• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 1960х гг. у Беларусі была зроблена спроба адрадзіць інт rap. repea. Пастановамі гарвыканкамаў былі зацверджаны rap. эмблемы Полацка (1968), Ваўкавыска (1979), Пінска (1980), Баранавіч (1981), Кобрына (1987), Бабруйска (1988), Маладзечна (1988), Светлагорска (1991) і інш. 22.2.1994 CM Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь», якім рэгламентаваўся парадак зацвярджэння і рэгістрацыі гар. гербаў Беларусі, a
    15
    ГЕРАНЁНСКІ
    таксама ўвядзення Гербавага матрыкула — афіц. дзярж. рэестра, у якім захоўваліся выявы тэр. гербаў і дакументы да іх. Унясенню ў яго падлягалі як гіст., так і зноў створаныя геральдычныя сімвалы тых нас. пунктаў, якія не мелі іх у мінулым. Да 1997 было ўнесена 97 гербаў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.8.2002 «Аб стварэнні геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і некаторых мерах па ўдасканальванні парадку заснавання і дзяржаўнай рэгістрацыі ордэнаў медалёў і афіцыйных геральдычных знакаў» рэгламентаваны парадак заснавання і адзінай дзярж. рэгістрацыі розных відаў сімволікі. Геральдычны савет ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне работ па заснаванні, стварэнні і выкарыстанні афіц. геральдычных сімвалаў, праводзіць іх абавязковую геральдычную экспертызу. Тэр. гербы і флагі ўстанаўліваюцца Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўносяцца ў Дзярж. геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь, састаўной часткай якога стаў Гербавы матрыкул. На 1.6.2011 зацверджаны 197 гербаў і 141 флаг адм.тэр. і тэр. адзінак, г.зн. усіх абласцей, гарадоў і раённых цэнтраў. Узноўлены 65 гіст. гербаў 16—19 ст. Сучасная Г. Беларусі арыгінальная і мае адметныя асаблівасці, адлюстроўвае гісторыю, рэлігію, прыроду, сац.эканам. развіццё і культуру Беларусі.
    Літ:. Лакнер А.Б. Русская геральднка. М., 1990; Соболева Н.А. Росснйская государственная снмволнка: нсторнянсовременность. М., 2003; А д a мушко В.Н., Е л н н с к а я М.М. Гербы н флага Беларусн. Мннск, 2006; Цітоў А. Геральдыка Беларусі. Мінск, 2007.
    М.М.Елінская.
    ГЕРАНЁНСКІ ЗАМАК. помнік палацавазамкавай архітэктуры канца 15 — пач. 16 ст. каля в. Геранёны Іўеўскага рна. Стаяў на штучнай земляной выспе, быў абкружаны абарончым валам (выш. да 10 м), умацаваным з унутрана
    га боку мураванай сцяной (таўшч. 1,25 м, выш. 4,5 м) і 2 равамі з вадой (вонкавы даўж. 700 м). Мураваныя сцены ўтваралі квадрат 27 х 27 м, на кожным рагу якога стаялі цыліндрычнай формы вежы дыям. 8 м. Сцены (таўшч. 2 м) і вежы былі з каменю, звонку — цагляная абліцоўка з гатычнай муроўкай. Рэшткі паўн.зах. вежы замка сведчаць аб тым, што яна мела скляпеністае перакрыцце паміж 2 ніжнімі паверхамі. Шатровыя дахі вежаў, дахі над баявым ходам сцен і ў палацы былі чарапічныя. Каля паўд. сцяны замка размяшчаўся 2павярховы мураваны палац, пабудаваны ў канцы 16 ст. на месцы драўлянага. Усе 12 акон палаца выходзілі на дзяцінец. Уязная замкавая брама пераразала ніжні паверх паўд.ўсх. рандэля, сцены якога, у параўнанні з інш., патоўшчаны да 2,2 м. Трапіць да брамы можна было па лёгкім драўляным мосце, перакінутым цераз роў. Падыход да моста і брамы прыкрываў Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл, абнесены мураванай сцяной. Захаваліся руіны. Г.з. унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл.
