Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ:. Дадзіёмава В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мінск, 2001; Ладыгнна А.Б. Музыкальнотеатральная жнзнь Мннска второй половнны XX столетня в воспрнятнн современнвка: 75летню Белорусской государственной академнн музыкн посвяшается. Мянск, 2007.
Т.Г.Мдывані.
МУЗЬІЧНАЕ ВЫКАНАЛЬНІЦТВА, рэалізацыя творчай задумы кампазітара, зафіксаванай у выглядзе нотнага запісу, шляхам выканання яго музыкі на муз. інструменце ці голасам (вакалізаванне). У гучанні музыкі актуалізуюцца яе нац. асаблівасці, напрамак кампазітарскай думкі, традыцыі выканальніцкай школы. Кожны выканаўца мае свой аўтарскі (індывід.) стыль выканання. Сукупнасць прыёмаў і традыцый выканання,
661
МУЗЫЧНАЭТНАГРАФІЧНАЯ
якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, вызначае паняцце выканальніцкай школы, сутнасць якой у навучанні выканальніцкаму майстэрству, прывіванне прафес. навыкаў пачуцця канцэртнасці і інш., а таксама ў асаблівай інтэрпрэтацыі маст. зместу, закладзенага ў нотным запісе. У аснове выканальніцкай інтэрпрэтацыі закладзена мастацтва інтаніравання кампазітарскага матэрыялу, у якім ёсць інварыянтныя (зафіксаваныя гукавышыні, рытм, метр, тэмп і інш.) і варыянтныя (агогіка, дынаміка, артыкуляцыя і інш.) формы. У залежнасці ад манеры інтаніравання, якая абумоўлена творчай індывідуальнасцю (характар, тэмперамент, псіхалогія і інш.) выканаўцы, магчыма рознае раскрыццё вобразнага зместу і эмацыянальнага ладу музыкі. М.в. ўяўляе сабой своеасаблівы творчы акт. Таму нярэдка з зыходам артыста знікае і цэлы пласт канцэртнага выканальніцтва, які ў сілу розных абставін аказаўся ніяк не абазначаны ў прасторы канкрэтнай муз. культуры. Напр., у 17—18 ст. дамінуючай фігурай быў «выконваючы кампазітар», у 19 ст. — «ствараючы віртуоз», які працягваў спалучаць у адной асобе выканаўцу і кампазітара, нягледзячы на размежаванне працы кампазітара і выканаўцы, пазней з’явіўся «канцэрціруючы артыст» (Н.Паганіні). Адрозненне выканальніцкіх манер (стыляў) музыкантаў мінулага дайшло да нашых дзён толькі ва ўспамінах сучаснікаў, што ўказвае на спецыфічнасць і ўнікальнасць муз. канцэртнавыканальніцкага мастацтва, а таксама на яго часавыя межы. У 20 ст. ўсе 3 тыпы музыкантавыканаўцы не страцілі сваёй актуальнасці. У 1970 — пач. 2000х гг. назіралася актывізацыя бел. канцэртнавыканальніцкага мастацтва, што было абумоўлена стварэннем новых творчых калектываў. Сярод іх калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі (ансамбль баяністаў «КласікАвангард», камерны дуэт Г.Забара і Ю.Гільдзюк), Брэсцкай
абласной філармоніі (ансамбль салістаў «Брэстчане», камерны аркестр), Віцебскай абласной філармоніі (актэт балалаек «Віцебскія віртуозы»), Гомельскай абласной філармоніі (інструм. ансамбль «Лірыца», камерны хор), Магілёўскай абласной філармоніі (аркестр рус. нар. інструментаў пад кіраўніцтвам Л.Іванова), ансамблі нар. музыкі «Бяседа», баяністаў «Трыа «Мінск», вак. «Чысты голас», Нац. акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам М.Фінберга, Мінскі канцэртны аркестр «Няміга», джазквартэт «Эвергрын» і інш. На хвалі абагачэння канцэртнага жыцця рэспублікі зацвердзілася і новая канцэртная структура — вак.