Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
х Святых разглядаецца як пярэдадзень З.д., калі наведваюць магілы продкаў, прыводзяць іх у парадак, упрыгожваюць кветкамі. У Беларусі 2 ліст. пасля службы ў касцёле наведвалі могілкі, пакідалі на магілах пачастункі, якія прызначаліся для душ памерлых. Элементы традыц. культуры ў памінаннях усіх памерлых 2 ліст. захаваліся ў славянкатолікаў а таксама сустракаліся ў католікаў інш. народаў Еўропы.
В. М. Шарая.
ЗАДЫЯКАЛЬНЫ КАЛЯНДАР, сістэма летазлічэння, звязаная з размяшчэннем Сонца адносна сузор’яў задыяка. Пачаў складвацца ў 1 ст. да н.э. Магчыма, грэч. астраном Метан быў першым, хто ў 432 г. да н.э. заявіў пра зорны каляндар. Цяпер ён распаўсюджаны ў краінах Усх. і Паўд. Азіі. Стараж. «Новым годам» была прынята кропка вясенняга раўнадзенства (20 або 21 сак.), калі Сонца на экліптыцы перасякала нябесны экватар у сузор’і Авена. Кожнае з 12 задыякальных сузор’яў свяціла праходзіць прыблізна за 29—31 дзень. У розных народаў яны маюць свае назвы. Напр., у Беларусі Цялец — Вол, Стралец — Стрыбог ці Пярун.
У многіх рукапісных кнігах, што распаўсюджваліся на слав. землях з X ст., падаюцца астранамічныя звесткі і малюнкі задыяка. У кн. «Ружоўнік...» (1672) мастак А.Тарасевіч з Глуска змясціў каляндарны цыкл з 12 гравюр, дзе замест месяцаў дадзены знакі задыяка. Да З.к. ў сваёй творчасці звярталіся Ф.Скарына, Сімяон Полацкі, К.Лышчынскі, М.ПачобутАдляніцкі і інш.
Устаноўлена залежнасць бел. нар. календара ад З.к., асн. святам якога з’яўляецца Юр ’я. У варыянтах валачобных песень яно малюецца як навагодняе («Першае святца — святы Юр’я...», «Першае святца — Новае летца. // Святы Яня, боскі зданя, // Узяў ключы залатыя, // Адамкнуў зямлю, пусціў расу...»). У старажытнасці Юр’я пачыналася ў сузор’і Авена на вясенняе раўнадзенства, але ў сувязі з працэсіяй зямной восі цяпер язычніцкае ігрышча, трансфармаваўшыся на адзін месяц, знаходзіцца ў сузор’і Рыб. Ад аднаго задыякальнага свята да другога ў бел. нар. календары налічваецца па 29—31 дзень. Гл. таксама Календары.
Літ.: Лозка А. Беларускі задыякальны каляндар // Мастацтва. 2004. № 1; Я г о ж. Феномен Новага года ў беларускім фальклоры. Мінск, 2004.
А.Ю.Лозка.
ЗАЕЛІЦА, вёска ў Глускім рне. За 20 км на ПдЗ ад г.п. Глуск, 45 км ад чыг. ст. Бумажкова на лініі Бабруйск—Акцябрскі, 204 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Глуск—Бабруйск. Цэнтр Слаўкавіцкага с/с. 390 гаспадарак, 877 ж. (2012).
У 2й пал. 19 ст. вёска ў Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1897 — 46 двароў, 284 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Глускім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 у Слаўкавіцкім с/с. У 1926 — 87 двароў, 429 ж. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія зажыва спалілі 92 вяскоўцаў і 58 жыхароў суседніх вёсак. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Бабруйскім рне. У 1970 — 305 ж. У 2002 — 374 гаспадаркі, 926 ж. 3 2004 цэнтр сельсавета.
У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, школа мастацтваў, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт,
аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны, кафэ. Магіла axBap фашызму.
