Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Гаць. Вёска Шапчыцы Рагачоўскага павета. 1903.
масты даўж. 20—25 м і 3—4 Г. (па 260 м кожная). На Палессі гэтыя паказчыкі былі ўдвая большыя. Многія Г. і масты мелі свае ўласныя найменні ў залежнасці ад назвы ўрочышча, землеўласніка, мясц. легенд і паданняў. 3 усталяваннем індустрыяльных форм дарожнага будаўніцтва і глабальнай меліярацыяй Г. страцілі сваё практычнае значэнне, рэшткі іх эпізадычна захаваліся і з’яўляюцца адметнымі помнікамі мінулага.
В. С. Цітоў.
ГАШАК (Hasek) Яраслаў (30.4.1883, Прага — 3.1.1923), чэшскі пісьменнік. Скончыў Гандлёвую акадэмію (1902). Удзельнік 1й сусв. вайны. У 1918 уступіў у Чэхаславацкую камуніст. секцыю РКП(б), быў на парт., паліт. і адм. рабоце ў палітаддзеле 5й арміі Усх. фронту, супрацоўнічаў у франтавых газетах. 3 1920 у Празе. Працаваў у друку. На бел. мове асобнымі кнігамі выйшаў яго вядомы раман «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» [1921 — 23, незакончаны; бел. пер. М.Зарэцкага, К.Крапівы, М.Лужаніна, К.Вашыны (Л.Калюгі), ч. 1—4, 1931—32], Працяг рамана напісаны фельетаністам К.Ванакам, на бел. мову яго пераклалі Т.Кляшторны, З.Астапенка, К.Чорны (ч. 5—6, 1931—32). Пазней з’явіўся пераклад «Швейка», зроблены А.Мажэйкам (1998). Вобраз Швейка стаў вынікам творчага шляху чэшскага пісьменніка, адлюстраваў фарміраванне яго спецыфічнай паэтыкі, якая ўзыходзіць да стыхіі смехавой гульні і камічнай містыфікацыі. Раман з уласцівымі яму
непрадказальнасцю ігравой клаўнады і глыбіннай мудрасцю належыць да карнавальнай культуры. Асобнай кн. на бел. мове выдадзены зб. апавяданняў Г. для дзяцей «Цвёрдая скура» (1931).
Тв.: Бел. пер. — Таямніца споведзі. У кн.: Як памёр Дзянка. Мінск, 1931; Госць у хату: апавяданні. Мінск, 1984; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1983—85; Похождення бравого солдата Швейка. М.,2011. А.У.Вострыкава.
ГАЯВАЯ Валянціна Іванаўна (н. 22.7. 1936, г.п. Данілаўка Валгаградскай вобл., Расія), беларускі балетмайстар. Нар. артыстка Беларусі (1989).
Скончыла Ленінградскую вышэйшую прафсаюзную школу (1965). 3 1967 кіраўнік дзіцячай харэагр. студыі ў Магілёве, у 1973—85 гал. балетмайстар Бел. філармоніі. 3 1974 маст. кіраўнік і балетмайстар арганізаванага ёю (сумесна з М.Дудчанка) бел. харэагр. ансамбля «Харошкі». На аснове фалькл. і этнаграф. матэрыялу стварае арыгінальныя пастаноўкі бел. нар. танцаў, вак.харэагр. кампазіцыі, мініяцюры, аб’ядноўваючы іх у тэатр. спектаклі; гіст. балет «Полацкі сшытак», праграмы «Беларусы» («Поры года»), «Бывай, XX стагоддзе!», «Вяселле Цярэшкі», «Гуканне вясны». Пастаўленыя Г. тэматычныя праграмы «Добры вечар», сюіта «Субота», кампазіцыі «Тураўская легенда», «Вясельная», «Танок» і «Веснавыя скокі», харэагр. карцінкі «Валачобнікі», «Местачковы вальс», танцы «Мітусь», «Лянсей», «Гусарыкі» прыцягваюць спалучэннем нар.
7
ГБАЛА
Сцэна з балета «Полацкі сшытак» у пастаноўцы В.І.Гаявой.
пластыкі з сучаснай экспрэсіяй. Паставіла танцы ў оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
ГБАЛА, баба, бгала, прыстасаванне для гнуцця дуг, палазоў для саней, абадоў на колы. Уяўляла сабой шаблон адпаведнай формы, што высякаўся ў калодзе або ўладкоўваўся ў выглядзе накладкі на сцяне гасп. пабудовы. Для гнуцця абадоў звычайна выкарыстоўвалі круглую калоду, вертыкальна закапаную ў зямлю, з адпаведным рычажным прыстасаваннем. Падрыхтаваныя для гнуцця загатоўкі з пластычнай драўніны (ясень,
Гбала для гнуцця абадоў.
