Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МСЦІСЛАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920 у г. Мсціслаў. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі масавых бк Мсціслаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. У фондах (2014) больш за 44,3 тыс. экз. кніг, брашур, перыядычных і інш. выданняў, больш за 3,6 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, задавальненне інфармацыйных патрэб і арганізацыя вольнага часу насельніцтва. Працуюць цэнтры інфармацыйнаметадычны і прававой інфармацыі, перасоўная бкааўтобус. Бка праводзіць прэзентацыі новых выданняў, круглыя сталы, літ. вечарыны, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны, мерапрыемствы ў межах тэматычных цыклаў («3 любоўю да роднага краю», «Абрады і звычаі», «Мы і закон» і інш.), рэалізуе аўтарскія праграмы («Адкрый для сябе беларускую кнігу» і інш.).
МСЦІСЛАЎСКІ КАСЦЁЛ I КАЛЁГІУМ ЕЗУІТАЎ. помнік архітэктуры барока ў г. Мсціслаў. Касцёл пабуда
Мсціслаўскі касцёл і кляштар кармелітаў.
ваны ў 1730—38, у 1й пал. 19 ст. перабудаваны пад Мікалаеўскі сабор. Калегіум засн. ў 1711. Касцёл Св. Архангела Міхаіла — 3нефавая мураваная базіліка з трансептам і 2вежавым гал. фасадам. Цэнтр. неф завершаны масіўнай паўкруглай апсідай. Двух’ярусныя крылы трансепта выступаюць з высокіх бакавых нефаў. Гал. фасад падзелены на 2 ярусы вузкім карнізам і завершаны развітым антаблементам са ступеньчатым атыкам у цэнтры і чацверыковымі вежамі па баках (верхнія ярусы не захаваліся). У час рэканструкцыі пад праваслаўны сабор узведзены вял. паўсферычны купал на цыліндрычным светлавым барабане (не захаваўся). Сцены крапаваны шырокімі пілястрамі. Праёмы з паўцыркульнымі і лучковымі завяршэннямі. У інтэр’еры магутныя калоны з пілястрамі злучаны падпружнымі аркамі. У паўн.зах. частцы размешчаны высокія хоры. Памяшканне над хорамі, нефы і бакавыя алтары перакрыты крыжовымі скляпеннямі, у апсідзе — конха з распалубкамі. 3 Пн да касцёла далучаецца аднапавярхо
вы мураваны будынак аптэкі, з Пд да апсіды — 2павярховы прамавугольны ў плане корпус калегіума, сцены якога ўмацаваны магутнымі контрфорсамі. Келлі аб’яднаны галерэйнай планіроўкай, на 1м паверсе перакрыты крыжовымі скляпеннямі, на 2м — плоскай столлю, паверхі аб’яднаны 2маршавай лесвіцай ва ўсх. вугле будынка. Пасля Вял. Айч. вайны касцёл быў прыстасаваны пад Дом культуры, пасля ў ім знаходзілася школаінтэрнат. 3 2010 вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МСЦІСЛАЎСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ, помнік архітэктуры барока і ракако ў г. Мсціслаў. Касцёл пабудаваны ў 1654. Рэканструяваны ў 1746—50я гг. (архіт. І.К.Глаўбіц) і частковаў 1887. У 1618 заснаваны кляштар, у 1832 скасаваны. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваная 3нефавая 6стоўпная базіліка з 2вежавым фасадам і 5граннай апсідай, да якой прылягае 2павярховая прыбудова. Гал. фасад фланкіраваны вежамі з паўсферычнымі купаламі і завершаны фігурным шчытом паміж імі. Сцены атынкаваны і аздоблены пілястрамі, апяразаны карнізам, прафіляванымі цягамі, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры галерэя хораў пры ўваходзе, амбон, цэнтр. і бакавыя алтары, фрэскавы роспіс, ляпніна ў стылі ракако. Захавалася каля 20 кампазіцый на гіст. і рэліг. тэмы. Каля касцёла ўзведзена мураваная брама ў выглядзе 3 рознавял. паўцыркульных арак. Па баках брамы ўзвышаюцца невял. пінаклі. Над цэнтр. аркай размешчаны ступеньчаты атык. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
МСЦІСЛАЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры рэтраспек
636
МСЦІСЛАЎСКІ
тыўнарускага стылю ў г. Мсціслаў. Пабудаваны ў 1870 з цэглы на месцы бернардзінскага касцёла, які згарэў у 1858. Крыжовакупальны храм мае 3 закругленыя рознавял. апсіды, якія асвятляюцца высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца шлемападобны купал на 8гранным светлавым барабане. Такі ж па форме, але меншых памераў купал на высокай 2яруснай званіцы, размешчанай над бабінцам храма. Тарцы трансепта завершаны трохвугольнымі шчытамі. Атынкаваныя фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, апяразаны прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі пілястрамі. Тры ўваходы ў храм вырашаны прамавугольнымі праёмамі ў арачным абрамленні, над імі размешчаны вокнытрыфорыумы. Для перакрыцця ўнутранай прасторы выкарыстаны розныя тыпы скляпенняў: у бабінцы — крыжовае, трапезнай і прыдзелаў — цылін
дрычнае, апсід — конхавае. 3 паўн. боку ад храма ўзведзена мураваная брама ў выглядзе паўцыркульнай аркі, надякой узвышаецца невял. вежа. Абапал яе размешчаны невысокія галоўкі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
МСЦІСЛАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Існаваўу 1915—41 уг. Мсціслаў. Засн. пры духоўным вучылішчы як царк.археал. (старажытнасцей), з 1924 краязнаўчы. У1923 меўу фондах 1157 адзінак захоўвання. Аддзелы: археал., нумізматычны, этнаграф., царк. старажытнасцей, 100годдзя вучылішча. У 1924 створаны прыроднагіст., маст.прамысловы, бібліяграфічны аддзелы. Сярод экспанатаў былі косці маманта з кар’ера мясц. цагельнага зда, макет Замкавай гары стараж. Мсціслава, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ і Расіі 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.г. прылады, вырабы з лазы і дрэва 1 інш. Пры музеі дзейнічалі
гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў. Экспанаты страчаны ў Вял. Айч. вайну.
