• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    7
    ЛАГОЙСКІ
    цінства» (г.п. Старобін Салігорскага рна, 2003, 2006), традыц. ганчарства «Гліняны звон» (г.п. Івянец Валожынскага рна, 2006, 2011) і інш.
    Т.С.Раманчук.
    ЛАГбЙСКІ НАРбДНЫ КЛУБ САМАДЗЁЙНЫХ МАЙСТРбЎ «СКАРБ ЗЯМЛІ' ЛАГОЙСКАЙ». Створаны ў 1995 у г. Лагойск пры арганізацыйнаметадычным цэнтры аддзела культуры, з 1998 дзейнічае пры раённым Доме рамёстваў. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: І.К.Раманчук (з 1998), Т.А.Свідрыцкая (з 2002), І.Г.Грынь (з 2005), А.С.Багдановіч (з 2012). У складзе клуба 23 чал. ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. рамёстваў кірункі творчасці: ганчар
    Да арт. Лагойскі палацавапаркавы ансамбль. Рэшткі палаца.
    ства і саломапляценне. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск), рэсп. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» (г. Жлобін), рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, усе 2013), абл. фестывалю фальклору «Напеў зямлі маёй» (в. Крошын Баранавіцкага рна, 2012), выстаўкікірмашу нар. рамёстваў «Кола дзён» (г. Лагойск, 2010). К.А.Мароз.
    ЛАГбЙСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік палацавапар
    кавага мастацтва ў г. Лагойск. Засн. ў пач. 19 ст. ў маёнтку графа П.Тышкевіча на месцы мураванага замка (існаваў да пач. 18 ст.). Уключаў палац, парк, гасп. пабудовы. Палац узведзены ў 1814— 19 на зах. ускраіне парку. Аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак з бакавымі 2павярховымі крыламі. Цэнтр. частка фасада была вылучана 6калонным порцікам, які завершаны ступеньчатым атыкам. У цэнтр. частцы тыльнага фасада выступаў паўкруг
    Вырабы ўдзельнікаў Лагойскага народнага клуба самадзейных майстроў «Скарб зямлі Лагойскай» у час выстаўкікірмашу народных рамё'стваў «Кола дзён». 2010.
    лы эркер з 6 калонамі пад сферычным купалам. У залах палаца размяшчаліся музей і бка, дзе захоўваліся археал., гіст., нумізматычныя, маст. каштоўнасці, старадрукі. Разбураны ў Вял. Айч. вайну, засталіся руіны паўд. крыла. П а р к пейзажнага тыпу (пл. 10 га) складаецца з 2 ландшафтных участкаў. На паўн. былі разбіты круглы партэр і пладовы сад, на паўд. захаваліся рэшткі стараж. умацаванняў. Са схілу, дзе размяшчаўся палац, адкрываюцца 3 перспектывы: на раку, яе пойму і навакольныя ўзгоркі. На беразе ракі знаходзілася альтанка. Вырошчваліся клён серабрысты, явар, ліпа і інш. Парк з’яўляецца месцам адпачынку гараджан. Палацавапаркавы комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЛАГОЙСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Лагойск. У раёне — г.п. Плешчаніцы, 318 сельскіх нас. пунктаў, 15 сельсаветаў: Акалоўскі, Акцябрскі, Астрошыцкі, Бяларуцкі, Гайненскі, Задор’еўскі, Каменскі, Крайскі, Лагойскі, Плешчаніцкі, Швабскі, Янушкавіцкі. Пл. тэр. 2,4 тыс. км2, лясы займаюць 54%. Нас. (2013) 35 тыс. чал. Жывуць беларусы (92,8%), рус
    8
    ЛАГОЙСКІ
    кія (5,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,1%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Лепель, Вілейка—Барысаў, Мядзел— Смалявічы.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7. 1930 уваходзіў у склад Мінскай акругі, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў пачатку ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут (у Лагойскім і Плешчаніцкім рнах) каля 6 тыс. чал.; знішчылі разам з жыхарамі BecKi Асавіно, Баравыя, Гані, Дальва, Ідаліна, Мыльніца, Слабада, Трысцень, Тхарніца, Хатынь (не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі партыз. брыгады «Жалязняк», 1я Антыфашысцкая, «Дзядзькі Колі», Лагойская «Бальшавік», «Народныя мсціўцы», імя Варанянскага, імя Фрунзэ, «Смерць фашызму», «Штурмавая»; асобны партыз. атрад «Мясцовыя»; Лагойскія і Плешчаніцкія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Выдаваліся (у 1943—44) падп. газ. «За Савецкую Беларусь» і «Ленінец». Вызвалены ў пачаткуліп. 