• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    14
    ЛАЗНІК
    дзечна, 176 км ад Гродна. Цэнтр Лаздунскага с/с. 323 гаспадаркі, 888 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ, уладанне Радзівілаў; потым належаў розным гаспадарам. У 1690 — 15 дымоў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай (у 1797—1801 Літоўскай) губ. У 1861 мястэчка ў Лугамавіцкай воласці, 146 рэвізскіх душ (мужчынскага полу), у складзе маёнтка Лаздуны. У 1861 сяляне маёнтка ўдзельнічалі ў антыпрыгонніцкіх выступленнях. У 1897 — 91 двор, 838 ж., хлебазапасны магазін, школа граматы. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Юрацішкаўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска ў Бачэшніцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 7.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл., з 16.7.1954 — цэнтр Лаздунскага с/с. 3 20.1.1960 у Іўеўскім рне Гродзенскай вобл. У 1959  793 ж„ у 1970  714 ж. У 1998 — 350 гаспадарак, 899 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом
    Да арт. Лаздунскі палац. Рэшткі падмурка.
    культуры, бальніца сястрынскага догляду, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, 4 магазіны. Помнік архітэктуры — касцёл Святых Сымона і Тадэвуша (1904—10). У.У.Бянько.
    ЛАЗІНСКІ (Lozinski) Зыгмунт (5.6. 1870, в. Барацін Карэліцкага рна — 26.3.1932), рымскакаталіцкі царкоўны дзеяч Беларусі. Скончыў рымскакаталіцкія духоўныя семінарыю і акадэмію ў СанктПецярбургу, дзе выкладаў Свяшчэннае пісанне і гамілетыку, праф. Пасвячоны ў ксяндза(1895).У 1905—09 праф. духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, у 1908 — адначасова ў семінарыі. У 1915—16 капелан лагера для інтэрніраваных ням. і аўстравенгерскіх грамадзян. 2.11.1917 прызначаны біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі (епархіі), але заняў біскупскую кафедру толькі 14.8.1918. 6.12.1918 у Мінску разам з Ф.Абрантовічам правёў першае богаслужэнне на бел. мове, быў арганізатарам бел. каталіцкай семінарыі. У 1921 арыштаваны сав. ўладамі і зняволены на 10 месяцаў. Пасля вызвалення выехаў у Зах. Беларусь, дзе з 2.12.1925 прызначаны біскупам Пінскай дыяцэзіі. І.Г.Ганчарук.
    ЛАЗНІК, Лазеннік, Лазеншчык, Б а н н і к, міфічная істота, ва ўсход
    Лазнік. Малюнак В. Слаука. 2008.
    неславянскай, ут.л. і бел., міфалогіі, нячысцік, злы вогненны дух, які нібыта жыве ў лазні пад палком. Любіць мыцца і парыцца, што звычайна робіць апоўначы. Несвоечасовага наведвальніка палохае ненатуральным храпам, шыпеннем, віскам і г.д. He пераносіць апрацоўкі лёну, пянькі, калі іх мнуць, трэплюць і папярэдне сушаць у лазні. Пры затрымцы гаспадароў з гэтай справай можа адпомсціць пажарам. Раней, перад тым як мыцца ў толькі што пабудаванай лазні, Л. абавязкова задобрывалі хлебам, які клалі на палок. Калі праз 3 дні хлеб быў пагрызены, лічылася, што дух дар не прыняў і аддаў яго мышам. Калі хлеб аказваўся прыплюснутым — гэта значыла Л. даў дазвол на карыстанне лазняй. Л. быў няпрошаным сядзібным госцем, пры пераходзе ў новыя збудаванні яго не зазывалі (як, напр., дамавікоў, х/іеўнікаў і інш. памочнікаў гаспадароў). Ён мог і сам пакінуць лазню гультаяватых і неахайных гаспадароў. Зыход Л. суправаджаўся разбурэннем прытулку, у якім правальваліся страха, столь, печ, крывіліся сцены, або ён згараў ці знішчаўся бурай.