    ГЕРАНЁНСКІ МІКАЛАЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Геранёны Іўеўскага рна. Пабудаваны ў 1529 з цэглы перад брамай Геранёнскага замка, уваходзіў у яго абарончую сістэму. Пасля пажару ў 1779 адбудаваны, дабудоўваўся ў 1859 і 1883 (да прэсбітэрыя прыбудаваны сакрысція і капліца, да зах. фасада — прытвор). У 1928—29 рэстаўрыраваны. Асн. аб’ём прамавугольны ў плане з 5граннай апсідай, бакавымі нізкімі квадратнымі ў плане сакрысціямі і прытворам. Усе аб’ёмы накрыты 2схільнымі дахамі рознай вышыні, апсіда — 5схільным. Тарцы дахаў на гал. фасадзе і над сакрысціямі завершаны высокімі атыкавымі франтонамі. Паліхромныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, лаканічна дэкарыраваны плоскімі лапаткамі і нішамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Прытвор з атыкам дэкарыраваны рустам. Унутраная прастора асн. аб’ёму і апсіда злучаны вял. арачным праёмам і перакрыты лучковым зводам з роспісам, сакрысція з плоскай столлю. Арнаментальны сюжэтны роспіс сцен і праёмаў выкананы ў 1934. У інтэр’еры
    16
    ГЕРАСІМ
    каменныя алтары: гал. і 2 бакавыя. Гал. алтар 2ярусны, аформлены калонамі карынфскага ордэра, драўлянай паліхромнай скульптурай, гарэльефнай кампазіцыяй і жывапісам. Пры ўваходзе крывалінейныя ў плане хоры з арганам, які ўпрыгожаны разьбой і скульптурай. Перад касцёлам 4гранная 2ярусная званіца, завершаная шатром. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    ГЕРАНЁНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ «ДАЎНІНА». Створаны ў 1994 у в. Геранёны Іўеўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік І.Я.Лысоўская. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 52 гадоў. У рэпертуары пераважна бел. нар. песні з элементамі харэагр. і драм. мастацтва («Ой, туман» В.Кручкова, «Хораша ў вёсцы жыць» Р.Лавыша, «Даўніна спявае», «Прыязджайце ў Геранёны», «Вясенняя» Я.Карпуця) і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. свята «Караванбайрам» (г.п. Іўе, 1997), абл. фестывалюгульні «Карнавал весялосці» (г.п. Воранава, 2003), канцэртаў, культ.масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Іўеўскім рне.
    І.Я.Лысоўская.
    ГЕРАНЁНЫ, вёска ў Іўеўскім рне. За 29 км на ПнЗ ад г.п. Іўе, 19 км ад чыг. ст. Гаўя на лініі Ліда—Маладзечна, 150 км ад Гродна, на аўтадарозе Ашмяны—Ліда. Цэнтр Геранёнскага с/с. 487 гаспадарак, 1402 ж. (2011).
    Вядомы ў 15—16 ст. як Г. Мураваныя або Гаштольдавы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1403 маёнткам Г. валодаў віленскі ваявода Мінівод. У 1433 вял. кн. ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч падараваў Г. Я.Гаштольду. Каля 1458 пабудаваны касцёл. 3 1493 ва ўладанні А.Гаштольда. На мяжы 15—16 ст. ён пабудаваў тут замак, у 1519— Мікалаеўскі касцёл. 3 1520 мястэчка Ашмянскага
    Геранёнскі народны ансамбль народнай песні «Даўніна».
