• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Р.Я.Ландарскі.
    Працуе ў станковым жывапісе і акварэлі. У творах вял. значэнне надае кампазіцыйнай будове, колераваму рашэнню, адлюстроўваючы на сваіх палотнах паэтычнасць пейзажаў і сюжэтнатэматычных твораў. Сярод асн. работ: «Ластаўкі» (1974), «Жаўрук спявае» (1978), «Кветкі лугавыя» (1980), «Балада пра маці» (1982), «Палескія дубравы» (1986), «Яблыкі на снезе» (1987), «Палеская Мадонна» (1988), «Бабіналета» (1989), «Выезд на паляванне» (1990), «Рэчыцкі краявід» (1991), «Восеньская рапсодыя» (1993), «Вёска Барталамееўка» (1996), «Вечар на Прыпяці» (1999),
    Р.Ландарскі.
    Ускраек. 2002.
    «Ускраек» (2002), «Пара сенакосная» (2004), «Чэшская вёска» (2007), «Вечар на Дняпры» (2008), «Ціхая Бесядзь» (2009), «Вячэрні звон, ці Від на Ільінскую царкву», «Сонечны дзень» (абедзве 2010), «Нядзеля. У Гомельскім парку», «Сорак першы» (абедзве 2011); акварэлі «Зімой» (1972), «Вясна на Сожы» (1974) і інш. Г.А. Фатыхава.
    ЛАНДШАФТНАЯ АРХІТЭКТЎРА, мастацтва праектавання і стварэння адкрытай прасторы населеных месцаў і тэр. паміж імі, накіраванае на аптымізацыю асяроддзя жыццядзейнасці людзей пры забеспячэнні неабходных умоў функцыянавання прыродных экасістэм; галіна архітэктуры і горадабудаўніцтва. Уключае садовапаркавае мастацтва і азеляненне. Тэрмін «Л.а.» з’явіўся ў 1860я гг. ў ЗША. У Беларусі як асобная галіна архіт. навукі і практыкі вылучылася ў 1960я гг. 3 1970х гг. выступае як комплексная дысцыпліна, якая выкарыстоўвае веды ў галіне архітэктуры, будаўніцтва, экалогіі, ландшафта і глебазнаўства, дэкар. дэндралогіі, геалогіі, гідралогіі, картаграфіі, землекарыстання. Да аб’ектаў Л.а. аносяцца тэр.: ландшафтнарэкрэацыйныя (паркі,
    Р.Ландарскі. «Сонечны дзень». 2010.
    скверы, бульвары, малыя сады, лесапаркі, лугапаркі, курорты, зоны кароткачасовага і працяглага адпачынку, турызму, парквеі, турысцкія трасы і інш.), асабліва ахоўныя прыродныя (нац. і рэгіянальныя прыродныя паркі, запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды і інш.), урбанізаваныя (водназялёныя сістэмы гарадоў і прыгарадных зон, культ.гіст. зоны, грамадскія цэнтры і інш.). Сярод асн. задач Л.а.: вырашэнне ландшафтных пытанняў буйнога тэр. маштабу ў праектах і схемах раённай планіроўкі; фарміраванне водназялёных сістэм населеных месцаў; арганізацыя экалагічнага і эстэтычнага асяроддзя; маст. распрацоўка элементаў ландшафту. Разам з архіт. збудаваннямі, абсталяваннем, элементамі добраўпарадкавання ў Л.а. шырока выкарыстоўваюцца прыродныя матэрыялы — расліннасць, водныя прылады, рэльеф, глебы. Для выяўлення асаблівасцей мясцовасці ландшафтнаму праектаванню папярэднічаюць перадпраектныя даследаванні. У залежнасці ад іх вынікаў і пастаўленых задач прымяняюцца розныя метады выкарыстання ландшафтаў, сярод якіх ахова каштоўных, паляпшэнне парушаных, аднаўленне (рэкультывацыя) дэградаваных пейзажаў.
    Пашырэнне сферы дзейнасці Л .а. прывяло да вылучэння ў яе складзе ландшафтнай планіроўкі, якая аперыруе буйнымі тэр. ўтварэннямі (сістэмы ахоўных прыродных і рэкрэацыйных тэр. краіны і рэгіё
    20
    ЛАНДШАФТНЫ
    наў, водназялёныя сістэмы гарадоў, прыгар. зон і інш.), і ландшафтнага дызайну. Найб. значнымі дасягненнямі ў галіне Л.а. з’яўляюцца: мемар. комплекс Хатынь (архіт. Ю.Градаў, Л.Левін, В.Занковіч, скульпт. С.Селіханаў), Сляпянскае воднапаркавае паўкальцоў Мінску (архіт. М.Жлоба, Л.Жлоба, Б.Юрцін, В.Шыльнікоўская, Д.Герашчанка і інш.); работы па фарміраванні водназялёных сістэм гарадоў і прыгарадных зон Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Мінска, Слуцка і інш. Сярод важных аб’ектаў Л.а. гіст. паркі — помнікі садовапаркавага мастацтва нац. значэння ў Нясвіжы, Гомелі, Століне, вёсках Парэчча Пінскага, Жылічы Бабруйскага рнаў і інш. Праблемы Л.а. распрацоўваюцца ў праектных інтах «БелНДШгорадабудаўніцтва», «Мінскграмадзянпраект», «Мінскграда», абл. праектных аргцыях.