ЗАЖЬІНКАВЫЯ ПЁСНІ. група каляндарнаабрадавых твораў пачатку жніва, паэт. напаўненне аграрнамагічнага абраду зажынак і застольнай бяседы ў хаце гаспадара падчас рытуальнага частавання зажынальніц. Творы складаюцца з шэрагу адметных структурных элементаў і маст. матываў: хранатопных з адзначэннем часавай мяжы і матывамі «досыць жыту ў полі стаяці», «пара жыта жаці», «у нас сёння зажыначкі»; рытуальных, звязаных з матывамі выбару зажынальніцы са шчаслівай рукой і апавяшчэннем «сам Бог жыта зажаў»; прывітальных са зваротам зажынальніц да Бога, жыта, гаспадара палявога; развітальных — дабранач полю, жыту, постаці; запрашальных ад жыта да жнеек «прыходзіць заўтра рана»; заклінальных — на будучы ўраджай з імператыўным зваротам «радзі жыта» — да функцыянальна тоесных сонца, поля, Бога; велічальных з ухваленнем поля, маладых жнеек, шчодрых гаспадароў. З.п. уласцівы ідылічны модус мастацкасці. Яго аснова — гарманічныя стасункі жнеек з адухоўленай прыродай, міфал. апекунамі ўраджаю, удзячнымі гаспадарамі нівы.
Літ.: Жніўныя песні. Мінск, 1974; Жніўныя песні // Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Мінск, 2001. Кн. 1. Каляндарнаабрадавая паэзія.
Р.М.Кавалёва.
ЗАЖЬІНКІ, аграрнамагічны абрад перад пачаткам жніва, функцыянальна скіраваны на плённы збор ураджаю. Напярэдадні 3. гаспадыні старанна прыбіралі на падворку і ў хаце, засцілалі стол белым абрусам, пакідалі на ім бохан хлеба і соль. Апрануўшы белае чыстае адзенне, адпраўляліся зажынаць ніву. 3 сабою бралі хлеб, соль, гарэлку. Зажынальніца, рытуальна павітаўшыся з нівай, з першай зжатай жмені каласоў скручвала перавясла і падпяразва
15
ЗАЖЭВІЧЫ
Зазерскі народны хор «Жытніца».
лася ім. Нажаты сноп ставіла вертыкальна, гаворачы пры гэтым магічныя словы на заклён урадлівасці нівы. Потым клала сноп на зямлю, а пад яго падкладала прынесеную на ніву ежу («ношку»), якой надаваўся сакральны сэнс.
Літ.: Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Быт белоруса. Внльна, 1912.
ЗАЖЙВІЧЫ, вёска ў Салігорскім рне. За 8 км на У ад горада і чыг. ст. Салігорск на ветцы Слуцк—Салігорск ад лініі Баранавічы—Асіповічы, 141 км ад Мінска, на аўтадарозе Слуцк—Зажэвічы. Цэнтр Зажэвіцкагас/с. 313 гаспадарак, 663 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мінскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Пагосцкай воласці, 114 двароў, 1123 ж., магазін, 2 крамы, піцейны дом, 2 млыны. У 1917 — 187 двароў, 1346 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Старобінскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 21.6.1935 зноў у Слуцкай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941 — 314 двароў, 1355 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 3. акупіраваны ням.фаш. за
хопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноўу Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 у Любанскім, з 6.1.1965 у Салігорскім раёнах. У 1970 — 1547 ж. У 1997 — 383 гаспадаркі, 799 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны.
ЗАЗЕРСКІ НАРОДНЫ ХОР «ЖЬІТНІЦА». Створаны ў 1980 у в. Зазерка Пухавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.Д.Пыталеў (з 1980), А.П.Лях (з 1996). У складзе хору 15 чал. ва ўзросце ад 18 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і аўтарскай песні. У рэпертуары бел. нар. песні ў апрацоўцы А.Клеванца, А.Ляха, М.Сіраты, А.Чыркуна: «Жытніца», «Вярба», «Ясная зара», «Беларуская гасціннасць», «Гары, касцёр» і інш. Падрыхтавана канцэртная праграма да 30годдзя хору (2011). Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. спецыялізаванай выставы «БелАгра2011» (ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага рна, 2011), абл. фестывалю нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (г. Мар’іна Горка, 2012) і інш. раённых мерапрыемстваў.
Н.І. Стральчэня.
