• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ся Ажэшкамі ў пач. 19 ст. У 1814 двор Ю.Ажэшкі ўключаў палац, афіцыну, спіхлер, парк, альтанку, конны млын, стайню, цагляны завод, сыраварню, стадолу, абору, карэтную, 2 фруктовыя сады, агарод, 4 карчмы. У 1890 маёнтак уключаў 6 фальваркаў з надзелам зямлі ў 8018 дзесяцін. У пач. 20 ст. графіня Н.Бобрынская рэстаўрыравала палац і відавочна абнавіла сядзібу: прыбудавала паравую малочную ферму, дрожджавінакурны завод, стайню і інш. Парадная частка сядзібы мела сіметрычнавосевую пабудову. На гал. кампазіцыйнай восі размяшчалася шырокая (11 м) фармаваная алея з ліпы (цяпер вясковая вуліца). Вось завяршалася палацам з вял. газонам перад ім. Уздоўж алеі былі пракладзены каналы шырынёй 4 м, якія выгіналіся і аб’ядноўваліся з 2 вадаёмамі, размешчанымі сіметрычна газону. Водную сістэму дапаўнялі яшчэ 4 вадаёмы, якія злучаліся з каналамі — збіральнікамі вады паза межамі сядзібы. Палац, пабудаваны ў стылі класіцызму, меў цэнтр. аб’ём з мансардай, 4калонным порцікам са ступеньчатым атыкам і 2 бакавыя заніжаныя аб’ёмы з прыбудаванымі калонамі (захаваўся адзін). Рэпрэзентатыўнымі з’яўляліся за
    22
    ЗАКОННІКАЎ
    лы цэнтр. аб’ёму (заларатонда, хол, салон), столі якіх былі дэкарыраваны лістамі аканта і арнаментальнай лепкай. Высокія дубовыя 2створкавыя дзверы, пакрытыя цёмнай палітурай, мелі багатыя барэльефы, акоўку і ручкі з далікатна мадэліраванай бронзы. У нішах з арачнымі зводамі размяшчаліся пёчы паўкруглай формы, дэкарыраваныя карнізамі, арнаментальнымі паясамі і паўвазамі. У 1839 у паўд.зах. частцы парку была пабудавана капліца ў стылі неаготыкі паводле праекта Ф.Яшчолда. У плане яна ўяўляла рэдкае па кампазіцыі, гармоніі і дэкоры цэнтрычнае квадратнае збудаванне з 4граннай сігнатуркай, востраканечным шпілем і чыгунным крыжам у завяршэнні. На злучаных вуглавых контрфорсах са стральчатым парталам размяшчаліся вежыфіялы. Памяшканне аздаблялася скульптурамі і вітражамі. Карункавы малюнак тонкіх, быццам ніткі, нірвюраў надзяляў залу капліцы лёгкасцю, сцены былі ўпрыгожаны абразамі. Асаблівым майстэрствам выканання вылучаліся хоры і гал. алтар. Пад цыліндрычнымі скля
    пеннямі размяшчалася крыпта з пахаваннямі ўладальнікаў. У 1906 па праекце Ф.Маультга быў узведзены дрожджавінакурны завод — 2павярховы, прамавугольны ў плане будынак у стылізаваных формах класіцызму, які аб’ядноўваў сядзібны ансамбль. Ад вял. гасп. двара засталіся часткова перабудаваныя сыраварня, сталярня, спіртавы склад, свіран, а таксама будынак з чырвонай цэглы, дэкарыраваны лапаткамі, карнізам з парэбрыкам і гарызантальным поясам, што раздзяляў паверхі. Сядзіба захавала агульнае планіровачнае рашэнне, шэраг выразных фрагментаў. Капліца ў паўзруйнаваным стане. Капліцапахавальня, дрожджавінакурны завод, фрагменты парку ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    А.Т.Федарук.
