элегія», полька з «Сюіты для цымбалаў і фартэпіяна» В.Кузняцова, «Успамін» Я.Гладкова. Калектыў — дыпламант рэсп. фестываляў «Срэбны звон цымбалаў» (г. Маладзечна, 2007, 2010), муз. мастацтва «Спадчына» (Мінск), абл. конкурсу ансамбляў (г. Салігорск, абодва 2011) і інш.
В.П.Шкурскі.
ЗАСЛАЎСКІ ЎЗОРНЫ ШЕПЙЎ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «КРЫНІ'ЦА». Створаны ў 1992 пры Мінскім раённым Доме піянераў і школьнікаў, з 2012 — Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У 2002 прысвоена ганаровае званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.М.Маскалёва. У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 21 года. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі праз далучэнне да мастацтва нар. спеваў і нар. абрадавай культуры. У рэпертуары бел., рус. нар. песні розных стыліст. кірункаў і жанраў: «Сонца нізка, ве
чар блізка», «Ай, наш старшыня малодзенькай», «Кума», «Ай, чучу», «Пасу казу на лугу», тэатралізаваныя паст.: «Веснавыя замалёўкі», «Запрашаем у талаку», «Прыехала Каляда ўвечары» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў міжнар. нац. культур (г. Калінінград, Расія, 2003), дзіцячай творчасці (г. Чарнігаў, Украіна, 2004), рэсп. дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2005), абл. конкурсу вак. мастацтва «Музычныя пацеркі» (г. Барысаў, 2008), аглядаўконкурсаў аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (пас. Бараўляны Мінскага рна, 2008, 2009, 2012) і «Веснавыя зорачкі» (пас. Сеніца Мінскага рна, 2008—12).
Н. М. Маскалё'еа.
ЗАСЛАЎСКІ ФАРНЫ КАСЦЁЛ НАРАДЖбННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры барока ў г. Заслаўе Мінскага рна. Пабудаваны ў 1774 з цэглы на месцы драўлянага храма. У 1868 перабудаваны пад царкву Раства Багародзіцы (дзейнічала да 1941). У 1988 храм вернуты католікам. Уваходзіць у склад гіст.культ. музеязапаведніка «Заслаўе». Да каменнага аднанефавага прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае паўцыр
кульная алтарная апсіда з 2 бакавымі сакрысціямі. У выніку перабудовы пад царкву архітэктура касцёла набыла рысы рус.візант. стылю: над асн. аб’ёмам узведзены сферычны купал на цыліндрычным светлавым барабане і 4 апостальскія галоўкі, фігурны барочны шчыт над гал. фасадам заменены чацверыковай вежайзваніцай. Храм накрыты высокім чырвоным чарапічным дахам, які пераходзіць у пірамідальнае пакрыццё апсіды з сігнатуркай у завяршэнні. Гал. фасад, які выходзіць за габарыты асн. аб’ёму, захаваў барочны крывалінейны абрыс з вылучаным у цэнтры пластычным 3гранным эркерам. У яго завяршэнні 4гранная званіца з высокімі арачнымі прасветамі, фланкіраваная невял. купальнымі барабанамі. Фасады падзелены на 2 паверхі арачнымі аконнымі праёмамі (вокны 1га паверха імітаваны блендамі), дэкарыраваны пілястрамі. Да гал. ўвахода, перад якім створана прасторная тэраса, вядзе 2баковая лесвіца. Ва ўнутранай прасторы 2 слупы і насценныя карынфскія пілястры падтрымліваюць аркі цыліндрычнага скляпення, у сакрысціях і нартэксе — крыжовыя. Дзве бака
Заслаўскі фарны касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
56
ЗАСЛОНАЎ
выя вінтавыя лесвіцы вядуць на хоры і званіцу. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Вядзецца рэстаўрацыя (2013).