інструм. капэла (камерны хор «Санорус», «Гродзенская капэла»), у склад якой уваходзяць камерны хор, салісты і камерны аркестр. Яны адрозніваюцца мабільнасцю структуры і шырокімі выканальніцкімі магчымасцямі, якія ўключаюць перспектыву выканання праграм вял. жанравага і стылявога дыяпазону. Сучаснае бел. канцэртнавыканальніцкае мастацтва раскрывае шырокі спектр маст.эстэтычных з’яў. Прызнанымі майстрамі айчыннага М.в. з’яўляюцца М.Алданаў Л.Александроўская, А.Алоўнікаў І.Алоўнікаў А.Анісімаў Г.Асмалоўская, А.Волкава, У.Волкаў Я.Вошчак, Н.Гайда, Л.Гарэлік, Ю.Гільдзюк, Я.Гладкоў С.Данілюк, С.Друкер, М.Дрынеўскі, І.Жыновіч, Г.Жыхараў Г.Забара, М.Зданевіч, Л.іваноў Т.Каламійцава, В.Катаеў М.Козінец, Л.Колас, М.Крывашэеў С.Лясун, Л.Лях, Н.Масквіна, ТНіжнікава, Б.Нічкоў Э.Пелагейчанка, Г.Праватораў В.Пятроў Я.Пятроў Б.Райскі, У.Роўда, А.Саўчанка, М.Сеўрукоў С.Сізка, У.Скараходаў Т.Сцяпанава, М.Фінберг, А.Фісейскі, Г.Харык, Г.Цітовіч, Т.Шафранава, І.Шыкунова, Р.Шырма, В.Шэўкалюк, У.Экнадзіёзаў В.Эпштэйн, Е.Эфрон, А.Янчанка, Л.Яфімава, Ю.Яфімаў і інш. Характэрнай рысай канцэртнавыканальніцкай творчасці калектываў ансамбляў і салістаў з’яўляецца разнастайнасць рэ
пертуару, што абумоўлена асваеннем новых пластоў старадаўняй музыкі і найноўшых кірункаў 20 ст., адраджэннем невядомых ці забытых старонак муз. творчасці кампазітараў папярэдніх стагоддзяў выкананнем новых твораў бел. кампазітараў. Дзякуючы музыкантамвыканаўцам музыку бел. кампазітараў ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Творчыя кантакты з прадстаўнікамі зах. мастацтва, гастролі вядучых замежных музыкантаў у Беларусі і беларускіх за мяжой, шырокі ўдзел у міжнар. фестывальных праектах, рознабаковыя конкурсныя і прафес.адукац. праграмы, адкрытая інфармацыйная прастора садзейнічаюць арганічнаму ўключэнню айчыннага канцэртнавыканальніцкага майстэрства ў сусв. маст. кантэкст.
Літ:. Белорусское концертнонсполннтельское нскусство: последняя треть XX — начало XXI века. Мннск, 2012.
Т.Г.Мдывані.
МУЗЬІЧНАЭТНАГРАФІ'ЧНАЯ КАМІСІЯ, грамадсканавуковая арганізацыя, якая вывучала муз. фальклор народаў Расіі. Існавала ў 1901—21. Засн. М.Янчуком пры этнаграф. аддзеле Тва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі 1 этнаграфіі пры Маскоўскім унце. У рабоце камісіі ўдзельнічалі Д.Аракішвілі, А.Грачанінаў М.ІпалітаўІванаў А.Кастальскі, Я.Лінёва, А.Лістападаў М.Лысенка, М.Пятніцкі, М.РымскіКорсакаў, С.Танееў Б.Яворскі і інш. Наладжвала песенныя экспедыцыі, публічныя этнаграф. канцэрты (выконваліся і бел. песні), выдавала «Працы...» (1906, 1907, 1911, 1912). Займалася грамадскаасветнай дзейнасцю. Аддавала шмат увагі развіццю бел. нар. музыкі: заахвочвала збіральнікаў фальклору, рэцэнзавала песенныя зборнікі (у т.л. выпуск «Беларускага зборніка» Е.Раманава, 1910), стымулявала стварэнне апрацовак бел. нар. песень, публікавала іх у сваіх «Працах...». Сабрала каля 700 бел. HaneBay 3 1909 дапамагала муз. матэрыяламі арганізатарам бел. канцэртаў у Вільні.
662
МУЗЫЧНАЯ
МУЗЬІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ, сістэма прафесійнага навучання музыкантаў розных спецыяльнасцей (кампазітары, выканаўцы, педагогі, музыказнаўцы), якая забяспечвае набыццё імі ведаў і навыкаў неабходных для муз. дзейнасці. У Беларусі яна мае 3 ступені: пачатковая — дзіцячыя муз. школы і школы мастацтваў; сярэдняя спец. — муз. каледжы, гімназіікаледжы і каледжы мастацтваў; вышэйшая — кансерваторыі, акадэміі музыкі, фты музыкі і муз.пед. ў ВНУ, а таксама магістратура, асістэнтурастажыроўка (для выканальніцкіх спецыяльнасцей) і аспірантура.