    Літ.: Потаев Г.А. Рекреацнонные ландшафты: охрана н формнрованне. Мннск, 1996; Сычёва А.В. Ландшафтная архнтектура. Мннск, 2002.
    Г.А. Патаеў.
    ЛАНДШАФТНАЯ СКУЛЬПТЎРА, разнавіднасць скульптуры, якая прызначана для адкрытай прасторы (палі, пляжы, паркі і інш. прыродныя зоны). Арганізоўвае прыродную прастору, задае вызначаны рытм і настрой ландшафту, накіроўваючы погляд гледача ў вызначаным кірунку. Можа мець дэкар., папулярызатарскі, навуч. і мемар. характар. МэтайстварэнняЛ.с. з’яўляецца прыцягненне ўвагі да пэўнай мясцовасці, а таксама магчымасць рэалізацыі наватарскіх творчых праектаў, знаёмства шырокага кола гледачоў з творамі, якія з цяжкасцю паддаюцца экспанаванню. Матэрыялам для Л.с. можа служыць камень (мармур, граніт, вапняк), кераміка (шамот), метал (бронза, ліставая медзь, нержавеючая сталь, фарбаваны чорны метал), дрэва, зялёныя хмызнякі (тапіяры), зямля, пясок, снег, лёді інш. Л.с. ўзаемадзейнічае з прасторай, якая яе
    Да арт. Ландшафтная скулыітура. Фестывальконкурс снегаваледзяных скульптур «Казачны сад» у Мінску. 2012.
    атачае (дрэвамі, травой, воднымі рэсурсамі). Mae даўнюю і ўстойлівую традыцыю ў мастацтве Зах. Еўропы. У Беларусі Л.с. набыла папулярнасць у канцы 20 — пач. 21 ст. У вобласці пясчанай Л.с. працуюць С.Крукоўскі, Г.Лойка, А.Навасёлаў, А.Такінданг, у снегавой і ледзяной — І.Арцімовіч, Д.Краўчанка, А.Кумпяк, П.Лявонаў і інш. Штогод ствараюцца Л.с. з пяску [пленэры ў пас. Чонкі Гомельскага рна (з 2007), «Горад з пяску» (з 2000)], снегу і лёду (мінскі фестывальконкурс снегаваледзяных скульптур «Казачны сад», з 2012), конкурс ледзяных скульптур у Віцебску (з 2013). 3 2013 актыўны ўдзел у міжнар. фестывалях Л.с. прымаюць бел. скульпт. П.Куніцкі, А.ЛІпінская, А.Мядзведзеў, П.Пірагова, В.Савіч, А.Сакалоў, В.Цімашоў (фестывалі пясчанай скульптуры «Пясок гаво
    Да арт. Ландшафтная скулыітура. П.Пірагова, В.Ціма шоў. Зубр. 2012.
    рыць», ледзяной і снегавой скульптуры «Чарадзеі», абодва г. Калінінград, Расія) і інш. Гл. таксама Ландшафтны дызайн. Д.А.Краўчанка.
    ЛАНДШАФТНЫ ДЫЗАЙН, 1) мастацтва, накіраванае на фарміраванне прадметнапрасторавага асяроддзя пры дапамозе прыёмаў і сродкаў архітэктуры, скульптуры, праектавання, батанікі, раслінаводства. 2) Комплекс адмысловых мерапрыемстваў і рашэнняў па добраўпарадкаванні тэр., накіраваны на змену яе знешняга выгляду шляхам актыўнага выкарыстання прыродных і архіт. кампанентаў — зялёных насаджэнняў (асобныя дрэвы, хмызнякі, кветнікі, газоннае пакрыццё), водных (сажалкі, ручаі, фантаны) і дэкар. (дэкар. скульптуры, мазаікі, агароджы, ёмістасці для раслін, стараж. рэчы, каляровыя абсыпкі, мудрагелістыя кар
    21
    ЛАНСКАЯ
    Да арт. Ландшафтны дызайн. Добраўпарадкаваная тэрыторыя каля Троіцкага касцёла ў в. Гервяты Астравецкага раёна.