Вёска Прусы Старадарожскага раёна.
дуб, вяз, клён і інш.) папярэдне распарвалі ў спец. парнях, лазнях ці нават у хатніх печах, затым гнулі на Г., звязвалі па канцах, здымалі і сушылі на сонцы некалькі тыдняў. У век гужавога транспарту Г. была звыклым прыстасаваннем сярод інш. традыц. прылад на сялянскім падвор’і. Для многіх сялян і мяшчан гнуццё дуг і колаў станавілася пастаянным промыслам. В.С.Цітоў. ГВбЗНІЦА. вёска ў Маларыцкім рне. За 15 км на ПнЗ ад г. Маларыта, 12 км ад чыг. ст. Раматова на лініі Брэст— Ковель (Украіна), 46 км ад Брэста, на аўтадарозе Знаменка— Маларыта. Цэнтр Гвозніцкага с/с. 219 гаспадарак, 570 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. ў складзе ВКЛ. У 1556 сяло, цэнтр войтаўства Палескай воласці, 29 двароў 65 сем’яў, працавалі 2 вадзяныя млыны. У 17 ст. Г. ў складзе Брадзяцінскага войтаўства Палескага ключа Брэсцкай эканоміі. У 1668 — 17 гаспадарак, у 1682 — 32 гаспадаркі. Звесткі пра мясц. царкву ў інвентарах за 1668, 1724, 1786. У 1789 у складзе Рудскага ключа, 47 двароў, 277 ж. Пасля 3га падзелу Рэ
чы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. 20.11.1795 Кацярына II падаравала вёску (206 рэвізскіх душ мужчынскага полу і 201 жаночага) графіні Скаўронскай. У 1854 — 26 цяглых двароў, 239 рэвізскіх душ, належала памешчыцы Высоцкай. У 1875 адкрыта земскае нар. вучылішча (37 хлопчыкаў); карчма, праваслаўная царква. У канцы 19 ст. сяло і маёнтак у Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губ. У 1905 — 721 ж., у маёнтку — 32 ж. 3 1921 вёска ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяв. У 1921 — 93 двары, 526 ж. Дзейнічала падп. ячэйка КПЗБ. У 1930 — 110 двароў. 3 1939 у БССР, вёска (977 ж.). 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Маларыцкага рна Брэсцкай вобл., працавалі ветраны млын, пачатковая школа, магазін. У 1940 — 179 двароў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Непадалёку ад вёскі, ва ўрочышчы Клён, базіраваўся партыз. атрад імя Варашылава. Г. неаднойчы была спалена (167 двароў), загінуў 31 ж. Пасля вайны адбудавана. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Брэсцкім рне. У 1959 — 715 ж., у 1970 — 706 ж. У 1998 — 235 гаспадарак, 640 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; Успенская царква (1992). Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашыз
Гба.іа для гнуцця дуг і палазоў.
Вёска Прусы Старадарожскага раёна.
8
ГЕЗГАЛЫ
му, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Курган Славы ў гонар партызан.
ГЕАПЛАСТЫКА. гл. Ландшафтная скульптура.
ГЕГАРТ Раман Міхайлавіч (27.9.1908, г. Крамянчуг, Украіна — 6.9. 1982), расійскі і беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1948). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1934). У 1949—54 кіраўнік майстэрні інта «Белдзяржпраект». Для праектаў Г. характэрны полістылістычнасць, разнастайнасць форм і дэкору, багацце кампазіцыйных вырашэнняў. Асн. работы: у Мінску — будынкі дзярж. універсальнага магазіна (1951, з Л.Мілегі), Белгалоўэнерга і Бел. дзярж. інта інжынерных вышуканняў Дзяржбуда БССР (абодва 1952), тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычная (1956), Бел. кансерваторыі (1958), жылыя дамы па вул. Кірава, Чырвоная, Захарава, Казлова, Камуністычная (1950—54); рэстаран «Заслаўе» ў г. Заслаўе Мінскага рна (1975, з А.Воінавым) і інш. В.Д.Бажэнава.
ГЕДРАВІЧУС (Gedravichus) Людгардас Вітаўтас (18.5.1933, Вільнюс — 27.6.2003), латвійскі рэжысёр, сцэнарыст, кампазітар. Скончыў Латвійскую кансерваторыю (1960). У 1981— 96 працаваў у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Бел. тэлебачання. Рэжысёр хранікальнадакум. фільмаў «Мінская балада» (1983, і сцэнарыст), «Поле памяці» (1984), «У пошуках залатога руна» (1987), «Напалеон Орда» (1990), «Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Р.Цітовіча» (1991, і сцэнарыст), «Анталогія беларускай паэзіі» (фільмы 1ы, 5ы, 6ы, 1995—97, і сцэнарыст), «Гаспадыня Нясвіжа» (1995), «Малітва апошняй княгіні» (1997), фільмаканцэрта «Полацкі сшытак» (1980) і інш. Пісаў музыку да дакумент. фільмаў. Дзярж. прэмія Латвіі 1967.
