Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
I
Культура Беларусі
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
Т.У. Бялова (галоўны рэдактар), П.П. Латушка, А.В. Праляскоўскі, Л.С. Ананіч, Р.С. Матульскі, УЛ. Пракапцоў, У.І. Адамушка, А.А. Каваленя, Б.У. Святлоў, Л.Г. Кірухіна, Т.І. Стружэцкі, УС. Басалыга, М.І. Чаргінец, В.В. Даніловіч, УІ. Лакотка, А.А. Лукашанец, В.В. Калістратава, Л.У. Языковіч, Г.М. Малей, Ю.В. Бажэнаў, С.А. Волкаў, ТІ. Жукоўская, М.В. Нікалаеў, Т.Ф. Рослік, А.П. Сітайла
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2012
Культура Беларусі
'шшкланш^
■—.__^
TOM 3
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2012
УДК008(476)(031) ББК 71 (4Бен)я2
К 90
Выданне выходзіць з 2010 года
РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
Н.А. Агафонава, Г.Я. Адамовіч, Р.М. Аладава, Э.А. Алейнікава, А.М. Аляхновіч, Т.Д. Арлова, А.П. Бабкова, Р.М. Бакіевіч, К.С. Бандарэнка, Р.І. Баравік, М.Р. Баразна, Р.І. Вайцехоўская, С.У. Вараб’ёва, У.А. Васілевіч, С.Л. Гаранін, І.М. Гоўдзіч, Т.К. Грамадчанка, С.В. Гуткоўская, В.У. Дадзіёмава, І.Д. Дземянчук, У.М. Дзянісаў, Д.В. Дзятко, С.Ф. Дубянецкі, А.А. Егарэйчанка, В.І. Жук, Ю.Ю. Захарына, А.М. Каласоўская, А.А. Карпілава, С.В. Карпук, М.М. Крывальцэвіч, В.Ф. Кушнер, І.Ф. Лабацкі, Б.А. Лазука, С.С. Лаўшук, А.С. Ліс, В.М. Ляўко, Н.Г. Мазурына, В.А. Максімава, А.А. Манкевіч, Т.А. Марозава, Т.Г. Мдывані, І.Д. Назіна, В.Л. Насевіч, А.М. Ненадавец, В.С. Пазднякоў, В.П. Пракапцова, І.В. Саверчанка, Я.М. Сахута, С.А. Сергачоў, І.І. Сінчук, Р.Б. Смольскі, С.В. Снапкоўская, А.А. Суша, М.В. Трус, С.І. Уланоўская, Н.М. Усава, А.Т. Федарук, А.Ф. Хмялькоў, М.В. Цвілік, В.С. Цітоў, М.Л. Цыбульскі, В.А. Чамярыцкі, В.М. Чарнатаў, І.А. Чарота, М.І. Шамшэня, Я.Ф. Шунейка, Г.М. Шэйкін, Н.А. Юўчанка, А.А. Ярашэвіч, В.Р. Языковіч
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі А.У. Белавусава, А.П. Дрыбаса, А.Л. Дыбоўскага, сайтаў: www.globus.tut.bywww.radzima.org.www.pinakoteka.zascianek.pl
Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3 / рэдкал. : Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя К90 П. Броўкі, 2012. — 688 с.: іл.
ISBN 9789851106628.
УДК 008(476)(031)
ББК71(4Бен)я2
ISBN 9789851106628 (т. 3)
ISBN 9789851104952
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2012
ГАЎРЬІЛЬЧЫЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ СЯМ’І'БОЙКА. Створаны ў 1990 у в. Гаўрыльчыцы Салігорскага рна на базе харавога калектыву Дома культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Бойка. У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 4 да 76 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары песні бел. нар., аўтарскія. Калектыў — лаўрэат фестываляў: Усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Салігорск, 2005), рэсп. і абл. сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2005, 2007, г. Дзяржынск, 2006, 2009), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2004); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005). Н.І.Гапановіч.
ГАЎРЬІЛЬЧЫЦЫ, вёска ў Салігорскім рне, на р. Лань. За 50 км ад горада і чыг. ст. Салігорск на лініі Слуцк—Салігорск, 178 км ад Мінска, на аўтадарозе Гаўрыльчыцы— Новапалескі. Цэнтр Гаўрыльчыцкага с/с. 262 гаспадаркі, 586 ж. (2011).
