Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ца у 1й зале, асвятляюць творчы і жыццёвы шлях І.Рэпіна да набыцця Здраўнёва, гісторыю куплі і перабудовы маёнтка. У дзвюх наступных залах матэрыялы пра знаходжанне мастака і яго блізкіх на Віцебшчыне ў 1892—1904: знаёмства з прадстаўнікамі мясц. інтэлігенцыі, духавенства, сялянамі, пра гасцей сядзібы, а таксама працы І.Рэпіна, у якіх адлюстраваны важныя падзеі з яго жыцця. У 4й зале адноўлены інтэр’ер гасцінай і прадстаўлены матэрыялы аб сям’і мастака. Экспазіцыя 5й залы, размешчаная ў майстэрні І.Рэпіна, рас
Да арт. Музейсядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва». 1 — сядзібны дом; 2 — майстэрня І.Рэпіна.
657
МУЗЕЯЛОГІЯ
павядае аб творчых пошуках майстра і яго працах здраўнёўскага перыяду. Экспазіцыя 6й залы прысвечана сям’і малодшай дачкі мастака Т.І.РэпінайЯзевай, якая пражывала ў Здраўнёве ў 1918—30, і далейшай гісторыі сядзібы. У час знаходжання І.Рэпіна ў маёнтку ім створаны карціны «Асенні букет», «Паляўнічы з ружжом», «Беларус» (усе 1892), «Касецліцвін» (1894), «Дуэль», «Месячная ноч. Здраўнёва», «Партрэт сына Юрыя на тэрасе здраўнёўскага дома» (усе 1896) і інш., шэраг эцюдаў, эскізы («На Заходняй Дзвіне. Усход сонца», 1892; «Казанне Іасафата Кунцэвіча», 1893, і інш.).
А.В.Сухарукаў, В.А.Шышанаў.
МУЗЕЯЛОГІЯ. музеязнаўства, навуковая і вучэбная дысцыпліна, якая вывучае спецыфічныя адносіны чалавека да рэчаіснасці, што праяўляецца ў мэтанакіраваным і сістэматычным збіранні, захаванні і выкарыстанні у грамадскіх мэтах пераважна рухомай часткі гіст.культ. спадчыны. Агульная М. вывучае заканамернасці, характэрныя для любога музея як інта сац. памяці. Спец. М., звязаная з профільнымі дысцыплінамі, вывучае гэтыя заканамернасці ў дачыненні да асаблівасцей і функцыянавання музея пэўнага профілю. Аб’ект М. — музейная справа як грамадская з’ява ва ўсіх яе праявах. Прадмет музеялогіі — аб’ектыўныя заканамернасці, якія адносяцца да працэсаў назапашвання, захавання і трансляцыі сац. інфармацыі, традыцый і эмоцый праз музейныя аб’екты, да працэсаў узнікнення, развіцця і грамадскага функцыянавання музеяў. М. карыстаецца метадамі, запазычанымі ў розных гуманітарных і прыродазнаўчых навук (спец. гіст. дысцыплін, педагогікі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэнтгенаграфіі і інш.), якія ў сукупнасці пасля інтэгравання ў структуру М. набываюць новую якасць. Як навук. дысцыпліна, якая фарміруецца ў цяперашні час, М. знаходзіцца ў стадыі выпрацоўкі ўласнай мовы.
Структура М.: гіст. М. (гістарыяграфія), тэарэт. М. (агульная тэорыя М., тэорыі адбору, тэзаўрацыі, камунікацыі), прыкладная М. (методыка, тэхніка, арганізацыя і кіраванне музейнай справай), музейнае крыніцазнаўства, музеяграфія.
Першая спроба сфармуляваць «музейную тэорыю» зроблена ў кнізе ням. аўтара І.Д.Маёра «Нічога не вырашаючыя агульныя развагі аб мастацкіх і прыродазнаўчых зборах» (1674). У Беларусі музеязнаўчая думка на раннім этапе развіцця набыла форму музейных праектаў («Аб мэтах і спосабах утрымання прапануемага Музеума ў Арэнбургу» Т.Зана, 1830, і інш.), што стала яе асаблівасцю. Супрацоўнікі дарэв. бел. музеяў абмяркоўвалі праблемы і шляхі станаўлення музейнай справы на ўсерас. археал. з’ездах (у 1869—1911 іх адбылося 15) і Папярэднім з’ездзе музейных дзеячаў у Маскве (1912). Значнымі сталі дасягненні музейных супрацоўнікаўу 1920я гг., сяродякіх праект рэарганізацыі музейнай сеткі БССР В.Ластоўскага і інш. Сучасны этап станаўлення М. пачынаўся ў 1960я гг. У 1977у рамках Міжнар. савета музеяў створаны «Міжнародны камітэт па музеялогіі». У 1983 пачала афармляцца ў якасці самаст. руху «Новая музеялогія», асн. лозунгамі якой сталі інтэграцыя музея ў акаляючае асяроддзе, яго сацыялізацыя. У апошні час М. імкнецца асэнсаваць музей не толькі як рэгістратар мінулага, але як сродак уплыву на сённяшні дзень і будучыню канкрэтнай супольнасці (канцэпцыі «Музеяфоруму Д.Камерана, «музея без межаў», музейнай камунікацыі).