    павета Віленскага ваяв. Пасля смерці С.Гаштольда (1542) Г. — ўласнасць вял. князёў ВКЛ. У 1575 адбылося некалькі з’ездаў шляхты. У 17—18 ст. цэнтр староства. 3 1625 дзейнічаў шпіталь. У 17 ст. Г. валодалі Пацы. 3 1670 дзярж. ўласнасць, грашовыя сродкі накіроўваліся на ўтрыманне артылерыі ВКЛ і віленскага арсенала. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак быў разбураны, затым адноўлены. У 18 ст. старостамі Г. з’яўляліся Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. У сак. 1708 тут быў польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі. У 1й пал. 18 ст. ў Г. знаходзілася рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730—38 дзейнічала школа. Пры каралі Аўгусце III (1733—63) Г. атрымалі магдэбургскае права (паводле інш. крыніц у 1630я гг.), мелі герб (з 1792): у зялёным полі працятае мячом сэрца. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце. Уласнасць КорвінМілеўскіх. У 1861 у мястэчку 92 рэвізскія душы. У сак. 1861 адбыліся сялянскія антыпрыгонніцкія выступленні. У 1886 у Седліскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ., 27 двароў, 243 ж., касцёл, багадзельня, бровар, карчма. У 1905 сяло, 316 ж., у маёнтку 50 ж., багатая калекцыя твораў мастацтва. У 1911 адкрыта школа. 3 1921 у складзе Польшчы, у Седлішчанскай гміне
    Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 у сяле 56 двароў, 277 ж., у фальварку 3 двары, 54 ж. 3 1939 у БССР, з 15.1. 1940 у Іўеўскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета, 65 двароў, 312 ж. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 8.7.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1952 7гадовая, з 1962 — сярэдняя школа. 3 15.5.1963 да 6.8.1979 у Жылёўскім с/с, потым зноў цэнтр сельсавета. У 1970 — 136 двароў, 397 ж. У 1999 — 469 гаспадарак, 1396 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, кафэ, 6 магазінаў. Магіла сав. воінаў, помнік сав. воінам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: руіны замка (канец 15 — пач. 16 ст.), Мікалаеўскі касцёл (1529).
    ГЕРАСІМ [?, Масква — 28 (паводле інш. даных 1).7.1435], праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. У 1415 епіскап уладзіміравалынскі, з 1417 — смаленскі. У 1432—35 мітрапаліт літоўскі. Пастаўлены мітрапалітам па просьбе вял. кн. літоўскага Свідрыгайлы канстанцінопальскім патрыярхам у 1432 у Візантыі (вярнуўся ў 1433). Паводле 3га наўгародскага летапісу, меў тытул «мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі». Аднак у Маскве ў 1431 мітрапалітам кіеўскім і
    17
    ГЕРАСІМАЎ
    ўсяе Русі быў абраны разанскі епіскап Іона. Мяркуючы па летапісах, кананічная ўлада Г., які жыў у Смаленску, пашыралася акрамя ВКЛ на Наўгародскую і Пскоўскую землі. У час феадальнай вайны 1432—39 у ВКЛ Г. падтрымаў Свідрыгайлу ў яго барацьбе з Жыгімонтам. Папарымскі Яўген IV разлічваў з дапамогай Г. заключыць унію з праваслаўнай царквой ВКЛ. Захавалася грамата Яўгена IV да Г, у якой той усхваляе мітрапаліта за яго руплівасць да яднання з Рымам для дасягнення «свяцейшай уніі». У 1435 Свідрыгайла абвінаваціў Г. ў тайных зносінах з Жыгімонтам і пасля 4 месяцаў зняволення у «жалезах» спаліў яго ў Віцебску. Расправа над Г. падарвала аўтарытэт Свідрыгайлы ў войску і садзейнічала паражэнню апошняга.
    Літ.: Коцебу А. Свнтрнгайло, велнкнй князь лнтовскнй: пер. с нем. СанктПетербург, 1835; Полное собранне русскмх летопнсей. М., 1980. Т. 35; Макарнй. йсторня русской церквн. М., 1996. Кн.4,ч. 1. Ю.В.Бажэнаў.
    ГЕРАСІМАЎ Віталь Анатольевіч (н. 17.11.1957, г. Сінельнікава, Украіна), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1990). Выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Для
    В.Герасімаў. Кратон. 2009.
    творчай манеры Г. характэрны філасафічнасць, гарманічнасць выкарыстання маст. сродкаў, выразнасць кампазіцыйнага і каларыстычнага вырашэння. Сярод твораў: дыпціх «Алегорыя сну» (1990), «Дзяўчына з папугаем» (1992), «Сівы дзьмухавец» (1993), «Прывідны звон», «Царства ціхіх гукаў» (абедзве 1994), «Блакітная птушка» (1996), «Нацюрморт з залатой рыбкай» (1999), «Тайна мінулага лета» (2001), «Асенні санет» (2002), «Сон» (2003), «Старое люстэрка» (2004), партрэт У.Бараноўскага (2005), «Навагрудак» (2007), «Прыцемкі», «Кратон» (абедзве 2009) І інш. Б.А.Лазука.