    чагі і маст. вырабы з дрэва, каменю, металу, тэкстыль) элементаў, а таксама элементаў асвятлення (колерамузыка, свяцільні, свечкі, ліхтары). Гал. задачы Л.д. — стварэнне гармоніі і прыгажосці ў прыроднай прасторы ў спалучэнні са зручным выкарыстаннем інфраструктуры будынкаў, згладжванне канфліктнасці паміж урбаністычнымі формамі і прыро
    Ланская Пакроўская царква.
    дай. Тэрмін. «Л.д.» узнік у 20 ст. ў Зах. Еўропе, дзе масавая індустрыялізацыя і ўрбанізацыя прывялі да ціску на навакольнае асяроддзе. Яскравымі прыкладамі Л .д. ў Беларусі з’яўляюцца добраўпарадкаваныя зоны ў в. Верцялішкі Гродзенскага, в. Гервяты Астравецкага, в. Мосар Глыбоцкага, в. Буйнічы Магілёўскага раёнаў.
    Д.А.Краўчанка.
    ЛАНСКАЯ Алёна (сапр. Л я п о х і н a Алена Міхайлаўна; н. 7.9.1985, г. Магілёў), беларуская эстрадная спявачка. Засл. артыстка Беларусі (2011).
    А.Ланская.
    Скончыла Магілёўскі бел.рас. ўнт (2010). 3 2004 у прадзюсарскім цэнтры «Спамаш» (Мінск). Выпусціла альбомы: «Лабірынты лёсу» (2010), «Solayoh» (2013). Гранпры міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2011). Удзельніца міжнар. конкурсу песні «Еўрабачанне» (г. Мальмё, Швецыя, 2013).
    ЛАНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Лань Нясвіжскага рна. Пабудавана ў 1842—44 кн. Радзівілам і памешчыкам Грыневічам. У 1863 перабудавана ў рэтраспектыўнарус. стылі. Пасля рамонту 1910 набыла рысы неарус. стылю. Квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты 4схільным гонтавым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на шатровым пакрыцці 8граннага барабана. 3 зах. боку далучаны 2ярусны бабінец пад 2схільным дахам, з усходу — 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Бакавыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі са здвоенымі слыхавымі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі пілястрамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены аформлены вуглавымі разнымі накладкамі, ліштвамі аконных праёмаў, апяразаны карнізам. У інтэр’еры 4 калоны падтрымліваюць бэлькі плоскай столі. Перад царквой узведзена 2ярусная шатровая брамазваніца з бутавага каменю з 3арачным праходам. Царква дзейнічае.
    22
    ЛАНЬ
    «ЛАНЦЎГ», беларускі пазаабрадавы традьшыйны парнагуртавы танец карагоднага тыпу. Мернахуткага тэмпу, з устойлівай кампазіцыяй, не рэгламентаванай цотнай колькасцю ўдзельнікаў. З’яўляецца складнікам (каленам ці фігурай) кадрыляў і танцаў кадрыльнага тыпу. Выконваецца на розныя мелодыі пераважна 2/4 ці 4/4 муз. памеру. Хлопцы і дзяўчаты (колькасць удзельнікаў цотная), узяўшыся за рукі, рухаюцца ланцужком у коле, на паўколе ці ў шарэнзе за вядучым, які нырае ў т.зв. вароты (узнятыя ўгору злучаныя рукі), утвораныя апошняй парай, а затым вядзе гурт «кружком» супраць ходу сонца. Шматразова рухаючыся па спіралі ў тым жа напрамку, ён па чарзе праходзіць пад рукамі наступных пар. Танцоры, якія ўтвараюць «вароты», паслядоўна паварочваюцца вакол сябе і апускаюць злучаныя рукі на правае плячо ўдзельніка, што стаіць паперадзе. Вядучы, заплёўшы ланцуг у калону ці шарэнгу, пачынае расплятаць яго ў адваротным парадку. Нярэдка пляценне «Л.» адбываецца па ходзе сонца. Бытуюць варыянты, у якіх вядучы заплятае «Л.» не з «хваста», а з «галавы», пачынаючы з сябе. У некаторых мясцовасцях танцоры, захоўваючы заплеценую фігуру, рухаюцца пэўны час наперад у вызначаным вядучым напрамку, зрэдку адыходзяць спінай назад. 3 кампазіцыяй, блізкай да «Л.», распаўсюджаны карагоды «Гусачок» (Піншчына), «Гусарыкі» (Магілёўшчына), «Касарэ» (Кіраўшчына), «Сітарэшэто» (паўн. Віцебшчына). «Л.» з’яўляецца каленам вясельных танцаў («Качан» на Барысаўшчыне), танцаў, якія выконваюцца «абыкалі» («Лявоніха» на Дзятлаўшчыне, «Масточак» на Барысаўшчыне), а таксама фігурай некаторых полек («Мост» на Петрыкаўшчыне, Драгічыншчыне). Напеў «Л.» (муз. памер 4/4) упершыню зафіксаваў Е.Р.Раманаў. Пашыраны па ўсёй Беларусі.