ГЁДЭЛЬ Іаган (Ян) (?17.6. 1764), разьбяр, скульптар, прадстаўнік віленскага барока. Распрацаваў новы для
1й пал. 18 ст. матэрыял для скульптуры і дэкар. разьбы — стука (штучны мармур). У Вільніў 1740—50 дэкарыраваў касцёл Св. Яна Хрысціцеля і Яна Евангеліста, выканаў постаці на зах. франтоне і святых да бакавых алтароў, а таксама анёлаў і арнаментальную лепку, у 1743—47 працаваў над 8 постацямі святых і анёлаў касцёла Св. Кацярыны. У 1746 як «куншту стукарскага і фальшмармару мадзістра» (магістр) меў кантракт на працу ў капліцы Прадбачання Божага гэтага касцёла, дзе паводле праекта Х.К.Глаўбіца на фасадзе зрабіў 18 гіпсавых капітэляў, у інтэр’еры — 6 калон пад мармур, 6 пілястраў, 4 постаці са стука Маці Божай, святых Яна, Пятра і Паўла па баках алтара. У 1759 і 1764 вядомы яго работы ў касцёле бернардзінак у Слоніме: 3 алтары з ракайльнай аздобай, амбон, канфесіянал (спавядальня) і 5 алтароў са скульптурай: Бязгрэшнага Зачацця, Хрыста на крыжы, Св. Францішка, Маці Божай Шкаплернай, Св. Юзафа.
Літ.: Гаршкавоз В.Д. Інтэр’ер слонімскага храма бернардзінак — помнік віленскага барока // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мінск, 1989.
В.Д.Бажэнава.
ГЕДЭМАН Отан Магнусавіч (28.4. 1887, в. Васілевічы, цяпер гораду Рэчыцкім рне — 16.5.1937), беларускі гісторык, краязнавец, педагог. Вучыўся ў Кіеўскім унте, выключаны за ўдзел у рэв. руху. 3 1922 настаўнічаў у Браславе. 3 1928 у Вільні. Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, вывучаў магдэбургскае права, развіццё гандлю і рамёстваў, сац. структуру і маёмасныя адносіны насельніцтва ў бел. гарадах сярэдняга Падзвіння, лясныя промыслы і водныя шляхі ў Беларусі 17—18 ст., гісторыю Белавежскай пушчы. Даследаваў гісторыю гарадоў Беларусі, падзяляў іх на 3 катэгорыі: адм.судовыя, павятовыя або ваяводскія (Вільня, Браслаў, Віцебск, Полацк і інш.); гарады з прывілеямі на самакіраванне, развітым гандлем і абарончымі функцыямі ў мінулым; прыватнаў
ласніцкія гарады і мястэчкі з цэнтрамі духоўнай культуры (Глыбокае, Мядзел, Паставы і інш.). Выдаў кнігі на польск. мове пра Дзісну, Друю, Глыбокае, Браслаў, Браслаўскі павет, асобныя мясціны Падзвіння.
В.С.Пазднякоў.
ГЕДЭОН СвятаполкЧацвярцінскі (свецкае Рыгор; ?—16.4.1690), дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. 3 княжацкага роду Чацвярцінскіх, сын старосты раціборскага Захара Чацвярцінскага. 3 1660 епіскап луцкі і астрожскі. Вёў барацьбу з уніятамі за права карыстацца тытулам і царк. маёнткамі, але ў 1683 пазбаўлены іх каралеўскай уладай. У 1684 пераехаў у Левабярэжную Украіну, што знаходзілася пад уладай Расіі, і асталяваўся ў Крупіцкім манастыры пад Батурынам. Царк. сабор у Кіеве ў 1685 па патрабаванні гетмана І.Самайловіча абраў Г. кіеўскім мітрапалітам. Насуперак традыцыі быў накіраваны для зацвярджэння патрыярхам у Маскву. Там пасвячоны 8(18).11.1685, пасля чаго праваслаўная царква Рэчы Паспалітай фармальна пачала падпарадкоўвацца не Канстанцінопальскай, a Маскоўскай патрыярхіі. Шмат yeari аддаваў уладкаванню КіеваМагілянскай акадэміі.