Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
I
Культура
Беларусі
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕПЯ:
У.Ю. Аляксандраў (галоўны рэдактар), Б.У. Святлоў, А.В. Праляскоўскі, Л.С. Ананіч, УI. Адамушка, УС. Басалыга, Ю.П. Бондар, В.В. Даніловіч, А.А. Каваленя, Р.С. Матульскі, У.І. Пракапцоў, УІ. Лакотка, М.І. Чаргінец, В.М. Чэрнік, А.А. Лукашанец, А.А. Суша, Л.Г. Кірухіна, М.В. Нікалаеў, В.В. Калістратава, Л.У Языковіч, Г.М. Малей, Ю.В. Бажэнаў, ТІ. Жукоўская, М.Г. Нікіцін, Т.Ф. Рослік, А.І. Саламевіч
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2013
Культура
Беларусі
TOM 4
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2013
УДК008(476)(031)
ББК71(4Бем)я2
К90
Выданне выходзіць з 2010 года
РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
Н.А. Агафонава, Р.М. Аладава, Э.А. Алейнікава, А.М. Аляхновіч, Р.М. Бакіевіч, К.С. Бандарэнка, Р.І. Баравік, М.Р. Баразна, Р.І. Вайцехоўская, С.У. Вараб’ёва, У.А. Васілевіч, С.Л. Гаранін, С.А. Гардун, В.Р. ГудзейКаштальян, В.У. Дадзіёмава, І.Д. Дземянчук, У.М. Дзянісаў Д.В. Дзятко, С.Ф. Дубянецкі, А.А. Егарэйчанка, В.І. Еўмянькоў, В.І. Жук, Ю.Ю. Захарына, А.М. Каласоўская, А.А. Карпілава, С.В. Карпук, М.А. Козенка, М.М. Крывалыіэвіч, В.Ф. Кушнер, І.Ф. Лабацкі, С.С. Лаўшук, Г.А. Лаўрэцкі, А.С. Ліс, В.М. Ляўко, Н.Г. Мазурына, В.А. Максімава, А.А. Манкевіч, Т.А. Марозава, Н.В. Мацабярыдзэ, Т.Г. Мдывані, П.А. Міхайлаў, І.Д. Назіна, В.Л. Насевіч, А.М. Ненадавец, В.С. Пазднякоў В.П. Пракапцова, М.Р. Прыгодзіч, І.В. Саверчанка, Я.М. Сахута, С.А. Сергачоў LI. Сінчук, А.І. Смолік, Р.Б. Смольскі, С.В. Снапкоўская, М.В. Трус, С.І. Уланоўская, Н.М. Усава,
Г.А. Фатыхава, А.Ф. Хмялькоў М.В. Цвілік, В.С. Цітоў М.Л. Цыбульскі, В.А. Чамярыцкі, В.М. Чарнатаў І.А. Чарота, М.І. Шамшэня, Я.Ф. Шунейка, Г.М. Шэйкін, Н.А. Юўчанка, А.А. Ярашэвіч, В.Р. Языковіч
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі А.П. Дрыбаса, А.Л. Дыбоўскага, сайтаў: www.globus.tut.by,www.radzima.org,www.pinakoteka.zascianek.pl
Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 4/рэдкал. :У.Ю. Аляксандраў(гал. рэд.) [іінш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл.
К90 імя П. Броўкі, 2013. — 664 с.: іл.
ISBN 9789851107465.
