Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛАПІНА Святлана Валянцінаўна (н. 5.10.1953, г. Бабруйск), беларускі сацыёлаг, філосаф і культуролаг. Канд. філас. навук (1985), др сацыялагічных навук (1994), праф. (1998). Скончыла БДУ (1975), Мінскі лінгв. ўнт (2002). 3 1975 уБДУ, 3 1986 уБел. унце культуры, з 1996 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік навук. школы па даследаваннях сац.
аспектаў кіравання з выкарыстаннем сацыялагічнай метадалогіі. Даследуе тэарэтыкаметадалагічныя праблемы сацыялагічнага пазнання, сацыялогіі культуры і кіравання. Аўтар кн. «Мадэляванне ў сацыялагічным даследаванні» (1992), «Культура прафесійнай дзейнасці» (2003), вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі і культуралогіі і інш.
Тв.: Моделнрованне м его роль в оптнмнзацмн процессов соцнальной ннтеграцнн. М., 1990; Соцнологнческое познанне: Методол. проблемы нсслед. соц. явленнй н процессов. Мннск, 1998; Культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе. Мінск, 2000 (разам з А.А.Жарыкавай); Соцнологня. Мннск, 2002; Кулыурологня. Мннск, 2002 (у суаўт.); Основы демографмн. Мннск, 2012 (у суаўт.).
ЛАПІЧЫ, вёска ў Асіповіцкім рне. За 15 км на ПнЗ ад г. Асіповічы, 3 км ад чыг. ст. Лапічы на ветцы Верайцы— Градзянка ад лініі Мінск—Асіповічы, 148 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Мінск—Гомель. Цэнтр Лапіцкага с/с. 440 гаспадарак, 1111 ж. (2013).
Вядомы з 1560 як сяло (39 дымоў) у Свіслацкай воласці Мінскага павета Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, з 1795 у Ігуменскім павеце Мінскай губ. 3 1861 у Пагарэльскай воласці, мястэчка. У 1897 — мястэчка (114 ж., 20 крам, 4 піцейныя
25
ЛАПУНОЎ
дамы, вінагарэлачны аптовы склад) і сяло (108 двароў, 672 ж., школа, хлебазапасны магазін). Непадалёку быў вадзяны млын (1 двор, 6 ж.), маёнтак (1 двор, 15 ж.) і выселак (1 двор, 8 ж.). 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Асіповіцкім рне Бабруйскай (да 26.7.1930) акругі. У 1926 у мястэчку 818 ж., у сяле — 160 двароў, 807 ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску і загубілі 819 ж. Пасля вайны Л. адноўлены. 3 8.1.1954 зноў у Магілёўскай вобл. У 1972 — 216 гаспадарак, 625 ж., у 1998 — 406 гаспадарак, 1012 ж.
У 2013 дзіцячы сад, муз. школа, сельскі клуб, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, 6 магазінаў; Петрапаўлаўская царква (пач. 21 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Археал. помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку.
ЛАПУНОЎ Анатоль Максімавіч (н. 15.9.1940, г. Гомель), беларускі дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1998). Скончыў Бел. кансер
ваторыю (ігра на нар. інструментах, 1964; опернасімф. дырыжыраванне, 1973), асістэнтурустажыроўку Ленінградскай кансерваторыі (1975), прайшоў стажыроўку ў Дзярж. акадэмічным сімф. аркестры СССР (1978—79), Вял. тэатры ў Маскве (1979—80). 3 1974 дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1975—2010 (з перапынкам) гал. ды
рыжор, у 1991—93 дырыжор Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. У 1980—91 дырыжор Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. У 1993—2002 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2011 — 13 дырыжор Хабараўскага краявога муз. тэатра. Адначасова з 2012 гал. дырыжор Дальнеўсх. акадэмічнага сімф. аркестра. Стварыў анталогію твораў бел. кампазітараў (А.Клеванца, Д.Смольскага, Л.Абеліёвіча, К.Цесакова). Сярод спектакляў, пастаўленых пад яго кіраўніцтвам: «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу, «Паненка і хуліган» на музыку Д.Шастаковіча (абодва 1982), «О, мілы друг» В.Лебедзева, «Ноч у Венецыі» І.Штрауса (абодва 1983), «Судны час» Р.Суруса (1984), «Сірано» С.Пажлакова (1985), «Вольны вецер» І.Дунаеўскага, «Сільва» І.Кальмана (абодва 1986), «Джулія» У.Кандрусевіча (1991), «Бал кветак» на музыку Ф.Шапэна, Э.Грыга, Р.Морана (2008), «Нябесны ціхаход» М.Самойлава (2009) і інш.