МСЦІСЛАЎСКІ НАРбДНЫ БАЯННЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1987 у г. Мсціслаў пры раённым Доме культуры (з 1995 Цэнтр культуры і нар. творчасці). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.І.Малашкевіч (з 1987), Я.С.Чудоўскі (з 1989), Л.П.Бацукова (з 1994), С.С.Гервітовіч (з 1996), А.Д.Паштовая (з 2000), А.М.Навіцкі (з 2003), П.М.Бельскі (з 2012). У складзе аркестра 19 чал. ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Гарэзлівая полька» Г.Нікішына, «Полька» М.Чуркіна, «Гарманіст грае джаз» Я.Дзярбенкі, «Парыжскі каскад» Я.Догі, «Арыя» з 3й аркестровай сюіты І.С.Баха, «Por Una Cabeza» К.Гардэля, «Adios, попіпо» А.П’яцолы і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рас.бел. міжрэгіянальнага нар.
Мсціслаўскі кафедральны сабор Аляксандра Неўскага.
637
МСЦІСЛАЎСКІ
Удзельнікі Мсціслаўскага народнага вакальнага ансамбля «Вольны стыль».
творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія, 2011), рэсп. камернай музыкі імя М.Чуркіна (г. Мсціслаў, 2009—10) і інш. А./.Лабетка.
МСЦІСЛАЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВОЛЬНЫ СТЫЛЬ». Створаны ў 1999 у
Мсціслаўскі народны вакальны калектыў супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў «Афіцэры».
г. Мсціслаў пры раённым Цэнтры культуры і нар. творчасці. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.Г.Халматава (з 1999), НЛ.Фёдарава (з 2010). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 18 да 42 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя эстр. спеваў. У рэпертуары песні сучасных
бел. і рас. кампазітараў. Калектыў — удзельнік міжнар. адкрытага фестывалю патрыятычнай песні «Паклонімся вялікім тым гадам» (г. Бранск, Расія, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), абл. конкурсаў патрыятычнай песні «Мы перамаглі!» (г.п. Круглае, 2009), выканаўцаў ваеннапатрыятычнай і маладзёжнай песні памяці Героя Савецкага Саюза Л.Д.Лорчанкі (г.п. Бялынічы, 2010) і інш.
А.І.Лабетка.
МСЦІСЛАЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СВЯТА». Створаны ў 2001 у г. Мсціслаў пры раённым Цэнтры культуры і нар. творчасці. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.В.Федчанка. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 25 да 61 года. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя разнастайных жанраў нар. песень. У рэпертуары бел. нар. песні «А ў садзе рэчанька», «Бульба», «Гай зялёненькі», «Гаспадар», «Ой, кума» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскай маст. творчасці «Памежжа» (2008, 2010, 2012), рас.бел. міжрэгіянальнага нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (абодва г.п. Шумячы Смаленскай вобл., Расія, 2007—08), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), абл. конкурсу творчых праграм «Здаровы лад жыцця праз культуру і мастацтва» (г. Магілёў), аглядуконкурсу на лепшую пастаноўку работы аўтаклубаў «Сельская глыбінка» (г. Горкі, абодва 2008) і інш.
А. І.Лабетка.
МСЦІСЛАЎСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ СУПРАЦбЎНІКАЎ РАЁННАГА АДДЗЁЛА ЎНЎТРАНЫХ СПРАЎ «АФІЦЙРЫ». Створаны ў 2009 у г. Мсціслаў пры раённым Цэнтры культуры і нар. творчасці. У 2013 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Л.Астанковіч. У складзе калектыву 14 чал. ва ўзросце ад 25 да 50
638
МСЦІСЛАЎСКІ
гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак. мастацтва. У рэпертуары творы бел. кампазітараў «Кума» А.Моўчана, «Конь незацугляны», «Малінаўка» Э.Ханка і інш. Калектыў — удзельнік рас.бел. міжрэгіянальнага фестывалю нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія, 2011), конкурсаў: рэсп. маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Магілёў, 2009), абл. песні органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Магілёўскай вобл. (в. Аляксандраўка 1 Слаўгарадскага рна, 2010) і інш.
А.І.Лабетка.
МСЦІСЛАЎСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1970 у г. Мсціслаў пры раённым Доме культуры (з 1995 Цэнтр культуры і нар. творчасці). У 1985 прысвоена зван
не «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Ільянкоў (з 1970), М.Н.Таўпыга (з 1986). У складзе аркестра 18 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары вальсы рас. і замежных кампазітараў: «У гарадскім садзе» М.Блантэра, «Амурскія хвалі» М.Кюса, «Над хвалямі» Ю.Рогаса, Г.Свірыдава да аповесці «Завіруха» А.Пушкіна, Я.Догі да к/фільма «Мой ласкавы і пяшчотны звер» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Памежжа» (г.п. Шумячы Смаленскай вобл., Расія, 2014), рас.бел. міжрэгіянальнага нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія, 2011), абл. аглядуконкурсу аматарскіх духавых аркестраў (г. Магілёў, 2009) і інш.