УДК 008(476)(031)
ББК71(4Бен)я2
ISBN 9789851107465 (т. 4)
ISBN 9789851104952
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2013 © Картаснова. Дзяржаўны камітэт па маёмасці
Рэспублікі Беларусь, 2013
ЗАБЯЛЬІШЫНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1972 у в. Забялышын Хоцімскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Гаўрыленка (з 1972), І.Л.Абушкевіч (з 1989). У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 20 да 54 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва, канцэртныя выступленні. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні: карагодныя, жніўныя, веснавыя, жартоўныя, абрадавыя, прыпеўкі, a таксама песні бел. аўтараў: «Развітанне», «Наша свята» і «А гармонік грае» Э.Сіліцкага, «Хлеб ды соль» і «Размова» Л.Захлеўнага, «Радзіма» М.Слізкага, «Малады я ажаніўся» І.Абушкевіча і інш. Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Шклоў, 2000; г. Бабруйск, 2006), удзельнік нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Мсціслаў, 2001). І.М.Абушкевіч.
ЗАВАДСКАЯ СЛАБАДА, вёска ў Магілёўскім рне, на р. Арлянка. За 35 км на ПдЗ ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы, каля аўтадарогі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр Заводскаслабодскага с/с. 185 гаспадарак, 560 ж. (2011).
Вядома з 2й пал. 19 ст. як вёска ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губ. У 1897 — 18 двароў, 132 ж. 3 1919 у Гомельскай
губ. РСФСР. 3 9.5.1923 у Магілёўскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Магілёўскім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 у Коцынскім, з 21.8.1925 у Хонаўскім сельсаветах. У 1926 — 44 двары, 300 ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 28.6.1944 З.С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску разам зжыхарамі. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 у Дасовіцкім, з 21.7.1956 зноў у Хонаўскім, з 22.7.1960 у Бокатаўскім, з 4.6.1965 зноў у Хонаўскім сельсаветах. 3 6.4.1973 цэнтр сельсавета. У 1997 — 203 гаспадаркі, 502 ж.
У 2011 Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЗАВАЙЦЬ, вёска ў Нараўлянскім рне, на р. Сажылка. За 8 км на 3 ад г. Нароўля, 20 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 186 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Нароўля—Ельск. Цэнтр Завайцянскага с/с. 118 гаспадарак, 272 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1795 — 40 двароў, 275 ж. У 1834 вёска, 53 двары. У 1897 — 59 двароў, 315 ж., магазін. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Нараўлянскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Мазырскай акругі. 3 20.8.1924 у На
Удзельнікі Забялышынскага народнага фальклорнага ансамбля «Спадчына».
ЗАВАЛОЧЫЦКІ
раўлянскім с/с. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца ліст. 1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 713 ж. 3 14.4.1962 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Ельскім рне. У 1997 — 187 гаспадарак, 447 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, філіял школы мастацтваў, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны ггункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. ЗАВАЛбЧЫЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ВЯНбЧАК». Створаны ў 1974 у в. Завалочыцы Глускага рна пры сельскім Доме культуры як хор. 3 2007 сучасная назва. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Б.Карпачоў (з 1974), Т.І.Дубашынская (з 1980). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 33 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і прапаганда нар. песні. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы, творы бел. кампазітараў: «Як сонейка з месяцам» М.Сіраты, «Бяседа» Л.Захлеўнага, «Вёсачка» А.Васілёк, «Я вёска, я сяло» А. і Г. Завалокіных, «За гарамі, за лясамі», «А ў нас зажыначкі» і інш., інсцэніраваны абрады «Сватанне ў Завалочыцах», «Зажынкі», «Дажынкі», «Купалле». Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усесаюзных аматарскай маст. творчасці, прысвечанага 40годдзю Перамогі (1985), прысвечанага 70годдзю Кастр. рэв. (1987, абодва г. Магілёў), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (1997), удзельнік абл. аглядуконкурсу «Праз вучобу да майстэрства» (2006, абодва г.п. Глуск), абл. і раённых мерапрыемстваў.
Т. І.Дубашынская.
ЗАВАЛОЧЫЦЫ, вёска ў Глускім рне, на р. Пціч. За 33 км на Пн ад г.п. Глуск, 26 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі на лініі Слуцк—Асіповічы, 150 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Баб
руйск—Слуцк. Цэнтр Завалочыцкага с/с. 238 гаспадарак, 545 ж. (2011).
