Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
♦^^^вІ^МЯ
I
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
В.В. Калістратава (галоўны рэдактар), Б.У. Святлоў, Л.С. Ананіч, У.1. Адамушка, У.С. Басалыга, Ю.П. Бондар, В.В. Даніловіч, А.А. Каваленя, Р.С. Матульскі, УІ. Пракапцоў, У.І. Лакотка, М.І. Чаргінец, В.М. Чэрнік, А.А. Лукашанец, А.А. Суша, Л.Г. Кірухіна, М.В. Нікалаеў, Л.У. Языковіч, Г.М. Малей, Т1. Жукоўская, М.Г. Нікіцін, Т.Ф. Рослік
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2014
Культура Беларусі
'шійкланеамя
TOM 5
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
2014
УДК008(476)(031)
ББК 71(4Бен)я2
К90
Выданне выходзіць з 2010 года
РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
Р.М. Аладава, А.М. Аляхновіч, В.Д. Бажэнава, Р.М. Бакіевіч, К.С. Бандарэнка, Р.І. Баравік, М.Р. Баразна, Р.І. Вайцехоўская, С.У. Вараб’ёва, У.А. Васілевіч, С.Л. Гаранін, С.А. Гардун, В.Р. ГудзейКаштальян, В.У. Дадзіёмава, І.Д. Дземянчук, У.М. Дзянісаў, Д.В. Дзятко, С.Ф. Дубянецкі, А.А. Егарэйчанка, В.І. Еўмянькоў, В.Е Жук. Ю.Ю. Захарына, А.М. Каласоўская, А.А. Карпілава, С.В. Карпук, М.А. Козенка, М.М. Крывальцэвіч, В.Ф. Кушнер, ЕФ. Лабацкі, С.С. Лаўшук, ЕА. Лаўрэцкі, А.С. Ліс, В.М. Ляўко, Н.Г. Мазурына, В.А. Максімава, А.А. Манкевіч, Т.А. Марозава, Н.В. Мацаберыдзэ, Т.Е Мдывані, П.А. Міхайлаў, ЕД. Назіна, В.Л. Насевіч, А.М. Ненадавец, В.С. Пазднякоў, Г.А. Патаеў, В.П. Пракапцова, М.Р. Прыгодзіч, LB. Саверчанка, Я.М. Сахута, С.А. Сергачоў, EL Сінчук, А.1. Смолік, Р.Б. Смольскі, С.В. Снапкоўская, М.В. Трус, С.Е Уланоўская, Н.М. Усава, ЕА. Фатыхава, А.Ф. Хмялькоў, М.В. Цвілік, В.С. Цітоў, М.Л. Цыбульскі, В.А. Чамярыцкі, В.М. Чарнатаў, ЕА. Чарота, М.Е Шамшэня, С.У. Шахоўская, Я.Ф. Шунейка, Г.М. Шэйкін, Н.А. Юўчанка, А.А. Ярашэвіч, В.Р. Языковіч
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі А.П. Дрыбаса, А.Л. Дыбоўскага, В.А. Шышанава, сайтаў: www.globus.tut.by,www.radzima.org,www.pinakoteka.zascianek.pl
Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
К90 Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 5 /рэдкал.: В.В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — 664 с.: іл.
ISBN 9789851108059.
УДК 008(476)(031)
ББК71(4Бен)я2
ISBN 9789851108059 (т. 5)
ISBN 9789851104952
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2014
© Картаснова. Дзяржаўны камітэт па маёмасці
Рэспублікі Беларусь, 2014
ЛАГОЙСК, горад, цэнтр Лагойскага рна, на р. Гайна. За 39 км на Пн ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск—Орша, аўтадарогамі звязаны з Мінскам, Смалявічамі, Бягомлем, Вілейкай. 12 129 ж. (2013).