ЗАСЛбНА тэатральная, драпіроўка, якая закрывае сцэну ад гледачоў з мэтай зрабіць нябачным працэс перамены абсталявання, стварыць адчуванне прамежку ў часе паміж дзеямі. Узнікла ў стараж.грэч. тэатры, дзе ўкладвалася ў спец. паглыбленне, прыладжанае на краі сцэны. У цяперашні час падвешваецца з унутранага боку партальнай аркі. Можа ўздымацца, рассоўвацца або падбірацца па дыяганалі да вуглоў люстэрка сцэны. 3. размяшчаюцца за парталам сцэны ў наступным парадку: проціпажарная (жалезная ці азбеставая) 3., затым асн., ці антрактная (пад’ёмная, рассоўная), пасля спец. для пэўнага спектакля (напр., «Свае людзі — паладзім» А.Астроўскага, 2001, Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы; «Абарваная нітка» паводле бел. і рас. аўтараў, 2009, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы). На вял. сцэнах 3. падымаецца пры дапамозе электраматора, на малых — уручную. 3. рассоўныя шыюцца з пафарбаванай тканіны таўшчынёй 5 ці болей міліметраў, на тоўстай падкладцы, збіраюцца ў складкі і часам упрыгожваюцца эмблемай тэатра ці шырокімі махрамі, падшытымі да яе нізу. Антрактныя забяспечваюцца клапанам, які прыкрывае шырокую адтуліну ў цэнтры 3.: пры выхадзе акцёра на выклік гледача гэты клапан адцягваецца ў глыбіню першага плана сцэны. У сучасным бел. тэатры ў сувязі з вынасам дзеяння на прасцэніум і нават у глядзельную залу 3., як правіла, не выкарыстоўваецца. Р.І.Баравік.
ЗАСЛбНАВА К.С. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЁЙ, Мемарыяльны музей Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава. Засн. ў 1948 у г. Орша, з 1994 філіял Музейнага комплексу гісторыі і кулыпуры Аршаншчыны. Агульная пл. 360 м2. Экспа
Будынак Заслонава К. С.
мемарыяльнага музея.
зіцыя размешчана ў 5 залах. Першы прысвечаны ўвекавечанню памяці К.С.Заслонава, экспазіцыя 2га расказвае пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, даваен. прац. дзейнасць, пачатак Вял. Айч. вайны, ням.фаш. акупацыю Оршы, у 3м асвятляецца пазнейшая дзейнасць К.С.Заслонава ў Оршы, стварэнне партыз. атрада, які вырас у брыгаду. Матэрыялы 4й залы сведчаць аб гібелі К.С.Заслонава, дзейнасці 1й і 2й партыз. брыгад, якія насілі яго імя, правядзенні Чырвонай Арміяй ВіцебскаАршанскай аперацыі, вызваленні Оршы ў чэрв. 1944. «Зала памяці» прысвечана гісторыі і ўдзельнікам Аршанскага
Да арт. Заслонава К. С. мемарыяльны музей: 1 — макет зямлянкі; 2 — партызанская зброя.
антыфаш. падполля. У выставачнай зале кожныя 2 месяцы праводзяцца тэматычныя і камерцыйныя выставы. І.У.Ліпінская.
ЗАСЛбНАЎ Раман Леанідавіч (н. 27.8.1962, Мінск), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1985). Працуе ў станковым жывапісе ў жанры пейзажа, станковай графіцы. Сярод твораў: «Лясная глуш» (1980), «Плывуць аблокі» (1984), дыпціх «Вялікія паляўнічыя» і «Жанчыны павольна рухаюцца па цёмным лесе» (абодва 1990), «Плоскасць», «Настальгія» і «Летуценні» (усе 1996), «Пасьянс» (1997), «Тэатр ма
57
ЗАСЛОНАЎКА
Р.Заслонаў. Тэатр марыянетак. 2011.
рыянетак» (2011). Творчасці ўласцівы выразная індывідуальнасць маст. почырку, разнапланавасць кірункаў, метафарычнасць, багацце графічных, фармальных і каларыстычных эксперыментаў. Г.А. Фатыхава.
ЗАСЛбНАЎКА, вёска ў Аршанскім рне. За 9 км на 3 ад горада і чыг. вузла Орша, 90 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Оршай. Цэнтр Забалацкага с/с. 235 гаспадарак, 544 ж. (2012).
У 19 ст. маёнтак Забалацце ў Аршанскім павеце Магілёўскай губ. У 1