    ЗАКбНШКАЎ Сяргей Іванавіч (н. 16.9.1946, в. Слабада Бешанковіцкага рна), беларускі паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыў БДУ (1969). Настаўнічаў. 3 1975 у газ. «Чырвоная змена», «Звязда», з 1978 у апараце ЦК
    КПБ, у 1986—2002 гал. рэд. час. «Полымя». Аўтар збкаў паэзіі «Бяседа» (1973), «Устань да сонца» (1976), «Пакуль жыве мая бяроза» (1981), «Ве
    ра, Надзея, Любоў» (1983), «Прысак часу» (1986), «Сутнасць» (1987), «Заклінанне» (1991), «У вочы вечнасці гляджу» (2000), «Гэта мы» (2006), «Першы пацалунак» (2007), «Дол» (2008), кніг эсэ «Беларускае сэрца», «Вячэра пад райскім дрэвам» (абедзве 1993), «Насустрач» (2008), «Шалёная куля» (2010). Выступае як перакладчык. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    Тв.: Святая воля: выбраная лірыка. Мінск, 1993; Лістам дарога запала: выбранае. Мінск, 2000. В.І.Еўмянькоў.
    Да арт. Закозельская сядзіба: 1 — капліцапахавальня ў Закозельскай сядзібе; 2 — ажурнае афармленне столі ў капліцыпахавальні.
    I
    23
    ЗАКОНЫ
    ЗАКбНЫ ГУКАВЬІЯ, тое, што фанетычныя законы.
    ЗАКОТ, 1) старадаўняя канструкцыя страхі сялянскіх хат і гаспадарчых пабудоў у Беларусі. Бярвёны тарцовай сцяны вышэй верхняга вянка зруба паступова ўкарочваліся, сцяна набывала выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступы клалі падстрэшныя жэрдкілаты, якія служылі асновай страхі. 2) Загарода з ламачча і камення, пляцень або частаколавы плот. Была пашырана ў Беларусі са стараж. часоў. Будавалі з мэтай затрымаць ход рыбы, якая вясной вярталася са спадам вады з заліўных лугоў. Калі агароджаны вадаём мялеў рыбу вылоўлівалі невадамі і інш. снасцямі.
    ЗАКРАСА, затаўка, у традыцыйнай беларускай кулінарыі заправа з нутранога свінога тлушчу — здору. Выкарыстоўвалі для запраўкі баршчу, булёну, капусты. Для гэтага здор таўклі з прыправамі (перцам, часнаком). На Палессі часам на 3. расціралі ўжо прыгатаваныя здор з салам.
    ЗАЛА, вялікае памяшканне, прызначанае для правядзення сходаў, урачыстасцей, прыёмаў, тэатр. і кінапаказаў, спарт. спаборніцтваў і інш. Першыя 3. на тэр. Беларусі абсталёўваліся з 12 ст. ў княжацкіх палатах (Полацк, Гродна), манастырах (трапезная), ратушах, замках. Парадныя 3. (абедзенныя, партрэтныя, бібліятэчныя, тэатр., зброі і інш.) з 16 ст. складалі цэнтр. частку кампазіцыі палацаў (Мір, Нясвіж), у 18— 19 ст. часам былі круглыя або авальныя ў плане, перакрываліся купалам (Гродзенскі Стары замак). У некаторых палацавых будынках 17—18 ст. 3. размяшчаліся на верхнім паверсе, мелі баявыя галерэі з абламамі і байніцамі (г.п. Копысь Аршанскага рна). У інтэр’еры важнае значэнне мелі дэкар. аздабленне (лепка, размалёўка, шпалеры, маст. тканіны), грубкі з арнаментаванай паліванай кафлі, каміны, мэбля. Вял. зальнае памяшканне — асн. элемент культа
    вых будынкаў. Базілікальныя храмы з роўнымі па вышыні нефамі называліся храмамі зальнага тыпу. У сучаснай архітэктуры 3. — неад’емны элемент разнастайных тыпаў жылых, адм.грамадскіх, спарт. будынкаў, навуч. устаноў, тэатраў, кінатэатраў, клубаў цыркаў, рэстаранаў, кафэ і інш. Вырашаюцца адасобленымі аб’ёмамі або ўключаюцца ў агульную структуру збудавання. У архіт.маст. вырашэнні вял. ролю адыгрываюць творы манумент., станковага жывапісу і скульптуры, дэкар.прыкладнога мастацтва, аддзелачныя матэрыялы. Буйныя зальныя памяшканні праектуюць з улікам іх аптымальнай архіт. акустыкі.
    ЗАЛАТАРОЎ Васіль Андрэевіч (8.3. 1873, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія — 25.5.1964), расійскі і беларускі кампазітар, педагог. Засл. ар
    В.А.Залатароў.
