• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Вып.7. Внльна, 1910;Алексю
    т о в н ч Л.К. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мннск, 2004; Т. 3. Кн. 2. Гродзенскае Панямонне. Мінск, 2006; Т. 4. Кн. 2. Брэсцкае Палессе. Мінск, 2009; Т. 5. Кн. 2. Цэнтральная Беларусь. Мінск, 2011; Т. 6. Кн. 2. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. Мінск, 2013.	М.А.Козенка.
    ЛАНЦУГОВАЯ КАМПАЗІ'ЦЫЯ, структура вершаванага твора, у якой наступныя вершаваныя радкі развіваюць думку асобных папярэдніх радкоў:
    Растуць на радзіме маёй неабсяжныя дрэвы.
    Кожнае з іх мае крону з шумлівых галінаў.
    Кожная з гэтых галінаў — зялёны прамень.
    Кожны прамень — гэта некалькі звонкіх жалеек.
    3 кожнай жалейкі, калі заіграеш, To салаўі вылятаюць, то кнігаўкі, то жаўрукі,
    О, не сячыце дрэў гэтых пявучых, Калі свае любіце песні.
    (М.Танк. «Растуць на радзіме маёй неабсяжныя дрэвы...»)
    Часам у цвёрдых формах верша суседнія строфы яднаюцца рыфмамі або наступныя строфы поўнасцю ўключаюць у сябе асобныя радкі папярэдніх (гл. Тэрцыны, Вянок санетаў). У некаторых творах з Л.к. трапляецца ланцуговая рыфма. Л.к. характэрна для многіх бел. нар. песень.	В.П.Рагойша.
    ЛАНЦУГОВАЯ РЫФМА, рыфма, што спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Трапляецца ў некаторых цвёрдых формах верша, у прыватнасці ў тэрцынах, віланеле. Характэрна і для твораў з ланцуговай кампазіцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строф пачынаюць сабой строфы наступныя:
    Ішла Купалка сялом, сялом, Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
    Закрыўшы вочкі пяром, пяром, Вітала хлопцаў чалом, чалом, Вітала хлопцаў чалом, чалом, Святліла ночкі агнём, агнём...
    (Бел. нар. песня)
    Ужываецца ў класічных санетах, дзе яднае 2 катрэны (чатырохрадкоўе) і 2 тэрцэты (трохрадкоўе), у вянках санетаў (пераходзіць з аднаго санета ў другі) і інш. В.П.Рагойша.
    ЛАНЧЬІЦКІ Даніэль (Даніэль з Л а н ч ы ц ы; каля 1530, Польшча — каля 1600), друкар. Вучыўся ў Кракаве. Выдаваў кнігі на польск. і лац. мовах. 3 1558 працаваў у друкарні ў Пінчаве (Польшча). 3 1562 у Нясвіжы, дзе ў друкарні Кавячынскіх выпусціў 11 кніг, у т.л. «Катэхізіс» (1564) і «Новы Запавет» (1564, 1570) С.Буднага. 3 1571 выдаваў кнігі ў Заслаўі. У 1573 па запрашэнні Я.Кішкі пераехаў у Лоск, дзе кіраваў Лоскай друкарняй. 3 1574 у Вільні, працаваў у друкарні М.К.Радзівіла Сіроткі, дзе надрукаваў кн. «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў... Крыштафа Радзівіла» А.Рымшы (1585), атаксамаўдрукарнях віленскіх антытрынітарыяў і езуітаў. Выпусціў каталіцкі катэхізіс П.Цанісія на літоўскай і латышскай мовах (1595). У 1596—1600 выдаваў кнігі ў сваёй асабістай друкарні.
    ЛАНЬ, вёска ў Нясвіжскім рне. За 8 км на Пд ад г. Нясвіж, 22 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Баранавічы— Мінск, 120 км ад Мінска, на аўтадарозе Нясвіж—Клецк. Цэнтр Ланскага с/с. 846 гаспадарак, 299 ж. (2013).
    Вядома з 16 ст. як вёска ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Уваходзіла ў Нясвіжскае княства, належала Радзівілам. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 — у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1897 сяло, цэнтр воласці, 85 двароў, 496 жыхароў, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом. 3 1.1.1919 у БССР, з 29.7.1920 у Нясвіжскім павеце. 3 сак. 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв., вёска. 3 1939
    23
    ЛАНЬКАЎ
    зноўу БССР, з 15.1.1940 у Нясвіжскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1970 — 584 ж. У 1998 — 294 гаспадаркі, 766 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1842—44).
    ЛАНЬКАЎ, вёска ў Бялыніцкім рне. За 5 км на Пн ад Бялыніч, 47 км ад чыг. ст. Друць на лініі Магілёў—Асіповічы, 52 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Бялынічы. Цэнтр Ланькаўскага с/с. 71 гаспадарка, 198 ж. (2013).
    Вядомыз 17ст. У Ібібсяло. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1773 у Магілёўскім павеце Магілёўскай, з 1796 Бел., з 1802 зноў Магілёўскай губерняў. У 1785 у складзе маёнтка Бялыніцы, 56 двароў, 286 ж. У 1825 у складзе фальварка Міхалоў. У 1897 у Бялыніцкай воласці, 69 двароў, 473 ж., школа граматы. У 1909 пачала працаваць земская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 21.10.1924 цэнтр сельсавета Бялыніцкага рна, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 29.6.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 315 ж. У 1998 — 96 гаспадарак, 245 ж.
    У 2013 дзіцячы садяслі, Цэнтр культуры і адпачынку, бка, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў 1 партызан; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛАПАТА, прылада з доўгім дзяржаннем і шырокім плоскім канцом, якая служыць для капання зямлі, на
    Лапата для вымання хлеба.