Вядомы з 1078 як горадкрэпасць у Полацкім княстве. У 1180 цэнтр Лагойскага княства. 3 1й чвэрці 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 1387 вял. кн. літоўскі Ягайла падараваў княства свайму брату Скіргайлу. У канцы 14 — пач. 15 ст. належаў вял. кн. Вітаўту. 3 1413 у складзе Віленскага ваяв. У 1460—70 уладанне Аляксандра Чартарыйскага. У 1505 разрабаваны і спалены крымскімі татарамі. 3 пач. 16 ст. ўладанне Тышкевічаў. 3 1555—66 у Мінскім павеце Мінскага ваяв. У 1673 Л. атрымаў прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. У 1752 на месцы замка (спалены шведамі ў 1798) А.Тышкевіч засн. манастыр базыльян. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, мястэчка Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1814—19 пабудаваны палац Тышкевічаў (зруйнаваны ў Вял. Айч. вайну). У 1842
браты К.П. і Я.П.Тышкевічы стварылі ў Л. музей старажытнасцей, калекцыі якога ў 1855 склалі аснову Віленскага музея старажытнасцей. У 1844 — 146 двароў, 696 ж., палатняная мануфактура. У 1866 — 172 двары, капліца, касцёл, царква, нар. вучылішча, сінагога, 5 крам, 2 піцейныя дамы, вадзяны млын, хлебазапасны магазін. У 1897 цэнтр воласці, 302 двары, 2296 ж., 2 вадзяныя млыны, гарбарны завод, 9 кузняў, сукнавальня. 3 1.1.1919уБССР. 3 17.7.1924 цэнтр Лагойскага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 2.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Л. і раёне 3906 чал. У 1979 — 5,3 тыс. ж., у 1996 — 10 тыс. ж. 3 3.6.1998 горад.
Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Савецкая (гал., забудаваная 2, 3 і 5павярховымі жылымі будынкамі), Перамогі і Мінская. На перакрыжаванні вуліц Савецкая, Камсамольская і Я.Купалы знаходзіцца плошча — адм.грамадскі цэнтр. На
Універсам «Замкавы» ў г. Лагойск.
5
ЛАГОЙСК
пл. 8 Сакавіка склаўся гар. гандлёвы цэнтр. Жылая забудова пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу. Прам. зона знаходзіцца ў паўн., паўн.ўсх. і паўд. частках. Паводле генплана 1992 горад развіваецца ў паўн. напрамку. У 2000я гг. пабудаваны Маладзёжны цэнтр з музеем, бкай, дыскатэкай, камп’ютарным клубам, створаны раён індывід. сядзібнай забудовы Зялёны Луг па вул. Садовая, Дружная, Вясенняя.
У 2012 гімназія, дзіцячы сад, 4 дзіцячыя яслісады, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры: культуры, турызму і краязнаўства, дзіцячай творчасці, бальніца, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтр сац. абслугоўвання, магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — гарадзішча ранняга жалезнага веку і замчышча стараж. Лагойска. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1862—66). Помнік садовапаркавага мастацтва — парк Тышкевічаў (1я пал. 19 ст.).
«ЛАГОЙСК», гарналыжны спартыўнааздараўленчы комплекс у Лагойскім рне. Працуе з 2004. Уключае асн. і вучэбны схілы. На асн. схіле размешчаны 5 трас, якія маюць розную ступень складанасці і даўжыню ад 632 да 810 м, з перападам
Гарнаяыжны спартыўны комплекс «Лагойск».
Лагойская Мікалаеўская царква.
выш. 82 м. Схіл абсталяваны канатнай дарогай з 4меснымі крэсламі. Вучэбны схіл спадзісты (даўж. 120 м, выш. 11 м), абсталяваны бугельным пад’ёмнікам, 2 вучэбнымі трасамі і трасай снаўцюбінга. Уздоўж сажалкі праходзіць лыжная траса. Комплекс абсталяваны сучасным рыштункам, у т.л. і для правядзення спаборніцтваў. Абслугоўвае гарналыжнікаўаматараў, снаўбардзістаў і біятланістаў. На тэр. комплексу знаходзяцца рэстаран «Гасцінны маёнтак», гасцініца, домікішале, аўтастаянка.
ЛАГОЙСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэт
распектыўнарускага стылю ў г. Лагойск. Пабудаванаў 1862—66 (паводле інш. звестак, у 1824) з цэглы. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда, 3ярусная (драўляны васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, трапезная. Асн. аб’ём увянчаны 8гранным светлавым барабанам з шатровым верхам. Фасады раскрапаваны лапаткамі, апяразаны карнізамі. Высокія арачныя аконныя праёмы, размешчаныя ў 2 ярусы, дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Бакавыя ўваходы аформлены 2слуповымі ганкамі. Унутраны аб’ём перакрыты скляпеннем на 4 слупах, якія падтрымліваюць 8гранны светлавы барабан з 4 арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры 2ярусны іканастас з пазалочанымі рамамі і карнізамі. Царква дзейнічае.
ЛАГбЙСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920 у г. Лагойск. У Вял. Айч. вайну знішчана. У 1944 аднавіла сваю дзейнасць. У 1976 у выніку цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы стала цэнтр. для бк раёна. Кніжны фонд (2013) больш за 55 тыс. экз., каля 5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, папулярызацыя бел. лры і здаровага ладу жыцця; патрыятычнае выхаванне, экалагічная асвета, прапаганда прававых ведаў работа з сац. неабароненымі катэгорыямі насельніцтва. Выпускае рэкамендацыйны паказальнік лры «Лагойшчына: мінулае і сучаснае», каляндар «Знамянальныя і памятныя даты», метадычныя і бібліяграфічныя дапаможнікі. Працуе цэнтр прававой інфармацыі, радыёўніверсітэт «Імі ганарыцца Лагойшчына», дзейнічаюць літ. аб’яднанне «Рунь», клубы аматараў кветак «Аспарагус» і пажылых людзей «Святліца».
ЛАГОЙСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЛАГбЖА». Створаны ў 1993 у г. Лагойск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2001 прысвоена званне «народны ама
6
ЛАГОЙСКІ
Удзельнікі Лагойскага народнага ансамбля народнай песні «Лагожа».
Удзельнікі Лагойскага народнага калектыву па вырабе глінянай цацкі «Натхненне» падчас абласнога святаконкурсу цацкі і гульні «На аблоках дзяцінства». 2006.
тарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: М.М.Дуганаў (з 1993), Г.І.Асмалоўская (з 2001), А.М.Дуганаў (з 2005), А.А.Святлічная (з 2010). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары апрацоўкі і аранжыроўкі нар. песень і танцаў «Мамачка» В.Купрыяненкі, «Трасуха» Н.Лісіцы, «Святочны вальс», «Ашмянская кадрыля» У.Грома, «Кракавяк» А.Дуганава, «Крыніцы» Г.Ермачэнкава і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Дні дружбы і фальклору» (г. Кенты, Польшча, 2010), абл. нар. музыкі «Грай, гармонік» (г. Нясвіж), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, абодва 2012) і інш. А.А.Святлічная.
ЛАГбЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ШЧОДРЫЦА». Створаны ў 1993 у г. Лагойск пры гар. Доме культуры (з 2014 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: С.А.Шубара (з 1993), С.І.Шарамецьеў (з 2001). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 21 да 44 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне фалькл. спадчыны, папулярызацыя нар. песні і музыкі сярод насельніцтва горада і раёна. У рэпертуары бел.
нар. песні «Прывітальная», «Ой, на гары мак», «Галубы», «Гай зэлэнэнькі», «Звіняць званочкі», «Закацісь, жаркае сонейка», «Зашумела ляшчынонька», «Калыханка», «Стары дзід», «Ой, там на ганку», «Маруся», «I туды гара», «Ходзіць Ваня па вуліцы», «Балада», «Родны край» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў фальклору (г. Кенты, Польшча, 2010), «Славянскае кальцо» (г. Воласава Ленінградскай вобл., Расія), свята традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў, абодва 2012) і інш. С.А.Саўрыцкая.
Удзельнікі Лагойскага народнага ансамбля народнай песні «Шчодрыца».
ЛАГОЙСКІ НАРОДНЫ КАЛЕКТЬІЎ ПА ВЬІРАБЕ ГЛІНЯНАЙ ЦАЦКІ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1998 у г. Лагойск пры раённым Доме рамёстваў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Т.С.Раманчук. У складзе калектыву 18 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне дзяцей да стараж. Bifly нар. творчасці — вырабу керамікі, захаванне нар. традыцый, кірунак творчасці: ганчарства. Калектыў — удзельнік абл. святконкурсаў: дзіцячага цацкі і гульні «На аблоках дзя