Вядомы з 17 ст. ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1667 адносілася да маёнтка Вызна. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ., уласнасць кн.
Радзівіла. У 1800 — 34 двары, 143 ж., уласнасць Д.Радзівіла. У пач. 20 ст. ў Вызненскай воласці Слуцкага павета. 3 1921 у складзе Польшчы, у Чучавіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. У 1921 — 121 двор, 787 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Лунінецкага рна Пінскай вобл. У 1940 вёска, 238 двароў, 1208 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954у Брэсцкай вобл., з 14.8.1979 у Салігорскім рне Мінскай вобл. У 1996 — 320 гаспадарак, 735 ж.
У 2011 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны. Магіла ахвяр фашызму; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГАЎРЫЛЮК Вера Ільінічна (15.7. 1904, в. Старасельцы Падляскага ваяв., Польшча — 5.12.1986), беларускі майстар мастацкага саломапляцення; ініцыятар адраджэння маст. саломкі ў Беларусі. 3 1964 на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, дзе заснавала промысел маст. і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытворчасці стварыла шэраг узораўэталонаў утылітарнадэкар. вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам,
Удзельнікі Гаўрыльчыцкага народнага ансамбля сялі 'і Бойка.
ГАЎРЫС
скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і маст. характару (фігуркі людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэнкі і інш.). Я.М.Сахута. ГАЎРЫС Іван Трафімавіч (1890, в. Кухчыцы Слуцкага рна — 4.11.1937), беларускі жывапісец, графік, педагог. Скончыў Віцебскі настаўніцкі (1919), маст.практычны (1922, у 1922— 23 яго рэктар) інты. Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30я гг. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак У HO ВI Са (Масква, 1921) і ўсебел. (1925, 1927, 1930, 1936—37). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905», «Кубізм» (1930) і інш. У 1920я гг. актыўна ўдзельнічаў у рабоце Віцебскага акружнога тва краязнаўства. Аўтар успамінаў пра Віцебскую маст. школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1962.
Тв.: Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску// Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2.
Літ.: Лнсов А.Г. Й.Т. Гаврнс: очерк жнзнн н творчества // Малевнч. Класснческнй авангард. Внтебск. Внтебск, 2002. Вып. 5. А.Г.Лісаў. ГАЎСМАН Міхаіл Антонавіч (1817— 89), беларускі гісторык, краязнавец, археолаг. Скончыў Мазырскую гімназію (1834). 3 1841 працаваўу Мінскім дэпутацкім дваранскім сходзе, у 1850—63 сакратар яго канцылярыі. У 1863 за ўдзел у рэв. аргцыі высланы ў Вільню, потым у Валагодскую губ. 3 1867 у Варшаве. 3 2й пал. 1870х гг. у Мінску. Калекцыяніраваў прадметы старажытнасці, археал. раскопак, побыту беларусаў, манеты, пячаткі, медалі. У Мінску з бацькам Я.Лучыны — Л.Неслухоўскім арганізаваў хатні музей, дзе дэманстраваліся прадметы з археал. экспедыцый у Навагрудак, Заслаўе, Узду, Мар’іну Горку, Слуцк. У 1877—78 у «Мннскнх губернскнх ведомостях» апублікаваў шэраг гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра гарады, у якіх правёў раскоп
І.Гаўрыс. Кубізм. 1930.
кі, у т.л. «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, былой сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства». Аўтар рукапіснага нарыса «Гістарычны вопіс губернскага горада Мінска і губерні» (вядомы як «рукапіс Гаўсманскі»).
Літ:. Д е н н с о в В.Н. К нсторнн одной неопублнкованной кннгн // Кннга в Белорусснн. Мннск, 1988.