Узнікненне пачатковых форм М.а. на бел. землях звязана з дзейнасцю цэркваў і манастыроў (Сафійскі сабор, 2я пал. 11 ст.; цэрквы СпасаЕфрасінеўская ў Полацку, Дабравешчанская ў Віцебску, Барысаглебская ў Гродне, усе 12 ст., і інш.) — гал. асяродкаў пісьменнасці таго часу, пры якіх існавалі школы. 3 16 ст. пэўнае значэнне ў пашырэнні М.а. мелі брацкія школы і вучылішчы (у Мінску, Брэсце, Магілёве, Пінску і інш.), езуіцкія бурсы і калегіумы (у Полацку, Нясвіжы, Мінску і інш.). Адметная рыса муз. культуры Беларусі 18 ст. — дзейнасць прыватных тэатраў і створаных пры іх аркестраў і капэл, для якіх кваліфікаваныя кадры рыхтавалі муз. школы, у т.л. Нясвіжская, Слуцкая, Слонімская, Шклоўская, Гродзенская муз.тэатр. школа Тызенгаўза. У 1й пал. 19 ст. цэнтрамі калектыўнага і
індывід. музіцыравання сталі навучальныя ўстановы Мінска, Віцебска, Брэста, Гродна, Магілёва, Бабруйска і інш., а яго формы вызначаліся вял. разнастайнасцю. М.а. ў гэты перыяд набыла больш сістэматычны характар. Адкрыліся муз. школы ў Гомелі (1830, пры ёй дзейнічаў духавы аркестр; школай і аркестрам кіраваў Т.Сіпайла), Мінску (1840, рыхтавала музыкантаў для аркестраў, кіраўнік В.Стафановіч). У 1820—50я гг. значную ролю ў пашырэнні муз. ведаў адыгрывалі жаночыя пансіёны. Пэўны ўплыў на развіццё М.а. аказвалі музычныя таварыствы, а таксама прыватныя ўрокі кваліфікаваных педагогаў — ураджэнцаў Беларусі, выпускнікоў Пецярбургскай, Маскоўскай, Варшаўскай, Кёльнскай кансерваторый. Працавалі таксама вакальная студыя Муранскай, муз. школа Шацкінай і вучылішча арганістаў у Мінску, муз. школа М.Пячкоўскай у Магілёве (з 1886). У пач. 20 ст. арганізаваны курсы сольных спеваў Ю.Рэйдэр у Магілёве (1902), муз. вучылішча ў Мінску, муз. школа С.Захарына ў Гомелі, муз. класы пры Віцебскім аддз. Рус. муз. тва (1915). У 1920я гг. арганізоўваліся аматарскія гурткі, студыі, выканальніцкія калектывы; уводзілася выкладанне музыкі як абавязковай дысцыпліны ў агульнаадукац. школах; пашырылася канцэртная дзейнасць музыкантаў. У ліку першых прафес. муз. устаноў у Беларусі былі нар. кансерваторыі ў Віцебску (1918), Гомелі
і Мінску (1919), Бабруйску (1921). Вял. значэнне мела стварэнне муз. школ, тэхнікумаў у Віцебску (1922), Мінску (1924) і інш., якія пазней былі перайменаваны альбо рэарганізаваны ў вучылішчы і каледжы. У 1932 у Мінску адкрыта Бел. кансерваторыя (з 1992 Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі). У 2013/14 навуч. годзе працавалі: Бел. акадэмія музыкі (з філіялам у Магілёве), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Віцебскі каледж культуры і мастацтваў, Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі, Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага, Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.РымскагаКорсакава, Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы, Гомельскі каледж мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага, Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С.Выгоцкага, Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, Пінскі каледж мастацтваў, Мінская дзяржаўная гімназіякаледж мастацтваўімя І.В.Ахрэмчыка, Горацкі пед. каледж, Гродзенскі гуманітарны каледж Гродзенскага ўнта імя Я.Купалы, Пінскі каледж Брэсцкага ўнта імя А.С.Пушкіна, Полацкі каледж Віцебскагаўнтаімя П.М.Машэрава, Салігорскі пед. каледж, Магілёўская гімназіякаледж мастацтваў, муз.пед. фт Бел. пед. ўнта імя М.Танка, больш за 500 дзіцячых муз. школ і школ мастацтваў (з філіяламі).
663
Даведачнае выданне
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