У Беларусі асновы нац. школы М. закладваюць кафедры этналогіі, М. і гісторыі мастацтваў у БДУ (з 1992), гісторыі Беларусі і М. ў Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1994). У Інце культуры Беларусі дзейнічае 2гадовая школа М. для перападрыхтоўкі спецыялістаў музейнай справы (з 1994).
Літ.: Гужалоўскі А.А. Гісторыя музейнай справы Беларусі. Мінск, 2012; Беларуская музеялогія. Бібліяграфічны паказальнік (1991—2012 гг.). Мінск, 2013; Основы музееведення. М., 2013.
А.А.Гужалоўскі.
МЎЗЫ (ад грэч. musai літаральна якія думаюць), персанажы старажытнагрэчаскай міфалогіі, 9 багіньапякунак навук, паэзіі і мастацтваў; дочкі Зеўса і Мнемасіны (Гармоніі). Паводле міфаў, жылі на гары Парнас (першапачаткова М. ушаноўвалі як багінь урадлівасці), але на зямлі кожная з іх мела свой храм, т.зв. мусейён (адкуль пайшла назва «музей»). Імёны 9 М. упершыню называюцца ў «Тэагоніі» Гесіёда (7 ст. да н.э.), згадваюцца ў «Іліядзе» і «Адысеі» Гамера. У позняй антычнасці адбылося замацаванне за імі пэўных галін творчасці чалавека: Уранія — апякунка астраноміі, Кліа — гісторыі, Мельпамена — трагедыі, Талія — камедыі, Еўтэрпа — лірычнай паэзіі, Эрато — любоўнай, эратычнай лірыкі, Каліопа — эпасу і навукі, Палігімнія — гімнаў, красамоўства і пантамімы, Тэрпсіхора — танцаў і харавога спеву. Апекуном М. лічыўся Апалон.
«МЎЗЫ НЯСВІЖА», рэспубліканскі фестываль камернай музыкі. Праводзіцца з 1996 у г. Нясвіж штогод. Арганізатар — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Асн. мэты — павышэнне цікавасці да гіст. і культ. традыцый Беларусі, эстэтычнае выхаванне, далучэнне насельніцтва да нац. маст. каштоўнасцей, папулярызацыя лепшых узораў муз. культуры, развіццё бел. муз. выканальніцкага мастацтва. У праграме музыка розных эпох і жанраў бел., замежных кампазітараў у т.л. сучасныя муз. творы. У фестывалі прымаюць удзел Нац. аркестр сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга, калектывы трубачоў «Інтрада» пад кіраўніцтвам М.Волкава, салістаў на драўляных духавых інструментах пад кіраўніцтвам Б.Нічкова, ансамблі флейтыстаў пад кіраўніцтвам Г.Гедыльгера,
658
МУЗЫКА
МУЗЫ НЯСВІЖА XV СВЯТЛ МАСТЛЦТВАЎ
Эмблема фестывалю «Музы Нясвіжа».
кларнетыстаў пад кіраўніцтвам Г.Забары, струнны квартэт і камерны аркестр пад кіраўніцтвам В.Сарокі і інш. бел. прафес. калектывы маст. творчасці. У 2013 у межах фестывалю прайшла муз. асамблея «Беларуская выканальніцкая школа на медных духавых інструментах», у якой прынялі ўдзел бел., рус., укр. лаўрэаты міжнар. конкурсаў, шведскія, польск. і інш. замежныя выканаўцы на медных духавых інструментах. На фестывалі ладзяцца канцэрты, тэатр. пастаноўкі, маст. выстаўкі і навук. чытанні. Т.У.Люковіч. МЎЗЫКА (ад грэч. musike мастацтва муз), від мастацтва, які ўвасабляе свет, думкі, пачуцці ў гукавых вобразах і накіраваны на духоўную сублімацыю чалавека; спосаб увасаблення маст. вобразаў пры дапамозе арганізаваных ў часе гукаў і цішыні; культ. феномен соцыуму. М. ўплывае на эмоцыі, пачуцці, псіхіку, цялесную маторыку, закранае здольнасці да інтуіцыі, ігры, сузірання, фантазіі. Адсюль частае разгляданне зместу М. як сакральнага віду мастацтва. Відавая і стыліст. разнастайнасць М. факусіруецца вакол М. акадэмічнай і нар. Акадэмічная ўяўляе сабой самаст. маст. вобраз, у яе аснове еўрап. прафес. пісьмовая традыцыя. Нар. М. — муз. песеннатанц. фальклор — звязана з вуснай, безпісьмовай традыцыяй. Вылучаюйь таксама М. бытавую, якая ўключае шырокае кола з’яў — ад эстр. прадукцыі, попмузыкі да муз. афармлення цыркавых паказаў і музыкі базараў, і прыкладную (кінамузыка, М. ў драм. спектаклі, фонавая М. і інш.). Матэрыялам М. з’яўляецца муз. гук, які валодае вышынёй (ад 16 да 4000—4500 Гц), тэмбрам, гучнасцю, працягласцю гу