ГАФТ (ад польск. haft вышываны ўзор, вышыўка), 1) ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі (шаўковымі, залатымі, сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, штучнымі камянямі, з 19 ст. — бісерам, мішурой і інш.) па шоўку, аксаміце, парчы і інш. тканінах. Прымяняюцца разнастайныя тэхн. прыёмы: гладзь, высокарэльефнае шыццё «па карце», «у прыкрэп» і інш. Узор бывае плоскі, пукаты, ажурны, накладны. Вядомы са стараж. часоў у краінах Усходу, стараж. Грэцыі і Рыме, з сярэдневякоўя — па ўсёй Еўропе, з 15— 16 ст. у Беларусі. Г. аздаблялі літургічныя тканіны, шляхецкае адзенне і інш. Пераважалі раслінныя матывы, стылістыка дэкору адпавядала агульнаеўрап. маст. кірункам. У нар.
побыце гафтаваннем называлі розныя віды ажурных швоў. 2) Машынная вышыўка белай гладдзю па белай тканіне. Пашырана ў сучаснай маст. прамсці. Плоскім машынным гафтаваннем пераважна расліннага (радзей геаметрычнага) характару аздабляюць пасцельную бялізну, жаночае адзенне, дэкар. тканіны (абрусы, сурвэткі і інш.). Я.М.Сахута.
ГАФТ Міхаіл Якаўлевіч (1913, Мінск — 1987), беларускі мастактэатра. Скончыў маст. студыю ў Мінску (1933). Працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі (1941—50), Гродзенскім (1958—65, гал. мастак) і Гомельскім (1966—69) абл. драм. тэатрах. Для творчасці характэрна глыбокае пранікненне ў драматургію твора, тонкае пачуццё тэатральнасці, маст. густ. Сярод аформленых ім спектакляў: «Дзеці сонца» М.Горкага (1946), «Нараджэнне свету» паводле А.Талстога (1948), «Усё застаецца людзям» С.Алёшына (1959), «Тры сястры» А.Чэхава, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (абодва 1960), «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага (1961), «Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго (1962), «ПортАртур» паводле А.Сцяпанава (1963), «Антоній і Клеапатра» (1964) У.Шэкспіра, «Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (абодва 1968) і інш.
ГАЦЎК, вёска ў Слуцкім рне. За 40 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк на лініі Баранавічы—Асіповічы, 67 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск— Слуцк. Цэнтр Гацукоўскага с/с. 383 гаспадаркі, 1029 ж. (2011).
У 19 ст. вёска ў БудаГрэскім маёнтку ў складзе СлабадаПырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ., уладанне князёў Вітгенштэйнаў. У пач. 20 ст. 29 двароў, 170 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Грэскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 8.7.1931 у Слуцкім, з 5.12.1931 ва Уздзенскім, з 12.2.1935 у Грэскім рнах, з 21.6.1935 у Слуцкай акрузе. 3 20.2.1938 у Мін
6
ГАЯВАЯ
скай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 дапач. ліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9. 1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. 3 17.12.1956 ва Уздзенскім, з 25.12.1962 у Слуцкім рнах. У 1998 — 378 гаспадарак, 1136 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом фальклору, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», урачэбная амбулаторыя, 2 магазіны, пажарнааварыйны выратавальны пост.
ГАЦЬ, грэбля, дарожнае збудаванне; насыпны шлях, пракладзены ў нізкім, балоцістым месцы. Аснову простай Г. складаў насціл з галля, прысыпаны зямлёй і дзёрнам. Пры больш грунтоўным будаўніцтве галлё 1 хмызняк клалі вязанкамі, забівалі каламі і прысыпалі зямлёй. Выкарыстоўвалі і насціл з бярвён. На дрыгвяністых балотах Палесся Г. узводзілі таксама ўзімку: на мёрзлы балоцісты грунт уздоўж шляху па краях і сярэдзіне клалі тоўстыя бярвёны («лігары»), на іх — накат бярвён, a зверху — хмызняк; летам па абодва бакі капалі канавы, якія выконвалі не толькі меліярацыйную, але і транспартную ролю. Схілы Г. замацоўвалі плятнём, які пасля ператвараўся ў жывую зялёную агароджу; з забітых па схілах сырых калкоў вырасталі вербы, што маляўніча схіляліся над Г. сваім суквеццем і ў міфал. светаўяўленнях служылі абярэгам і добрым знакам. У сярэдзіне 19 ст. ў Мінскай губ. толькі на паштовых і ваен.гандлёвых трактах на кожныя 10 км прыходзіліся ў сярэднім 1—2