Вядомы з 1626 як сяло ў маёнтку Глуск Навагрудскіх павета і ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1888 засн. вінакурны завод. У 1897 вёска ў Гарадоцкай воласці, 21 двор, 277 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у Глускім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 у Гарадоцкім с/с. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 24.6.1960 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Бабруйскім рне. У 1986 — 265 гаспадарак, 654 ж. У 1997 — 310 гаспадарак,713 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«ЗАВЁЙНІЦА», беларускі народны танец, музычны памер 2/4, хуткага тэмпу, пераважна ўстойлівай кампазіцыі. Адносіцца да групы парнагуртавых танцаў, выконваецца жаночым і мяшаным складам. Танец пашыраны ў Беларусі з рознымі рэгіянальнымі назвамі («Завіруха», «Віхор») і ў структурнакампазіцыйных варыянтах. «3.» падобная з «Мяцеліцай» (12тактавай муз. структуры), блізкая да танцаў 2часткавай формы «Грэчанікі» (Столінскі рн), «Шарлатан» (муз. памер 3/4 і 2/4; Свіслацкі рн). Асн. рухам з’яўляецца імклівы сцелісты «крокбег», які перамяжоўваецца з рознарытмічнымі прытупамі. Большай часткай танец выконваецца з махрачкамі (ручнікамі). Танцоры актыўна размахваюць імі ў час танца, імітуючы мяцеліцу, віхор, а таксама выкарыстоўваюць іх пры ўтва
рэнні арак «варот». Выконваецца па коле са зменай напрамкаў. Рухаючыся ў розныя бакі, пары па чарзе то ныраюць у вароты, то прапускаюць у вароты інш. пары. Характэрнымі фігурамі з’яўляюцца імклівыя павароты танцораў на месцы, злучыўшы ў пары пад локці то правыя, то левыя рукі, і «шэн» — адначасовае прасоўванне 2 колаў у розныя бакі, танцоры ў якіх абыходзяць адзін аднаго то з правага, то з левага боку. Адзін з варыянтаў «3.» пачынаецца прабежкай танцораў у вароты, утвораныя 2 танцорамі. Выскачыўшы зпад аркі, папарна разбягаюцца ў розныя бакі.
Літ.'. Голейзовскнй К.Я. Образы русской народной хореографнн. М., 1964; Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004. М.А.Козенка. ЗАВЁСА, адна з дзвюх металічных пласцін, створкавых ці суцэльных, якімі шарнірна прымацоўваюць да вушака дзверы, аконныя рамы, брамы і інш., даючы ім магчымасць адчыняцца і зачыняцца. 3. выкоўвалі з паласы металу і мацавалі з дапамогай цвікоў да рухомай часткі. Другі канец, скручаны ў трубку, надзявалі на дэталь (крук), убітую ў нерухомую частку збудавання ці вырабу (шула, сцяны, вушака). Бываюць 3. двухбаковыя (сіметрычныя або розныя па форме і памерах, характэрныя пераважна для мэблі) і аднабаковыя (стужка, крыжа, шчыта і Sпадобныя). У Беларусі найб. пашыраны аднабаковыя стужкавыя 3., зробленыя з доўгай паласы металу і гарызантальна замацаваныя да палотнішча дзвярэй. 3. часта аздаблялі насечкай у выглядзе нескладаных узораў геаметрычнага характару: палосак, крыжыкаў, зігзагаў, кропак, трохвугольнікаў і інш., фігурна раскоўвалі, надразалі і адгіналі бакавыя спіралепадобныя адросткі, надавалі канцам абрысы ромба, трызубца, зааморфных галовак, раздвойвалі і закручвалі ўсярэдзіну ці ў процілеглыя бакі. Часам, асабліва ў культавым дойлідстве, 3. прымалі надзвычай складана
6
ЗАВІВАННЕ
прафіляваныя або стылізаваныя пад раслінныя формы абрысы (дзверы