В. Р. ГудзейКаштальян.
ЛАПУХОЎ Фёдар Васільевіч (20.10.1886, г. СанктПецярбург — 28.1.1973), расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. артыст Расіі (1956). Праф. (1965). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1905). У 1905—22 (з перапынкам) саліст Марыінскага тэатра, у 1922— 56 (з перапынкам) маст. кіраўнік балетнай трупы Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава. 3 1931 арганізатар і кіраўнік балетнай трупы Ленінградскага Малога тэатра оперы і балета, у 1936—41 маст. кіраўнік Ленінградскага харэагр. вучылішча, з 1962 — балетмайстарскага аддз. Ленінградскай кансерваторыі. На бел. сцэне паставіў балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935), «Салавей» М.Крошнера (1939, з А.Ермалаевым), танцы ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939). Аўтар кн. «Шляхі балетмайстра» (1925), «Шэсцьдзесят гадоў у балеце» (1966) і інш.
ЛАПЎШНЕНСКІ ПАЛАЦ. Існаваў у 19 — 1й пал. 20 ст. ў в. Лапушна Дзятлаўскага рна. Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль, быў накрыты вальмавым гонтавым дахам. Меў рысы стылю ампір. Сцены былі завершаны антаблементам з плоскім фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Прамавугольныя вокны завяршаліся трохвугольнымі і лучковымі франтончыкамі, плоскімі сандрыкамі. Цэнтр. частку гал. фасада вылучаў манумент. 6калонны порцік дарычнага ордара з антаблементам (плоская абака, фрыз з трыгліфамі, карніз на дэнтыкулах) і трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане. На паркавым фасадзе слупавая галерэя з аднасхільным пакрыццём. Порцік гал. і галерэя паркавага фасадаў мелі тэрасы, абгароджаныя балюстрадамі. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры.
ЛАПЦЁНАК Сяргей Данілавіч (1.5.1935, в. Васільеўка Бярэзінскага рна — 3.4.2012), беларускі філосаф, сацыёлаг, пісьменнік. Др філас. навук (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1958), з 1963 працаваў у ім (у 1972—74 заг. кафедры, з 1986 заг. лабараторыі — кіраўнік Цэнтра праблем сацыялізацыі асобы БДУ). У 1998—2006 у Інце сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследаваў праблемы тэорыі этыкі, маральнага выхавання, сямейнашлюбных адносін, патрыятызму і бел. менталітэту, ідэалогіі і каштоўнасных арыентацый моладзі. Заснавальнік навук. школы па этыцы і сямейнай сацыялогіі. Аўтар кн. «Сям’я і духоўнае развіццё асобы» (1977), «Маральная сутнасць сямейнашлюбных адносін» (1990), «Этыка і этыкет» (2е выд. 2002), раманахронікі «Так, мы — такія...: вытокі маральнасці: гістарычная хроніка» (2005) і інш.
7в.: Снстема нравственного воспнтання (опыт БССР). М., 1982; Духовно
26
ЛАРЧАНКА
Лапці:
1 — шчарбакі;
2 —зрачыя;
3 — пахлапні;
4 — кавярзні.
нравственный мнр учашейся молодёжн: По матерналам соцнол. нсслед. Мннск, 1999; Молодёжь Беларусм на современном этапе: состоянне проблемы н путн её решення. 2е нзд. Мннск, 2004 (у суаўт.).