чання. Гук мае пэўнае графічнае абазначэнне, якое адпавядае канкрэтнай сістэме фіксацыі гукавога матэрыялу. Сярод відаў пісьмовых муз. знакаў вылучаюць: крукавыя (у праваслаўных песнапеннях), літарныя і нотныя (еўрап. музыка Новага часу), графічныя (муз. авангард, акусматыка, «канкрэтная музыка», пазаеўрап. практыкі нар. музіцыравання). Пэўная сукупнасць муз. гукаў стварае муз. сістэму, у аснове якой канкрэтны гукарад (3, 5, 7, 12ступенны) у тэмперыраваным строі еўрап. музыкі; мікратэмперыраваны строй у нееўрап. муз. практыках і акусматыцы; чысты строй з оставам чыстай квінты; піфагарэйскі (сярэднятонавы) строй. Сродкамі муз. выразнасці з’яўляюцца лад, гармонія, мелодыя, рытм, тэмп, артыкуляцыя, агогіка, дынаміка, тэмбр, інтанацыя, рэгістр. Матэрыял М. арганізуецца па пэўных прынцыпах формаўтварэння, дзе найважнейшымі з’яўляюцца паўтор, кантраст і варыяцыйнасць. Адсюль разнастайнасць муз. форм — санатная, ронда, трохчасткавая, варыяцыйная (у т.л. розныя віды астыната) у еўрап. М. і разнастайныя спосабы праламлення астынатнаварыяцыйнаварыянтнага прынцыпу формаўтварэння ў нееўрап. М. — мастацтва працэсуальнае і асн. прынцыпам яе часавай арганізацыі з’яўляецца рытм. Характар інтанацый, матываў і тэм, іх паслядоўнасць, змена, менш і больш значныя змяненні, трансфармацыі, кантрасныя супастаўленні (рух у часе муз. структур) складаюць драматургію муз. працэсу, надаюць яму маст. цэласнасць і асаблівую эстэтычную каштоўнасць. Муз. твор заўсёды мае канкрэтнае жанравае ўвасабленне. Жанры М. падзяляюцца на вак. (песня, раманс, вак. цыкл, арыя, хор, канцэрт для голасу і інш.), інструм. (сімфонія, паэма, канцэрт, сюіта, уверцюра і інш.), вак.інструм. (меса, кантата, араторыя, вак.сімф. паэма), сцэнічныя (опера, балет, аперэта, муз. камедыя, мюзікл, вадэвіль).
Муз. творы звычайна маюць пэўны стылёвы лад, які ўказвае на кампазітарскую тэхніку (поліфанічны, гамафонны стылі), дамінуючы сродак выразнасці (гарманічны, харальны стылі), эмацыянальны тонус (класічны, рамант. стылі), манеру пісьма (авангардны, традыц. стылі). М. мае і спецыфічны муз. змест, які звязаны з пэўнымі гіст., светапогляднымі, нац. і эстэтычнымі ідэаламі таго ці інш. часу, а таксама з асобай творцы. Муз. змест цяжка фармалізаваць і апісаць, паколькі ён з’яўляецца кампазітарскай інтэрпрэтацыяй свету і звязаны з рэчаіснасцю толькі апасродкавана, не зводзячыся да жыццёвых праяў і іх аналагаў, да прамога выражэння чалавечых эмоцый. У наш час уяўленні аб музыцы значна пашырыліся і ўзбагаціліся. Гэтаму садзейнічаюць развіццё новых тэхналогій (гуказапісу і тэхн. ўзнаўлення музыкі, узнікненне электронных муз. інструментаў, сінтэзатараў, муз.камп’ютарных тэхналогій), знаёмства з муз. культурамі розных народаў свету, інтэнсіўны абмен муз. інфармацыяй паміж краінамі, народамі і кантынентамі (муз. праграмы на радыё, тэлебачанні, гастролі муз. калектываў, міжнар. муз. фестывалі, продаж аўдыявізуальнай прадукцыі, выкарыстанне інтэрнэта і інш.); мноства муз. інтарэсаў у грамадстве. Багацце матэрыялу, які выкарыстоўваюць кампазітары Беларусі, садзейнічае творчаму пошуку ў галіне сродкаў выразнасці, жанраў, стыляў, а таксама дае магчымасць выбару тыпу і віду М. Сярод прадстаўнікоў айчыннай М. — Л.Абеліёвіч, М.Аладаў, У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, А.Бандарэнка, Г.Вагнер, В.Войцік, Г.Гарэлава, Я.Глебаў, У.Дамарацкі, У.Дарохін, В.Залатароў, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, В.Іваноў, Д.Камінскі, С.Картэс, І.Кузняцоў, У.Кур’ян, Д.Лукас, І.Лучанок, І.Любан, А.Мдывані, П.Падкавыраў, С.Палонскі, П.Помазаў, Р.Пукст, Ф.Пыталеў В.Раінчык, Ю.Семяняка, Д.Смольскі, У.Солтан, Р.Сурус, А.Туранкоў, А.Хадоска, Э.Ханок,