    Літ.: Чароўны свет. 2е выд. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
    15
    ЛАЗНЯ
    ЛАЗНЯ, пабудова з памяшканнем, абсталяваным для мыцця цела, a таксама правядзення аздараўленчых працэдур пры некаторых захворваннях. Выкарыстоўвалі таксама і як сушыльні для лёну, канапель і інш. У Беларусі вядома са стараж. часоў. Будавалі Л. пераважна з бярвення, каля вадаёмаў. Да пач. 20 ст. на вёсцы (пераважна ў заможных сялян) сустракаліся невял. курныя Л. (пл. 6—15 м2, прамавугольныя або квадратныя ў плане, без падмурка, з маленькім акенцам). Унутры каля ўвахода — печкаменка без дымахода з круглым каменем наверсе для атрымання пары. Уздоўж сцен — лаўкі, каля печы — палок (высокія нары). Для ўтрымання цяпла столь (з жэрдак, аполкаў) засыпалі зверху кастрыцай, глінай або пяском. Падлогу масцілі плашкамі, радзей дошкамі. Л. звычайна будавалі з прылазнікам (прымальнік, прымыльнік). Часам
    з Л. праз сенцы злучаліся каморы і святліцы (в. Лоск Валожынскага рна). У буйных сядзібах сустракаліся ў выглядзе рымскіх тэрмаў (б. маёнтак Альба Нясвіжскага рна). У пач. 20 ст. з’явіліся Л. з комінам, катламі для вады, умураванымі ў печ, меднымі або латуннымі ваннамі. У наш час найчасцей карыстаюцца Л. з парыльняй: рус. тыпу (з вільготным паветрам) ці фінскага — сауны (з сухім, гарачым паветрам). В.В.Давідовіч. ЛАЗОЎСКІ Уладзімір Міхайлавіч (14.1.1934, в. Нянькава Навагрудскага рна — 20.7.2007), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1966), праф. (1992). Скончыў БДУ (1956). Настаўнічаў. 3 1958 працаваў у БДУ, адначасова ў 1981—85 у Берлінскім унце. Даследаваў праблемы бел. мовы і бел. лінгвадыдактыкі. Аўтар «Слоўніка антонімаў беларускай мовы» (1994), адзін з аўтараў падруч
    нікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв.: Сучасная беларуская мова: практычныя заняткі. Мінск, 1989 (разам з П.І.Бураком, В.П.Краснеем); Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. 2е выд. Мінск, 1995 (разам з Я.М.Камароўскім, В.П.Краснеем). Ю.Р.Арцемчук. ЛАЗОЎСКІ Юрый Віктаравіч (16.1.1931, г. Іжэўск, Расія —3.5.1993), беларускі артыст аперэты (барытон). Засл. артыст Беларусі (1980). У 1947— 48 вучыўся ў тэатр. студыі пры Іванаўскім тэатры муз. камедыі, з 1949 артыст гэтага тэатра. У 1970—90 саліст Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. Майстар камедыйнага вобраза, вострахарактарнага сцэнічнага малюнка: Сцяпан Крыніцкі, Генерал, Нарэйка («Паўлінка», «Сцяпан — вялікі пан», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Скамарох («Несцерка» Р.Суруса), Фама («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Граф Кутайсаў («Халопка» М.Стрэльнікава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Кавалькадас («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Фядот («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Цімафей Кузьміч («Старыя дамы» А.Фельцмана), Князь Тугавухаўскі («Гора ад розуму» А.Фельзера), Капітан Бернард («Хітрамудрая закаханая» А.Рабава) і інш.
    ЛАЗЎКА Барыс Андрэевіч (н. 27.7. 1955, в. Рэпеншчына Браслаўскага рна), беларускі мастацтвазнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў Віцебскі пед. інт (1977), працаваўу ім. У 1996—2003 (з перапынкам) у Мінве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і заг. кафедры Бел. акадэміі мастацтваў. 3 2003 заг. аддзела Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Даследуе бел. мастацтва 17—18 ст., тэарэт. праблемы стылю барока. Аўтар кн.: «Бе
    16
    ЛАКОТКА
    ларускае барока: гісторыкатэарэтычныя праблемы стылю» (2001), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 2007), вучэбных дапаможнікаў і інш.