ЗАЗбЎКА, у беларускай народнай міфалогіі дэманічная лясная істота. Уяўлялася надзвычай прыгожай дзяўчынай з русымі густымі валасамі, такімі доўгімі, што ёй непатрэбна было адзенне. Шмат маладых мужчын і хлопцаў паддавалася на яе чары. Калі яна паказвалася якомунебудзь чалавеку, той, нягледзячы на перасцярогі, як заварожаны, ішоў за ёю. 3. клікала яго па імені мілагучным голасам, пералівіста смяялася, то паказвалася, то знікала, заманьваючы глыбей у лес. Завёўшы свайго абранніка глыбока ў лес, 3. пачынала яго лашчыць як ніводная жанчына. Рэдка які мужчына вяртаўся ад 3., некаторыя гінулі ад яе прагнага кахання. Тыя ж, хто вярталіся да сваіх жонак ці каханак, праз некаторы час зноў сыходзілі назад у лес, цяпер ужо назаўсёды. Часта такіх мужчын знаходзілі павешанымі, бо не кожнага 3. прымала двойчы, і тады яны самі губілі свае жыцці. На зіму 3. некуды знікала. Паводле адных меркаванняў, яна ўпадала ў зімовую спячку ці на маразы пераходзіла ў нейкі свой асабісты свет, паводле другіх — абарочвалася лябёдкаю і разам з сапраўднымі лебядзямі адлятала ў вырай. 3. ўяўляе сабой разнавіднасць русалак. Згадвалася на Вілейшчыне.
Літ.: Зямнаядарогаўвырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч. «ЗАіНЬКА», «Заінька ш э р а н ь кі», «Заінька ў лес ідзёт», «Заінька, дзе ты быў?», «Заінька паза садам», гульнявы ілюстрацыйнавыяўленчы карагод з любой колькасцю ўдзельнікаў. У розных узроставых групах мае розныя вызначэнні («карагод», «карагодная песня», «карагодгульня», «гульня») і функцыянальную прымеркаванасць. На Пн Беларусі «3.» прымеркаваны пераважна да зімовага часу і выконваецца больш дынамічна і эмацыянальна. Па меры прасоўвання на Пд набывае вясновалетнюю функцыю і па стылявых асаблівасцях набліжаецца да «класічнай» мане
16
ЗАЙЦАЎ
ры выканання карагодаў. Пашыраны ў шэрагу варыянтаў колавага тыпу ў маналогавай і дыялогавай формах. Асн. гулец — «заінька», абраны пры дапамозе лічылкі (ці інш. спосабам), становіцца ў сярэдзіну кола (ці паза ім) і сродкамі выяўл. пластыкі і разнастайных рухаў, асабліва скокавага характару, ілюструе паэт.песенны змест карагода. Карагоднікі, узяўшыся за рукі, рухаюцца па коле перыядычна са зменай напрамкаў (па сонцы — супраць ходу сонца) і спяваюць: «Заінька ў лес ідзёт, // Серанькі ў лес ідзёт, // Ой, да люлі, у лес ідзёт, // Ой, да люлі, у лес ідзёт //«...» // Заінька, пагуляй, // Серанькі, пагуляй, // Каго любіш, выбірай». Той, каго выбірае «заінька», мяняецца з ім месцам і роляй. Карагод пачынаецца спачатку. У некаторых варыянтах апошняя страфа песні суправаджаецца плясканнем у ладкі ці «трайным прытупам». Асн. рухамі карагоднікаў у розных традыцыях з’яўляюцца: «просты крок», ці «крокпрытуп», ці «трохкрок», або «камбінаваны крок», якія выконваюцца з рознымі пластычнымі інтанацыямі.
Літ.: Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т.: Т. 1—5. Мінск, 2001 — 11. М.А.Козенка.
ЗАЙКОЎСКІ Эдвард Міхайлавіч (н. 18.11.1952, в. Дубашы Валожынскага рна), беларускі археолаг, культуролаг. Канд. гіст. навук (1985). Скончыў БДУ (1975). 3 1980 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Вывучае дахрысціянскую духоўную культуру, язычніцкія культавыя помнікі і мастацтва, этнічную гісторыю насельніцтва паўн. Беларусі ў першабытную эпоху і сярэдневякоўі. Даследаваў помнікі неаліту і б