ЛАПЦІ, традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся 2 тыпы Л.: прамога (кавярзні, шчарбакі) і косага (пахлапні) пляцення. На Палессі, Пд Гродзенскай і Мінскай губ. бытавалі т.зв. зрачыя Л., у якіх насок пасярэдзіне зверху быў адкрыты і меў «вока» (яго стварала адсутнасць пярэдняга вушка — стракі). Л. прамога пляцення пачыналі плесці з наска (шчарбакі — з пяты). Падэшву для трываласці падпляталі лыкам, зрэдку падшывалі скурай. У Падняпроўі і Паазер’і бытавалі Л. прамога пляцення з пяньковай вяроўкі. Л. косага пляцення былі пашыраны на бел.рус. паграніччы і лічыліся рус. запазычаннем. Мелі глыбокія круглыя насы, высокія бакі і запяткі. Пры іх вырабе вузкія, ачышчаныя ад кары палоскі лыка шчыльна падганялі адна да адной. Падэшву падпляталі вітушкамі пянькі ці тонкімі вяровачкамі. Пахлапні лічыліся святочным абуткам. У 19 ст. на 3 Беларусі былі пашыраны скураныя Л. — пасталы. Выраб Л. быў пераважна мужчынскім заняткам (іх плялі ў вольны ад работы час, у зімовыя вечары). Л. надзявалі на палатняныя анучы, зімой — на суконкі. Дробная шлях
та замест ануч выкарыстоўвала шарсцяныя панчохі. Н.І.Буракоўская.
ЛАПЦІНСКІ Ігар Васільевіч (н. 11.1.1930, г. Магілёў), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1994). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1951). 3 1951 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. У 1963—2000 рэж. (у 1975— 80 гал. рэж.) студыі літ.драм. праграм Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Сярод роляў: Гільём («Салавей» З.Бядулі), Змітрок («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Брыгадзір Янка («Крылы» А.Карнейчука), Пракурор («1000 франкаў узнагароды» В.Гюго), Пэра («Пані міністэрша» Б.Нушыча) і інш. Яго паст. вылучаюцца глыбокім зместам, жыццёвай пераканаўчасцю, эмацыянальнай насычанасцю: «Спартак» паводле Р.Джаваньёлі (1987), «Палескія рабінзоны» паводле Я.Маўра (1989), «Дарога на дваіх» паводле М.Калошкі (1996), «Сцяжынкісцяжыначкі» паводле А.Сыскаўца, «Лівень» паводле А.Жука (абедзве 1997) і інш. Рэж.пастаноўшчык лірыкадакумент. радыёаповесці «Палескія вандроўнікі» Г.Пашкова (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
ЛАПША Мікалай Вікенцьевіч (30.12.1923, Мінск 15.5.1985), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Мінскае культ.асветнае вучылішча (1977). Працаваў у розных творчых калектывах рэспублікі. 3 1952 саліст танц. групы Дзярж. нар. хору Бела
русі. 3 1967 кіраўнік нар. ансамбля танца «Крыжачок» БДУ, які пад кіраўніцтвам Л. дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. Ажыццявіў больш за 50 харэагр. паст., у т.л. бел. нар. танцы «Крыжачок», «Чобаты», «Ля калодзежа», «Вянок беларускіх танцаў», «Лявоніха», «Ківуха», «Мітусь», «Барыня» і інш.
ЛАРЧАНКА Барыс Міхайлавіч (18.4.1941, Мінск 17.12.1994), беларускі архітэктар. Сын М.В.Ларчанкі. Засл. архітэктар Беларусі (1984). Скончыў Бел. політэхн. інт (1964). Працаваў у інце «Мінскпраект» (з 1989 гал. архітэктар). Асн. работы ў
Мінску (усе ў суаўт.): комплекс будынкаў праектных інтаў па вул. Варвашэні (1970—84), аэравакзальны комплекс аэрапорта Мінск 2 (1977), ст. метро «Плошча Перамогі» і рэканструкцыя пл. Перамогі (1984), кінатэатр «Аўрора» ў комплексе з гасцініцай (1987) і інш.