    Тв:. Гісторыя сусветнага мастацтва: ад старажытных часоў па XVI стагоддзе. Мінск, 2010; Гісторыя сусветнага мастацтва: XVII—XVIII стагоддзі. Мінск, 2010; Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX — пачатку XX стагоддзя. Мінск, 2011; Слуцкія паясы: адраджэнне традыцый. Мінск, 2013.
    ЛАЗЬБЕНЬ, лабзень, лубачка, лубяны посуд з векам (часам з мяккім палатняным дном) і почапкай для складвання мядовых скрылёў у
    Лазьбень.
    час медазбору. У некаторых мясцовасцях Л. выступаў у якасці адзінкі падатковага абкладання (сяляне Слонімскага староства ў 16—17 ст. за карыстанне бортнымі дрэвамі ў скарбовым лесе плацілі 25 грошаў з Л.). У наш час некаторыя пчаляры карыстаюцца Л. пры падборцы мёду. ЛАЙБА, хадавое пласкадоннае судна з ветразем, без палубы і даху. Hoc і карма завостраныя. Даўжыня 25—30 м, шырыня 4—5 м, грузападымальнасць 24—80 т. У Беларусі вядомы з 15 ст. Спачатку гэта былі лёгкія ўстойлівыя лодкі. Хадзілі па Зах. Дзвіне, Віліі і ў верхнім цячэнні Дняпра. 3 цягам часу Л. ўдасканаліліся і павялічыліся ў памерах. 3 сярэдзіны 19 ст. Л. паступова выцеснілі інш. віды суднаў (у 1880—90я гг. складалі 63% рачнога флоту на Зах. Дзвіне). Шырока выкарыстоўваліся да пач. 20 ст.	Н.І.Буракоўская.
    ЛАКАЛЬНЫ КОЛЕР. гл. Колер.
    ЛАКІЗА Вадзім Леанідавіч (н. 28.7.1970, в. Явар Дзятлаўскага рна), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (2004). Скончыў Гродзенскі ўнт (1992). 3 1994 у Інце гісторыі НАН Беларусі (з 2007 заг. аддзела, з 2012 нам. дырэктара). Вывучае старажытнасці неаліту і бронзавага веку, матэрыяльную і духоўную культуру першабытнага насельніцтва Беларусі. Вылучыў у познім неаліце і раннім перыядзе бронзавага веку Бел. Панямоння групу помнікаў тыпу Бершты—Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культур шнуравой керамікі, нёманскую і верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культ. кола. Выявіў і абследаваў звыш 200 помнікаў на тэр. Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Даследаваў раскопкамі паселішчы Пархуты 1, 2, Прырэчча 2, Падгорная 4 (р. Шчара), Мацеўчукі 1 (р. Лебяда), Бершты 2 (р. Котра), Дакудава 5 (р. Нёман), Вілы 1,2, Камянюкі 6 (р. Лясная Правая). 3 2003 праводзіць археал. даследаванні ў зонах новабудоўляў (Аўгустоўскі канал, Гродзенская ГЭС, Бел. АЭС і інш.). Адзін з аўтараў прац «Беларусь; народ, дзяржава, час», «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць» (усе 2009).
    Тв.: Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск, 2008; К проблеме позднего неолнта н начала бронзового века СевероЗападной Беларусн // Человек, адаптацня, культура. М., 2008; Вывучэнне помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў 2007 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мінск, 2009. Вып. 17; Археалагічныя даследаванні ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС у 2009—2010 гадах // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мінск, 2012. Вып. 23. А.Ю. Ткачоў.
    ЛАКНО, археалагічныя помнікі — стаянкі эпохі неаліту каля в. Лакно Гродзенскага рна. Выявілі і абследавалі ў 1996 В.Л.Лакіза і В.С.Абухоўскі.