1944 войскамі 3га Бел. фронту. 25.12.1962 далучана тэр. скасаванага Плешчаніцкага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, фармацэўтычнай прамсці, паліграфіі і інш. У раёне (2013) гімназія, 13 сярэдніх, базавая школы, 8 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, вячэрняя агульнаадукац. школа, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 22 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дашкольны цэнтр развіцця, дзіцячы сац. прытулак, 3 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 2 дамы дзіцячай творчасці, раённы сац.пед. цэнтр, Цэнтртурызму і краязнаўства. Працуюць Цэнтр культуры, 20 сельскіх і 2 rap. дамы культуры, 4 сельскія і 2 гар. клубы, Дом рамёстваў, раённы гісторыкакраязнаўчы музей, 33 бкі. Дзейнічаюць спарт. комплекс «Юнацтва», 2 фізкультурнааздараўленчыя комплексы, 3 лыжныя трасы з біятлоннымі стрэльбішчамі, 2 гарналыжныя спарт. комплексы («Ла
    гойск» і «Сілічы»). У сістэме аховы здароўя раёна бальніцы цэнтр., раённая, сястрынскага догляду, участковая, 2 паліклінікі, 7 урачэбных амбулаторый, 21 ФАП, 2 пасты хуткай медыцынскай дапамогі. Выдаецца раённая газ. «Родны край». У раёне 29 рэліг. абшчын: 20 праваслаўных, 6 каталіцкіх, 2 хрысціян веры евангельскай, евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Археал. помнікі: гарадзішчы ў г. Лагойск, вёсках Бяларучы, Васількоўка, Глебаўшчына, Кузевічы, Сілічы і інш., селішчы ў вёсках Далькавічы, Ізбішча, Міхалова і інш., курганы і курганныя могільнікі ў г.п. Плешчаніцы, вёсках Айнаравічы, Аўгустова, Гасцілавічы, Слагавішча і інш. Помнікі архітэктуры: цэрквы Успенская (1865) у в. Косіна, Мікалаеўская (2я пал. 19 ст.) і Аляксееўская (1897) у в. Крайск, капліца (2я пал. 19 — пач. 20 ст.) у в. Жардзяжжа. У раёне мемар. комплексы Хатынь і Дальва, помнікі ў гонар партыз. брыгад імя Фрунзэ (в. Казлеўшчына) і «Народныя мсціўцы», імя Варанянскага (в. Хадакі), Лагойскага падп. райкама КП(б)Б і Лагойскай брыгады «Бальшавік» (в. Янушкавічы); 166 воінскіх пахаванняў, 22 помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У в. Гайна нарадзіліся славяназнавец З.Я.ДаленгаХадакоўскі (1784—1825), бел. і польск. паэт І.Шыдлоўскі (1793—1846), у г. Лагойск — заснавальнікі бел. навук. археалогіі К.П.Тышкевіч (1806—68) і Я.П.Тышкевіч (1814—73), у в. Пасадзец — паэт З.Бядуля (1886—1941), у в. Слабада — нар. паэт Беларусі Н.Гілевіч (н. ў 1931).
    ЛАГОЙСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1998 у г. Лагойск. Агульная пл. памяшканняў 74 м2. Асн. мэты дзейнасці: вывучэнне і адраджэнне лепшых традыцый дэкар.прыкладнога мастацтва рэгіёна, развіццё і прапаганда нар. рамёстваў і промыслаў. Пры Доме рамёстваў працуюць гурткі па ганчарстве, лепцы з гліны, саломапляценні, вы
    шыўцы, вязанні кручком, пляценні з бісеру для дзяцей і дарослых, 2 калектывы аматарскай творчасці маюць званне «народны» (гурток па вырабе глінянай цацкі «Натхненне» і клуб самадзейных майстроў «Скарб зямлі Лагойскай»). Калектывы Дома рамёстваў прымалі ўдзел у міжнар. фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэсп. фестывалікірмашы «Дажынкі», нац. свяце «Дзень беларускага пісьменства», абл. фестывалі «Напеў зямлі маёй», свяцеконкурсе традыц. ганчарства «Гліняны звон», свяце рамёстваў «Слуцкія паясы», выстаўцыкірмашы нар. рамёстваў і промыслаў «Камарова — кола дзён» і інш.
    ЛАГОЙСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВАЛОШКІ». Створаны ў 1993 у г. Лагойск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Л.І.Шут (з 1993), Н.А.Жалабковіч (з 2009). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні і музыкі сярод насельніцтва горада і раёна. У рэпертуары бел. нар. песні «Да хадзіла дзеўка па лугу», «На вуліцы дзеўкі гулялі», «Штой на гарэ», «Верабей», «Ляціць сарока», «Гусачок», «Я гуляю», «Добры вечар, панегаспадару», «Гогого, каза», «А ў нас сягодня масленіца», «Ой, не радуйся, зялёны дуб», «А ўсе песні перапелі» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. фальклору (г. Дандалк, Ірландыя, 1997), рэсп. тэлевізійнага юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1996), юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 1996), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка), фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, абодва 2006), свята фальклору «Траецкі фэст» (г. Беразіно, 1999; г. Крупкі, 2001), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011). Л.І.Шут.
    9
    ЛАГОЙСКІ
    ЛАГбЙСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВОЛЬНАГА ЧАСУ. Засн. ў 1957 у г. Лагойск як гар. Дом культуры. 3 2014 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 891,5 м2. Mae глядзельную залу на 300 месцаў, фае для танцаў пакоі для работы гурткоў і творчых калектываў. Дзейнічаюць 8 аматарскіх калектываў, з іх 2 маюць званне «народны» (ансамблі нар. песні «Шчодрыца» і «Лагойская жывіца»). Калектывы цэнтра — удзельнікі і дыпламанты міжнар., рэсп. і абл. фестываляў: міжнар. традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў), «Славянскае кальцо» (г. Воласава Ленінградскай вобл., абодва 2012), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2010, 2013), харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2010), «Свята вады» (2013, абодва г. Мядзел) і інш. Л.У.Лашкевіч. ЛАГОЎСКАЯ Алена Іванаўна (25.12. 1904, г. Чэрвень — 29.8.1981), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1952). Скончыла Бел. драм.
    А.Лагоўская ў ролі Аўдоцці Захараўны.
    студыю ў Маскве (1926). У 1926—70 працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа. Выконвала пераважна характарныя ролі. Большасць яе сцэнічных вобразаў вылучалася самабытнасцю, народнасцю. 3 асаблівым поспехам выконвала ролі простых жанчын, сялянак у творах бел. драматургаў:
    Альжбета, Марыля («Паўлінка», «Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Бабка Мар’я («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа), Наста («Над Бярозайракой» П.Глебкі), Агата («Цэнтральны ход» К.Губарэвіча і І.Дорскага). Стварыла маляўнічыя, каларытныя нар. характары ў класічным рэпертуары: Пашлёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Варвара, Квашня, Сцепаніда («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Мяшчане» М.Горкага), Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К.Сіманава), Карміцелька («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера) і інш. ЛАГЎН Уладзімір Андрэевіч (10.4.1922, в. Азломль Любанскага рна — 17.8.2004), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Для твораў характэрны натуральнасць жывапіснай мовы, разнастайнасць матываў напружанае каляровае рашэнне, манументальнасць. Сярод работ: «Беларускі пейзаж» (1949), «Далеч» (1955), «Магіла невядомага салдата» (1957), «Вярнуўся» (1966), «Жыццё працягваецца» (1967), «Maui» (1969), «Мой горад» (1972), «Да сына» (1973), «Нафтаправод «Дружба» (1980), «Парад Перамогі ў Маскве» (1984), «Маці ў блакаду» (1987); пейзажы «Закат» (1992), «Бярэзіна. Вёска Галынка» (1997), «Прыпяць» (1998), «Дарога да храма» (1999), «Бярэзіна» (2001). Аўтар партрэтаў «Даярка» (1951), «Стары з Лепельшчыны» (1963), «Настаўніца» (1973), «Жаночы партрэт» (2000) і інш.