    сыпання і зграбання чагонебудзь і інш. Складаецца з дзяржання і палатна. Даўней палатно рабілі з дрэва ці нават косці. Пазней Л. для земляных работ пачалі для трываласці акоўваць жалезам, потым з’явілася і цэльнаметалічнае палатно. У Беларусі сустракаліся цалкам драўляныя Л., з дапамогай якіх саджалі ў печ цеста, а пасля даставалі хлеб, падграбалі і перамешвалі збожжа на таку, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Рабілі такія Л. звычайна з лісцевых парод дрэў. Краі хлебнай Л. былі танчэйшыя, каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь. Л. для перамешвання збожжа мела неглыбокае авальнае выдзеўбанаедно. В.В.Давідовіч.
    ЛАПАТКА ў архітэктуры, вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі. У Беларусі вядома з 11 ст. (Полайкі Сафійскі сабор). Л. звычайна ўспрымалі цяжар ад падпружных арак скляпенняў (касцёл бернардзінцаў у Пінску, Пакроўская царква ў Гродне, будынак гімназіі ў Бабруйску). Адначасова служылі элементамі рытму і дэкору фасадаў, аздабляліся рустам, філёнгамі і інш. У драўляным дойлідстве ў выглядзе Л. часам вырашалася шалёўка астаткаў зрубаў, якая аздаблялася дэкар.
    разнымі накладкамі, размалёўкай (жылыя дамы ў Віцебску). Пад уплывам мураванай архітэктуры ў некаторых збудаваннях 18—19 ст. Л. аздаблялі канелюрамі або рустам.
    ЛАПАЦІНА, вёска ў Пінскім рне, на р. Стыр. За 24 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Пінскналініі Брэст—Гомель, 194 км ад Брэста, на аўтадарозе Івацэвічы—Пінск—Столін. Цэнтр Лапацінскага с/с. 173 гаспадаркі, 481 ж. (2013).
    Вядома з 15 ст. як сяло ў ВКЛ. 3 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло ў Лемяшэвіцкай воласці, 57 двароў, 495 ж., нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, вёска ў Лемяшэвіцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Пінскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 125 двароў. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1972 — 101 гаспадарка, 360 ж. У 1998 — 149 гаспадарак,428 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэкамузей А.Блока, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка ў гонар рус. паэта А.Блока, які жыўу вёсцы ў 1916 учас. ваен. службы ў 1ю сусв. вайну. Помнік археалогіі — стаянка эпохі неаліту і бронзавага веку.
    ЛАПАЦІНА Таццяна Карнееўна (15.8.1891, в. Азершчына Рэчыцкага рна — 22.3.1980), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1949). Працавала ў калгасе, загадвала сельскай бкай, навучала спевам у сярэдняй школе на радзіме. На аснове сямейнага гуртка Лапаціных ар
    24
    ЛАПІЧЫ
    ганізавала і ў 1936—54 узначальвала Азершчынскі народны хор — адзін з лепшых бел. аматарскіх калектываў. Пры яе ўдзеле ў хоры створаны найб. папулярныя песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка», а таксама песня Л. «Марфута».
    Літ.: Нмсневнч Н.Г. Татьяна Лопатнна. М., 1962.
    ЛАЛАЦІЧЫ, вёска ў Слаўгарадскім рне, каля р. Раста. За 18 км на ПнЗ ад Слаўгарада, 52 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў—Крычаў, на аўтадарозе Магілёў—Слаўгарад. Цэнтр Лапаціцкага с/с. 187 гаспадарак, 459 ж. (2013).
    Вядомы з 18 ст. 3 1772 у Старабыхаўскім павеце Магілёўскай губ. 3 1796 у Чавускім павеце Беларускай губ. У 1799 — 29 двароў, 201 ж. Непадалёку быў маёнтак. 3 1802 у адноўленым Старабыхаўскім (з 1858 Быхаўскім) павеце Бел. губ. У 1858 сяло, 105 ж. мужчынскага полу. У 1897 — 53 двары, 345 ж.; хлебазапасны магазін, школа граматы; аднайм. фальварак (1 двор, 8 ж.) і сядзіба (1 двор, 6ж., заезны дом). У 1910у Даўгамохскай воласці Быхаўскага павета. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 у Прапойскім (23.5.1945 перайменаваны ў Слаўгарадскі) рне, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 было 60 вучняў. У 1930я гг. пабудавана электрастанцыя, якая дала электраэнергію 4 калгасам. У 1939 адкрыты бальніца, магазін. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 г. да 25.10.1943 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1962—65 у Чавускім рне. У 1990 — 159 гаспадарак, 392 ж. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1998 — 182 гаспадаркі, 504 ж.
    У 2013 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін. Брацкая магіла
    В.Лапін у ролі Андрэя.
    сав. воінаў; 2 стэлы з імёнамі 305 жыхароў вёсак Лапаціцкага с/с, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛАПІН Васіль Піліпавіч (12.2.1902, с. Новы Валавай Пензенскай вобл., Расія — 11.1.1991), беларускі і расійскі артыст оперы (лірыкадрам. тэнар). Засл. артыст Беларусі (1940). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1933). 3 1933 саліст Вял. тэатра. У 1938—49 (з перапынкам) у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. У 1949—63 у канцэртных аргцыях Масквы. Валодаў голасам прыгожага Тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай і артыстызмам, што дазваляла яму ствараць выразныя, эмацыянальна насычаныя вобразы. Сярод партый на бел. сцэне: Міхась («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Андрэй («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса) і інш.