    тыст Расіі (1932). Нар. артыст Беларусі (1949). Праф. (1918). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас М.РымскагаКорсакава). У 1933—41 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Творчыя прынцыпы 3., высокі прафесіяналізм, глыбокія веды пра тэхніку кампазіцыі, муз. драматургію спрыялі фарміраванню нац. кампазітарскай школы. Сярод твораў: балет «Князьвозера» (паст. 1949), сімф. «Беларусь» (4я, 1934), танц. сюіта, уверцюрафантазія на бел. тэмы для сімф. аркестра (1937), Маленькая сюіта на тэмы зах.бел. нар. песень для хору а капэла (1943), цыкл апрацовак нар. песень для голасу з сімф. аркестрам «Кантрасты» (1939), у якіх увасоблены нац. харак
    тарныя вобразы, стыліст. асаблівасці бел. фальклору, а таксама опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 6 сімфоній, у т.л. «Чалюскінцы» (3я, 1934), «Мая Радзіма» (6я, 1944), 4 кантаты, 6 струнных квартэтаў і інш. AyTap першай рус. манаграфіі, прысвечанай фузе як муз. форме («Фуга», 3е выд. 1965). Дзярж. прэмія СССР 1950.
    Літ.: Ннсневнч С. Васнлнй Золотарёв. М., 1964. Т.А.Дубкова. ЗАЛАТАРОЎ (I в а н о ў) Карп leaHay (? — 1698), жывапісец і залатапісец. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве: у канцы 1650х гг. — у НоваІерусалімскім манастыры каля Масквы, пазней — «жалаваным» жывапісцам Маскоўскай Аружэйнай палаты. Выконваў (з І.Безміным) жывапісныя творы для Церамнога палаца Маскоўскага Крамля («Евангельскія і апостальскія казанні», 1679, і інш.), размалёўваў слупы ў Пакроўскім саборы і печы ў царскіх харомах у с. Ізмайлава (1679), іканастас Сергіеўскай царквы ў с. Вараб’ёва (1681), Троіцкую праязную вежубраму ў Крамлі (1686) і інш. Аўтар партрэта патрыярха Іаакіма (1678), харугваў з выявамі «Уваскрэсенне Хрыста» і «Успенне Багародзіцы» для Страснога манастыра ў Маскве (1679—80), царскіх варот для Пакроўскай царквы ў Філях, абразоў («Уваскрэсенне Хрыста», «Пакровы Маці Божай», «Святыя апосталы Пётр і Павел» і інш.; усе пасля 1693). Удзельнічаў у стварэнні іканастасаў для царквы Успення Багародзіцы ў трапезнай Новадзявочага манастыра (1685), Вял. сабора Данскога манастыра ў Маскве (1698) і інш.
    ЗАЛАТУХА, вёска ў Калінкавіцкім рне, на р. Ведрыч. За 42 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 7 км ад чыг. ст. Васілевічы на лініі Гомель—Лунінец, 111 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Лунінец. Цэнтр Чкалаўскага с/с. 206 гаспадарак, 487 ж. (2012).
    У з 19 ст. вёска ў Васілевіцкай воласці Рэчыцкага павета Мін
    24
    ЗАЛАЧЭННЕ
    скай губ. У 1858 — 29 двароў, 243 ж. У 1897 — 93 двары, 686 ж., царк.прыходская школа, карчма, магазін, млын. У 1909 — 120 двароў, 822 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр Залатушскага с/с у Васілевіцкім рне Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 4.8.1927 у Рэчыцкім рне. 3 20.2.1938 у Васілевіцкім рне Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 22.11.1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр Чкалаўскага с/с. У 1959 — 1330 ж. 3 16.9.1959 у Калінкавіцкім рне. У 1997 — 288 гаспадарак, 661 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін, кафэ. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «ЗАЛАТЬІ ШЛЯГЕР», міжнародны музычны фестываль. Праводзіцца з 1995 у г. Магілёў штогод, з 2001 раз у 2 гады. Адначасова канцэрты фестывалю праходзяць у раёнах, гарадах Магілёўшчыны, а таксама ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце. Заснавальнік — У.В.Браілоўскі, маст. кіраўнік фестывалю М.Фінберг. Асн. мэты правядзення — захаванне і працягванне лепшых традыцый муз. культуры ў песенным жанры, аб’яднанне культ. прасторы краін СНД і далёкага замежжа, рэалізацыя ідэі пераемнасці ў культуры і мастацтве. Фестывальныя праграмы ўключаюць выступленні эстр. выканаўцаў і ансамбляў, саліс